03.05.2017

Непаслухмяны бычок

Публікую адну з казак, якія я распавядаю сваім дзецям перад сном. Гэта самая папулярная, і можа каму-небудзь спадабаецца таксама.

Усякае пакараньне ў цяперашні час здаецца ня радасьцю, а журбою; але пасьля навучаным празь яе дае мірны плод праведнасьці.

(Біблія. Да Габрэяў 12:11, пер. В. Сёмухі)



У Новым свеце браты Данік і Любчык сталі фермерамі. На ферме братоў жылі каровы, быкі, козы, авечкі і розныя іншыя жывёлы. Але найбольшую увагу патрабаваў рыжы непаслухмяны бычок Неслух, які належыў Любчыку. Неслух таму і быў Неслухам, што не слухаўся Любчыка і рабіў, што хацеў.

Так аднойчы ён вырашыў праверыць сваю сілу, разагнаўся і стукнуў рагамі плот паміж дамамі Даніка і Любчыка. Дошкі плота разляцеліся ад удара, а Неслуху гэта спадабалася і бычок разламаў плот яшчэ ў некалькіх месцах. Данік з Любчыкам доўга рамантавалі плот замест таго, каб адпачываць на беразе ракі.

Іншым разам бычок убачыў вялікае люстэрка, якое Данік купіў у горадзе і паставіў звонку свайго дома, пакуль заносіў астатнія пакупкі на кухню. Неслух убачыў сябе, і яму здалося... што там яшчэ адзін бычок. Неслух вырашыў яго забадаць і паскакаў на свае адлюстраванне. Любчык быў у полі побач з домам, а Данік на кухне, калі яны пачулі звон разбітага шкла. Неслух стаяў сярод друзачкаў побач з паваленай рамай і не разумеў, куды дзеўся той бычок, з якім ён хацеў бадацца. Доўга браты прыбіралі друзачкі са двара.

Каб бычок Неслух разумеў, што так нельга сябе паводзіць яго гаспадар Любчык прывязываў яго да дрэва. Вяроўкі хапала толькі каб скубсці траву вакол дрэва і лісцікі на ніжніх галінках. Бычок мычаў, яму вельмі не падабаўся такі стасунак. Але Любчык цярпліва выхоўваў бычка. За дрэнныя паводзіны Неслух стаяў прывязаны да дрэва ў той час, як іншыя бычкі скакалі на лузе. А за кожны паслухмяны ўчынак ён атрымліваў моркву ці цукар.

Паступова Неслух падрос і стаў добрым і паслухмяным быком, які шмат дапамагаў Даніку і Любчыку па гаспадарцы. Яго ўжо не называлі Неслухам. Данік і Любчык называлі яго Круты.

Крыніца фота: http://malutka63.ru/photo/foto-zhivoy-prirodi-leto-2013.html

Комментариев нет:

Отправить комментарий

Примечание. Отправлять комментарии могут только участники этого блога.

Избранное сообщение

Іван Шамякін. Першы генерал

 На прасторах сусветнай павуціны ёсць малавядомае апавяданне Івана Шамякіна "Першы генерал", якое варта прачытаць многім. Акрамя м...