31.01.2016

Ціфон

Мой малодшы 3-гадовы сын Любамір, які нарадзіўся пасля таго як з'явіліся смартфоны і спрабаваў торкаць у экран майго клавішнага тэлефона не разумеючы, чаму гэта тэлефон не рэагуе на яго торканне, зноў мяне здзівіў. У нас ёсць стары паламаны калькулятар, з якім гуляюць дзеці. Старэйшы сын даўно зразумеў яго прызначэнне, а вось, калі я запытаў малодшага:
-- Што гэта?
то пачуў такі адказ:
-- Ціфон. (гэта значыць "тэлефон")
Калісьці ў мяне 12-13 гадовага падлетка з'явіўся ўласны калькулятар і гэта ўжо было для мяне электроннай цацкай. Цяпер калькулятар ёсць у шматлікіх электронных прыладах, таму для новага пакалення гэты "гаджэт" 90-х ужо "ціфон".



Таксама:
Нешта незвычайнае ў Мінску
Смак банана

Яшчэ:
Страница в "Самиздате"

Комментариев нет:

Отправить комментарий

Примечание. Отправлять комментарии могут только участники этого блога.

Избранное сообщение

10 лет писанины

Когда 16 февраля 2013 года я запостил тут одну свою научную заметку , я еще не вполне представлял как дальше буду использовать этот ресурс. ...