У 2010 г. ролік маладзёжнага флэш-мобу «Я іду на выбары» стаў хітом байнета дзякуючы фразе «Выбары дурыбары барабуры мурыбары». Я не лічу выбары дурасцю, і выбраў гэту фразу, як назву для сваіх успамінаў на далікатную тэму ў якасці жарта. Тэма сапраўды далікатная, бо многім цяжка разважаць аб ёй аб'ектыўна. Паколькі так атрымалася, што я быў сведкам некаторых момантаў, якія суправаджалі пэўныя выбарчыя кампаніі 90-х, 2000-х і 2010-х, то адчуваю неабходнасць запісаць усё, што бачыў і чуў, не займаючы нічый бок у палітычных процістаяннях. Часткова, успаміны будуць хаатычнымі, але гэта лепш за нічога.
Скрыншот роліка
***
Першы раз я быў на выбарах яшчэ ў савецкі час. Мае бацька і дзед, вайскоўцы, якія былі абавязаны ўдзельнічаць у падобных мерапрыемствах, узялі мяне, яшчэ маленькага хлопчыка з сабой на ўчастак у СШ № 121 Мінска. За каго яны там галасавалі і як гэта было – сцерлася ў мяне з памяці. Памятаю толькі як на суседнім стадыёне па дарожцы бегаў мужык у адных шортах, і мой тата пажартаваў:
– Можа яму трэба сказаць, дзе выбарчы участак, бо ён не ведае?
Ужо юнаком я другі раз патрапіў на той жа выбарчы ўчастак. На гэты раз са сваёй цёткай. На маёй памяці гэта быў 1996 ці 1997 г. Цёця папрасіла мяне дапамагчы прагаласаваць. Мы ўзялі бюлетэнь, адышлі да нейкай стойкі спіной да камісіі да нейкага століка і я дапамог ёй абраць нейкі варыянт. Ніякай кабінкі, проста спіной да камісіі на адлегласці 10 метраў. Потым я кінуў бюлетэнь ва ўрну. Калі гэта быў 1996 г., то я яшчэ не меў права голасу.
З таго часу я стабільна карыстаюся правам беларускай Канстытуцыі (артыкул 65) не хадзіць на выбары. Тым не менш, мне давялося бачыць што адбывалася падчас некаторых выбараў. Я не буду судзіць тых, хто на маіх вачах рабіў тое, што можа выклікаць розную рэакцыю чытача. Але лічу, што мой абавязак запісаць гэта як частку гісторыі. Мае ўласныя каментарыі будуць мінімальнымі...
«Ліхія» 1990-я і пачатак 2000-х...
Аднойчы раніцай у пачатку 90-х на нашым доме ў Пячах (Барысаў) з'явіўся рукапісны лозунг: «Голосуй за Капшая – не получишь ...(ничего)». Вось так гарэзліва праходзілі выбары ў парламент у той час. Цяпер падобныя чорны пі-ар звычайна друкуюць на ўлётках, якія кідаюць у паштовыя скрыні, альбо клеяць на дошкі аб'яў. Дарэчы, Капшай перамог на тых выбарах. Якія абяцанні ён даваў і якія выканаў – не ведаю.
Скрыншот з http://www.busel.org/texts/cat1ea/id5bwnfdy.htm
Калі ішлі першыя выбары Прэзідэнта Беларусі, большасць маіх дарослых знаёмых казала, што будуць галасаваць альбо за Новіка (Кампартыя), альбо за Кебіча (тагачасны прэм'ер-міністр). Перамогу А. Лукашэнкі, які з таго часу не пакідаў пасады Прэзідэнта, яны, здаецца, успрымалі як недарэчнасць. Праз некаторы час звычайнымі з'явамі сталі дэманстрацыі пратэсту супраць новай улады, якія часам пераходзілі ў бойкі з міліцыяй.
Самыя напружаныя гады супрацьстаяння прыхільнікаў Прэзідэнта і апазіцыі – 1995-99 гг. – прайшлі для мяне незаўважна: заканчэнне вучобы ў школе, паступленне ў вну, два няшчасныя каханні... Зазначу, што ў Педуніверсітэце, дзе я навучаўся з 1997 па 2002 гг., у той час студэнтаў не прымушалі ўдзельнічаць у палітычных акцыях і выбарах. Кажу за свой гістфак. Фармальна забараняўся ўдзел у недазволеных апазіцыйных акцыях пад пагрозай адлічэння, але як мінімум адзін з маіх аднакурснікаў, якога звалі Зянон, рэгулярна ўдзельнічаў у такіх справах, і нічога яму за гэта не было.
Памятаю, як ў 2001 г. некалькі чалавек з нашай групы на перапынку з цікаўнасцю глядзелі ў акно, каб убачыць бойку апазіцыянераў з міліцыяй. Пасля выбараў 2001 г. апазіцыянеры абяцалі арганізаваць акцыю на плошчы Незалежнасці «святкуем ці баронім перамогу». Бойкі не было, апазіцыянераў і міліцыі таксама. Хтосьці з аднагрупнікаў выразіў сваё расчараванне, але, думаю, расчараваны быў больш тым, што не давялося ўбачыць сапраўдную бойку дэманстрантаў з міліцыяй з бяспечнай вышыні 10 ці 14 паверха.
Выбары 2001 г. запомніліся мне яшчэ і тым, што ў нас на Усходзе-1 у пэўным жылым доме здымала кватэру пад офіс ці штаб адна з партый-удзельніц у выбарчай прэзідэнцкай кампаніі. Тады мне нярэдка даводзілася праходзіць пад вокнамі гэтай кватэры ў позні час. Падчас выбараў у іх кватэры гарэла святло камп'ютарных экранаў да позняй ночы. А пасля выбраў, мне давялося прайсці каля іх акон і адтуль даносіліся гукі карпаратыву:
Видишь, там на гор-е-е
Возвышается крест…
Потым яны кудысьці пераехалі...
У адзін з вечароў тыдня, калі ішлі выбары 2001 г., мне давялося выканаць абяцанне: перадаць пэўную кнігу адной немаладой выкладчыцы англійскай, з якой я выпадкова пазнаёміўся ў электрычцы. Жыла яна ў старым доме сталінскай забудовы ў цэнтры Мінска. Дзверы адчыніў яе муж, і на іх адваротным баку адразу кінуўся ў вочы стыкер са смайлікам і подпісам «территория свободная от лукашизма». (Праз гады бачыў падобны «время менять лысую резину» з фотаздымкам Прэзідэнта ў іншай мінскай кватэры.) Муж выкладчыцы спачатку падумаў, што я вучань і адказаў:
– Яе сёння няма: яна ў школе як назіральнік за выбарамі.
Я патлумачыў мэту свайго візіту, перадаў яму кнігу і свой тэлефон для зваротнай сувязі. Больш мы не сустрэліся. Калі гэта жанчына-апазіцыянер яшчэ жыва, яна даўно павінна быць на пенсіі... Не магу ніяк згадаць ці працавала яна ў школе, каледжы ці вну, але для настаўніцы быць апазіцыйным назіральнікам на беларускіх выбарах – даволі смелая пазіцыя.
2006 год.
Мне пашанцавала працаваць у школе у тыя гады, на якія выбары не выпадалі, а ні ў адной вну, дзе я працаваў, не было сістэмы кантролю за ўдзелам выкладчыкаў у выбарах. Праўда, і ў 2006 г., і пазней падчас мясцовых, парламенцкіх і прэзідэнцкіх выбараў мне не раз даводзілася сутыкацца з тым, што маіх знаёмых, якія вучыліся ў розных вну ці працавалі на дзяржаўных прадпрыемствах, нават адну санітарку, спрабавалі прымусіць прыйсці на выбары супраць іх жадання. Раз ці два я прыносіў ім Канстытуцыю і чытаў услых артыкул 65, каб патлумачыць іх права не ўдзельнічаць у такіх справах. Тут трэба зазначыць, што гэта былі людзі, якія, як і я, прынцыпова не жадалі лезці ў палітыку. Для многіх іншых сучасных беларусаў фраза «лезці ў палітыку» значыць выступаць супраць існуючай улады. А загад начальства далучыцца да палітычнага руху ці акцыі ў падтрымку ўлады ўспрымаюць не як парушэнне правоў, а як яшчэ адзін працоўны абавязак. Памятаю, як у 2011 г. я напісаў пісьмовую адмову ісці на першамайскую дэманстрацыю па разнарадцы і патлумачыў, што не жадаю займаць чый небудзь бок у палітыцы, а мае калегі, выкладчыцы рознага ўзросту, толькі здзівіліся:
– А хіба першамайская дэманстрацыя – гэта палітыка?!
У 2006 г. я працаваў на факультэце міжнародных адносін БДУ ў філіяле на вул. Маякоўскага, 96. Напярэдадні выбараў у грамадстве была нейкая напружанасць. Вось прыклад. Еду ў тралейбусе на работу. Малады чалавек, які сядзеў на пярэднім месцы, моўчкі наляпіў стыкер «я за свабоду» на карту тралейбусных маршрутаў перад сабой. Не я адзін заўважыў вандалізм. Але ўсе маўчалі. Пытаюся ў маладога рэвалюцыянера:
– За якую свабоду вы выступаеце?
Ён крыху збянтэжыўся, але адказаў:
– Ну, за свабоду руху, перамяшчэння...
Потым ён абурыўся і пачаў лаяць уладу на ўвесь тралейбус. Нярэдка спрэчкі на падобныя тэмы пачынаюць дзяліць пасажыраў на лаялістаў і рэвалюцыянераў, якія гучна аргументуюць кожны свой пункт гледжання. Але ў той раз было ціха. Мне было трэба выходзіць, і я развітаўся з маладым змагаром за свабоду.
Незадоўга да саміх выбараў дэкан факультэта, Аляксандр Віктаравіч Шарапа, ужо даволі стары чалавек, сабраў сотні дзве студэнтаў ў спартыўнай зале (бо актавай залы на Маякоўскага не было) і пачаў заклікаць ісці на выбары: галасуйце за Прэзідэнта, за стабільнасць і не ўдзельнічайце ні ў якіх акцыях пратэсту. Нажаль, мне больш запомнілася тая сустрэча яго непрыемным учынкам. Дэкан не толькі пра выбары казаў, але і яшчэ зачытаў спіс непаспяховых студэнтаў. Сярод іх была адна азербайджанка, імя якой ён прамовіў з яўнай кпінай з яе нацыянальнасці. У адказ – рогат спартыўнай залы.
– Казёл! – вырвалася ў мяне з языка. Добра, дэкан быў далёка ад мяне.
На мяне здзіўлена паглядзеў адзін студэнт. Я патлумачыў яму, што мяне абурыла. Яму можна было. Ён кіўнуў: разумею.
Потым усе разышліся па аўдыторыях. Азербайджанка як раз была на маіх занятках і ціха плакала на галёрцы. Не ведаю чаму, але я казаў ёй:
– Шэма-ханым, як выкладчык я шкадую аб тым, што з вамі адбылося ў спартзале і прашу у вас прабачэння.
– Вам за што прасіць прабачэння? – здзівілася яе сяброўка.
– Я – частка гэтай сістэмы, і таксама нясу некаторую адказнасць за тое, што казаў дэкан, – адказаў я.
Шэма перастала плакаць і ўдзячна ўсміхнулася.
Перамога дзеючага Прэзідэнта на выбарах была прадказальнай. У адказ на Кастрычніцкай плошчы ў Мінску быў разбіты палаткавы лагер нязгодных з вынікамі выбараў. Сярод удзельнікаў як мінімум 2 студэнты нашага філіяла, аднаго з якіх я навучаў з першага курсу.
Памятаю, як СМІ бурапенілі ад інфармацыйнай вайны. На той момант я не так актыўна карыстаўся Інтэрнэтам, таму меў доступ пераважна да пункту гледжання афіцыйных сродкаў масавай інфармацыі. Тэлебачанне перадавала быццам перахопленыя тэлефонныя перамовы актывістаў апазіцыі, дзе мат у размовах свабодна ішоў у эфір усёй краіны, а аднойчы нават агучылі іх магчымыя перамовы са «жрыцай кахання», прэйскурант якой стаў вядомы ўсім тэлегледачам. Газета «СБ – Беларусь сегодня» апублікавала артыкул, дзе аўтар публічна прапанаваў жонцы аднаго з тагачасных апазіцыйных лідараў смажыць катлеты мужу замест таго, каб жадаць спаць з Прэзідэнтам. Нагадаю, што гэта сабе дазвалялі афіцыйныя дзяржаўныя СМІ.
Праз некаторы час ноччу «майдан» на Кастрычніцкай плошчы разагнала міліцыя. Абодва нашыя студэнты былі арыштаваныя. Неўзабаве да месца затрымання ўдзельнікаў акцыі на вуліцы Акрэсціна рушыла дэманстрацыя, якую на праспекце Дзяржынскага таксама разагнала міліцыя. У гэты раз хапалі не толькі ўдзельнікаў барацьбы, але і тых, хто выпадкова апынуўся каля месца сутычак. Праз гады адна знаёмая жанчына казала мне, што яе дачку, настаўніцу, якая не мела дачынення да дэманстрантаў, затрымалі ў той дзень і адвезлі ў аддзяленне міліцыі. Колькі яе там пратрымалі – не ведаю. У школе, дзе яна працавала, яе звольнілі за ўдзел у вулічных непарадках, але яна дабілася аднаўлення на месцы работы, дакументальна пацвердзіўшы выпадковасць свайго затрымання.
2006 г. Лагер на Кастрычніцкай плошчы. Крыніца фота: nn.by
У нас праходзіла паседжанне кафедры, дзе наш загадчык, Ігар Раманавіч Мархасёў, сярод іншага агучыў прозвішча аднаго са студэнтаў, якога затрымалі на «майдане».
– Пойдзем хутчэй ратаваць хлопца! – загаманілі некаторыя мае калегі, пераважана немаладыя выкладчыцы.
Я сумна, крыху саркастычна, усміхнуўся. Мой погляд сустрэўся з поглядам шэфа, які пачаў цярпліва тлумачыць:
– Калегі, ён быў удзельнікам несанкцыянаванага мітынгу. Калі мы ўмяшаемся, нас зачыняць.
Ад гэтага жанчыны сціхлі. Чамусьці так атрымалася, што на тым паседжанні шэф прапанаваў нешта незвычайнае, ад чаго нашыя кабеты зноў загаманілі, а ён з хітрай усмешкай адказаў:
– Мы – БДУ, нам усё можна.
Удзельнікаў акцый на Кастрычніцкай і каля Акрэсціна пасадзілі на некалькі тыдняў за хуліганства, а арганізатарам далі некалькі год турмы. Праз некаторы час майго студэнта выпусцілі. Ён яшчэ доўга кашляў ці то па прычыне турмы, ці то ад доўгага сядзення ў палатках на плошчы марознай вясной. Мне было шкада хлопца. Я патлумачыў яму, што яго пропускі маіх заняткаў не будуць скарыстаны супраць яго на заліку, а на самім заліку я прапанаваў яму распавесці на англійскай мове пра свае прыгоды на Плошчы.
Сяржук, так яго звалі, дрэнна ведаў англійскую, але вучыўся на культуролага-амерыканіста: спецыяльнасць патрабавала добрага валодання англійскай мовай. Таму звычайна ён здаваў мае залікі з цяжкасцю. І ў той раз ён з цяжкасцю будаваў простыя сказы і не знайшоў слоў каб перадаць думку, што будынак жодзінскай турмы, дзе ён з іншымі рэвалюцыянерамі адбываў «хуліганку», не быў уведзены ў эксплуатацыю. Акрамя холаду ў палатках на плошчы ды ў турме праблемай для актывістаў (згодна слоў Сяржука) былі нападкі п'яных хуліганаў, якія білі апазіцыянераў на вачах міліцыі, а міліцыянеры толькі казалі на скаргі:
– Самі вінаватыя. Чаго тут сабраліся?
Сяржук быў задаволены, што сядзеў з інтэлектуаламі і развіваўся. Дарэчы, ён разглядаў і магчымасць пераехаць у Польшчу вучыцца па праграме імя Каліноўскага, калі б яго выгналі з БДУ. Але яго ніхто не гнаў. Ну, і мой залік ён здаў без праблем.
Ужо праз колькі часу пасля выбараў 2006 г. давялося мець справу з майстрам пральных машын. Ён рамантаваў па гарантыі машыны, купленыя ў яго кампаніі. Як раз з нашай новай машынай адбыўся гарантыйны касяк: яна парвала маю парадную кашулю.
Майстар быў гарачы мужык, удвая старэйшы за мяне, былы вайсковец-інтэрнацыяналіст (пра што я даведаўся праз некалькі год). Ён не да свайго узросту насіў доўгія валасы конскім хвастом. Мы паказалі парваную кашулю і патрабавалі за яе кампенсацыю ад майстра, а жонка дадала, што мы абодва педагогі і не маем шмат грошай на новыя кашулі. Вось гэта яго і раззлавала:
– А-а-а, настаўнікі, маці вашу гэтак! Гэта вы лічылі галасы за Прэзідэнта на выбарах! Грошай у іх няма (мат у эфіры – А.Б.)! Самі ва ўсім вінаватыя!
Тлумачыць яму, што мы нічога не лічылі, не мела сэнсу. Майстар нервова зачысціў завусеніцу ў машыне, якая парвала кашулю, схапіў парваную вопратку, кінуў грошы на кампенсацыю і выйшаў увесь у гневе.
2010 год.
Наступныя драматычныя выбары адбыліся ў снежні 2010 г. У гэты раз я працаваў у прыватным Інстытуце прадпрымальніцкай дзейнасці (ІПД). Яшчэ на этапе збору подпісаў за кандыдатаў на пасаду Прэзідэнта краіны самыя розныя людзі спрабавалі раскруціць мяне на подпіс.
Іду я па сваіх справах каля кінатэатра «Кастрычнік». Мяне спыняе юнак:
– Я збіраю подпісы за цяперашняга Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Ці жадаеце падтрымаць яго кандыдатуру?
– Не, шаноўны, я падтрымліваю толькі Царства Бога, – адказваю я.
Юнак не жадае працягваць дыскусію, і я іду далей.
У сябе на раёне заходжу у пашпартны стол за даведкай. Спецыяліст мяне пытае:
– Мы тут збіраем подпісы за Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнку. Ці жадаеце паставіць подпіс?
– Выбачайце, але я нейтральны у палітычных справах.
– Значыць вы не супраць паставіць свой подпіс за Прэзідэнта?
– Паўтараю. Я нейтральны. Ні за якога кандыдата подпіс ставіць не буду.
І мы перайшлі да маёй справы.
Каля міні-рынка «Верас» дзяўчына збірала подпісы за апазіцыйнага кандыдата Рымашэўскага. Я адразу перайшоў у контрнаступ:
– Ведаеце, я не магу вам дапамагчы ў гэтай справе, бо, калі мы падтрымліваем кандыдатуру палітыка, мы нясём адказ за яго далейшыя ўчынкі ва ўладзе.
Для дзяўчыны гэта была новая думка, з якой яна не пагадзілася, але напэўна хоць крыху паразважала, нягледзячы на моцны мароз...
У галоўным дзяржаўным універсітэце краіны неяк не адчувалася датэрміновае галасаванне, якое можа праходзіць дабраахвотна-прымусовым парадкам. І вось гэты парадак я добра бачыў у прыватнай вну, арганізацыі, якая ў кожны момант можа быць ліквідавана, што напаткала многіх равеснікаў ІПД.
Прарэктар па ідэалогіі і выхаванню, Ала Леанідаўна Барчук, асабіста прыходзіла на заняткі і суправаджала іншагародніх студэнтаў на выбарчы участак, каб не прафілонілі выбары 19 снежня. Прыходзіць яна да маёй групы перакладчыкаў і выклікае па прозвішчу Машу, адну з іншагародніх студэнтак:
– Такая і такая, вы яшчэ не хадзілі на выбары? Тады ідзём са мной.
Маша моўчкі апранула паліто, выйшла з прарэктарам і вярнулася праз прыкладна паўгадзіны. Жартую з ёй:
– Ну што, Марыя Мікалаўна, Саня останется с вами?
(Не тое, каб я так зняважліва называў Прэзідэнта краіны. Проста як раз падчас гэтых выбараў адна музычная група запусціла песню «Саня останется с нами», якую хутка раскруціў агітацыйны апарат Прэзідэнта.)
У адказ Маша толькі ўсміхнулася.
А ў адной з груп спецыялістаў па турысцкай дзейнасці дзяўчатам было не смешна. Адна з іх, якую звалі Віка, ўехала дамоў не прагаласаваўшы ў Мінску. Барчук, паводле слоў яе сябровак, патэлефанавала ёй на мабільны і так аблаяла дзяўчыну, што давяла яе да слёз.
Тое, што прарэктар па выхаванню можа накрычаць, я ведаў добра, але ў гэты кульмінацыйны тыдзень датэрміновага галасавання я выпадкова сустрэўся з ёй на калідоры і павітаўся, а яна была ў нейкай роспачы. Звычайна мы размаўлялі паміж сабой па-беларуску, але тут яна выпусціла пару на рускай:
– Что делать?! Как этих студентов заставить голосовать?! Нас так прессуют с этими выборами!!!
Хто яе прэсаваў я пытацца не стаў, проста выразіў спачуванне. Трэба зазначыць, што мяне наконт выбараў не прэсаваў ніхто.
19 снежня 2010 г. быў апошні і асноўны дзень выбараў. Прадказальна перамог Прэзідэнт.
Мы з жонкай пераважна карысталіся тэлевізарам, каб глядзець кіно, таму для нас быў нечаканасцю вячэрні званок цешчы.
– У вас там усё добра?! – запыталася яна ў жонкі ўсхвалявана. – Па тэлебачанню перадаюць, што ў Мінску пагромы.
Такой была яе рэакцыя на рэпартаж афіцыйных СМІ аб бойцы на плошчы Незалежнасці. Насамрэч «пагромы» мелі месца толькі ў форме некалькіх разбітых вакон і шкляных дзвярэй у Доме Ўрада.
Цікава i, што перабольшванні былі не толькі з боку дзяржаўных медыя. Тэлеканал «Еўраньюс» перадаў, што ў Мінску міліцыя разагнала шматлікія дэманстрацыі пратэсту, а ў рэальнасці была толькі адна.
Амапаўцы "працуюць" на плошчы Незалежнасці. Крыніца фота: https://maxim-nm.livejournal.com/289701.html
А па тэлеканалу БТ большую частку вечара паказвалі інтэрв'ю з рознымі людзьмі, якія на пытанне «за каго вы галасавалі» заўсёды адказвалі:
– За стабільнасць.
Праз пэўны час мне пашанцавала прысутнічаць пры размове, калі афіцэр КДБ казаў пра тое, што каля 50 актывістаў яго калегі затрымалі яшчэ задоўга да пачатку дэманстрацыі (прычым кожнага асобна) адвезлі іх на розныя базы ў Беларусі, напрыклад, у Слуцку, забралі ў затрыманых мабільнікі і пратрымалі там некалькі гадзін.
Потым (праз некалькі год) была размова з хлопцам-школьнікам, які хадзіў на гэту акцыю з бацькам.
– Мы там ішлі і крычалі «жыве Беларусь!». – распавядаў гэты васьмікласнік. – Тут амапаўцы пачалі набліжацца да нас і біць у шчыты дубцамі. Мы вырашылі паехаць дамоў.
Пасля выбараў супрацоўнікаў ІПД (некалькі дзясяткаў чалавек) сабралі на пераднавагоднюю нараду ў вучэбнай аўдыторыі. У канцы нарады прарэктар па выхаванню дадала:
– Асабліва хачу падзякаваць супрацоўнікам за актыўнасць падчас прэзідэнцкіх выбараў. Больш за 100% прынялі ўдзел.
Аўдыторыя загудзела ў непаразуменні. А Барчук толькі паўтарыла:
– Больш за 100%.
Адна студэнтка-маркетолаг, якую звалі Таццяна, працавала медсястрой і распавядала аднагрупніцам, як прайшло яе дзяжурства ў бальніцы ў дзень выбараў:
– Кароча, яны (выбаршчыкі – А. Б.) там да ўсіх пацыентаў прыходзілі. Адзін пацыент (мат у эфіры – А. Б.) памірае, а яны яму: яшчэ жывы? Распішыцеся тут...
2010-18 гг.
Пра прэзідэнцкія, мясцовыя і парламенцкія выбары пасля 2010 г. у мяне не засталося асаблівых уражанняў, бо нічога драматычнага ў сувязі з імі не адбылося.
У 2016 г. было цікава назіраць тут і там агітацыйныя пікеты апазіцыі ў Мінску перад выбарамі ў парламент. Аднойчы да мяне дамоў прыйшоў юнак з Беларускага Народнага Фронту. Ён збіраў па пад'ездах подпісы за пэўнага кандыдата, які быў прадстаўлены як прадстаўнік нейкага руху, за якім не кожны мог заўважыць самую вядомую беларускую апазіцыйную партыю. Тым болей, што ён размаўляў па-руску. Мы хутка перайшлі на беларускую і прагаварылі пра Царства Бога, пра мой «несвядомы» палітычны нейтралітэт і пра агульных знаёмых у БНФ, каля 20 хвілін. А праз некаторы час дзве жанчыны ад апазіцыйных партый былі абраны ў Палату Прадстаўнікоў упершыню за многія гады...
У студзені-лютым 2018 г. кінуліся ў вочы некаторыя элементы «паддыванковай» барацьбы падчас выбараў у мясцовыя саветы. Напрыклад, фоткі фаварытаў сярод кандыдатаў на інфармацыйных стэндах вылучалі: альбо павялічаны памер фота, альбо дадатковыя звесткі толькі на фаварыта, альбо размяшчэнне дадзеных фаварыта раней за яго канкурэнтаў. А апазіцыянеры клеілі на пад'ездах жылых дамоў маленькія паперкі. Так у нас на Ўсходзе-1 была такая «Староста Востока Толмачёв отказывает в регистрации нашим кандидатам...» далей ішлі прозвішчы людзей. Адна такая правісела амаль да лета.
Каля "Віталюра" на вул. Мірашнічэнкі. Выбары 2018 г. Пакуль "вісіць" толькі адзін кандыдат, які потым і пераможа.
У гэтага кандыдата ёсць свой паблік УКантакце. Яна карыстаецца ім і пасля таго як стала дэпутатам.
2018 г. Каля станцыі метро "Акадэмія навук". Задача для 1 класа: у якога кандыдата постар больш?
2018 г. Плошча Якуба Коласа. Ну, а тут і так зразумела на каго звярне ўвагу выбаршчык.
Вось так крэатыўна атрымалася. Не тое, што традыцыйна завабліваць на выбарчы ўчастак сучаснай музыкай ды таннай ежай у буфеце.
За апошнія гады агітацыя на выбары стала больш тэхнічнай. Для гэтага сталі выкарыстоўвацца і СМС-апавяшчэнні, і сацыяльныя сеткі, і нават застаўкі на экранах банкаматаў. Пры гэтым дзякуючы сацыяльным сеткам стала лягчэй выяўляць парушэнні. Гэта мала што дае, бо многія ў Беларусі ўспрымаюць парушэнні з боку чыноўнікаў розных рангаў, як частку іх службовых правоў, якія можа мець кожны беларускі грамадзянін, атрымаўшы ўладу. Але гэта дае матэрыял для недзяржаўных СМІ, блогераў і гісторыкаў.
СМС-запрашэнне на выбары 2016 г. на маім тэлефоне.
Па-за аповедам.
Яшчэ некалькі выпадкаў без прывязкі да пэўнага часу. Некаторыя мне даводзілася толькі чуць і я не магу праверыць на аб'ектыўнасць альбо падрабязнасці.
У правінцыяльным беларускім горадзе муж і жонка – дзяржслужачыя. Муж у дзень выбараў напіўся. Жонка ўзяла яго пашпарт і прагаласавала за мужа, патлумачыўшы на выбарчым участку сваю сітуацыю.
Разгоны дэманстрацый у Беларусі звычайна выклікаюць адмоўнае стаўленне да міліцыі і рэдка суправаджаюцца аб'ектыўным асвятленнем падзей. Таму мушу дадаць адну рысачку паўсядзённага жыцця адэкватнага супрацоўніка АМАПа, з якім даводзілася мець справы. Гэты малады чалавек неяк заўважыў:
– Калі я на вучобе, то куру не больш за паўпачака, а калі на службе то паўтара. Бывае, торкне нейкі неадэкват нажом у бранежылет, і ты курыш адну цыгарэту за адной...
Ці торкалі неадэкваты такіх, як ён, нажамі на Кастрычніцкай плошчы ў 2006 г. альбо на плошчы Незалежнасці ў 2010 г звестак не маю.
Часам сустракаў выпадкі, калі беларускія мужыкі напіваліся з гора з палітычнай нагоды. Аднойчы гэта было з прычыны пачатку Другой іракскай вайны, а ў пэўнай іншай сітуацыі чалавек напіўся пасля чарговай перамогі Лукашэнкі.
Дзяўчына скончыла прэстыжную вну на бюджэтнай аснове прыкладна пяць год таму, была размеркавана ў звычайную сярэднюю школу і сярод іншых абавязкаў ёй кінулі збор подпісаў за кандыдата ў дэпутаты ад мясцовых чыноўнікаў. Хадзіла па пад'ездах і збірала, хоць была вельмі не задаволена такім заданнем. Адпрацаваўшы размеркаванне, кінула настаўнічаць ды пераехала ў Расію.
Яшчэ ў 90-я давялося мне наведаць аднаго мужчыну, якому тады было пад 40. Крыху падпіўшы ён выхваляўся:
– Калі трэба будзе, я за свабоду вазьму аўтамат і выйду на вуліцу.
Выпадкаў перастрэлак пасля выбараў у сучаснай Беларусі гісторыя не ведае. Спадзяюся, ён на Данбас не паехаў...
P.S.
Парламецкія выбары 2019 г. у некалькіх фотаздымках
Збор подпісаў каля "Рублёўскага" (побач з міні-рынкам "Верас")
Актывісты лаяльных Прэзідэнту кандыдатаў і апазіцыянераў мірна стаяць побач і збіраюць подпісы каля магазіна "Віталюр" на вул. Мірашнічэнкі
Збор подпісаў каля ГУМа
Збор подпісаў каля магазіна "Суседзі" на Каліноўскага 66а.
Запрашэнні на выбары проста засунулі ў жалезныя дзверы, бо пад'езд не мае дамафона. Цікава, што адрас участка надрукавалі на прынтары, а часцей яго пішуць ад рукі студэнты вну ці дзяржслужачыя. Каліноўскага 66.
Апазіцыйны агітацыйны пікет на вул. Валгаградскай
Дзіцячы сад №19 г. Мінска для дзетак з праблемным зрокам. Некія актывісты павесілі агітацыйны плакат кандыдата Давыдзькі ад імя распараджэння Мінгарвыканкама.
Апошнія 7 фота зроблены ў верасні-лістападзе 2019 г. г. Мінск
Калі не пазначана інакш, здымкі і скрыншоты зроблены А. Берастоўскім.

Комментариев нет:
Отправить комментарий
Примечание. Отправлять комментарии могут только участники этого блога.