Не сакрэт, што тыя, каго называлі камуністамі ў XVIII ст. адрозніваліся ад камуністаў XIX ст.; яны, у сваю чаргу адрозніваліся ад камуністаў савецкага часу, а камуністы СССР шмат у чым не падобны на сённяшніх камуністаў. Гэта толькі адзін прыклад змены сутнасці паліычнай тэрміналогіі — новай тэндэнцыі, якая закранае сучасную палітычную навуку i ставіць новыя пытаннi перад мовазнаўцамi i перакладчыкамі. Паспрабуем прааналiзаваць магчымыя прычыны змены сутнасцi паліычнага тэрмiна, пазбягаючы падтрымкі аднаго цi iншага боку паліычнага спектру.
У XX ст. стала зразумела, што канцэпцыi кансерватызму, лiбералiзму цi сацыялізму, якiя фармiравалiся разам з палiтычнымi партыямі ў XVIII—XIX стст., немагчыма ажыццявіць на практыцы у чыстым выглядзе. Так, напрыклад, палiтыка савецкай улады 1930—1940-х гг. у дачыненнi да рабочых i сялян насіла характар дзяржаўнага феадалiзму, як у старажытным
Ноўгарадзе, а не сацыялізму ў шырокiм сэнсе гэтага слова. Немагчымасць ажыццявiць тэорыю на практыцы прывяла да сiнтэзу канцэпцый лiбералiзму, кансерватызму i сацыялізму ў розных варыянтах. Гэта у сваю чаргу пачало сцiраць ідэалагічнае адрозніванне адной палiтычнай партыi ад другой. Напрыклад, лейбарысты i кансерватары Bялiкабрытанii некалi мелi прынцыповыя ідэалагічныя супярэчнасцi, а зараз адрознiваюцца ўвогуле толькi падыходамi да вырашэння бягучых праблем дзяржавы. Так, Т. Блэр рэфармаваў лейбарысцкую партыю, пазбавiўшы яе ад канцэптуальных сацыялістычных прынцыпаў, такiх як арыентацыя на рабочы клас у якасцi электарата, палітыка моцнага ўплыву дзяржавы на эканоміку i пераразмеркавання багаццяў. Гэта дапамагло яму стаць на чале дзяржавы. Таксама лідар
французскіх правых патрыётау Ж. М. Ле Пэн падчас прэзiдэнцкiх выбараў згодна паведамленню з серый «Гран рэпартаж» (Grands Reportages) Радыё Франс 1нтэрнацыяналь ад 13 сакавiка 2007 г. выказваў iдэi, блiзкiя па сутнасці камунiстычным, бо спрабаваў кансалiдаваць вакол сябе электарат, пакiнуты камуністамі; ён нават звяртаўся да сваiх слухачоў на адным з агітацыйных мiтынгаў «таварышы». Ciнтэз iдэалагiчных канцэпцый розных
палітычных партый прывёў да таго, што яны фактычна ператварыліся ў нейкае падабенства аматарскiх клубаў, падчас з'яднаных вакол асобы пэунага лiдара. Такiмi прыкладамi персанiфiкацыi палiтыкi з'яуляецца выбранне на пасаду губернатара А. Шварцэнэгера ў ЗША i М. Eyдакiмава ў Расii, якiя былi да гэтага зоркамi кiнаiндустрыi i шоу-бiзнеса.
Гэта тэндэнцыя закранула i Беларусь. Аднак трэба заўважыць, што з сярэдзіны 1920-х да канца 1980-х гг. на Беларусі фактычна не існавала палiтычных партый, бо кампартыя фактычна з'яўлялася дзяржаўнай структурай, а не грамадскай арганізацыяй, а астатнія партыi i аб'яднаннi былi забаронены. Тым не менш, палiтолаг C. Кара-Мурза у iнтэрв'ю газеце «Рэспубліка» некалькi гадоў таму заўважыў новую тэндэнцыю: «Палiтыкi, як левыя так i правыя, у нашых краінах жывуць у iлюзорным свеце зручных iм уяўленняў i падчас няздольны рэальна ацэньваць рэчаiснасць». Падобнай крытыцы палiтычныя партыi ўсяго свету падвергліся яшчэ ў 1920 г. У адным з рэлігійных памфлетаў Асацыяцыi мiжнародных даследчыкаў Бiблii была выказана наступная думка: «Пасля шматвяковых старанняў палiтычныя партыі паказалi сваю няздольнасць адпавядаць сучасным умовам i вырашыць праблемы, выклiкаючыя сур'ёзныя турботы». На сённяшні дзень вiдавочна паступовае знiкненне ідэалагічных адрозненняў памiж рознымi палiтычнымi партыямі Беларусi, якое выклiкана зменай сутнасці iх iдэалагiчных канцэпцый. Гэта тэндэнцыя добра ілюструецца вышэй апiсаным прыкладам змены сутнасцi тэрмiна «сацыял-дэмакрат».
Яшчэ адна змена сутнасці палітычнай тэрміналогіі, якая назіралася ў перыяд фарміравання шматпартыйнай сістэмы ў СССР, закранула беларускую гістарычную навуку як частку постсавецкай гістарычнай навукі. Апазіцыйны рух ўнутры КПСС называў сябе «левым рухам», а прыхільнікаў захавання савецкага ладу нязменна «правымі рэакцыянерамі». На практыцы паліыка гэтых апазіцыянераў абазначыла ix як прыхільнікаў кансерватыўных i ліберальных каштоўнасцяў, і іх можна было лічыць «правымі». Але у той час тэрмін «левы рух» атаясамліваўся з усім прагрэсіўным, i прыхільнікі змены савецкай улады пачыналі з барацьбы за удасканальванне сацыялістычнага ладу ў СССР. Гэта прывяло да з'яулення тэрміна «путч правых сіл», які выкарыстоуваецца постсавецкай гістарычнай
навукай для апісання рэакцыі ўрада СССР на «парад сувярэнітэтаў» саюзных рэспублік у жніўні 1991 г. Замежнага палітолага, незнаёмага з асаблівасцямі грамадска-палітычнай тэрміналогіі таго часу, такое азначэнне можа прывесщ да думкі, што гаворка ідзе пра захоп неанацыстамі ўлады ў СССР, а не пра ўвядзенне надзвычайнага становішча ўрадам, уладу якога фактычна перасталі прызнаваць. Аднак праз некалькі гадоў змест паняццяў «левы рух» і «правы рух» у беларускай гістарычнай навуцы ізноў стаў адпавядаць міжнароднаму вызначэнню гэтых тэрмінаў.
Першая публікацыя гэтага матэрыяла:
Матэрыялы канферэнцыі БДУ 2009

Прашу прабачэння за арфаграфію: пры капіраванні з ПДФ-дакумента беларускія літары былі дрэнна распазнаны. "Нармальны тэкст можна прачытаць па спасылцы ў канцы тэкста.
ОтветитьУдалитьІ яшчэ, калі каму ёсць што дадаць на гэту тэму на рускай беларускай, англійскай, французскай ці польскай мовах, калі ласка пішыце. Аўтар