Крупцы - самыя дагледжаныя з малых могілак Мінска для абмежаванага пахавання, на якіх я пабываў. Звычайна на могілках ні душы, часам можна каго і сустрэць, але тут працавала цэлая брыгада наглядачоў. Акрамя таго на могілках у 2012 г. правялі вялікую рэканструкцыю: здымалі старыя агароджы і помнікі і клалі новыя, але без агароджы. Ёсць верагоднасць, што магілы, якія захаваліся толькі ў форме капца, знішчылі бульдозерамі падчас рэканструкцыі, але доказаў не маю. Таксама падправілі многія старыя помнікі дарэвалюцыйнага тыпу.
Ці звязана гэта з тым, што пр. Пераможцаў, побач з якім яны знаходзяцца, гэта месца, якое вядзе да загараднай рэзідэнцыі прэзідэнта Беларусі? Не абавязкова. Думаю, тут яшчэ і той фактар, што пр. Пераможцаў гэта даволі прэстыжнае месца з высокаразвітай інфраструктурай і старыя недагледжаныя могілкі маглі псаваць архітэктурны краявід. Як бы там ні было - гэта самыя чыстыя могілкі, на якія ступала мая нага. І я дарэмна турбаваўся, што мусіў ісці туды ў добрым абутку пасля дзелавой сустрэчы.
Уваход на могілкі.
Вось такія новыя помнікі паставілі на многія савецкія і постсавецкія пахаванні.
Адноўленыя старыя помнікі
Як бачым старыя помнікі раскіданы паміж новымі.
Адно з 3-х агароджаных пахаванняў, што патрапілі на маю камеру
Рэдкія "зорныя" пахаванні...
... І таксама рэдкі помнік у форме кроплі
Эпітафія на польскай. Падобную сустракаў на Цне.
Помнік сям'і Кашалеўскіх. Калі я яго здымаў, недалек ад мяне праз усе могілкі прабег заяц. Міма праходзіў адзін з наглядачоў, і я сказаў яму пра зайца.
- Так. Тут жыве заяц. Яшчэ зайцы жывуць на Масюкоўшчынскім мемарыяле. (гэта побач з 2-й дзіцячай бальніцай мемарыяльнае пахаванне ахвярам нямецкага канцлагера 352, не блытаць з могілкамі Масюкоўшчына -- А.Б.)
Як бачым, за помнікам Кашалеўскіх і далей у бок праспекта ідзе пласт адноўленых старых помнікаў часоў Расійскай імперыі.
Захаваліся і безыменныя магілы
Вяртаюся да выхаду.
І раблю апошні кадр з боку праспекта.
P.S. Я добра ведаю, што мае здольнасці, як фатографа, даволі сціплыя, і крытыку ў свой адрас чуў не раз. Але спадзяюся, што некаторую карысць у вывучэнні гісторыі Мінска і яго ваколіц гэта праца прынясе, як прынеслі і іншыя.
Здымкі зроблены 27.03.2017 гісторыкам А. Берастоўскім.

Комментариев нет:
Отправить комментарий
Примечание. Отправлять комментарии могут только участники этого блога.