«Але тут на ўвесь пакой прагучаў уладарны голас паштаркі:
– Вы хто?.. Мо з Народнага фронту?.. Дак прад'явіце дакументы!..
Я паказаў насцярожанай паштарцы, а заадно ўсім каласкам і калінкам, сваё пісьменніцкае пасведчанне, папрасіў:
– Людзі залатыя, хачу з усімі вамі пазнаёміцца і пагаварыць. Хто пажадае, чакаю ў сельсавеце...»
Уладзімір Ліпскі. Аўцюкоўцы. Аповесць пра калінак ды каласкоў, якія гаруюць і жартуюць. Мінск «Мастацкая літаратура» 1995, с 165
Калі я упершыню чытаў радкі, якія ўзяў у якасці эпіграфа, падумаў, што гэтаму пісьменніку пашанцавала мець дакументальны дазвол чапляцца да людзей са сваімі пытаннямі. А ў многіх іншых такога дазволу няма...
Аднак гаворка пойдзе пра сіндром вахцёра. Звычайна пад гэтым разумеюць жаданне чалавека аддаваць загады і распараджэнні, якія не знаходзяцца ў яго кампетэнцыі. Так вышэй згаданая паштарка не мела ніякага права лезці ў размову чужых людзей. Нават калі б гэты пісьменнік не меў пасведчання, сапраўды быў з Народнага фронту і прыехаў агітаваць людзей за гэтую апазіцыйную партыю, ніякага права не было (і цяпер няма) у супрацоўніка пошты правяраць яго дакументы.
За сваё жыццё я рэдка сутыкаўся з «хворымі» на сіндром вахцёра. Аднойчы ў метро, калі я нешта фотаграфаваў, адзін п'яны мужчына пачаў патрабаваць мае дакументы. Калі ён спрабаваў узяць мяне за каўнер, мне прыйшлося крыху фізічна абараніцца, і больш ён мне нічога не рабіў, толькі лаяўся. На маім раёне Ўсход-1 адзін чалавек так старанна выконвае ролю домакіраўніка, што перыядычна пытаецца ў чужых да каго яны ідуць, чаму спускаюцца па прыступках, а не едуць на ліфце і г. д.
Яшчэ выпадак. Мой старэйшы сын хадзіў у садзік, аднойчы ён згубіў бот у снезе і пачаў ёнчыць, хоць і не напужаўся насамрэч, а выхавальніца гэта не заўважыла. Нейкая старая кабета, убачыла яго і напісала скаргу загадчыцы сада. Нам з жонкай прыйшлося пісаць тлумачальную, што не маем прэтэнзій да выхавальніцы.
Магу згадаць яшчэ здарэнне, калі мае знаёмыя хадзілі ў турпаход па Беларусі, а ў нейкай вёсцы іх прынялі за цыган, натравілі на іх міліцыянера і толькі наяўнасць ксеракопіі пашпарта ў адной з турыстак выратавала ўсю групу ад доўгага разбіральніцтва. Вось так адным абзацам пра усе выпадкі, што прыйшлі на памяць.
Я адмыслова не пішу пра выпадкі, калі я прыходзіў на рэжымныя аб'екты па сваіх блогерскіх ці іншых справах і ў мяне правяралі дакументы ці прасілі пакінуць памяшканне. Зразумела, ў такіх выпадках людзі дзейнічаюць адпаведна з інструкцыямі, указаннямі начальства і самі не маюць жадання замінаць тваім справам. Так на могілках каля Абсерваторыі, супрацоўнікі метэастанцыі вельмі насцярожана паставіліся да майго візіту, але потым нават дапамаглі са звесткамі, а адзін ахоўнік нават даў інтэрв'ю на беларускай мове.
Сярод беларусаў ёсць стэрэатыпы наконт таго, што сабой уяўляе чалавек з сіндромам вахцёра. Звычайна такім «вахцёрам» уяўляюць канфліктнага пажылога чалавека з савецкім светапоглядам. Насамрэч, гэта «хвароба» характэрна для ўсіх узростаў, класаў і светапоглядаў. Праблема ў тым, што такія людзі могуць шчыра лічыць сябе свядомымі грамадзянамі, якія змагаюцца за дабрабыт і бяспеку іншых.
Вось нядаўні прыклад. У канцы мінулага года адна беларуская праграмістка ў перапісцы ў сацыяльных сетках абразліва выказалася пра беларускую мову. Гэту інфармацыю пачалі распаўсюджваць па сетках з заклікамі выдаліць хамку з сяброў і напісаць на яе заяву ў міліцыю, і навіна выклікала медыйны рэзананс. Праграмістку звольнілі з прэстыжнай кампаніі, як адрэагуе міліцыя пакуль невядома. Такая рэакцыя на абразу нацыянальнай мовы толькі даказвае, што «вахцёрамі» могуць быць і маладыя людзі з пачуццём нацыянальнай свядомасці і правацэнтрысцкімі палітычнымі поглядамі. (Для параўнання: ў падпольным ліцэі імя Якуба Коласа некаторыя вучні таксама спачатку негатыўна ставяцца да беларускай мовы, але ў настаўнікаў атрымоўваецца заваяваць іх сэрца і праз пэўны час такія вучні свабодна і ахвотна размаўляюць на мове.)
Такіх выпадкаў, калі карыстальнікі інтэрнэта пішуць скаргі на сваіх апанентаў я ведаю нават больш, чым сітуацый, дзе старыя дзяды спрабуюць праверыць пашпарт незнаёмцаў. Пра гэта я пісаў і раней.
Адна з прычын чаму гэта праблема закранае беларусаў самых розных светапоглядаў караніцца ў тым, што для многіх маіх суайчыннікаў свабода не з'яўляецца каштоўнасцю. Яны могуць пазіцыяніраваць сябе як дэмакратаў, але хочуць свабоды толькі для сябе і сваіх аднадумцаў. Яшчэ адна прычына: узровень прававых ведаў грамадзян Беларусі пакуль вельмі сціплы, таму вясковая паштарка, як у выпадку, апісаным Ліпскім, можа памылкова лічыць што мае права патрабаваць дакументы ў падазроных чужынцаў.
Як я адзначыў спачатку, гэта праблема не вельмі распаўсюджана па Рэспубліцы. Большасць беларусаў гэта альбо людзі, абыякавыя да ўсяго па-за межамі ўласных інтарэсаў, альбо людзі шырокіх поглядаў. Аднак наяўнасць інтэрнэта дала магчымасць «вахцёрам» праяўляць сябе ў новых абставінах, таму як будзе развівацца гэта «хвароба» ў Беларусі 21 стагоддзя – пакажа час. Уключу рэжым «вахцёра» і буду назіраць :)

***
P.S. Хваляванні, якія ідуць з лета 2020 г. зрабілі свой унёсак у праблему сіндрома вахцёра. Зараз стала лягчэй даносіць на людзей, якія карыстаюцца пратэстнай сімволікай ці нават размаўляюць па-беларуску ў рускамоўным асяроддзі. Раней сілавікі амаль не рэагавалі на такія скаргі, а цяпер палітычны крызіс змяніў сітуацыю. Вось летам 2021 г збіраю свайго малодшага, Любчыка, на вуліцу: хлопчык надзеў белыя шорты і чырвоную майку і просіць белую кепку. Я даю аранжавую:
– Вазьмі лепш гэту.
– А-а, смяецца Любамір, – я тады быў бы, як пратэстовец.
– Я сур'ёзна. Мы павінны быць гатовы мець справу з дурнямі, якія ўбачаць у тваёй вопратцы БЧБ і напішуць на бацькоў скаргу ў «спортлато». Памятаеш, як Данік галасіў у дзіцячым садзіку і потым адна бабуля накатала скаргу на яго выхавальніцу.
Любамір зразумеў і больш з гэтага не смяяўся...
Гл. таксама:
Свобода и колбаса
Гэта ненармальна
Дзіўны час
Самацэнзура ў Беларусі
Крыніца фота: https://spzh.news/ru/chelovek-i-cerkovy/61872-sindrom-vahtera-duh-administrativnogo-vostorga-ne-dazhdy-mi
Комментариев нет:
Отправить комментарий
Примечание. Отправлять комментарии могут только участники этого блога.