У працяг тэмы канкурэнцыі паміж жывымі перакладчыкамі і штучным інтэлектам (ШІ) я правёў некалькі эксперыментаў з адной з сістэм перакладаў на падставе ШІ. Публікую вынікі ўскладненага эксперыменту з апрацоўкай сканаў старых французскіх часопісаў. Рэсурс ШІ: https://belindoc.com/. Для зручнасці спачатку даецца скан арыгінала, потым пераклад для параўнання. Ніякіх зменаў у вынікі працы ШІ я не ўносіў, акрамя экспарту з PDF у JPG
НІШТО З АПУБЛІКАВАНАГА ДАЛЕЙ НЕ ПАВІННА РАЗГЛЯДАЦЦА ЯК СПРОБА КРАДЗЯЖУ ЧУЖОЙ ІНТЭЛЕКТУАЛЬНАЙ УЛАСНАСЦІ. УСЯ ІНФАРМАЦЫЯ ПРЫВОДЗІЦЦА ЯК ВЫНІК ЭКСПЕРЫМЕНТУ СА ШТУЧНЫМ ІНТЭЛЕКТАМ . АКРАМЯ ТАГО ПУБЛІКАЦЫЯ МАТЭРЫЛАЎ НІЖЭЙ У АРЫГІНАЛЕ І ПЕРАКЛАДЗЕ НА ГЭТАЙ ПЕРСАНАЛЬНАЙ СТАРОНЦЫ НЕ ПАВІННА РАЗГЛЯДАЦЦА ЯК ПАДТРЫМКА І ПАПУЛЯРЫЗАЦЫЯ ДУМАК АЎТАРАЎ ПЕРАКЛАДЗЕНЫХ АРТЫКУЛАЎ.
Rien de ce qui est publié ci-dessous ne doit être interprété comme une tentative de vol de propriété intellectuelle. Toutes les informations sont fournies à titre indicatif et résultent d'une expérimentation avec l'intelligence artificielle. De plus, la publication des documents ci-dessous, en version originale et traduite, sur cette page personnelle ne saurait être considérée comme un soutien ou une popularisation des opinions des auteurs des articles traduits.
Прыклад № 1
Матэрыял узяты з часопіса "Л'Экспрэ" (L'Expess) 2-8 красавіка 1992 г. № 2126, с. 60
АрыгіналПрыклад № 2
Часопіс "Лё Пуан" (Le Point) 23 снежня 1994 г. № 1162, с. 22
Арыгінал
ПеракладУ перакладзе тэкст залез на выяву. Крыху сапсаваны фармат.
Прыклад № 3
Часопіс "Лё Пуан" 30 снежня 1994 г. № 1163, с. 14-15
Арыгінал
Пераклад
Зноў знікла адна з выяў і паплыў тэкст. Якасць перакладу пракаментую далей. Паколькі экспарт у выявы выклікаў некаторыя цяжкасці для мяне і магчыма якасць апублікаваных выяў неідэальна для чытачоў блога, вось спасылка на архіў PDF для самых цікаўных :)
Мае высновы
ШІ ад belindoc, як і машынныя перакладчыкі Гугл і Яндэкс, працуе хутка, прычым захоўвае фармат арыгінала, напрыклад PDF. Гэты рэсурс дазваляе апрацоўваць да 1000 старонак бясплатна без рэгістрацыі з аднаго ІР-адраса. Чаканне ў чарзе для апрацоўкі кожнага з трох файлаў заняло каля гадзіны і пераклад быў нават крыху горш за стандартныя машынныя перакладчыкі. Пераклад з арыгінала усіх гэтых матэрыялаў без ШІ і машын заняў бы ў мяне каля 2-х працоўных дзён.
Аднак для знаёмства з дакументамі якасць даволі прыймальна. Акрамя таго, тэхнічна і лінгвістычна адукаваны чалавек мог бы лёгка дапрацаваць якасць вынікаў да параўнальнай з працай жывых спецыялістаў цягам некалькіх гадзін, то бок хутчэй, чым усё б рабілася без ШІ. А гэта значыць, што час, калі жывыя перакладчыкі будуць працаваць пераважна аператарамі платформ штучнага інтэлекту і карэктарамі машыннай працы, ужо наступае...
Гл. таксама:
Старые газеты как осколки прошлого







