30.12.2014

Проверка временем

Рукописи горят, а электронные страницы можно удалить. Сегодня мне довелось просмотреть свой блог и почистить его от неактуальной или нецелевой информации.

Дело в том, что изначальная цель моего блога была зафиксировать в одном месте все свои научные разработки, будь то по истории, филологии или еще чему-либо. И научное содержание не всегда облекается в научную форму -- например некоторые разработки могут быть в форме художественного произведения, но опять же с научной целью.

Просмотрев свои сообщения и реакцию на них, я заметил, что некоторые из них, по сути потеряли свою актуальность или никогда не имели научной ценности, были просто выражением моих чувств или мыслей в определенный момент. Поэтому часть сообщений я сегодня удалил. Среди них комментарий на статью историка А. Тараса, который я опубликовал в блоге, пока шла его модерация т.к. не был уверен, что комментарий появится или что его не изменят модераторы, добавив что-либо, чего я не имел в виду. Комментарий опубликовали без изменений и дублировать его теперь смысла нет.

Статья "Опьянение ненавистью" была просто выражением чувств на тему того, как меня достал рост национализма в СМИ. Ничего научного в ней не было. Поэтому ее больше в блоге нет.

Некоторые другие заметки я перенес в портал "Самиздат" в ообщенную статью "Мысли он-лайн". Поэтому дублировать их по отдельности в связи с их незначительной ценностью для науки я не вижу смысла.

***
За этот год были не только удаления, но и удалось в электронном виде издать три книги:
Священник Гапон и кровавое воскресенье (о событиях 9 января 1905 г)
"Сякера і планшэт" (Публицистика о проблемах правильного восприятия истории древнего мира)
и сборник переведенных документов по истории США

Надеюсь то, что прошло проверку временем, принесет хоть какую-то пользу в деле изучения прошлого.



27.12.2014

Парачка трэндаў

Заўважыў у апошні час пару напрамкаў у беларускай камерцыйнай рэкламе.

1. Сям'я на якую арыентуюцца камерсанты -- гэта тата+мама+адно дзіця. Сярэдні клас. І тэндэнцыя мець толькі адно дзіця ў сям'і. У гэтага ёсць свае плюсы і мінусы. Каб насельніцтва Беларусі перастала скарачацца -- а гэта ўжо балюча б'е па рынку працы -- трэба каб у сям'і было па 3-4 дзіцяці, як мінімум. Але ў такім выпадку кожная сям'я будзе жыць вельмі сціпла. Мая з двумя сынамі жыла б пры сённяшнім фінансавым раскладзе або ў жабрацтве, або мне б прыйшлось працаваць значна больш. А рэклама заахвочвае сем'і быць сярэднім класам з аднім дзіцём. Рубім галінку, на якой сядзім...


Рэклама маянэза "Камака" здымак ў метро 26.12.2014.

Цікава, што сацыяльная рэклама часцэй ужывае вобраз шматдзетнай сям'і. Магчыма па прычыне палітыкі заахвочвання нараджаемасці. А магчыма таму, што ў шматдзетных сем'ях бывае насілле і алкаголь. (Я кажу і "бывае", бо ведаю як мінімум дзве нармальныя шматдзетныя сям'і (больш за 3 дзетак) і прыкладна дзве сацыяльна-небяспечныя, таму дакладнай інфармацыі не маю і толькі пішу меркаванні)...

2. Мода на барадатых мужчын усё больш запаланае свет камерцыйнай рэкламы. Значная частка маіх студэнтаў-мужчын носяць бараду, як у Еўропе ХІХ ст. Наколькі далей будзе распаўсюджвацца гэта мода -- не ведаю...

Рэклама вопраткі "Саваж" Здымак ў метро 26.12.2014.

24.12.2014

До последнего издыхания

Обычно 25 и 26 декабря ассоциируется в умах моих соотечественников с католическим Рождеством. Но люди забывают про две другие даты истории.

Как известно 8 декабря 1991 г. главы России, Беларуси и Украины подписали Беловежские соглашения о прекращении существования СССР и образования вместо него Содружества независимых государств. Эта дата считается прекращением существования Советского союза.

Однако только 25 декабря 1991 г. президент СССР М. Горбачев публично сложил с себя полномочия по управлению государством, а 26 декабря Совет республик Верховного Совета СССР (советский парламент) принял декларацию о прекращении существования Советского союза в связи с образованием СНГ.

Мне этот вопрос интересен не только в плане исторической точности, но и с т.зр. морали. Каждый советский военнослужащий и не только  давал клятву защищать страну до последнего издыхания. В то же время серьезных попыток защитить СССР от распада в истории 1991 г. я не нашел (ГКЧП -- это отдельный вопрос с очень неодназначной трактовкой). При этом у пожилого поколения советских людей закрепился стереотип: в развале СССР виноват исключительно Горбачев.

Горбачев как последний правитель СССР -- фигура неоднозначная. Человек меняется всю жизнь с приобретением опыта и новой информации, а также под влиянием обстоятельств. Горбачев сегодня определенно имеет другие взгляды, чем человек, руководивший СССР в период когда взорвался Чернобыль, а информация об этом скрывалась, когда разгоняли акции протеста в Алма-Ате, Якутске, Минске, Тбилиси...

Прошлое прошло и меня в этой ситуации удивляет другое: нередко люди, готовые обвинять в измене Родине и недостатке патриотизма, сами умереть за Родину или иные идеалы не готовы, а клятву верности стране не воспринимают как обязательство. Удивительно именно то, что зачастую они не понимают в какую скользкую ситуацию они могут попасть, когда обвиняют Горбачева или еще кого-нибудь в том, что в какой-то мере сделали сами...

См. также мои исследования по альтернативной истории СССР:
Сяргей Шварц ці СССР у 2013 г.
The Altrnative History of Russia (1917-2012) and the USSR (1988-2012)

14.12.2014

Чырвоная спякота

Амерыка ніколі не была абсалютна дэмакратычнай дзяржавай. Але адносіны Злучаных Штатаў з камуністычным рухам нясуць у сабе і элементы дэмакратыі і адыходу ад яе.
У другой палове ХІХ ст на хвалі барацьбы рабочых за свае правы зараджаюцца сацыялістычны і прафсаюзны рухі Амерыкі. У гэты час у ЗША фактычна адсутнічалі сацыяльная страхаванне рабочых, пенсіі па ўзросту і інваліднасці, абмежаванні працоўных гадзін, аплачаны водпуск, рэгуляванне жаночай і дзіцячай працы, лісты непрацаздольнасці. І гэта лічылася дэмакратыяй: ніхто не прымушаў рабочага наймацца на фабрыку ці завод.
Паколькі ў другой палове ХІХ ст (пасля пераразмяркавання багаццяў Поўдня ЗША падчас палітыкі Рэканструкцыі Поўдня) і у першыя два дзясяцігоддзі ХХ ст эканоміка краіны ў асноўным ішла ўгару, а насельніцтва папаўнялася эмігрантамі з Еўропы і Азіі -- патэнцыяльнымі рабочымі заводаў, згоднымі на нізкую аплату працы -- рабочы рух і сацыялістычныя ідэі не так адчуваліся ў ЗША.
Трэба адзначыць, у канцы ХІХ -- пачатку ХХ ст у гісторыі ЗША былі некалькі крывавых падзеяў звязаных з рабочымі пратэстамі. Так нацыянальнае свята працы сучаснай Рэспублікі Беларусь -- Першамай -- мае амерыканскія карані. 1 мая 1886 г. анархісты ЗША і Канады правялі свае мітынгі ў шэрагу гарадоў. Мітынгі разагнала паліцыя. У Чыкага гэта перарасло ў хваляванні на некалькі дзён і скончылася крывавым сутыкненнем  рабочых з паліцыяй 4 мая. Былі забітыя як сярод пратэстуючых, так і сярод паліцэйскіх. Яшчэ некалькіх анархістаў з удзельнікаў чыкагскіх хваляванняў пакаралі смерцю. Пасля гэтага ў ліпені 1889 г. парыжскі кангрэс ІІ Інтэрнацыянала (міжнароднага сацыялістычнага руху) аб'явіў 1 мая 1890 г. (дзень, на які планаваліся чарговыя забастоўкі) днём салідарнасці рабочых свету. Былі і іншыя рабочыя пратэсты, што не абыйшліся без крыві.  Усе такія эксцэсы не былі нацыянальнай пагрозай для ЗША, але існавала пагроза ад анархістаў і некаторых іншых леварадыкальных рэвалюцыянераў.  Анархісты былі, зразумела, рознымі, але сярод іх хапала прыхільнікаў тэрору.
Куды цягнуліся карані.
У 1901 г. адзін імігрант забіў прэзідэнта ЗША МакКінлі. За гэтым забойствам стаялі амерыканскія анархісты, некаторыя з якіх былі арыштаваны. Пасля гэтага ЗША імкнуліся недапусціць эміграцыі еўрапейскіх анархістаў і іншых сацыялістычных радыкалаў на сваю тэрыторыю. У 1903 г. быў прыняты закон які дазваляў недапускаць іміграцыю анархістаў у ЗША. У 1917 г. быў прыняты новы варыянт закона аб іміграцыі. (Да рэвалюцыйных хваляванняў у Расіі гэта дачынення не мела аніякага. Закон аб імігрантах быў прыняты 5 лютага 1917 г. -- калі рэвалюцыяй у Расійскай Імперыі яшчэ не пахла). Варта звярнуць увагу на кантэкст -- каму яшчэ забаранілі іміграцыю ў Штаты, акрамя анархістаў:
"Пункт 3. Таксама наступныя катэгорыі імігрантаў пазбаўлены права прыехаць у Злучаныя Штаты: усе ідыёты і іншыя псіхічна недзеяздольныя асобы і эпілептыкі;  асобы, якія аднойчы ці некалькі разоў у мінулым мелі прыступ вар'яцтва; людзі з хранічнай псіхічнай непаўнацэннасцю; хранічныя алкаголікі; паўперы; прафесіянальныя жабракі; брадзягі; асобы хворыя на якую-небудзь форму туберкулёза... палігамісты ці асобы, што жывуць палігамным шлюбам або падтрымліваюць палігамізм; анархісты альбо асобы, якія падтрымліваюць ідэі гвалтоўнага змяшчэння ўрада Злучаных Штатаў ці знішчэння ўсіх законаў, альбо асобы, якія не падпарадкоўваюцца якому-небудзь арганізаванаму ўраду, альбо асобы, якія падтрымліваюць ідэю забойства дзяржаўных служачых ці падтрымліваюць або распаўсюджваюць ідэю знішчення маёмасці; людзі, якія з'яўляюцца членамі арганізацый ці нейкім чынам звязаныя з арганізацыямі, якія падтрымліваюць ці распаўсюджваюць ідэі непадпарадкавання ці супраціўлення ўраду, якія падтрымліваюць ці распаўсюджваюць ідэю магчымасці ці неабходнасці насілля супраць дзяржаўных служачых ці іх забойства, пры гэтым гаворка можа быць і пра пэўных дзяжслужачых і пра дзяржслужачых увогуле, як тых што служаць ураду Злучаных Штатаў, так і якога-небудзь іншага ўрада..." Таксама гэты ж пункт, як і іншыя палажэнні Закона аб іміграцыі, забараняў іміграцыю прастытутак і суценёраў, злачынцаў, непісьменных і непаўналетніх да 16 гадоў без суправаджэння дарослых (1). Пра камуністаў у гэтым дакуменце -- ані слова. Гаворка ідзе пра анархістаў і іншых прыхільнікаў гвалтоўнага змяшчэння дзяржаўнай улады, якіх дадзены дакумент ставіць на адну дошку з псіхічна нездаровымі, заразнымі людзьмі і злачынцамі. Варта заўважыць, што прэзідэнт Вудра Вільсан наклаў на гэты законапраект вета, якое было пераадолена Кангрэсам.
16 кастрычніка 1918 г. быў прыняты закон які быў прысвечаны выключна анархістам і прыраўноўваным да іх асобам. Калі закон аб імігрантах 1917 г. датычыўся пераважна працы мытных і іміграцыйных органаў, то закон 1918 г.  дапаўняў яго: накладаў абавязак на дэпартацыю тых, каго дапусцілі ў ЗША, а потым знайшлі звязанным з анархістамі ці іншымі радыкаламі (2). Былі прыняты і іншыя законы супраць радыкалаў.
"Чырвоны 17-ы год".
Можна спрачацца наконт таго, ці было больш станоўчага ці, наадварот, адмоўнага для народаў былой Расійскай імперыі ў Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 г. Але нельга не прызнаць, што перамога бальшавікоў у Расіі не змяніла адносін урада ЗША да мясцовых "чырвоных". Адна з прычын у ідэалогіі бальшавікоў: нацыяналізацыя ўсёй гаспадаркі з канфіскацыяй багаццяў у заможных грамадзян. А трэба адзначыць, што "містэры-Твістэры", ўладары заводаў, газет параходаў, Форды, Ракфелеры і Карнегі, былі абсалютнай меньшасцю у Злучаных Штатах, хоць мелі некаторы істотны ўплыў на эканоміку краіны. Большасцю быў сярэдні клас -- у тым ліку сярэдні бізнес, юрысты, медыкі, інжынеры, заможныя фермеры, якім не было цікава шарыкаўскае "ўсё сабраць і падзяліць". Гэты шырокі слой грамадства не жадаў у асноўнай масе паўтарэння расійскага варыянта сацыялістычнай рэвалюцыі ў Штатах.
Другая прычына ў тым, што бальшавікі адразу паставілі сябе як і талібы ў пачатку ХХІ ст. Іх марай быў не камунізм у асобна ўзятай краіне, а сусветная рэвалюцыя. І нельга забываць, што акрамя Расіі сацыялістычныя рэспублікі былі абвешчаны на тэрыторыі Баварыі, Венгрыі і Славакіі ў 1919 г., праўда пратрымаліся яны нядоўга. Грамадзянская вайна 1918-22 гг. ахапіла не толькі будучы СССР, але і Фінляндыю (толькі ў апошняй перамогу "чырвоныя" фіны не атрымалі). Пад уплывам Савецкай Расіі апынуліся і фармальна незалежныя Манголія і Тува (першую савецкія войскі пакінулі толькі ў 1966 г., а другая ўвайшла ў склад СССР у 1944 г.) Таксама Савецкая Расія падтрымлівала паўночна-іранскіх сепаратыстаў, якія абвяшчалі свае савецкія рэспублікі, часам з якім-небудзь мясцовым ханам на чале (Поўнасцю паўночны Іран выйшаў з-пад кантролю СССР толькі пасля Другой сусветнай вайны, калі з яго тэрыторыі былі выведзены войскі Чырвонай Арміі). Таксама савецкія пілоты ўдзельнічалі ў спецаперацыі ў Афганістане ў  1926 г. ў патрымку мясцовага караля, які быў сябрам Саветаў і якому пагражалі мяцежныя плямёны.
А якая да гэтага справа ЗША? Савецкая Расія не мела сіл напасці на ЗША ў 1920-х гг., а на тагачасную сферу ўплыву Злучаных Штатаў: Лацінскую Амерыку, частку Акеаніі і Філіпіны -- ніякага істотнага ўздзеяння савецкія камуністы яшчэ не мелі. А справа была не ў тым, што ў Савецкай Расіі бачылі бучучую звышдзяржаву, якая будзе дзяліць з ЗША сусветнае панаванне, а ў тым, што бальшавікі выглядалі як патэнцыяльныя саюзнікі ўсіх левых радыкалаў, асабліва анархістаў, як аплот міжнароднага тэрарызму. ЗША зусім не былі зацікаўлены ў пакарэнні прастораў былой Расійскай Імперыі альбо ў крыжовым паходзе супраць камуністычнай дзяржавы -- аб гэтым сведчыць іх вельмі сціплае ўдзельнічанне ў Грамадзянскай вайне 1918-22 гг. на Далёкім Усходзе. Але ўрад Злучаных Штатаў імкнуўся выкараніць усіх патэнцыяльных прыхільнікаў рэвалюцыі па-савецку на тэрыторыі сваёй краіны.
Чырвоная пагроза 1919 г.
Калі сумленна разабрацца ў крывавых падзеях і хваляваннях 1919 - пач. 1920 гг., то ніякай "чырвонай пагрозы" з Савецкай Расіі ў ЗША практычна не было. Былі разборкі з анархістамі, якія пачаліся яшчэ ў канцы ХІХ ст. і не толькі ў Штатах. І былі іншыя хваляванні, якія проста мелі месца ў той жа час і ў той жа краіне, але не мелі дачынення ні да анархістаў, ні тым больш да камуністаў.
Так у рамках "чырвонай пагрозы" асобнай тэмай з'яўляецца разгром забастоўкі бостанскіх паліцэйскіх, якая выклікала хвалю марадзёрства ў горадзе.  Але тут няма сэнсу казаць пра гэта падрабязней, бо да "чырвоных" тыя паліцэйскія дачынення не мелі.
У канцы красавіка 1919 г. анархісты ЗША разаслалі поштай бомбы дзясяткам амерыканскіх чыноўнікаў (пошта ў ЗША -- гэта магчымасць даслаць што хочаш куды хочаш: ад дохлай рыбы на экспертызу да вадзіцельскага пасведчання новаму аўтамабілісту). З гэтага фактычна і пачынаецца першая хваля "чырвонай пагрозы" (Red Scare - літаральна "Чырвоны жах"). У адказ на бомбы ФБР на чале з Эдгарам Гуверам і генеральная пракуратура на чале з Аляксандрам Мітчэлам Палмерам пачынаюць масавы пошук актыўных і патэнцыяльных тэрарыстаў. Некаторыя штаты забаранілі чырвоны сцяг на сваёй тэрыторыі альбо прынялі свае законы супраць радыкалаў ці прафсаюзаў. Боязь "чырвоных", да якіх адносілі не толькі і не столькі камуністаў, сколькі анархістаў, прафсаюзных актывістаў і сацыялістаў увогуле, прывела да такіх перагібаў, як звальненне некаторых памяркоўных сацыялістаў з дзяржаўнай службы. Таксама падчас "рэйдаў Палмера" арыштоўвалі і тых, на каго былі сур'ёзныя доказы ўдзелу ў радыкальных арганізацыях, і тых, каго проста падазравалі ў іх. Пры гэтым прэзумпцыя невінаватасці і іншыя правы затрыманых, напрыклад, права на недатыкальнасць жылля, якое гарантавалася 4-й Папраўкай да Канстытуцыі ЗША, неаднаразова зняважаліся (3). Часцей за ўсё арыштаваных па "чырвоным" абвінавачванням чакала дэпартацыя з ЗША.
Напружданасць і пошук патэнцыяльных тэрарыстаў ахапіў не толькі дзяржаву, але і грамадства. Да эмігрантаў падчас ставіліся як да патэнцыяльных тэрарыстаў. Былі выпадкі нападаў натоўпу на тых каго падазравалі ў спачуванні да "чырвоных". Нярэдка такі натоўп маглі арганізаваць рэлігійныя актывісты і правыя патрыёты, напрыклад арганізацыя "Амерыканскі легіён", заснаваная ветэранамі Першай сусветнай вайны. Апошнія нярэдка ўдзельнічалі ў расправах з прапаведнікамі рэлігійных меньшасцяў і іншымі "падазронымі" асобамі пад маскай барацьбы з камуністамі і анархістамі.
Але асабліва гэта выразілася ў пагромах негрыцянскіх кварталаў розных гарадоў ЗША. Білі не толькі цёмнаскурых з трушчоб, але і ганаровых ветэранаў Першай сусветнай вайны. Для справядлівасці дадам, што чорныя ўзброенным чынам абараняліся ад белых расістаў і часам ажыццяўлялі свае пагромы. Дадзеныя аб расавых хваляваннях розныя, але ў іх выніку загінулі сотні жыхароў Амерыкі.
Чырвоная пагроза скончылася пасля таго як Гувер аб'явіў, што "чырвоныя" плануюць масавыя гвалтоўныя акцыі на 1 мая 1920 г., а нічога такога не адбылося. Пасля гэтага фэбээраўскія рэпрэсіі былі раскрытыкаваны прэсай і палітыка пошуку "чырвоных" "ворагаў народа" была згорнута.
Самае цікавае, што менавіта ў гэтым годзе ўзнікла камуністычная партыя ЗША: 31 жніўня 1919 г. Да гэтага былі 2 невялікія камуністычныя групы якія ў гэты дзень аб'ядналіся ў адну партыю. Да 1930-х гг. гэта партыя не была пад савецкім спонсарствам, таму варта яшчэ раз падкрэсліць: чырвоная пагроза 1919 г. не мела істотнага дачынення ні да камуністаў, ні да Савецкай Расіі.
"Савецкі каўчэг" -- "філасофскі параход" анархістаў.
Вядомым гістарычным фактам з'яўляецца высылка першых дысідэнтаў з СССР у пачатку 1920-х гг. у Еўропу. Паколькі некаторых іншадумцаў адпраўлялі на караблях, гэта дэпартацыя ўвайшла ў гісторыю як "філасофскі параход".
Але ў гісторыі ЗША быў таксама свой "філасофскі параход". У 1920 г. ўлады Злучаных Штатаў вырашылі выслаць больш за сто анархістаў у СССР.
Трэба шчыра прызнаць, што ўлады ЗША крыху "лапухнуліся" з такой высылкай. Анархісты былі такімі ж тэрарыстамі для савецкай улады, што і для ЗША, іх ніхто ў Расіі не чакаў як сяброў і саюзнікаў. З цягам часу вывучэнне савецкага ладу жыцця і ідэй ленінізму ў ЗША значна палепшылася, але высылка анархістаў у камуністычную дзяржаву сведчыла аб тым, што улады Штатаў не бачылі паміж імі прынцыповай розніцы (прыкладна як сённяшні сярэднестатыстычны чыноўнік у Расіі ці Беларусі не бачыць розніцы паміж вахабітамі і талібамі).
На гэты момант мне вядомы імёны толькі двух дэпартаваных анархістаў: Эмма Голдман, якая праславілася ў ЗША публічнымі лекцыямі пра фемінізм і свабоду сэксу і надаказаным удзелам у пакушэнні на МакКінлі ў 1901 г. і Аляксандр Беркман, які вёў пераважна выдавецкую і публіцыстычную дзейнасць на карысць анархізму. Абодва спачатку падтрымалі савецкую ўладу, а потым расчараваліся ў ёй і пакінулі Саветы пры першай магчымасці. Што было з астатнімі анархістамі, якіх пераправілі "Савецкім каўчэгам" -- пакуль не ведаю.
Паляванне на ведзьм 1940 - х гг. або новая хваля "чырвонай спякоты"
У 1920-х да Вялікай дэпрэсіі 1929 г. праблема "чырвонай пагрозы" не ставілася так востра. У эпоху Ф. Д. Рузвельта (1933-45 гг) кампартыя ЗША дасягнула максімальнай колькасці членаў (па розных звестках ад 25 да 100 тыс.), але была ў памяркоўнай апазіцыі: яе ўжо добра кантралявалі з Масквы і гэта праявілася ў тым, што партыя не падтрымлівала рабочыя забастоўкі ў ЗША падчас Другой сусветнай вайны (пры гэтым іншыя сацыялісты, напрыклад трацкісты, падтрымлівалі такія акцыі) і сам Рузвельт быў аднім з першых прэзідэнтаў, якія прымусілі капіталістаў дзяліцца з рабочым класам -- а значыць нагод для процістаяння з такім урадам было меньш. За гэты час анархісты пераўтварыліся ў маргінальную апазіцыю, на якую меньш сталі звяртаць увагі. (Тэрорам працягвала займацца да пачатку 1930-х гг. адна невялікая група прыхільнікаў вучэнняў анархіі.) Трэба зазначыць, што анархісты як рух захаваліся і ў ХХІ ст. У Беларусі прыхільнікі такіх ідэй час ад часу распаўсюджваюць лістоўкі. Быў па меньшай меры адзін выпадак, калі юнак, які ставіў сябе як анархіст кінуў "кактэйль Молатава" ў будынак КДБ у аднім з правінцыяльных гарадоў Беларусі. Але ў 1920-30-х гг. калі каго-небудзь на Захадзе хацелі ачарніць, яго абвінавачвалі ў сувязі з камуністамі, бо міжнародны камуністычны рух быў звязаны з СССР -- краінай, якая паступова пераўтваралася ў магутную дзяржаву з міжнародным уплывам.
Кампартыя ЗША сапраўды была на піке сваей папулярнасці менавіта ў эпоху Рузвельта, але ніколі на прэзідэнцкіх выбарах кандыдат ад КПЗША не набіраў больш за 0,2% галасоў. У краіне камуністы сталі новай "чырвонай пагрозай" заняўшы месца анархістаў. Да "чырвоных" традыцыйна адносілі і больш памяркоўных сацыялістаў, а таксама прафсаюзных актывістаў. У грамадстве па-ранейшаму былі праблемы расавай няроўнасці і сацыяльнай несправядлівасці, якія выявіў 1919 г, было лінчаванне натоўпам тых, каго падазравалі ў падрыўной дзейнасці і паліцыя нярэдка глядзела на такі самасуд скрозь пальцы, як у Грузіі эпохі Шэварнадзе ці ва Ўкраіне часоў позняга Януковіча. Часам праварадыкальныя актывісты з "Амераканскага легіёна" ці адроджанага руху Ку-клукс-клан, якія маглі спаліць дом рабочага прафсаюзнага актывіста ці застрэліць альбо кастрыраваць прапаведніка пэўнай рэлігійнай меньшасці заставаліся непакаранымі, а то і падтрыманымі мясцовай паліцыяй. Аднойчы жонка прэзідэнта Рузвельта Элеанора нават выступіла з прамовамі асуджэння такіх актаў варварства і заклікам да нацыі спыніць хвалю насілля (4). Але памяркоўная сацыяльная палітыка эпохі Рузвельта стрымлівала напруджанне ў ЗША і яны пазбеглі рэвалюцыі па варыянту постсавецкіх рэспублік.
Калі памёр Рузвельт сітуацыя змянілася. ЗША выйшлі на ўзровень сусветнага лідара з атамнай бомбай. З другога боку падняўся іх канкурэнт -- Савецкі саюз, які таксама неўзабаве авалодаў атамнай зброяй. Калі барацьба за сусветную гегемонію паміж Вялікабрытаніяй і Францыяй эпохі Новага часу не мела ідэйнага афарбавання, то барацьба паміж СССР і ЗША была яшчэ і барацьбой капіталістычных і камуністычных каштоўнасцяў. Як я ўжо неаданаразова пісаў, сацыялістычным лад у СССР і яго саюзніках быў толькі фармальна: па факту там будавалі жорсткі дзяржаўны капіталізм. Але сітуацыю на Захадзе гэта не мяняла: камуністычныя партыі многіх краін свету сталі падкантрольнымі СССР. А наяўнасць ядзернай зброі паставіла сітуацыю ў даволі жорсткія рамкі. СССР і ЗША пачалі барацьбу за выжыванне, і камуністы ЗША, а таксама ўсе, каго традыцыйна адносілі да "чырвоных", апынуліся паміж савецкім молатам і амерыканскай накавальняй.
У 1947 г. пачалася новая хваля "чырвонай пагрозы" ў якой месца анархістаў занялі камуністы і якая цягнулася прыкладна 10 год. 20 кастрычніка 1947 г. Камісія Палаты прадстаўнікоў па расследаванню анціамерыканскай дзейнасці (House Un-American Activities Committee) (далей для зручнасці -КППРАД), створаная яшчэ ў 1934 г., правяла допыт 43 кінематаграфістаў Галівуда. "Кіношнікам" задавалі даволі простыя пытанні накшалт, ці былі вы калі-небудзь членам КПЗША. 11 акцёраў і рэжысёраў заявілі аб недапушчальнасці прымусу даваць адказы на такія пытанні, бо такім чынам парушалася 1-я Папраўка да Канстытуцыі краіны. Потым адзін з іх згадзіўся адказаць на такое пытанне (адмоўны адказ: не меў сувязі з камуністамі), а 10 так і не адказалі. Іх абвінавацілі ў знявазе да Кангрэса ЗША, яны надоўга згубілі магчымасць працаваць па спецыяльнасці, была інфармацыя аб тым што ім потым далі год турмы, але праверыць яе ў мяне не артымалася. Галоўнае ў тым, што іх імёны склалі Чорны спіс Галівуда, які пазней павялічыўся ў разы, і ў тым, што паляванне на ведзьм у ЗША з гэтага толькі пачалося. Многія іх калегі па Галівуду, у тым ліку вядомы мульціплікатар Уолт Дысней, падтрымалі праследванне патэнцыяльных камуністаў. Зразумела, тут былі і спробы звесці асабістыя рахункі і банальна змесці канкурэнтаў, як было і ў 1930-х гг. у СССР... Тым не меньш, Труман, які змяніў Рузвельта на пасадзе прэзідэнта, калі апошні памёр, не даваў паляванню на ведзьм набраць абароты.
Макарцізм: ўзлёт і падзенне апошняй "чырвонай пагрозы".
9 лютага 1950 г. сенатар Джозеф Макарці выступіў у горадзе Ўілінг (Заходняя Вірджынія) з публічнай заявай аб тым, што Дзяржаўны дэпартамент ЗША запоўнен камуністамі.  Фігура Макарці з'яўляецца адной з самых неадназначных у гісторыі Амерыкі. На першы погляд яго можна параўнаць з Валерыяй Навадворскай, калі праводзіць паралелі з постсавецкім жыццём. Але з апошняй яго аб'ядноўваюць толькі глыбокія анцікамуністычныя погляды. Больш падабенства ў Макарці з вядомым расійскім прафесарам-сектаборцам Аляксандрам Дворкіным. Звычайна такія людзі свята вераць у даволі спрэчныя ідэі (ў выпадку сенатара Маккарці -- перакананне, што камуністы праніклі ва ўсе сферы амерыканскага жыцця, асабліва ў структуру ўлады, і рыхтуюцца знішчыць ЗША). Калі такія людзі атрымоўваюць пэўную ўладу і доступ да СМІ, яны з усім энтузіязмам ірвуцца крышыць і выкрываць. Як правіла, у пэўны час такіх людзей адхіляюць ад улады і папулярнасці, калі іх дзейнасць задавальнае патрэбы пэўных больш прагматычных ігракоў ці калі яны пачынаюць прыносіць больш шкоды чым карысці. Цяжка сказаць хто атрымаў дывідэнды ад макарцізму і якія яны былі, але ўзлёт і падзенне Макарці быў адначасова ўзлётам і падзеннем апошняй хвалі "чырвонай пагрозы".
І яшчэ адна дэталь: Маккарці быў алкаголік. Паколькі ў мяне няма ніякіх фактаў таго як гэта хвароба ўплывала на яго палітычную дзейнасць і спецыфічныя ідэі, я ўстрымліваюсь ад адназначных трактовак па гэтаму пытанню.
У тым жа 1950 г. быў апублікаваны яшчэ адзін спіс амерыканскіх дзеячоў культуры і мастацтва "Чырвоныя каналы". У яго ўвайшлі 151 чалавек, якіх падазравалі ў сімпатыях да камуністаў. Пасля такіх "голых" абвінавачванняў многія з іх згубілі работу і сталі аб'ектам праследаванняў у СМІ.
У 1952 г. прэзідэнтам ЗША быў абраны Дуайт Эйзенхаўэр. Яго нельга назваць такім ідэалістам, як, напрыклад, Джордж Буш малодшы, які мог распачаць вайну каб вызваліць Ірак ад дыктатуры Хусейна, але да больш прагматычных Рузвельта і Трумана яму было далёка. Ён быў глыбока веруючым чалавекам і аднім з самых веруючых прэзідэнтаў ЗША. Вядомы факт, што ён прысягаў на вернасць краіне на Бібліі, якую яму падарыла яго маці, калі ён скончыў Акадэмію Ўэст Пойнта ў 1915 г. (5). І яму як верніку былі вельмі не да спадобы камуністы, рэлігіяй якіх быў атэізм. Зразумела, гэты фактар на фоне пагрозы атамнай вайны не быў прынцыповым, але ён часткова тлумачыць як ён мог дазволіць сенатару Макарці мець такі значны ўплыў на ўнутраную палітыку Штатаў 1952-54 гг. Яшчэ раз паўтару, што пісаў вышэй: прэзідэнт мог быць сярод тых хто карыстаўся Макарці як марыянеткай і мог сам выкарыстоваць сенатара ў нейкай сваёй палітычнай камбінацыі, але больш фактаў сведчыць аб тым, што Эйзенхаўэр верыў Маккарці пэўны час, а потым расчараваўся вынікамі яго дзейнасці і дазволіў знішчыць сенатара палітычна.
У гэты кароткі час 1952-55 гг. Амерыку ахапіла істэрыя пошуку камуністаў і іншых "чырвоных". Трэба зазначыць, што ў гэты час кожны трэці жыхар планеты жыў у камуністычнай дзяржаве (6). Вораг па-за межамі ЗША быў моцным і боязь ворага ўнутранага не была зусім безгрунтоўнай. ФБР усталявала моцны кантроль над КПЗША. У 1954 г. быў прыняты федэральны закон аб кантроле над камуністамі, пасля чаго апошнія мелі праблемы з атрыманнем загранпашпартоў і іх маглі беспадстаўна звальняць з работы. З універсітэцкіх бібліятэк прыхільнікі Маккарці збіралі і публічна палілі кнігі, якія маглі змяшчаць крамольныя ідэі. Моцна праследавалі прафсаюзны рух, так што нават эканамічныя стачкі маглі разглядацца як падрыўная дзейнасць. Больш за тысячу чалавек па ўсіх ЗША згубілі рабочае месца па прычыне абвінавачванняў у сімпатыях да камуністаў ці адмове адказаць на пытанне "Ці былі вы калі-небудзь членам камуністычнай партыі?" альбо самі пакінулі работу па з-за прэсінгу, выкліканым такімі абвінавачваннямі. Сярод вядомых асоб, якія пацярпелі ад маккарцізму былі культавы акцёр Чарлі Чаплін (які быў вымушаны пакінуць ЗША), фізік Альберт Эйнштэйн, бацька амерыканскай атамнай бомбы Роберт Апенгеймер. Акцёр Філіп Лоеб пасля доўгага цкавання з боку СМІ і немагчымасці далей здымацца ў кіно скончыў жыццё самагубствам 1 верасня 1955 г. Адсутнасць перадсмяротнай запіскі засцерагае ад адназначных трактовак такога трагічнага рашэння, але нельга сказаць, што амерыканскае грамадства не мае дачынення да смерці Лоеба.
У 1954 г. ў СМІ пачалася кампанія крытыкі перагібаў Маккарці. Сапраўдных камуністаў ніхто шкадаваць не збіраўся, але сенатар кідаў спрэчныя абвінавачванні ў адрас многіх вядомых амерыканцаў і яго метады выклікалі абурэннне знявагай да правоў чалавека. Па тэлебачанню таксама паказалі як КППРАД праводзіць допыты (зразумела ніякіх фізічных катаванняў, толькі эмацыянальны прэсінг), і папулярнасць сенатара і яго прыхільнікаў пачала падаць. На Маккарці падалі ў суд адны з ахвяр яго абвінавачванняў і ён канчаткова згубіў палітычны аўтарытэт, а таксама доступ да вядучых СМІ. На фоне палітычнай апалы Маккарці пачаў моцна злоўжываць алкаголем і памёр ад хваробы печані ў 1957 г.
Пасля яго смерці палітыка ваеннага анцікамунізму была паступова згорнута. Амерыку ўжо ліхаманілі чорныя пратэсты супраць расавай сегрэгацыі. Былі свае цяжкасці на знешнепалітычным фронце. На даляглядзе былі патрасенні 1960-х гг... І паляванне на ведзьм паступова "спусцілі на тармазах". Ніякай актыўнай рэабілітацыі а-ля Хрушчоў, проста фільмы апальных рэжысёраў пачалі выходзіць у пракат, КППРАД  перастала ліхаманіць грамадства, потым яе пераназвалі ў Камісію па ўнутранай бяспецы ў 1969 г. і распусцілі ў 1975 г.
"Чырвоная спякота" адыходзіць у мінулае

Папулярны лозунг часоў Халоднай вайны "Лепш памерці, чым стаць чырвоным". Крыніца: http://unrealfacts.com/better-dead-than-red-was-first-used-by-the-nazis/
Боязь камуністаў  у ЗША заставалася да падзення міжнароднай камуністычнай сістэмы ў 1989 г. Цікавы факт распавёў на адной з сваіх лекцый прафесар Рычард Канья (Універсітэт Пэмброўк, Паўднёвая Караліна), які чытаў курс пра амерыканскі лад  жыцця на факультэце міжнародных адносін БДУ ў асеннім семестры 2004-2005 гг. З яго слоў, аднойчы ён запрасіў аднаго свайго рускага госця ў кавярню. Калі яны рабілі заказ, афіцыянтка заўважыла:
-- Yu're not from 'ere? (Вы не тутэйшы?)
-- I'm Russian (Я рускі), -- адказаў госць прафесара.
-- And a Communist? (І камуніст?) -- стрывожана запытала яна.
-- I was (Былы). -- адказаў рускі, чым зусім перапалохаў афіцыянтку.
Сам факт што камуніст ён быў былы, сведчыць аб тым, што, хутчэй за ўсё, гэта адбывалася пасля падзення СССР ці незадоўга да таго. Амерыканская прапаганда дзясяцігоддямі пужала камуністамі і рускімі краіну, таму не дзіва і зараз сустрэць тых, хто іх баіцца.
Кампартыя ЗША парвала сувязі з КПСС падчас Перабудовы і да цяперашняга часу трымаецца ідэй ленінізму. Камуністы ЗША былі сярод партый падтрымаўшых рух "Акупіруй Уол Стрыт". Таксама сучасныя амерыканскія камуністы змагаюцца супраць дыскрымінацыі геяў, а таксама расавай дыскрымінацыі. На сайце КПЗША можна знайсці больш інфармацыі аб акцыях і праектах, у якіх удзельнічалі амерыканскія камуністы (7).
Цікавы факт. У 2013 г. штат Невада падчас перагляду законаў, згубіўшых сваю актуальнасць, адмяніў закон які дазваляў працадаўцам звальняць камуністаў на падставе іх палітычнай пазіцыі (8). "Чырвоная пагроза" адыходзіць у гісторыю...
Спасылкі:
(1) Bill (H. R. 10384) "To Regulate the Immigration of Aliens to, and the Residence of Aliens in the United States". Sixty-fourth Congress. Session II. Charpter 29, pp. 874-898. Доступ: http://library.uwb.edu/guides/USimmigration/39%20stat%20874.pdf Section 3 (pp. 875-876), section 12 (p. 882), section 28 (p. 894). Пераклад цытаты на бел. А. Берастоўскага
(2) Act "To Exclude and Expel from the United States Aliens Who are Members of the Anarchistic and Similar Classes". Sixty-fifth Congress. Session II. Charpter 186, pp. 1012-1013. Доступ: http://legisworks.org/sal/40/stats/STATUTE-40-Pg1012.pdf
(3) Папраўкі да Канстытуцыі Злучаных Штатаў Амерыкі // Гісторыя ЗША ў дакументах: Пераклады на беларускую. Мінск, 2014, с. 40. Доступ: https://yadi.sk/i/FPmPfjyCYxVCR
(4) Jehovah's Witnesses -- Proclaimers of God's Kingdom. Russian Edition: 2005, p. 671
(5) Conspiracy Against Jehovah's Name // The Watchtower June 1, 1957, Vol. LXXVIII, No 11, p. 323
(6) Exposing the Red Paradise. // The Watchtower April 15, 1957, Vol. LXXVIII, No 8, p. 245
(7) Сайт КПЗША: http://cpusa.org
(8) Татьяна Васильева. В Америке успокоились: «красная угроза» устарела? // Сайт "Коммунисты столицы". Доступ: http://comstol.info/2013/06/obshhestvo/6777

21.11.2014

Писать с опорой

Недавно мой друг присылал мне через соцсети ссылку на видеозапись одного ток-шоу, посвященного истории. Там одного историка-любителя историки-профессионалы оттерли от участия в дискуссии с помощью классического вопроса: "А работали ли Вы с архивными документами?".

Хочу показать непосвященной публике, какой подвох есть в этом вопросе. А заодно и опровергнуть миф о том, что настоящая история спрятана в архивах. Дело в том, что историк работает не собственно с архивами, а с документами и публикациями, которые эти документы трактуют. Если речь идет о новейшей истории, то работа может вестись и с очевидцами событий. Однако далеко не все документы хранятся в архивах: есть опубликованные сборники документов, в том числе и на электронных ресурсах. Кроме того работа в архиве -- это не всегда работа в государственном архиве -- это может быть архив определеннного предприятия, организации или семейный архив (напр. архив дома Плехановых).

Доверие к пыльному архивному документу тоже не может быть абсолютным. Разве не было "очковтирательства" 5, 15, 50, 100 лет назад? Разве не было ситуаций, когда какие-то данные подгонялись, придумывались, разве люди не могут врать и ошибаться? Это не значит, что архивам верить нельзя, это значит что надо по возможности сравнивать разные документы и разные варианты их интерпретаций, чтобы получить максимально объективную картину прошлого. Иногда наличие разных справок, сертификатов, отчетов и иных документов в разных архивах позволяют выявить ошибки и обман людей прошлого, а в некоторых случаях определить поддельный документ, сфабрикованный современным нечестным историком или работником архива. Иногда это невозможно: мало документов или нет доступа к ним и это безусловно снижает достоверность исторического анализа, но даже в таком случае можно сделать какие-то бесспорные выводы.

Теперь вернемся к вопросу. В условиях большинства стран бывшего СССР историк-любитель не всегда может просто так попасть в архив и поработать с интересующими его документами. Порой надо получить разрешение от определенной организации, а если историк не имеет к ней никакого отношения, то будут ли этого чужака пускать в свою историческую "песочницу" местные корифеи -- вопрос открытый. Аспиранта / магистранта можно "завалить", если он делает выводы, противоречащие устоявшимся в данном коллективе, научного сотрудника уволить или не давать ему карьерного роста, а что делать с таксистом-частником, который получил разрешение работать в архиве, поработал там в свободное от основной деятельности время, написал книгу, которая опровергла выводы солидных исторических патриархов, и издал ее за свои деньги? Поэтому проще сохранить монополию, делая упор на свой авторитет и на архивы. Хотя, повторюсь, кроме документов в архивах, есть документы и за их пределами, и они не обязательно хуже архивных.

Мне не доводилось пока выходить на диспут с историками от Института истории АН РБ, поэтому в мой адрес данный вопрос не звучал. Однако считаю логичным ответить на него: я работаю с документами. Например, я пишу книгу по истории США, в которую приложением намерен вставить уже ранее подготовленный мной сборник переведенных документов. Кроме этих документов в свободном доступе есть и другие документы и материалы по истории Соединенных Штатов. Например, многие законодательные акты опубликованы порталом "Авалон проджект". Не секрет, что далеко не все архивные материалы по истории США оцифрованы и выложены в интернет. Но и того, что есть -- масса. Видимо американские профессиональные историки не так боятся конкуренции любителей.

Другие посты по теме:
История. Как не попасть на удочку информационного обмана (см также его версию на белорусском языке на портале "Историческая правда")
Два мира, две науки
аудиозапись "Советы по изучению истории"

19.11.2014

Аўтавакзал "Маскоўскі". Працяг гісторыі

З таго часу, як знеслі АВ "Маскоўскі" і пачалі будаваць транспартную развязку мінуў ужо некаторы час. Цікава было заўважыць неадназначныя перамены ў транспартным жыцці скрыжавання вул. Філімонава з пр. Незалежнасці.

Але пачну з іншага. Я пісаў, што паспрабую з'ездзіць на Каладзішчанскія могілкі без дапамогі 31 аўтобуса (які цяпер ходзіць з Уручча, а раней -- з "Маскоўскага") і ў канцы жніўня так і зрабіў: паехаў на велaсіпедзе. Велік у мяне стары, савецкі. Туды ехаў крыху больш за гадзіну, а зваротна -- прыкладна паўтары. Прапацеў наскрозь. Калі трэба было паднімацца на ўзгорак, што ідзе ад мяжы Мінска да маста праз чыгуначны пераезд ля станцыі Азярышча, мае ногі адпачывалі ад таго, што ішлі, а не ціснулі педалі веліка. І адчуванне ад неабходнасці ехаць па адной дарозе з аўтатранспартам было не самым прыемным. Але ад гэтага крыўда за знішчэнне аўтавакзала не ўзнікла ў маім сэрцы. Узнікла думка: "Трэба вучыцца на правы і збіраць грошы на машыну. Вось такое суб'ектыўнае ўспрыманне сітуацыі.

Нядаўна ўзнікла неабходнасць хадзіць ў нашу дзіцячую паліклініку на Філімонава. І гэта дало мне магчымасць зрабіць некалькі свежых кадраў будоўлі развязкі.


 Вул. Філімонава каля бізнес-цэнтра "Аляксандраў пасаж" перакрылі поўнасцю.

 Будоўля развязкі бліжэй да тэрыторыі "Нацыяналкі".


Усю тэрыторыю былога АВ "Маскоўскі абнеслі высокім плотам, на якім  бліжэй да скрыжавання Філімонава-Незалежнасці павесілі сацыяльную і камерцыйную рэкламу кампаніі "Газпрам" -- новага ўладара тэрыторыі.

Некаторы час таму я мусіў сустрэць жонку з дзецьмі ля паліклінікі на Філімонава і выйшаў на прыпынку, дзе вялася будоўля. З-за гэтага мусіў шкандыбаць вялікі крук да "Нацыяналкі" і ад яе да паліклінікі (хоць мог пайсці зваротным бокам цераз праспект і прыйсці на месца хутчэй).

А іншым разам мусіў ехаць з вул. Радыяльнай (ад прыпынку "Волжская") дадому на 87-м аўтобусе і пад'ехаў да м. "Усход", што зручней для мяне (раней мусіў шыбываць дамоў ад прыпынку насупраць магазіна "Феронія", калі ехаў гэтым маршрутам). Так заўжды: дзесьці губляеш, дзесьці знаходзіш.

17.11.2014

Мы будуем "ізм". Працяг гісторыі

У папярэднім артыкуле пра эканоміку сучаснай Беларусі засталося недасказанае. Паспрабую яго дасказаць.

Напярэдадні 7 лістапада -- Дня Кастрычніцкай рэвалюцыі падняў у дзвюх сваіх студэцкіх групах пытанне (ў якасці размінкі ў пачатку занятка па англ. мове) ці будуць яны адзначаць надыходзячае свята. Адказы былі прадказальнымі: ніхто Рэвалюцыю адзначаць не збіраўся, але некаторыя сказалі, что будуць проста піць у гонар выхадных. У адной з груп паднімаю дадатковае пытанне: а калі гэта традыцыйнае свята зрабілі б камерцыйнай забавай з танцамі, паветранымі шарыкамі, стралянінай з наганаў па намаляваным буржуям і г.д., ці пайшлі б яны на такое свята. Адзін адказаў, што тады б пайшоў. Я так сябе стаўлю з студэнтамі, што яны мне ў пытаннях на пункт гледжання не хлусцяць, таму лічу, што яны казалі тое, што думаюць.

Сёння, калі гуляў з сваімі сынамі недалёк ад Дома Міласэрнасці, заўважыў яшчэ адну дэталь таго ж плана. Цэнтр аўтабізнеса які на карце знаходзіцца побач з Домам Міласэрнасці  (далей ДМ) фактычна знаходзіцца на яго тэрыторыі па-за плотам упрыгожаным крыжамі. І што? На першы погляд ДМ -- гэта і медцэнтр і страўніца (трапезная) для бедных, там ёсць і дзіцячая пляцоўка. І ўся гэта шматфункцыянальнасць накіравана не толькі на праваслаўных. Але калі медцэнтр яшчэ як-ніяк звязаны з ідэяй рэлігійнай міласэрнасці, то аўтабізнес тут пры чым? А пры тым, што ў Беларусі, як і ў астатніх краінах Еўропы ідзе паступовая камерцыялізацыя ўсяго. Беларуская праваслаўная царква ва ўсялякім разе некаторы час таму мела значны пакет акцый некаторых камерцыйных кампаній, але ёсць сродкі забрабляць грошы, а ёсць ідэі. Дык вось, аўтабізнес, абнесены плотам праваслаўнага цэнтра -- гэта аб'яднанне рэлігіі і бізнеса на платформе розных відаў сервіса.

Можна не пагадзіцца з такой думкай, але мне гэта нагадвае непрыгожы анекдот пра аб'яднанне двух рознапланавых часопісаў пад агульнай назвай. І камерцыялізацыя ўсяго, якая ідзе крок за крокам, вынішчае тое ідэйнае і нават ідэалістычнае, што прысутнічае ў перакананнях і праваслаўных, і камуністаў і іншых, для каго такія святы як Кастрычніцкая рэвалюцыя, Радаўніца, Першамай, Дзяды, Тройца -- гэта даніна традыцыі і светлае свята перш за ўсё, а не магчымасць выпіць ці прадаць свае тавары і паслугі даражэй.

14.11.2014

Мінулае на ўзгорку. Могілкі "Дворышча" на фотаграфіях

Побач з сучаснымі кварталамі заходняй часткі Мінска схаваліся яшчэ адны непрыкметныя могілкі, якія перажылі час кіравання двух расійскіх імператараў, тры рэвалюцыі, дзве нямецкія акупацыі, савецкую ўладу і больш за 20 год незалежнасці Беларусі. А гісторыя -- гэта не толькі адметныя людзі і падзеі, але і лёс непрыкметных людзей. Людзей, якія непрыкметна жылі, памёрлі. А цяпер такім жа непрыкметным чынам знікаюць і іх магілы. Хочацца, каб памяталі тых непрыкметных людзей, без якіх немагчымымі былі б сённяшнія дасягненні. Да таго ж старыя магілы ў сучасным еўрапейскім горадзе з'яўляюцца ніткай, што звязвае нас з савецкім і дарэвалюцыйным мінулым. І гэта нітка паступова iрвецца... Пагледзім, якую гісторыю распавядаюць могілкі "Дворышча".

Від на могілкі.

Ля ўвахода

 Злева пад лісцямі рэшткі магілы, а справа дагледжаная з помнікам дарэвалюцыйнай або ранняй савецкай эпохі.

 Помнік старой і крыж новай магілы побач. Дарэчы тут ёсць пахаванні 2010-х гг.

 Некалькі кінутых магіл і сляды вогнішча (справа)

 Павалены помнік з магілы 5-месячнага немаўля. 1878 г.

 Яшчэ некалькі старых магіл на фоне агароджы савецкіх пасляваенных.

 Два маленькіх, магчыма дзіцячых, пахавання (бліжэй да зялёнай агароджы) і дзве магілы крыху большых памераў. Захаваліся толькі ўзгоркі.

 Помнік лета 1917 г.

 Два помніка і пень старога дрэва, што расло непасрэдна на магіле.

 Яшчэ 2 старыя магілы.

 З аднаго боку дрэва, з другога -- агароджа савецкай эпохі. Дарэчы гэты рэйдэрскі захоп тэрыторыі старой магілы пад новую -- не адзіны выпадак хамства на "Дворышчы".

 Адноўлены помнік магілы 1912 г.

 А злева ад яго -- помнік 1910 г. Таксама апрацаваны рэстаўратарам.

 Павалены помнік 1911 г.

 Жалезны крыж за межамі могілак. І від на забудову вул. Бельскага.

 Разбіты помнік 2002 г. Думаю свядомы вандалізм. Не мог помнік сам разваліцца за такі кароткі час.
 Хутка гэты помнік знікне ў зямлі.

 8 узгоркаў у 2 рады. На чорным крыжы зафарбаваны надпіс.

 Від на будоўлю за межамі могілак. Могілкі "Дворышча", як і многія іншыя могілкі горада паступова акружаюць будоўлямі.

 Магіла 1827 г.

 Яна ж на фоне ўзгоркаў упрыгоджаных кветкамі.

 Яшчэ два старых помніка. Па-за німі тая ж магіла 1897 г.
 Магіла 1915 г.

 Від з "верхняй" старой часткі могілак на "ніжнюю", савецкую. На заднім фоне высоткі мікрараёна "Малінаўка".

 Крэатыўнае ўпрыгоджанне невядомай магілы.

 А магілу, на якую я навёў чырвоную стрэлку, пераўтварылі ў сметніцу. Да кантэйнераў вакол могілак лянота несці смецце...

 Невядомая магіла з цэклікам без надпісу. Не думаю, што тут пахаваны чалавек, асобу якога не атрымалася высветліць ці расстраляны злачынец. І тое, і тое магчыма, але звычайна такіх чакае крэмацыя за кошт дзяржавы. Праўда падобныя магілы ёсць у Калодзшчах.

 Павалены помнік ля паўночнай мяжы могілак.
Від на вул. Бельскага з узгорка, па-за межамі могілак. Сіня-зялёнае злева -- таксама агароджа нейкай будоўлі.

Сапраўдная справядлівасць для тых, хто так непрыкметна жыў і цяпер непрыкметна ляжыць, адбудзеца толькі пры ўваскрэшанні памерлых да жыцця на зямлі, ў што я асабіста веру. Але цяпер справядлівасцю было б не забыць гэтых памерлых, бо з гэтага складаецца гісторыя горада, краіны і ўсёй Зямлі.

Фотаграфіі Андрэя Берастоўскага. Зроблены 14.11.2014 г.

05.11.2014

А ты в школе работал?

Иногда я встречаю людей, которые задают мне вопрос: "А ты в армии служил?" и получив отрицательный ответ различным образом показывают, как много я упустил для своего развития из-за этого.

Так получилось, что мои отец и дед -- бывшие военные, а добрая часть детства и юности прошли в военном городке, но в армии я не служил, причем осознанно по причине религиозной позиции, а не из желания "откосить". Альтернативную службу тоже не проходил ибо ее в Беларуси на тот момент не придумали, и когда медкомиссия выявила у мена сколиоз, военкомат оставил меня в покое до 27 лет, когда понадобилось получить военный билет.

Что я упустил в армии -- знаю в силу вышесказанного. А теперь отвечу, что упустили те, кто меня считает уклонистом от трудностей.

Я проработал школьным учителем за себя и за того парня. По распределению. Все прелести этой работы, включая стычки с хулиганами, сбор справок по инстанциям под проливным дождем, когда ты к тому же простужен, крики начальства, которое по другому разговаривать не умеет, масса бумажной работы, когда ты вечно виноват, если что-то записал не так, поборы на разные мероприятия из символической зарплаты. Правда не было классного руководства.

Некоторые мои однокурсники откосили от этого. А Вы проходили ЭТУ школу настоящих мужчин?

04.11.2014

Мы будуем "ізм"

Аднойчы гумарыст М. Задорнаў у сваім выступленні казаў, што Беларусь -- гэта вялікі партызанскі край, маючы на ўвазе звонкавую кансервацыю савецкай улады ў краіне. Паколькі Задорнаў не вучоны (хоць і працуе ў амплуа "пад вучонага"), а толькі артыст, і галоўная мэта, да якой ён імкнецца ў сваіх выступленнях, -- забаўляць публіку, пакінем яго выказванне як жарт і не будзем аспрэчваць менавіта яго словы.

Але многія сур'ёзна лічаць Беларусь ацалеўшым аазісам савецкай мінуўшчыны. На першы погляд так і ёсць.

Званок у дзвер. Я ведаю, што гэта міліцыя: суседка памерла пры нявызначаных абставінах. Адчыняю. На парозе следчы. Вітаю госця:
-- Прывітанне, пан міліцыянер.
-- Таварыш міліцыянер. Прывітанне, -- усміхнуўся следчы.

"Таварыш міліцыянер", "таварыш прэзідэнт" (так звычайна звяртаюцца да прэзідэнта краіны яго падначаленныя), сцяг і герб з сацыялістычнай сімволікай, святкаванне Першамая і дня Кастрычніцкай рэвалюцыі, назвы вуліц у гонар савецкіх герояў, помніку Леніну на галоўных плошчах гарадоў... Госцю краіны можа здавацца, што патрапіў у СССР. Але падабенства з савецкім ладам больш звонкавае і знікаючае.

Савецкая стабільнасць, калі трымалі на балансе нерэнтабельныя заводы, буйную армію і такую ж колькасць чыноўнікаў і функцыянераў з незразумелымі абавязкамі, трымалася пераважна на нафтадоларах. У Беларусі няма такіх рэсурсаў, акрамя драўніны і калійнай солі, на якіх не разгуляешся. І абвал эканомікі пачатку 90-х прывеў да бархатнай рэстаўрацыі 1995-6 гг., калі знешне адрадзіліся многія сацыялістычныя атрыбуты, але эканоміку паднімаюць не сцягам, а эфектыўнай арганізацыяй кіравання, якая прымушае кожнага працаваць на агульны дабрабыт. А гэта -- задача найцяжэйшая. Таксама паўтаруся, як і пісаў раней -- не быў СССР краінай з сацыялістычнай эканомікай: быў жорсткі дзяржаўны капіталізм, багатыя і бедныя, адсутнасць кантролю ўлады народам, адмова права на перамяшканне для калгаснікаў, адмова права на забастоўку рабочым. Таксама існавалі і іншыя элементы капіталізма: прыватны бізнес (часам падпольны, часам легальны), падпольныя казіно, бардэлі, гандаль наркотыкамі... Тое ж самае ёсць і ў сацыялістычным Кітаі (дзе адукацыя і медабслугованне платныя, а пенсіі плацяць толькі некаторым шчасліўцам).

І вось я стаў сведкам, як у Беларусі паступова будуюць жорсткі капіталізм з сацыялістычнымі атрыбутамі. Вось некалькі прызнакаў таго, што робіцца ўсё больш капіталістычнай.

Як перакладчык, я часта маю справу з рознымі дагаворамі і спецыфікацыямі і бачу як "раскруціўся не па дзіцячы" беларускі прыватны сектар эканомікі. Бізнес -- даволі жорсткая штука, дзе пануе эгаізм, і індывідуальны, і калектыўны. Гэта бачна па таму, на якіх умовах дамаўляюцца людзі паміж сабой па кантрактах.

Можна ўбачыць і знешнія прызнакі таго як будуецца капіталізм: горад Мінск пакрываецца хайтекаўскімі небаскробамі, а на дарогах амаль не сустрэнеш савецкія машыны -- адны іншамаркі (для параўнання: Крым -- гэта царства савецкага аўтамабіля). У гандлі склаліся свае невялічкія карпарацыі: "Гіппа", "Суседзі", "Рублёўскі", "Еўраопт" адкрываюць усё новыя крамы ў Мінску і іншых гарадах Беларусі, а пры гэтым знікаюць некаторыя нерэнтабельныя дзяржаўныя і прыватныя крамы. Некаторыя кампаніі займаюцца адразу некалькімі відамі дзейнасці. Так "Ладэ" -- гэта не толькі сетка медцэнтраў, а яшчэ і турфірма.

Многія мае суайчыннікі думаюць, што капіталізму ў Беларусі няма, а калі ён прыйдзе, жыццё наладзіцца. (Гэта нагадвае словы адной дзяўчыны свайму жаніху: "Калі я нарэшце выйду за цябе, ў мяне ні аб чым не будзе балець галава"). Але як чалавек, які круціцца сярод бізнесменаў, не згаджуся. Часам капіталізм азначае адносіны "начальнік-дурань", калі прадаўцы м-на "Суседзі", напрыклад, мусяць раздаваць патрыятычныя ленты на дзень Перамогі ўсім пакупнікам ці апранаць "дзедмарозаўскія" шапкі перад Новым годам (я пытаўся, і ведаю, што гэта не было абсалютна дабраахвотным). Капіталізм можа азначаць высокія планкі для супрацоўнікаў, калі, каб не згубіць сваё месца, чалавек мусіць рэгулярна працаваць звышурочна, альбо выконваць абавязкі, якія не ўваходзяць у яго кампетэнцыю (нярэдка толькі за права не згубіць работу). Бясспрэчна, капіталізм, з аднаго боку, дае больш магчымасцяў для чалавека, чым савецкая планавая эканоміка. Але з другога гэта і магчымасць увядзення татальнага кантролю над работнікамі, якія будуць павінны праводзіць спецыяльнымі карткамі па турнікету, каб выйсці пакурыць альбо з'есці яблык на вуліцу (і гэты час будзе вылічаны з зарплаты, як на Захадзе). Работнікаў могуць прымушаць працаваць амаль бясплатна звышурочна ці браць крэдыт ад кампаніі. Нядаўна ў суботу мусіў дзяжурыць на кафедры ў дзень завочніка разам з некалькімі калегамі і пакуль яны (ў асноўным немаладыя кабеты) размаўлялі за жыццё, я амаль не адрываючыся ад камп'ютара перакладаў бясконцыя балансы і спецыфікацыі на англійскую мову. А што рабіць, калі здача праекта тэрміновая? Гэта і ёсць капіталізм.

У апошнія гады заўважаю тэндэнцыю паступовага пераходу да суцэльнага платнага медабслугоўвання і платнай адукацыі. Адзін з маіх вучняў у 2008 г., калі я працаваў настаўнікам англійскай у гімназіі, падзяліўся сваёй спрэчкай з класнай падчас нейкай выхаваўчай планёркі па правам чалавека.
-- Правы чалавека -- гэта тое, што мы не маем у школе, -- казаў ён.
-- Няпраўда, вы маеце права на бясплатную адукацыю, -- адказала яго класная.
У адказ ён проста пералічыў паборы на падручнікі, харчаванне, рамонт класа і г.д. І настаўніца не мела што адказаць на гэта.

Паколькі мае дзеці яшчэ не школьнікі, магу дадаць толькі, што аплата харчавання ў дзіцячым садзіку даволі кусачая, ратуе мой бюджэт тое, што ходзім туды рэдка, бо часта хварэем падчас паходаў у сад. Апошні раз плаціў, здаецца, 270 тыс.руб/мес. (+370 тыс падатак за права займацца перакладамі і каля 700 тыс за тэлефанію, камуналку і інтэрнет) -- атрымоўваецца больш за 100 дол., што "няслаба" для нашай сям'і.

Таксама медыцынскае абслугоўванне не абыходзіцца нам бясплатна. І справа не толькі ў тым, што трэба плаціць за лекі, а і ў тым, што некаторыя дыягнастычныя і лячэбныя працэдуры альбо даступны толькі за грошы (ці бясплатна толькі для вельмі абмежаванага кола пацыентаў), альбо бясплатны аналаг значна саступае ў надзейнасці і якасці платнаму.

Ёсць і зрухі ў плане павышэння пенсіённага ўзросту і абмежавання магчымасці атрымоўваць пенсію для некаторых грамадзян. І гэта не здзек дзяржавы над падаткаплацельшчыкамі, а спроба знайсці выйсце з дылемы: як у эканамічна небагатай краіне пракарміць вялікую армію ільготнікаў і пенсіянераў і пры гэтым не стварыць рэвалюцыйную сітуацыю.

І, нарэшце, хачу паказаць некалькі псеўдасацыялістычных атрыбутаў сучаснай Беларусі.

Міліцыя. Дарэмна такую назву барацьбітоў з крыміналам разглядаюць як сацыялістычную. Міліцыя, як аналаг паліцыі (а не народнае апаўчэнне), ўзнікла 4 сакавіка 1917 г., калі Часовы ўрад Расіі пасля перамогі Лютаўскай рэвалюцыі распусціў паліцыю, як царскі карны апарат, і ўтварыў замест яе міліцыю -- як структуру абароны інтарэсаў народа. Праўда, як і ў сучаснай Расіі, гэта была толькі смена цэклікаў: кадры засталіся тымі ж. Бальшавікі-камуністы тут не пры чым. У беларускай літаратуры нават ёсць нагоды пра барацьбу міліцыі Часовага ўрада з бальшавікамі (Іван Шамякін. "Першы генерал"). Таксама ў ГДР і некаторых іншых сацыялістычных краінах паліцыю не пераназывалі ў міліцыю (ў ГДР яна называлася "народнай паліцыяй"). Такім чынам, захаванне міліцыі замест паліцыі можа быць свайго кшалту данінай павагі да дэмакратычных каштоўнасцяў Лютаўскай рэвалюцыі (хоць, думаю, так глыбока над гэтым мала хто разважаў, многія назвы накшалт "міліцыі", "Саветаў" і "КДБ" хутчэй захаваліся нязменнымі па прычыне кансерватыўнай ментальнасці беларусаў).

Бюракратыя. Як перакладчык, які працуе з дакументамі, скажу: ў Еўропе спецыфікацый, стандартаў і справаздач, якія падчас моцна тармазяць развіццё эканомікі пэўных кампаній і цэлых краін, таксама хапае. Проста беларуская бюракратыя мае больш савецкую афарбоўку і тэрміналогію. Але і тут пачынаюць "касіць" пад Захад. Напрыклад, увядзенне тэрмінаў накшалт "сістэма менеджмента якасці". Як бы ні было, беларуская бюракратыя хутчэй нацыянальная, чым савецкая.

Боязь канфліктаў з начальствам, уладай і даносаў. Ухваленне публічна таго, што потым лаецца тымі ж людзьмі ў вузкім коле сяброў. Гэта спадчына не толькі савецкай мінуўшчыны, -- хоць пакаленне савецкіх людзей (а я таксама нарадзіўся ў СССР) робіць тут моцны ўнёсак -- але і традыцый часоў Расійскай імперыі. Пра гэта я, дарэчы, пісаў спецыялізаваны артыкул. Стасунак "вось прыедзе барын", якім нярэдка беларусы перакладаюць вырашэнне сваіх праблем на дзяржаву, мае больш глыбокая карані, чым толькі савецкае мінулае. Таксама класавая няроўнасць і карупцыя чыноўнікаў часоў Расійскай імперыі спарадзілі нежаданне ахвяр начальственна-чыноўнічых злоўжыванняў змагацца за свае правы ў рамках законаў ("да Бога высока, да цара далёка"). Цікава пры гэтым, што некаторыя сацыяльна-эканамічныя выступленні сучасных беларусаў мелі поспех дзякуючы таму, што яны звярталіся да прэзідэнта краіны, як да гаранта абароны народных інтарэсаў ад свавольства чыноўнікаў (аналагічная практыка часоў царскай Расіі -- паспяховыя эканамічныя забастоўкі руху палкоўніка Зубатава ў пачатку ХХ ст).

Самацэнзура (індывідуальная і калектыўная). Ізноў тое, што многія ў Беларусі пазбягаюць абмяркоўваць пэўныя тэмы і праблемы (неабавязкова палітычныя) -- гэта не толькі рудымент савецкага жыцця. Хто ўважліва чытаў рускую класічную літаратуру (напрыклад, Чэхава), мог заўважыць б як баяліся розныя дробныя чыноўнікі ці служачыя казаць штосьці, за што іх маглі пазбавіць пасады ("я чалавек сямейны, служачы"). І заходняя паліткарэктнасць -- гэта таксама цэнзура і самацэнзура. Аднойчы на факультэце міжнародных адносін БДУ невялікі курс лекцый чытаў адзін амерыканскі прафесар, імя і прозвішча якога я не памятаю. Я быў яго памочнікам і перакладчыкам. І пасля першай лекцыі, дзе ён нешта між іншым узгадаў пра аборты, ён вінавата перапытаўся ў мяне, калі мы засталіся адны:
-- Was it OK that I spoke about abortions? You know, do students feel OK when they are told about sex? (Гэта нічога, што я рапявядаў пра аборты? Студэнты нармальна ставяцца, калі ім распавядаюць пра сэкс?)
-- Don't worry, they love it. (Не турбуйцеся, яны любяць такія тэмы) -- адказаў я
Усмешка прафесара была не толькі рэакцыяй на далікатную тэму, але і ўсмешкай палёгкі. Не хачу быць амерыканскім прафесарам пасля гэтага.

Хутчэй за ўсё сацыялістычныя святы і іншая савецкая атрыбутыка, якая падабаецца і прэздэнту і многім жыхарам Беларусі працягне быць асаблівасцю краіны яшчэ некаторы час невядомай працягласці. Але ад такіх савецкіх трэндаў, як фінансавая падтрымка нерэнтабельных прадпрыемстваў і дзяржаўных навучальных устаноў і ўстаноў медабслугоўвання ідзе ціхі, але няспынны адыход.

Таксама па тэме:
Уплыў Расійскай імперыі на светапогляд і мысленне жыхароў былога СССР
Чарга, як за айфонам
Смак банана
Бюракратычная Беларусь
Рукі даяркі

20.10.2014

Рэспубліка Тэхас

Не кожны ведае, што штат ЗША Тэхас пачынаў сваё існаванне менавіта як незалежная Рэспубліка Тэхас. Пры гэтым гісторыя незалежнасці Тэхаса ў многім падобна на постсавецкую гісторыю.
Запрашаюцца імігранты.
У 1821 г. Мескіка адваявала сваю незалежнасць ад Іспаніі і стала федэратыўнай рэспублікай. Тэрыторыя, на якой зараз знаходзіцца Тэхас, была слаба заселена мексіканцамі. Значная яго частка кантралявалася індзейцамі. І ўрад Мексікі стаў заахвочваць іміграцыю з ЗША на гэту тэрыторыю. Вось тады і пачаў будучы Тэхас напаўняцца каўбоямі, якія не толькі пасвілі кароў, але яшчэ і вялі бясконцыя перастрэлкі з індзейцамі;  таксама ў Тэхас едуць фермеры і плантатары з рабамі. Прырода Тэхаса спрыяла бавоўнагадоўле на вялікіх плантацыях і "штатаўская" сістэма "бавоўна-рабы" (cotton-slave system), паводле якой эканомика будавалася на рабскай працы на баваўняных плантацыях, набыла папулярнасць і ў Тэхасе.
Неўзабаве англамоўнае насельніцтва Тэхаса стала ў разы больш за мексіканцаў і індзейцаў. Але да 1835 г. гэта не было праблемай, бо англамоўныя імігранты прыносілі добры дывідэнт Мексіке і абаранялі яе паўночныя межы ад індзейцаў -- апошнія былі такой жа праблемай для Мексікі, як і для ЗША.
Тэхаская рэвалюцыя альбо Вайна за незалежнасць Тэхаса.
У 1829 г. новы ўрад Мексікі прыняў новую канстытуцыю, якая адмяняла рабства на ўсёй тэрыторыі федэрацыі. Для плантатараў Тэхаса гэта быў удар ніжэй пояса. Таксама была абмежавана іміграцыя з ЗША ў Мексіку. Да таго ж новы ўрад паводзіў сябе аўтарытарна, што не вельмі падабалася выхадцам з больш свабоднай краіны. І каўбоі з плантатарамі ўзяліся за зброю.
2 кастрычніка 1835 г. адбыўся першы буйны бой паміж атрадам 150 тэхаскіх апаўчэнцаў на чале з Джонам Генры Мурам і 100 мексіканскімі кавалерыстамі. Праз некалькі дзён, 9 кастрычніка, паўстанцы авалодалі невялікім горадам Галіад. 12 кастрычніка таго ж года 600 тэхасцаў узялі ў аблогу гарнізон горада Сан-Антоніа-дэ-Бехар. 28 кастрычніка 1835 г. ў бітве пры Кансепсьёне атрад з 90 тэхасцаў на чале з Стывенам Осцінам паспяхова адбілі атакі кавалерыі і пяхоты мексіканскага палкоўніка Дамінга Ўгартэчэа і згубілі толькі аднаго апаўчэнца супраць значнай колькасці атакуючых (звесткі супярэчлівыя, ад 14 да 76 забітых мексіканцаў). Адна з прычын бліскучых перамог атрадаў апаўчэнцаў над рэгуларнай мексіканскай арміяй была ў выкарыстанні першымі паляўнічай стрэльбы, якая біла на большую адлегласць, чым мушкет мексіканскага салдата. Другая -- ў падтрымцы ЗША. Злучаныя Штаты афіцыйна не аб'яўлялі вайну свайму паўднёваму суседу, але падчас баявых дзеянняў 1835-36 гг. пасылалі дабравольцаў і іншую дапамогу апаўчэнцам Тэхаса.
У лістападзе марскі шлях дапамогі гарнізону дэ-Бехар быў адрэзаны тэхаскімі апаўчэнцамі. Новыя поспехі паўстанцам прынёс снежань 1835 г. 10 снежня была абвешчэна незалежнасць Тэхаса, а 11-га гарнізон Сан-Антоніа-дэ-Бехар склаў зброю (якая, ў тым ліку артылерыя, дасталася тэхасцам).
Трэба зазначыць, што тагачасная Мексіка пакутавала ад сепаратызму і ў іншых сваіх штатах, напрыклад на паўвостраве Юкатан, які таксама прагнуў незалежнасці ад дыктатуры прэзідэнта Санта-Аны. (Сепаратызм розных частак Мексікі працягваў заставацца праблемай і ў 1990-х гг., калі ў адным з яе штатаў ішла фактычная грамадзянская вайна паміж мясцовай самаабвешчанай рэспублікай і федэральнай арміяй.) Таму да Тэхаса у Мексікі дайшлі рукі толькі ў пачатку 1836 г.
23 лютага 1836 г. 6000-я армія на чале з самім генералам Санта-Анай пачала тое, што сёння б назвалі анцітэрарыстычнай аперацыяй. У гэты дзень мексіканцы ўзялі ў аблогу крэпасць Алама ў Сан-Антоніа. 6 сакавіка былі знішчаны ўсе абаронцы ўмацавання, акрамя 16 чалавек -- жаншчын, дзяцей, аднаго мексіканца, які аб'явіў сябе ваеннапалонным сепаратыстаў, і аднаго раба.
Тым часам мексіканскі генерал дэ Ўрэа знішчыў яшчэ некалькі атрадаў тэхаскіх апаўчэнцаў. 27 лютага яго людзі забілі 20 і паланілі 32 апаўчэнца з атрада Джонсана (сам Джонсан патрапіў у палон, але збег з яго). 2 сакавіка быў разбіты атрад Морыса і Гранта, а самі яны забіты. 19-20 сакавіка "федэралы" дэ Ўрэа нанеслі паражэнне буйному злучэнню палкоўніка Джэймса Феніна. Негледзячы на невялікія страты 9 забітых і 60 параненых тэхасцаў злучэнне склала зброю і яго ўдзельнікі былі адпраўлены ў Галіад, дзе 27 сакавіка ўсіх 400 арыштаваных удзельнікаў тэхаскага апаўчэння ў тым ліку і Феніна пакаралі смерцю па загаду Санта-Аны.
Тым часам некаторыя тэхаскія палітычныя актывісты на сваім сходзе Амерыканскіх перасяленцаў 2 сакавіка падпісалі дэкларацыю незалежнасці Тэхаса ад Мексікі.  Замест апаўчэння дабравольцаў пачалася арганізацыя рэгулярнай арміі Тэхаса, якую ўзначаліў Самуэль Хьюстан. І вось 21 красавіка 1836 г. адбыўся 18-мінутны бой, які вырашыў будучыню Тэхаса. Людзі Хьюстана раптоўна напалі на армію Санта-Аны ля Сан-Хасінта, забілі 630 федэралаў, у тым ліку і генерала Кастрыльёна, які спрабаваў узначаліць абарону, 208 паранілі і 730 узялі ў палон, у тым ліку самога прэзідэнта краіны Санта-Ану. Пры гэтым армія Хьюстана згубіла 9 забітымі і 26 параненымі. Узяты у палон Санта-Ана пагадзіўся на мірнае пагадненне, якое ўключала сярод іншага прызнанне незалежнасці Тэхаса, абмен ваеннапалоннымі і адыход федэральнай мексіканскай арміі на поўдзень ад Рыа-Грандэ. Другая частка мексіканскай арміі на чале з генералам Філісолай, якая не ўдзельнічала ў бітве пад Сан-Хасінта, пакінула тэрыторыю Тэхаса негледзячы на тое, што генерал дэ Ўрэа, які раней паспяхова ваяваў з тэхасцамі, упэўніваў Філісолу працягваць барацьбу.
14 мая 1836 г. Санта-Ана падпісаў мірнае пагадненне з тэхасцамі ў горадзе Веласка. Паводле яго ўмоў прызнавалася незалежнасць Тэхаса, а мексіканскія войскі адыходзілі за Рыа-Грандэ. Але ўрад Мексікі адмовіўся ратыфікаваць Веласкскае мірнае пагадненне і прызнаць незалежнасць Тэхаса. Пацярпеўшы паражэнне дыктатар згубіў аўтарытэт у вачах сваёй каманды.
Незалежная рэспубліка (1836-46 гг).
Тэхас стаў незалежнай прэзідэнцкай рэспублікай, якой кіравалі змяняючы адзін аднаго 4 прэзідэнта ў тым ліку і Самуэль Хьюстан (1836-38 і 1841-44 гг.) Тэхас прыняў канстытуцыю, якая дазваляла рабства (1836 г.), што прывяло да далейшага развіцця бавоўнагадоўлі.
Негледзячы на вялікія прасторы Тэхаса, якія не заселены кампактна і сёння, гэтай краіне не хапала жыццёвай прасторы для развіцця новых плантацый. Таму не дзіва, што некаторыя плантатары Тэхаса прэтэндавалі на захоп новых мексіканскіх тэрыторый у заходнім накірунку да Ціхага акіяна. Праўда, спробы пашырыць межы ў заходнім напрамку не мелі поспеху: ў 1841 г. армія Тэхаса авалодала Эль-Паса (цяпер гэта тэрыторыя штата Нью-Мексіка), але хутка была выбіта адтуль.
У гэты ж самы час сама незалежнасць Тэхаса ад Мексікі была пад пагрозай. У сакавіку 1842 г. мексіканцы зрабілі свой першы пасля вайны 1835-36 гг. рэйд у Тэхас. Потым у верасні таго ж года мексіканская армія часова заняла Сан-Антоніа, адкуль была неўзабаве выбіта. Ішлі і канфлікты з індзейцамі, якія мелі на тэрыторыі Тэхаса сваю дзяржаву.
Рэспубліка Тэхас не была канцлагерам для сваіх нешматлікіх іспанамоўных грамадзян. Фактычна дзяржаўнай мовай была англійская, але іспанскую мову не выкаранялі. Тым не меньш, у гэты час, ў сярэдзіне ХІХ ст.,  пачала складацца варожасць паміж белымі англамоўнымі жыхарамі Захада ЗША і мексіканцамі. І гэта варожасць не пераадолена і па сённяшні дзень. Асобнай размовы патрабуе адносіны да чорнага насельніцтва Рэспублікі. Рабства ў Тэхасе не адрознівалася ад рабства ў ЗША: з аднаго боку хапала цяжкасцяў і злоўжыванняў рабскага жыцця, з другога расізм ахапіў Поўдзень ЗША толькі пасля паражэння ў Грамадзянскай вайне 1861-65 гг. і злоўжыванняў акупацыйнай арміі Поўначы (ў тым ліку руйнаванне гаспадаркі Тэхаса на заключным этапе вайны). Таму чорным Тэхаса жылося крыху лепш за індзейцаў: іх лічылі не за вограгаў вартых знішчэння, а за працоўную сілу, якой таксама патрэбны хлеб, вопратка і адпачынак (1).
На дапамогу арміі незалежнага Тэхаса з тэрыторыі Злучаных Штатаў пераязжалі валанцёры. Пераязжалі і іншыя амерыканцы, якія склалі з цягам невялікага часу партыю прыхільнікаў далучэння краіны да ЗША. У пэўны час гэта зрабіла сваю справу.
"ТэхасНаш" і яго наступствы
Прыхільнікі ўваходу Тэхаса ў ЗША здолелі пераканаць урад сваёй краіны пачаць перамовы аб гэтым з урадам ЗША. 29 снежня 1845 г. урад Рэспублікі на чале з прэзідэнтам Энсанам Джонсам падпісаў пагадненне аб уваходзе Тэхаса ў якасці 28-га штата, з захаваннем рабаўладальніцкага ладу. 19 лютага 1846 г. Тэхас стаў часткай ЗША. Пры гэтым сцяг Рэспублікі захаваўся нязменным, а надпіс на дзяржаўнай пячаці змяніўся: замест "Рэспубліка Тэхас" -- "Штат Тэхас".
Многім тэхасцам страта незалежнасці бачылася прыступкай на шляху да дасягнення іх мэтаў. Так уваход у ЗША паклаў канец канфліктам з Мексікай, якая пацярпела паражэнне ў вайне з ЗША 1846-48 гг. і згубіла значную частку сваёй тэрыторыі. Але "вялікі брат" не даў тэхасцам ажыццявіць мару аб стварэнні вялікага Тэхаса. У 1850 г. Тэхас прэтэндаваў на частку тэрыторыі Нью-Мексікі, але кампрамісны план сенатара Клея пакінуў іх з 10 млн долараў замест новых зямель (2).
Калі некалькі штатаў Поўдня аддзяліліся ад ЗША і стварылі сваю Канфедэрацыю, Техас быў сярод іх. За гэта штат заплаціў разбурэннем эканомікі падчас карных аперацыі Поўначы, адменай рабства загадам Лінкальна 1863 г. да прыняцця 13-й папраўкі 1865 г. і акупацыйным рэжымам 1870-х гг. На гэта Тэхас адказаў падтрымкай паўднёвых законаў аб расавай сегрэгацыі, якія адмянілі толькі ў 1960-х гг.
У эканоміцы штата таксама былі некаторыя трансфармацыі. У пачатку ХХ ст. ў Тэхасе стала развівацца здабыча нафты, а ў 1960-х гг. -- сервісны бізнес і тэхналогіі. Гэта пераўтварыла некалі баваўняную аргарную краіну ў высокатэхналагічны штат з развітай эканомікай і інфраструктурай.
Да сённяшняга часу існуюць арганізацыі, якія змагаюцца за аддзяленне Тэхаса ад ЗША, найбольш вядомым з іх з'яўляецца рух "Рэспубліка Тэхас". Але акрамя агітацыйнай барацьбы, стварэння ценявых урадаў і выдачы тэхаскіх пашпартоў, яны нічым не праславіліся (3 і 4).
Магчымая альтэрнатыва.
Мексіканскі генерал дэ Ўрэа сцвярджаў, што паланенне прэзідэнта Санта-Аны, яшчэ не значыць паражэнне ў вайне за Тэхас. Сапраўды вайна тэхасцаў за незалежнасць магла быць праіграна. Тады б Тэхас паступова чакала мексіканізацыя: засяленне мексіканцамі зямель і паступовае выцісканне англамоўных каланістаў у ЗША. Цікава, што пазней у 1930-х гг. падобную праблему прадухілілі ўлады Бразіліі: у некаторых частках гэтай краіны насельніцтва амаль суцэльна складалася з нямецкіх эмігрантаў і там можна было пражыць не ведаючы партугальскай, але немагчыма -- не валодаючы нямецкай. Тады федэральны ўрад прыняў закон: уся сярэдняя адукацыя павінна ажыццяўляцца толькі на партугальскай. Як былы школьны настаўнік я ўпэўнены на ўсе 100 -- узровень адукацыі сярод бразільскіх немцаў ад гэтага ўпаў ніжэй плінтусоў. Але сепаратызм быў прадухілены: немцы паступова асіміляваліся сярод партугальскамоўнай большасці. Падобныя меры з нейкімі варыяцыямі маглі быць прыняты ў пераможаным Тэхасе. Але абараніць свае землі (ў тым ліку і Тэхас) ад прэтэнзій ЗША Мексіка была няздольна. (Акрамя "ТэхасНаша" было яшчэ далучэнне Каліфарнійскай рэспублікі, якую таксама стварылі англамоўныя эмігранты, а таксама Небраска, Нью-Мексіка...)
Цяпер разгледзім патэнцыяльна незалежны Тэхас, які вырашыў не ўваходзіць у ЗША. Злучаныя Штаты задаволіла б палажэнне Тэхаса, як буфер у вайне з Мексікай, але пашыраць свае межы за кошт Небраскі і Каліфорніі Рэспубліка б нездоліла таксама: для ЗША Тэхас канкурэнтам не быў. Магчыма было б пераўтварэнне Тэхаса ў дзяржаву, залежную ад ЗША, накшалт Пуэрта-Рыка. Магчыма пры гэтым, што незалежны Тэхас дасягнуў б часткі сённяшняга ўзроўню развіцця штата Тэхас... Тым не меньш гісторыя адбылася так, як яна ёсць. Ці стане Тэхас пры пэўных умовах ізноў незалежнай дзяржавай -- будзе бачна з цягам часу.
Спасылкі:
1. А. Берастоўскі. Да гісторыі рабства ў ЗША // Гістарычная праўда. Доступ: http://www.istpravda.ru/research/6401/
2. An Outline on American History. Published by US Information Agency, p.150
3. Сайт руху тэхаскіх нацыяналістаў: http://texnat.org/
4. Тэкст петыцыі тэхаскіх нацыяналістаў ураду Абамы аб дазволе выхаду Тэхаса з ЗША: https://petitions.whitehouse.gov/petition/peacefully-grant-state-texas-withdraw-united-states-america-and-create-its-own-new-government/BmdWCP8B

16.10.2014

Вуліца Пляханава ў Мінску на фотаздымках

13 кастрычніка мы з маім старэйшым сынам ездзілі фотаграфаваць яшчэ адну вуліцу, дзе стары Мінск сустракаецца з новым -- вул. Пляханава. Далей ідуць дзясяткі нашых аматарскіх фотаграфій з кароткімі тлумачэннямі.


Від на вуліцу з маста цераз Партызанскі пр.
 Гістарычная частка вуліцы. Няцотны бок. Колькасць паверхаў у дамах паступова змяньшаецца.
 Цотны бок.

 Пляханава 2 з тылу і збоку


 Школьны стадыён з разгромленым навесам. Калі я працаваў у суседнім будынку, дзеці разбівалі пластыкавыя панелі навесаў адну за другой.


 Пляханава 8. Спачатку дзіцячы сад, потым завочка Інстытута прадпрымальніцкай дзейнасці (дзе я працаваў выкладчыкам), цяпер яшчэ нейкая арганізацыя...
 "Пераход" да двух павярховых дамоў на няцотным баку вуліцы.
 Няцотны бок


 Аўташкола на Пляханава

 Яшчэ адзін адміністратыўны будынак. Цотны бок

 Цотны бок
 Від на скрыжаванне з вул. Тухачэўскага. Няцотны бок
 Цотны бок. Від з боку скрыжавання на Тухачэўскага


 Няцотны бок
 Цотны бок
 Няцотны бок. Канец гістарычнай часткі вуліцы.


 Яшчэ адзін адм. будынак. З велапаркоўкай.
Цотны бок. Першы небаскроб на вул. Там быў прыватны сектар.

 Апошнія хаткі на няцотным баку
 І "франтавая" лінія







 А на нейтральнай паласе кветкі...

 Цотны бок. Каталіцкая царква.



 Пачаліся каменныя джунглі.

 Вось вырасту і стану гіпермаркетам...


 Цотны бок.
 Няцотны


 Цотны бок


 Няцотны
 Цотны бок
 Крэатыўчык...
 Няцотны бок
 Веладарожка. Веласіпед у Мінску ужо становіцца транспартным сродкам.


 Небаскробы, небаскробы, а я маленькі такі...
 Няцотны бок
 Цотны бок. Паліклініка.


  Цотны бок




 Няцотны.
Канец вуліцы.

Избранное сообщение

Іван Шамякін. Першы генерал

 На прасторах сусветнай павуціны ёсць малавядомае апавяданне Івана Шамякіна "Першы генерал", якое варта прачытаць многім. Акрамя м...