21.02.2014

Круглы квадрат або беларускія грамацеі

Яшчэ ў 1990-я ў Беларусі чыноўнікі ад мінадукацыі вырашылі, што паколькі англійская мова мае неафіцыйны статут міжнароднай, вывучэнне французскай, нямецкай і іспанскай можна звесці да мінімума. Калі я працаваў настаўнікам у 2-х розных школах, ніхто ў іх не вывучаў якую небудзь замежную мову акрамя англійскай (іншыя -- толькі факультатыўна як 2-ю ці 3-ю замежную). Выключэнне, зразумела ёсць, але шчырая душа чыноўнікаў зрабіла так каб большасць беларускіх грамадзян вывучалі менавіта англійскую. Аднак мне -- выкладчыку / перакладчыку англійскай -- грэх скардзіцца.

Цікава, што ў сучаснай Беларусі сапраўды адносна высокі працэнт насельніцтва можа ў нейкай ступені размаўляць на англійскай, чым можна ганарыцца. Але ляпы накшалт вядомага перакладу надпісу "не хадзіць па траве" як "grass isn't going" ("трава не ідзе", правільна "keep off the grass"), зробленага ва Ўкраіне, знаходжу і ў сябе ў Мінску ізноў і ізноў. Вось некалькі новых "перлаў" няўдалых перакладаў.

Ля Нацыянальнай Бібліятэкі



Гэты раён вядомы пад 3-мя варыянтамі перадачы: а) пераклад -- Trinity Suburb, б) транскрыпцыя з рускай (тут на верхнім фота), в) транскрыпцыя з беларускай -- Trajeckaje Pradmiescie. Менавіта апошні варыянт і афіцыйна зацверджаны як правільны. А некалькі розных варыянтаў напісання для інтурыста гэта ўжо зусім розныя словы і з'явы.


GardenS -- гэта садЫ, а ў Мінску ён адзін.


Слова temple ў сучаснай англійскай мове выкарыстоўваюць пераважна калі гавораць пра будысцкія, індуісцкія, а не хрысціянскія храмы. Таксама непаслядоўна пры параўнанні з перакладам, дадзеным на цэкліках ст. метро "Усход" (наступнае фота)


Тут ідуць больш удалыя пераклады. Напрыклад, назву той жа самай царквы перадалі больш удала -- словам church.
Наконт астатніх назваў: слова charity -- гэта хутчэй "дабрачыннасць" (дзеянне), а не "міласэрнасць" (рыса характару), але прызначэнне будынку перадае ўдала, а вось  слова district -- праблемнае, бо гэта перадае таксама ідэі "раён, як буйная частка горада", "раён, як частка вобласці з гарадамі і вёскамі". Можа "мікрараён" лепей перадаецца словам block (квартал)? Тут трэба падумаць...

У школьным падручніку.


А вось беларускі падручнік па англійскай для 7 класа сярэдняй школы.



Бяда ў тым, што нават выкладчыкі англійскай ведаюць у аднаго слова толькі 1-2 значэнні. Таму і забываюць, што square --не толькі "плошча", але яшчэ і "квадрат", а circus -- не толькі "цырк", а яшчэ і "круглая плошча". Таму і лепяць такія "ляпы" ў падручніках, якія можна прачытаць як "круглы квадрат". Аб гэтым я ўжо пісаў, бо мінская плошча Перамогі -- круглая па форме -- увайшла ў гісторыю як Victory Square, а не Victory Circus (Гл. "Ляпавы" пераклад на англійскую). Цяпер мушу карыстацца гэтай назвай у жыцці. Некалькі дзён таму тлумачыў аднаму афрыканцу як праехаць на месца правядзення рэлігійнага набажэнства і прыйшлося казаць і Plosca Peramohi, i Victory Square, каб ён зразумеў пра якую станцыю метро і пра якое месца ідзе гаворка.


Fascists -- гэта італьянскія ці іспанскія фашысты, а іх нямецкім "аналагам" былі нацысты (Nazi). Да таго ж ваенныя злачынствы на Беларусі рабілі не толькі члены Нацыянал-сацыялістычнай партыі Германіі, а і тыя вайскоўцы Вермахта, якія не былі ў партыі. Таму fascists лепш замяніць на Wehrmacht.


Паколькі Шагал ва ўсім свеце лічыцца французскім мастаком, яго імя -- Марк -- трэба пісаць па-французску: Marc, а не па-англійску Mark.

Усе гэтыя "ляпы" сведчаць аб тым, што паступова Беларусь усё часцей заяўляе пра сябе міжнароднаму супольніцтву, а не памыляецца толькі той, хто нічога не робіць. Але такія ляпы гавораць і пра неглыбокае веданне англійскай у многіх спецыялістаў-філолагаў і сур'ёзны непарадак у правілах перадачы беларускіх тапонімаў лацінкай. (Гл. падрабязней: Праблемы перакладу ўласных імёнаў з беларускай мовы на англійскую)

Комментариев нет:

Отправить комментарий

Примечание. Отправлять комментарии могут только участники этого блога.

Избранное сообщение

Іван Шамякін. Першы генерал

 На прасторах сусветнай павуціны ёсць малавядомае апавяданне Івана Шамякіна "Першы генерал", якое варта прачытаць многім. Акрамя м...