27.11.2022

З кароткіх вандровак па Беларусі. Частка 2

 Працягваю тэму кароткіх вандровак па Беларусі. У папярэднім паведамленні было пра Дукору, Бараўляны, Докшыцы і Глыбокае. Зараз будзе яшчэ пра некалькі гарадоў і пасёлкаў.

Жодзіна

Мне не раз даводзілася бываць у гэтым горадзе, але ўсе разы гэта было звязана з наведваннем мерапрыемстваў у палацы культуры ніжэй на фота, зробленым летам 2022 г. Увогуле, гэта звычайны сучасны невялікі райцэнтр з мураламі на будынках, мноствам машын на дарогах і ў дварах, філіяламі гандлёвых сетак кшталту "Суседзяў". Мабыць, галоўнае, што кінулася ў вочы, 

Палац культуры БелАЗа ля Парка культуры і адпачынку. На знешняй каланадзе нешта рамантуюць. Справа ля дрэў ёсць станцыя зарадкі элекрамабіляў, а ззаду бачна асвятляльная мачта стадыёна "Тарпеда".

Уезд у горад...

Перад намі дарога на рамонце: верхні слой асфальта зняты, новы не пакладзены. Аднак не памятаю ці быў гэта праспект Леніна, ці мы згарнулі на адну з суседніх вуліц.

Крэатыўны БелАЗаўскі помнік. 

Мурал у тэму сацыяльнай рэкламы, здаецца, на трансфарматарнай падстанцыі


Крэатыўныя плоты ўздоўж раздзялаяльных палос на вуліцах. Ёсць яшчэ алея крэатыўных лавак на пр. Леніна :)

Вось так выглядае Парк культуры і адпачынку летам 2022 г.

А гэта ўжо дарога ўдоўж чыгункі за Паркам паралельна вуліцы Лебядзеўскага недалёк ад станцыі Жодзіна-Паўднёвае. Сваеасаблівая рамантыка для тых, хто любіць гарадскія "занядбанкі", альбо для аматараў пагуляць у ганарлівым адзіноцтве. Але ёсць верагоднасць сустрэць грамадзян, якія могуць вас пакрыўдзіць.

На станцыі "Жодзіна-Паўднёвае" ёсць буфет, дзе таксама можна знайсці жодзінскі крэатыў. Прадавачка разспавяла мне гісторыю гэтай карціны, але я яе забыў за 5 месяцаў :(.

Зразумела, не толькі Адэса "вельмі вяліка", але і Жодзіна не зводзіцца толькі да той паўднёва-заходняй часткі, дзе я пабываў. Калі атрымаецца пабываць там яшчэ, то буду рад дадаць новыя фотаўражанні.

Салігорск і ваколіцы

Салігорск можна аднесці да тых гарадоў Беларусі, якія ідуць у ногу з часам. І адносна малады, і кампактны, амаль без прыватнага сектара, і неблагая інфраструктура, а доўгі час былі яшчэ і вялікія грошы ад "Белкалія".

Часткова заасфальтаваная дарога на вёскі Чырвоная даліна і Зялёны Курган пад Салігорскам


Сельскія краявіды ў напрамку ад Салігорска на Слуцк.

А гэта імправізацыя на патрыятычныя тэмы знаходзіцца ўжо бліжэй да Даліны Жабракоў -- катэджнага пасёлка, пабудаванага салігорскімі шахцёрамі ў часы, калі яны добра зараблялі.

Вось так выглядае тыпавая дошка аб'яў і звычайная сметніца ў Салігорску.




А так выглядаюць знутры мясцовыя аўтобусы. Кампосцеры захаваліся з 2000-х і пачатку 2010-х...
... а ў многіх аўтобусах працуюць кандуктары. Яшчэ пару адрозненняў ад мінскіх аўтобусаў: тут трэба плаціць за праезд непаўналетніх (у Мінску ім бясплатна), праўда, ў адным аўтобусе вадзіцель узяў з мяне грошы толькі за мяне, а сыноў маіх вёз бясплатна, і да аплаты праезду праз валідатары і смартфоны пакуль Салігорск не дацягнуў, хаця, мяркую, што мог бы.

Вось такая інсталяцыя ёсць каля мясцовага аддзялення міліцыі...


... а побач з самім аддзяленнем з канца 2010-х стаіць выстава міліцэйскіх машын і тэхнікі МУС. Дарэчы на Набярэжнай вуліцы ёсць аналагічны музей армейскай тэхнікі, але ўжо поўнасцю пад адкрытым небам.

Мне здаецца, што гэту канструкцыю для азялянення на Набярэжнай вул. маглі называць "Санта-Барбарай" па прычыне аналогіі з застаўкай вядомага аднайменнага серыяла. Аднак звестак на гэты конт не маю.

Паркоўка для інвалідаў каля магазіна "Грын" на скрыжаванні вуліц Казлова і Заслонава. На першы погляд можа здавацца зараднай станцыяй электрамабіляў, але гэта абазначэнне паркоўкі, а зарадка электракараў ёсць на Чыгуначнай 21.

Такая падказка для пешаходаў на  пераходзе праз, здаецца, вуліцу Леніна. Фарбы аднавіць "зебру" на небяспечным пераходзе пакуль не знайшлося, але напамін напісалі.

Сосны насупраць новага квартала на Маладзёжнай вуліцы.

І крыху здымкаў лета 2023 г.:





Парк сям'і, кахання і вернасці: пляцоўкі для адпачынку людзей рознага ўзросту, дзе ёсць і файная дзіцячая пляцоўка, і скейтпарк і месца для спартыўных гульняў, і трэнажоры, праўда большасць з іх паламаныя...

Крэятыўны прыпынак на вул. Заслонава

Спецыфічная дарожная разметка на рагу Заслонава-Казлова на новым асфальце.

Беларускамоўная рэклама ў тэхнічным магазіне на вуліцы Леніна: рэдкасць, але пахвальная!

Салігорск нашпігаваны аўтаматамі па продажы вады па стане на лета 2023 г.

За кадрамі засталіся такія адметнасці як гарадскія пляжы, Парк 4-х стыхій, гіганцкія стулля ля вул. Заслонава, крэатыўны помнік "Я люблю Салігорск", шматлікія муралы. З адметнасцяў, якія кідаюцца ў вочы, але якія я не фатаграфаваў вылучу яшчэ 3:

1. На маршрутцы якая ідзе да кінатэатра "Зорка Вянера", назва кінатэатра напісана як "Зорька Венера" на рускай, што пасуе да каровы, але не да кінатэатра. 
2. Горад не завешаны дзяржаўнымі сцягамі як многія іншыя гарады Рэспублікі, але шмат на якіх ліхтарах ёсць вымпелы ў колер дзяржаўнага сцяга. 
3. У мясцовым пажарным дэпо ў 2010-х арэндавала памяшканне фірма "Адзіс", а гэта слова ў перакладах Новага запавету з грэчаскай звычайна перадаюць як "пекла".

Крыху Магілёва

Гэта пакуль адзіны абласны цэнтр, які я пабачыў з камерай у руках. Я быў яшчэ ў Гродне і Гомелі на пару гадзін. У Магілёве я бываў яшчэ ў 2003, калі давялося нават пажыць там 3 дні. Усе абласныя цэнтры тады рабілі ўражанне падабенства на Мінск, мабыць наяўнасцю тралейбусаў і тыпавой савецкай архітэктурай. У 2022 г. я ўжо спрабаваў зазначыць асаблівасці той частцы Магілёва, дзе давялося пабываць.

Пры ўездзе з Мінска нас сустракае трыумфальная арка...

... новыя кварталы і сацыяльная рэклама.

На даляглядзе -- гасцініца "Магілёў".



Бюро тэхнічнай інвентарызацыі на вуліцы Язерскай, 4 -- добры прыклад прыстасаванасці да асоб з абмежаванымі магчымасцямі: і інваліды-калясачнікі могуць заехаць у памяшканне, і людзі з парушэннем зроку могуць арыентавацца па шрыфце Брайля.

Гэты будынак, здаецца, на праспекце Міру кінуўся мне ў вочы трыма непрыгожымі балконамі на фоне нядрэннай архітэктурнай формы будынку.

Падземныя пешаходныя пераходы праз вуліцы з вялікім транспартным рухам зараз ёсць і ў абласных цэнтрах, і ў пэўных райцэнтрах. Гэта добра, толькі іх трэба больш.



Яшчэ можна заўважыць, што Магілёў выглядае больш сучасным горадам на ўскраінах, як тут на Мінскай шашы, чым у цэнтры і гэта асабліваць кожнага горада, які расце і мае перспектывы і магчымасці.

Бялынічы на Магілёўшчыне

Від на пасёлак з боку трасы мінскага напрамку.

Крэатыўныя ліхтары на вуліцы Савецкай побач з райвыканкамам.

А такі від адркрываецца з самога выканкама ззаду.


Памяркоўная колькасць машын у будні дзень у працоўны час на дарогах і нумарацыя дамоў без пазначэння вуліцы, а вуліц у Бялынічах шмат, бо пераважна гэта сядзібная забудова.


Мастацкі музей імя Бялініцкага-Бірулі

Адзіны пакуль гіпермаркет у Бялынічах са сталічным асартыментам у раёне аўтастанцыі.

Дзіцячы сад.


Медыяцэнтр "Зорка" спалучае сабой функцыі кінатэатра, бібліятэкі і капіравальнага цэнтра.


А мясцовае бюро тэхнічнай інвентарызацыі відавочна месціцца ў былым школьным будынку (тое ж самае і ў Мінску на вул. Папаніна, 7)

Мемарыяльная дошка сяржанту міліцыі Целешаву, які загінуў у 1973 г. пры выкананні службовых абавязкаў. Знаходзіцца на сцяне ля ўваходу ў мясцовае аддзяленне міліцыі.

А ў "Бялынічыэнерга" акрамя крэытыўных фігурак у двары яшчэ ёсць і крэатыўныя папяровыя вазы для асадак...

Па-за кадрам засталася як мінімум адна адметнасць: помнік растраляным у гады нямецкай акупацыі мясцовым жыхарам на моглках Бялыніч...

Усе апісаныя тут паездкі адбыліся летам 2022 г.

Комментариев нет:

Отправить комментарий

Примечание. Отправлять комментарии могут только участники этого блога.

Избранное сообщение

Іван Шамякін. Першы генерал

 На прасторах сусветнай павуціны ёсць малавядомае апавяданне Івана Шамякіна "Першы генерал", якое варта прачытаць многім. Акрамя м...