Час паказаў, што тэма, пра якую я пісаў амаль 10 год таму, мае свой працяг у бягучым дзясяцігоддзі. Звернем увагу на некалькі тэндэнцый у сферы тэхналогій, якія зрабілі 2020-я гг. непадобнымі на папярэднія.
Касы і тэрміналы самаабслугоўвання
Хтосьці можа казаць, што банкаўскія інфакіёскі з'явіліся ў Беларусі хутка пасля банкаматаў, ды і самі банкаматы давалі магчымасць разгрузіць супрацоўнікаў банкаў і пошты. Можна згадаць і пра паркоўкі самабслугоўвання 2010-х і іншы хай-тэк, які выконвае працу за жывых людзей. Але менавіта ў 2020-х гг. магазіны пачалі актыўна ставіць шалі самаабслугоўвання і касы самаабслугоўвання. Калі спачатку гэта было толькі ў буйных магазінах і толькі для пакупнікоў з плацёжнымі карткамі або прыкладаннем "Аплаці", то неўзабаве нават пакупнікі з наяўнымі грошамі атрымалі магчымасць не стаяць у чарзе да жывога касіра.
Каса самабслугоўвання ў "Кароне" (Мінск, пр. Незалежнасці, 154) прымае манеты і банкноты, а не толькі карткі і мабільныя прыкладанні. Ліпень 2024 г.Апарат па продажу квіткоў на цягнік ля вакзала "Мінск-Пасажырскі" прымае і карткі, і наяўныя. Фота 2021 г.
Апарат па продажы аптэчных безрэцэптурных тавараў у будынку вакзала "Мінск-Пасажырскі". Фота 2022 г.
Апарат па продажу кантактных лінз у будынку магазіна "Санта". Мінск, пр. Газеты Праўда, 20. ЛІстапад 2024 г.
Ужо сустракаў думкі ў публіцыстыцы, што прафесія прадаўца ідзе да знікнення, але пакуль ў Мінску ёсць толькі адзін магазін самаабслугоўвання, і там працуюць аператары, каб сачыць за парадкам і дапамагаць пакупнікам пры збоях на касе. Таму пакуль можна гаворыць пра скарачэнне попыту на жывых прадаўцоў і частковую замену іх машынамі.
Бум мабільных прыкладанняў
Мабільныя прыкладанні для iOS i Android пачалі распаўсюджвацца разам са смартфонамі. Але менавіта ў 2020 г. набылі рэкордную папулярнасць прыкладанні Zoom i Telegram, створаныя яшчэ ў 2013 г. Пандэмія COVID-19 падштурхнула развіццё ў галіне дыстанцынага навучання і аддаленай працы, а гэта азначала рост выкарыстання мабільнымі прыкладаннямі для відэаканферэнцый і ўвогуле іншых прыкладанняў.
Таксама мабільныя прыкладанні далі штуршок для развіцця каршэрынга і кікшэрынга: праз адмысловае прыкладанне на смартфоне чалавек можа ўзяць на карыстанне самакат або арэндаваць аўтамабіль, нават грузавы. Прыкладанні паслуг таксі YandexGo i Uber злучаюць паміж сабой таксістаў і пасажыраў, пры гэтым кампанія выступае ў касці пасрэдніка. Прыкладанні дапамагаюць вучыць замежныя мовы і перакладаць з іх інфармацыю (але я па-ранейшаму лічу, што жывых прафесіяналаў яшчэ яны не заменяць, як я і пісаў тут). Гэта толькі пара прыкладаў, дзе прыкладанні могуць аблегчыць чалавеку жыццё.
Магчыма, галоўная перавага прыкладанняў над сайтамі ў магчымасці працаваць без доступу да сеціва ў шэрагу выпадкаў. Калі чалавек карыстаецца сайтам анлайн біблітэкі кніг і відэаматэрылаў, яму патрэбны браўзер і доступ у інтэрнэт, але калі гэты чалавек спампаваў сабе ўсё, што трэба праз мабільнае прыкладанне той жа біблітэкі, то перабоі з інтэрнэтам у некі час збой на сайце ці, у некаторых выпадках, блакіроўка сайта не будуць замінаць доступ да матэрылаў у аўтаномным рэжыме.
У сучасных беларускіх рэаліях ёсць нюансы, якія абмяжоўваюць магчымасці мабільных прыкладанняў. Некаторыя плацёжныя прыкладанні для смарт-гадзіннікаў ці прывзаныя да міжнародных картак не працуюць па прычыне эканамічных санкцый супраць Рэспублікі Беларусь. А з 1 лістапада змяненні ў нерэгулярных перавозках (у тым ліку таксі) ускладніла працу праз мабільныя прыкладанні для тых, хто не можа ці не хоча працаваць па новых правілах для такіх перавозак.
Надпіс на аптэчнай вітрыне: "аплата праз тэлефон ці смарт-гадзіннік немагчыма". Май 2024 г.Штучны інтэлект
Яшчэ адна вобласць развіцця тэхналогій у апошні час - гэта нейрасеткі і штучны інтэлект, пра што я коратка пісаў раней. З дапамогай гэтых тэхналогі можна пісаць апавяданні, складаць тэсты па замежнай мове, маляваць ілюстрацыі, карыстацца галасавымі памочнікамі і нават ствараць праграмнае забспечанне. Паколькі я ў гэтай галіне не спецыяліст, і карыстаўся гэтымі дасягненнямі нешмат, пакуль прамаўчу і буду назіраць за развіццём гэтага віду тэхналогій. Зазначу толькі, што людзей яны пакуль не заменяць па якасці працы, толькі па аб'ёмах яе...
Комментариев нет:
Отправить комментарий
Примечание. Отправлять комментарии могут только участники этого блога.