Каб не перагружаць пост "За кадрам" новымі дэталямі вырашыў стварыць новую нататку пад працяг тэмы аб тым якімі падрабязнасцямі абраслі тыя ці іншыя паведамленні.
Крупцы
Мае заўвагі, што Крупцы - самыя чыстыя могілкі, на якіх я пабываў, выклікалі шмат крытыкі групы некрапалістаў-рэстаўратараў. Гэта група выступае супраць палітыкі уніфікацыі помнікаў і ліквідацыі агародж на старых могілках. Крытыка дапамагла мне, з аднаго боку, лепш даведацца пра адмоўныя моманты рэстаўрацыйных работ на такіх могілках, як Крупцы ці Вайсковыя (замена арыгінальных помнікаў на тыпавыя і часам нізкаякасныя, ліквідацыя магільных узгоркаў без помнікаў), а, з другога, крытыкі дапамаглі большай аўдыторыі цікаўных даведацца пра маю працу. Чорны пі-ар у некаторай ступені. Праўда, я пісаў такія рэчы не дзеля сваркі і звяртання ўвагі на сваю асобу. Я сапраўды лічыў і лічу, што пасля рэстаўрацыі Крупцы сталі самымі чыстымі са старых могілак горада. І мае фотарэпартажы з іншых могілак за 2013-18 гг. таму пацвержданне.
Татарскія могілкі
Я пісаў у паведамленні пра Татарскія могілкі, што прышлося размаўляць з падпітай моладзю, якая палічыла мяне за закладчыка наркотыкаў. Кампанія там была каля 5-6 чалавек, якія пілі ў Татарскім скверы, але на мяне звярнулі ўвагу хлопец і дзяўчына. Спачатку я падумаў: яшчэ адны "свядомыя" грамадзяне, якія будуць пытацца хто мне дазволіў займацца гісторыяй без адпаведных паперак. Але як толькі яны зразумелі, што я раблю, дзяўчына пайшла назад да кампаніі, а хлопец ўзрадаваўся магчымасці пагутарыць "за гісторыю":
-- А ў якім годзе Вавілон захапіў Іерусалім?
-- Я трымаюся думкі, што ў 607 г. да н.э. -- адказваю.
-- Правільна! А я быў у музеі ў Парыжы, бачыў там галаву Кіра Персідскага. Дарэчы, я веру, што раней на зямлі жылі волаты...
-- Вас можа здзівіць тое, у што веру я, -- адказаў я і дастаў візітку з сайтам jw.org.
-- О-о-о!! - узрадаваўся хлопец. -- А мая мама таксама са Сведкаў Іеговы. Я ходзіў на сход раней, а потым пакаціўся пад адхон...
Хлопец ўзяў візітку і вярнуўся да кампаніі. У мяне заставалася каля 10 мінут займацца могілкамі пераробленымі пад сквер. Увогуле не ведаю, што мяне стукнула пайсці на тое месца, калі мне трэба было вяртацца на работу, і свабоднага часу было каля 1 гадзіны... Можа каб пакінуць візітку з сайтам былому аднаверніку ці сыну духоўнай сястры?
Мы з джаза? Не, мы з ЖЭСа!
У паведамленні "Тады мы ідзем да вас!" я абяцаў дапісаць, чым скончыцца размова з кампаніяй, якая хацела агледзіць мае вокны дзеля выканання загадаў Прэзідэнта Беларусі. Яна нічым не скончылася, бо больш яны мне не званілі.
Аднак некалькі тыдняў таму да мяне ў кватэру пазваніла жанчына. Адчыняю.
-- Добры дзень! Я з ЖЭСа. Магу пасведчанне дастаць. -- і жанчына пачала шукаць нешта ў кішэні паліто.
-- Добра. І што вы жадаеце?
Жанчына распавяла пра "асаблівы" ЖЭС, які займаецца рамонтнымі работамі і абслугоўваннем кватэр пры ўмове заключэння кантракту на абслугоўванне і штомесячной плаце тарыфу (незалежна ад таго ёсць патрэба ў рамонце ці не). Я быў не гатовы падпісваць такія кантракты і атрымаў візітку кампаніі на сайце (www.еврожэс.бел) якой прама было паказана, што гэта камерцыйнае прадпрыемства, а не частка жылёва-камунальнай гаспадаркі. Цікава, ці дазваляюць законы Беларусі стварыць таварыства з абмежаванай адказнасцю ці акцыянернае таварыства з назвай "Адміністрацыя Прэзідэнта"?
Сустрэча на выставе "Беларусь і Біблія"
На гэтай выставе я бачыў экскурсіі, якія праводзілі вядомы амерыканскі біблеіст і археолаг Скот Керал і намдырэктара Нацыянальнай біліятэкі, А. Суша, які таксама жыва цікавіцца праблемамі біблеістыкі. Давялося праглядзець частку лекцыі беларускай гебраісткі Галіны Сініла, з якой мы некалькі год працавалі на суседніх кафедрах БДУ і якую я ведаю асабіста. Але была адна эпізадычная і вельмі цікавая сустрэча.
Калі я першы раз наведаў выставу і ўжо выходзіў разам з дзецьмі з залы, я сустрэўся позіркам з чалавекам, які назіраў за ўваходам. Гэта быў той момант, калі супрацоўніца Бібліятэкі, адказная за дапамогу новым наведвальнікам выставы, чамусьці не была на ўваходзе, і немалады барадаты амерыканец з бейджам супрацоўніка мерапрыемства спрабаваў спытацца: "Do you need any help? (Ці патрэбна вам дапамога)" у нейкай жанчыны, якая толькі ўвайшла на выставу.
Жанчына нічога не адказала і пайшла далей у залу: можа англійскай не валодала, можа не жадала ўвагі да сябе. А я як раз выходзіў і сустрэўся позіркам з амерыканцам. Мне хацелася падзякаваць за выставу, яму, пэўна, падзякаваць, што я зайшоў, але ён магчыма думаў, што я таксама англійскай не валодаю. Мы ўсміхнуліся адзін аднаму і я працягнуў руку на развітанне. Я мог сказаць "дзякуй за выставу" на англійскай, але, здаецца, нічога не казаў. Я не саромеўся, проста мае дзеці ўжо выскачылі на калідор, я спяшаўся за імі, і наша сустрэча цягнулася каля дзесяці секунд.
Пазней я выпадкова даведаўся, што гэта быў фізік-ядзершчык з МАГАТЭ нобелеўскі лаўрэят і адначасова прэсвітар царквы і ўдзельнік шматлікіх дабрачынных праектаў Кэнет Брокман.
Фота К. Брокмана на сайце https://talisman-intl-enercon.com/home/personnel/all-consultants/kenneth-e-brockman/ У жыцці ён ўжо больш пасівеўшы.
Як я пісаў раней, я не фетэшыст і не аматар збірання аўтографаў. Аднак ёсць нейкае адчуванне таго, што ўвесь свет як маленькая вёска, ці мой невялікі мікрараён Усход-1 у Мінску, дзе лёгка сустрэць знаёмага ці знаёмага тваіх знаёмых...
***
Падчас перапісу 2019 г. я зазірнуў у 8-ю мінскую гімназію, дзе я праходзіў вытворчую практыку ў 2001 г. і дзе быў стацыянарны ўчастак перапісу. Мне хацелася паглядзець ці ёсць там чэргі з жадаючых перапісацца ды і зірнуць на месца, дзе адбылося маё "баявое хрышчэнне" як настаўніка. Але гэта ўжо быў рэжымны аб'ект з турнікетамі, як у метро ці на заводзе. Я папрасіў вахцёрку пусціць мяне як былога настаўніка, запісаўся ў рэгістрацыйным журнале і стаў хадзіць па калідорах. Дакладны адрас участка я не знайшоў, але не было і ніякіх слядоў таго, што людзі з вуліцы, акрамя мяне ўвогуле заходзілі ў школу. Нарэшце адна з маладых настаўніц "засякла" мяне і, даведаўшыся пра маё жаданне паглядзець на гімназію, дзе я праходзіў практыку (пра пошук участка я прамаўчаў), павяла мяне на "дэпартацыю". Я прыняў позу арыштанта пад канвоем, склаўшы рукі за спіну і сагнуўшыся. Настаўніца зарагатала:
- Не пужайце дзяцей!
Мы абмяняліся некалькімі думкамі пра тых, каго я ведаў у 2001, пра перамены і ўжо перад турнікетамі я папрасіў:
- Калі ласка, не карайце вахцёрку за тое, што яна мяне пусціла.
- Разбярэмся, - суха адказала мая канваірка.
- Не трэба разбірацца, - цвёрда і спакойна папрасіў я.
- Добрага дня! - усміхнулася яна мне.
- І вам!
Хачу зазначыць, што крыўды на супрацоўнікаў гімназіі ў мяне не было. Усе паводзілі сябе карэктна, і гэты выпадак не з'яўляецца прыкладам "сіндрома вахцёра", пра што будзе асобная гаворка.
Маё фота гімназіі 8 г. Мінска перад пранікненнем на яе тэрыторыю.

Комментариев нет:
Отправить комментарий
Примечание. Отправлять комментарии могут только участники этого блога.