Гісторыкі
радуюцца, калі знаходзяць інфармацыю
па тэме, якую даследуюць. Але проста
прачытаць дакумент ня значыць знайсці
адказ на свае пытанні. Як матэрыялы з
непастрэдным апісаннем з'явы, падзеі і
г.д. складзеныя ў адпаведны перыяд
гісторыі (першакрыніцы), так і гістарычныя
даследаванні, якія змяшчаюць апісанне
і трактоўку першакрыніц напісаны
людзьмі, якія маглі быць мець даволі
няаб'ектыўныя погляды на даследуемую
з'яву. Пэўную цікаўнасць у метадалогіі
гістарычнай навукі можа прадстаўляць
дыялог паміж даследчыкамі гісторыі ВАВ
пісьменнікам В. Суворавым і саветнікам
прэзідэнта РФ Д. Валкагонавым, які В.
Сувораў апбулікаваў у сваей кнізе
«Ачышчэнне. Навошта Сталін абязгаловіў
сваю армію?» [Суворов
В. Очищение. Зачем Сталин
обезглавил свою армию? – М.:АСТ: АСТ
МОСКВА, 2006 – 346 с, с. 23-27].
Абодва даследчыка абапіраліся на
дакументы, але зрабілі розныя высновы.
Чаму? Кожны гісторык незалежна ад вопыту
і кампетэнтнасці можа стаць ахвярай
уласных тэндэнцыйных поглядаў ці
неправераных высноў іншага даследчыка.
Ня сакрэт, што гісторыю «пішуць» пераважна
зусім не незалежныя даследчыкі. Але
нават, калі гісторык ня можа пісаць усе,
што думае, ен не абавязаны бяздумна
паўтараць чужыя думкі.
Прывядзем
некаторыя распаўсюджаныя пасткі, якімі
карыстаюцца каб схіліць да падтрымкі
таго ці іншага пункту гледжання на
падзею. Усе з іх, акрамя двух апошніх,
узяты з навукова-папулярнага артыкула
«Маніпуляцыя інфармацыяй» апублікаванага
ў часопісе Awake! 22
чэрвеня 2000 г. [The Manipulation
of Information //Awake! June 22, 2000 pp.4-8]
Абагульненні
і «навешыванне ярлыкоў»
(факт, што некаторыя цыгане займаюцца
крадзяжом, выкарыстоўваецца як падстава
лічыць усіх цыган злачынцамі).
Звяртанне
да асабістага гонару і апора на аўтарытэт
(фразы наконт «кожны разумны чалавек
згадзіцца ...», «усе мы ведаем ...», «сп.
Іваноў, доктар навук, які даследуе гэту
праблему 24 гады піша ...»).
Выкарыстанне
агульначалавечых каштоўнасцяў і
«прыгожых выразаў», як спосабу ўздзеяння
на пачуцці (заклікі да
пачуцця патрыятызму, барацьбы за свабоду
і дэмакратыю выглядаюць прывабнымі да
многіх людзей з абсалютна рознымі
палітычнымі поглядамі) Да гэтай катэгорыі
можна аднесці і такія фразы: «гісторыю
можна вывучаць толькі на падставе
архіўных дакументаў», «гісторыя заўжды
развіваецца па спіралі», «гісторыя ні
чаму ня вучыць».
Адкрытая
хлусня (гістарычна
яўрэі рабіліся аб'ектам нянавісці
народаў Еўропы і іх ілжыва абвінавачвалі
ў тым, што яны атручваюць калодзежы,
п'юць дзіцячую кроў і г.д.) Да такой хлусні
можна аднесці таксама выкарыстанне
«літаратурных неграў» пры напісанні
навуковых прац (асабліва ў сааўтарстве),
спасылкі на крыніцы, якіх аўтар ня чытаў
і якія ня падтрымліваюць яго ідэі.
Выбарачнае
выкарыстанне фактаў
(савецкія гісторыкі ВАВ шырока прыводзілі
факты жорсткага стасунку нямецкіх
акупантаў і іх калабарацыяністаў да
насельніцтва акупаванай часткі СССР і
ўмоўчвалі факты марадзерства, знішчэння
паліцаяў разам з іх сем'ямі з боку
партызан, што прызнаюць былыя ўдзельнікі
партызанскіх атрадаў [Еремин
Л. Уберите трупный смрад!//СБ-Беларусь
сегодня, 17 октября 2008 г., № 196, с. 6; Коврей
А. Н. Перея и алмаз.//СБ-Беларусь
сегодня, 5 декабря 2008 г., № 229, с. 8])
Існуюць
правераныя часам спосабы, якія дапамагаюць
гісторыкам ня стаць ахвярай ілжывай ці
неправеранай інфармацыі. Напрыклад,
гісторык можа праверыць
крыніцы на тэндэнцыйнасць і глыбіню
пытаннямі: Хто аўтар тэксту і каго ен
прадстаўляе? Што жадае даказаць аўтар
гэтай інфармацыі? Наколькі ўсебакова
ен разглядае праблему? Напрыклад
у вучэбным
дапаможніку «Нарысы
гісторыі Беларусі»
распавядаецца пра дзейнасць
шэрагу падпольных арганізацый
у пасляываеннай Беларусі, якіх аб'ядноўвала
беларуская мова і нацыянальная
самасвядомасць, прыводзіцца, без
каментараў, судовае абвінавачванне іх
ўдзельнікаў у нацыяналістычнай
прапагандзе, падрыхтоўке тэрактаў і
збору зброі. [НА
РБ Ф. 4, воп. 20, спр. 244, арк. 216, 218, 261; воп.
54/8, спр. 1026 цыт. па: Навіцкі У. І., Сяргеева
Г.Г. Ад культу асобы да спроб дэмакратызацыі
грамадска-палітычнага жыцця.//Нарысы
гісторыі Беларусі: у 2 ч. Ч. 2/ М. П. Касцюк
і інш. Інстытут гісторыі АНБ – Мн.:
Беларусь, 1995 – 560с, с. 337]
Але ці можна па дакументам
савецкіх карных устаноў судзіць аб
самім факце існавання такіх падпольных
груп? Многія тэрарыстычныя групы легка
прыдумываліся следчымі дзеля выканання
планаў работы МУС і МДБ і ў турму ішлі
людзі, якія навогул ня цікавіліся
пытаннямі, па якім ім «шылі справу».
Яшчэ адна
рыса неабходная для даследчыка –
інтэлектуальная
сумленнасць. Гісторык
можа мець асабістыя перакананні
марксіста, ліберала, касмапаліта,
праваслаўнага мадэрніста і сумленна
прызнаваць абмежаванасць сваіх поглядаў.
Гэта дапаможа не адкідываць убок факты
і дакументы, якія супярэчаць навуковым
і асабістым поглядам гісторыка. Лідар
эстонскіх ветэранаў ВАВ А. Меры паказаў
прыклад інтэлектуальнай сумленнасці
ў адным з сваіх інтэрв'ю: «Пры ўсіх маіх
сімпатыях да марксізма-ленінізма і
Савецкага саюза я ня думаю, што ў будучым
пашанцуе аднавіць савецкую ўладу. Час
цяпер іншы і людзі ня тыя.» [Сапожникова
Г. М. Арнольд Мери: последний эстонский
герой. Судьба человека как путеводитель
по новейшей истории. – Таллин: Impressum,
2009 – 160 с,
с. 137]
Таксама неабходна
добрае лагічнае мысленне. Яно дапамагае
разумець псіхалогію чалавечых паводзін
і бачыць перабольшванне станоўчых ці
адмоўных рысаў у апісаннях тых ці іншых
персанажаў гісторыі.
І нарэшце
дакументы і матэрыялы пажадана
параўноўваць з іншымі
дакументамі і матэрыяламі,
але нават калі гэта немагчыма ў сувязі
з іх адсутнасцю, лепей разглядаць падзей,
апісаныя ў такіх унікальных дакументах
як магчымыя, чым аднабакова сцвярджаць
што гэта праўда ці хлусня.
Трэба памятаць,
што выкарыстанне гісторыі ў мэтах
выхавання моладзі не адмаўляе магчымасці
быць праўдзівым. У многіх людзей, якія
жылі да нашых дзён можна вучыцца мужнасці,
працавітасці, цярпенню і іншым рысам,
якія не залежаць ад асаблівасці
палітычнага і эканамічнага становішча
ў свеце. Наадварот, калі неправераная
і тэндэнцыёзная інфармацыя падаецца
як факт, то ўсе роўна знойдуцца людзі,
якія зразумеюць цану такога «факта» і
эфект будзе як раз супрацьлеглы: у
грамадстве будзе яшчэ больш расці
няцікавасць да мінулага сваей краіны
і да гісторыі ўвогуле.
Андрэй
Берастоўскі
12 жніўня
2012 г.
Комментариев нет:
Отправить комментарий
Примечание. Отправлять комментарии могут только участники этого блога.