20.03.2019

Robopolis

У пачатку месяца наведаў з сынамі Robopolis, які праходзіў у тым жа месцы, што і "Баль робатаў 2.0" 3 гады таму. Robopolis і падобны, і непадобны на Баль робатаў. Адразу прашу прабачэнне за невысокую якасць здымкаў: у памяшканні было не вельмі якаснае асвятленне.

 Мы прыйшлі ў нядзелю, калі чарга на мерапрыемства была доўгай, як у маім савецкім дзяцінстве ці часам за жэтонамі на метро.
На "Баль робатаў" мы прыходзілі ў будні дзень, таму не прыйшлося стаяць у чэргах і народу на "робатах", адпаведна, менш.

 Праўда, там натоўп не паўсюль, а толькі каля ўваходу і некаторых атракцыёнаў.

Яшчэ адзін нюанс: У нас было 2 бясплатныя дзіцячыя білеты, але сям'я ці кампанія можа правесці на Робаполіс па бясплатным білеце толькі аднаго чалавека адзін раз, нават, калі ў іх 10 бясплатных білетаў. Таму мы мусілі даплаціць 41 рубель (каля 20 долараў ЗША).

 Мае сыны кіруюць робатам праз прыкладанне на смартфоне. Тут такіх робатаў шмат.

 Дзяўчына грае 3-4 мелодыі  з дапамогай мініацюрнай маланкі". Для маленькіх дзетак, якія падобнага не бачылі, гэта можа быць эфектным, асабліва, калі дзяўчына кіруе маланкай з дапамогай пальчаткі. Але насамрэч ток там не павінен быць моцным.

 "Гаджэты" пачатку 90-х: відэагульні для тэлевізара з прыстаўкай. Мае дзеці раней такога не бачылі, а я толькі бачыў, бо мае бацькі не маглі мне такое купіць :)

 Аніматар "пад робата" вітаецца з дзецьмі.

 Робат-дыназаўр...

 Данік трымае рукі над сэнсарам і грае на віртуальным піаніна.



 Танцы робатаў. Падобнае шоу было і ў 2016 г., але тады гледачы мелі магчымасць сядзець. Зараз і дзеці, і дарослыя мусяць стаяць сцяной вакол сцены.


 Заходзіш у гэту камеру і бачыш сябе на экране на пэўным пецярбужскім фоне. Праўда, з-за асвятлення не вельмі якасная выява атрымоўваецца.
 Робат-кобра можа цапнуць, калі сунуць руку яму пад галаву.

А гэтага робата можна пагладзіць.

Было яшчэ шмат цацак, майстар-класаў, гульняў віртуальнай рэальнасці, пра якія цікаўныя могуць паглядзець аматарскія відэа і фота шматлікіх наведвальнікаў. У эпоху сацыяльных сетак гэта не праблема. Мабыць з забаўнага дадам робата ля ўваходу (нажаль не зрабіў яго здымак), які рэагаваў на чалавечы голас і адказваў на пытанні і запыты голасам ці экранам. Робат пачуў як я размаўляю з сынамі па-беларуску, і "падвіс" у распазнанні маіх слоў: "Запрос не понят". "Вучы беларускую," -- адказаў я на гэта, чым загнаў робата ў ступар ізноў, а сыны яшчэ доўга з гэтага смяяліся...

Што яшчэ можна дадаць? Атракцыёнаў на Робаполісе больш, чым на "Бале робатаў", але арганізацыйныя пытанні і камфорт крыху горш. Некаторыя экспанаты ўжо былі ў 2016 г (драўляны робат-гадалка), некаторыя не. Штосьці было прадказальным, а нешта новым і нечаканым. Яшчэ варта дадаць, што робаты былі з розных краін свету. Мабыць я напісаў крыху крытычна, але мне хутчэй спадабалася там пабываць, чым не. На такіх мерапрыемствах заўсёды ёсць цікавае для аматараў тэхналогіі, як дзяцей так і дарослых.

Выстава скончыла працу ў Мінску 10 сакавіка.

Комментариев нет:

Отправить комментарий

Примечание. Отправлять комментарии могут только участники этого блога.

Избранное сообщение

10 лет писанины

Когда 16 февраля 2013 года я запостил тут одну свою научную заметку , я еще не вполне представлял как дальше буду использовать этот ресурс. ...