27.05.2019

З бібліятэкі У. Ермалаева альбо прывітанне з 90-х

У гэтым годзе мне пашанцавала знайсці на буккросінгу некалькі беларускіх сатырычных выданняў з часоў "ліхіх 90х". Нажаль, я забраў не ўсе кнігі, бо толькі потым зразумеў, што яны з бібліятэкі аднаго аўтара: гісторыка і пісьменніка Уладзіміра Фаміча Ермалаева (1933-2014).

У. Ерамалаеў на шаржы Аляксандра Каршакевіча

Не магу сказаць, што я ўважліва прачытаў усе гэтыя кнігі -- я яшчэ ў працэсе -- але некаторыя заўвагі маю зрабіць. Зразумела, ў плане гістарычнай вартасці.

Кнігі аўтара

 1997 г.
2004 г.

Вершы у гэтых кнігах часткова паўтараюцца. Некаторыя нават крыху перапрацаваныя. Пэўныя вершы - гэта перапеўкі вядомых анекдотаў альбо эцюды назірання з жыцця безадносна да пэўнай эпохі...

УВАГА: Пэўныя вершы ў гэтых зборах могуць быць крыўднымі, нават абразлівымі, бо сатыра менавіта такая і ёсць і з песні слова не выкінеш. Я звяртаю ўвагу на тыя, што маюць дачыненне да гісторыі Беларусі 1990-х і пачатку 2000-х гг. і не выкарыстоўваю іх тут для прасоўвання пэўных палітычных ідэй, таму прашу чытачоў не разглядаць маю падборку як рэверанс у бок тых ці іншых палітычных колаў

Без каментарыяў... Верш 90-х.

Таксама з "ліхога часу"



Добра адлюстраваны адзін з сакрэтаў перамогі А. Лукашэнкі на прэзідэнцкіх  выбарах 1994 г. Зянон Пазняк ад Беларускага народнага фронту здаваўся пэўным выбаршчыкам чалавекам змрочным (+ моцная антырэклама яго палітычнай дзейнасці ў СМІ), Васіль Новікаў ад камуністаў не выклікаў даверу, бо камунізм быў не ў пашане, Станіслаў Шушкевіч і Вячэслаў Кебіч выглядалі як тыя, хто быў ва ўладзе і не здолеў спыніць крызіс, а Аляксандр Дубко ад Аграрнай партыі выглядаў як "мастак абяцаць". Пасля гэтых выбараў Беларусь стала суперпрэзідэнцкай рэспублікай.

Напамін з часоў маленькіх пенсій і гіперінфляцыі. У кнізе 2004 года другі радок гучаў "паперкі-грошы лічачы", бо пра зуброў-мядзведзяў (адпаведна 100- і 50-рублёвыя банкноты) народ пачаў забываць. Паглядзець тагачасныя грошы можна тут.



Жыццёвае...

А гэты пасаж ужо з кнігі 2004 г.


Верш аб тым, як былыя савецкія партыйныя функцыянеры засноўвалі свае фірмы ў пачатку 90-х і неблага зараблялі дзякуючы сувязям з мясцовай ці дзяржаўнай уладай, дзе большасць скаладалі такія ж былыя "партакраты".



Ізноў аўтар "прайшоўся" па выбаршчыках. Падабаецца каму ці не, але для многіх беларусаў праблемы справядлівасці, мовы, культуры не маюць значэння ў параўнанні з эканамічнай стаільнасцю, якую яны разумеюць у дзяржаўных плацяжах зарплаты ці пенсіі.

Адсылка да АМАПАўцаў. Ад сябе дадам: не ўсе міліцыянеры такія, аб гэтым я пісаў тут.

Таксама актуальны верш з 2000-х. Нам - гэта намеснік начальніка, калі хто не ведае :)

Ермалаеў як чытач

Вось некалькі кніг, якія Уладзіміру Фамічу падарылі іншыя малавядомыя аўтары.






Зразумела, што на букросінг іх адправіў не сам Ермалаеў, а хтосьці з яго нашчадкаў. І жаданне пазбавіцца кніг я не асуджаю. Некалькі год таму я знайшоў на сметніку ў кантэйнеры пад паперу кнігу Алеся Бажко "Перад вераснем" з аўтографам аўтара некаму Анатолю на добры ўспамін. Тады я яе прачытаў і "па бартары" перадаў яшчэ адной аматарцы беларускай літаратуры. У гэты раз кніжкі аддалі на буккросінг, каб чыталі іншыя, і гэта лепш чым ў макулатуру ці сметнік.

Здаецца, гэта кніга, якую таксама чытаў і крэмзаў У. Ермалаеў. Зараз у яго не спытаешся...

Крыху пазней я напішу болей пра кнігі на гэтых фотках, бо яны таксама цікавы напамін з 90-х. Таму працяг будзе...

Таксама можна прачытаць:
Memento mori. Леанід Маракоў
Фестываль піва, трагедыя на Нямізе і развітанне з 90-мі.
Уладзімір Смялоўскі. Забыты паэт

Комментариев нет:

Отправить комментарий

Примечание. Отправлять комментарии могут только участники этого блога.

Избранное сообщение

10 лет писанины

Когда 16 февраля 2013 года я запостил тут одну свою научную заметку , я еще не вполне представлял как дальше буду использовать этот ресурс. ...