Так атрымалася, што вуліца Гікалы ў Мінску з'яўляецца такім месцам, дзе кантрастам суіснуюць старыя і маладыя мінчане. Прапаную чытачам і гасцям блога праглядзець гэта на фотаграфіях верасня 2018 г. з кароткімі заўвагамі гісторыка А. Берастоўскага.
Пачатак вуліцы
Вуліца Гікалы рзадзелена на 2 часткі ЦУМам на сваім скрыжаванні з пр. Незалежнасці. Заходзім з боку, які бліжэй да Акадэміі навук. Тут няцотны бок вуліцы, суцэльна дзелавая і забаўляльная тэрыторыя.
Шчыльда памяці М. Гікалы, у гонар якога названа вуліца
Вузкі праход паміж рэстаранчыкам і платнай паркоўкай. Насустрач ідуць студэнты БДУІР.
Від на платную паркоўку ад рэстаранчыка. За дрэвамі -алея закаханых, якіх можна сустрэць вечарам на лавачках.
Бібліятэка імя А. Пушкіна. Гэта не толькі ўласна бібліятэка, але і выбарчы ўчастак, выставачны цэнтр і нават англійскі клуб.
Абыходзім жылы квартал
За гэтым раз'ездам на цотным баку пачынаецца жылы квартал. Як я заўважыў, тут жывуць пераважна старыя людзі. Аднойчы на гэтым рагу ў мяне была цікавая размова з вельмі немаладой жанчынай.
-- Як толькі на Камароўцы пачынаюць лаяць Прэзідэнта, я кажу "На калені, сабакі! Прасіце прабачэння ў Прэзідэнта!" -- гарачылася яна. -- У мяне мара дажыць да наступных выбараў, прагаласаваць за Лукашэнку, памерці і каб мяне закапалі.
Спадзяюся, жанчына перажыве сваю мару...
Вось тут у жылым доме быў, здаецца, магазін мэблі. Зараз ён не працуе.
На месцы магазіна "Карона" яшчэ год ці два таму быў іншы магазін.
Далей у тым жа жылым доме мясцовы штаб патрыятычнага аб'яднання "Белая Русь". Тры гады таму там была студыя навучання выяўленчым мастацтвам для моладзі. Але змена арандатараў - гэта нармальна для мінскіх дамоў. (На вул. Цікоцкага каля пошты адзін і той жа магазін быў секс-шопам у 90-х, рытуальнай крамай ў 2000-х і зараз там прадаюць тавары для дачы)
Усё той жа дом. Час ад часу тут адна адносна маладая дама, аматарка спіртных напояў, высоўваецца з акна і просіць прахожых купіць ёй цыгарэты, альбо пазваніць яе таце і запытацца куды ён піва дзеў...
І ў гэтым жа доўгім доме ў гэтым годзе адну з кватэр перарабілі ў кафэ "Вулей".
Студэнты робяць паварот на БДУІР, а іншыя ідуць наперад (можа ў ЖЭС, які адразу за трубой на гэтым фотаздымку, або ў бліжэйшы магазін ці на прадпрыемствы ў канцы вуліцы)...
Здымаем дзелавую частку вуліцы
Завод ударнік займае значную частку няцотнага боку
Від на унутраны дворык "Удапрніка" з акна аўдыторыі 4-га кор. БДУІР на Гікалы 9.
А гэта ўжо рэстаранчыкі на тэрыторыі завода. Удзень.
Познім вечарам.
Удзень.
Познім вечарам.
Зразумела, гэта не Зыбіцкая, і здымкі я рабіў не тады, калі там шмат народу. Але гэта частка вуліцы весяліцца да позняй ночы.
Дарэчы прайсціся па такой вуліцы позна вечарам даволі бяспечна. Я не сустракаў тут шматлікіх выпадкаў вандалізму ці боек з хуліганамі. Праўда недалёк адсюль некалькіх студэнтаў моцна пабілі гопнікі ў 2016 г., але гэта быў рэдкі выпадак. Увогуле мінскія вуліцы вечарам адносна спакойнае месца ў апошнія 15-20 год...
4-ы корпус БДУІР
5-ы корпус БДУІР
НДІ насупраць БДУІР
Аўтобусны прыпынак перад НДІ
А на прыпынку навігацыйная панель, дзе нехта ад рукі падправіў памылкі ў надпісу на беларускай мове.
Дух канца 2010-х: білборд са Скарынам, беларускім першадрукаром, насупраць аўтобуснага прыпынку ў бок аўтамайстэрняў
Далей за скрыжаваннем з вул. Платонава вуліца Гікалы пераходзіць у тупік, дзе працуюць некалькі прамысловых і камерцыйных кампаній.
Яшчэ адна з мясцовых славутасцяў - магазін "Суседзі", які служыць мяжой жылога квартала на цотным баку Гікалы і месцам, дзе сустракаецца малады Мінск (студэнты БДУІР) і стары (пераважна жыхары мясцовых дамоў). Аднойчы гэта вылілася ў спрэчку ў чарзе паміж старым і маладым, але суіснаванне тут дзвюх субкультур звычайна мірнае.
Жылы квартал і яго ўнутраны від
Ізноў вяртаемся ў жылы квартал.
У гэтым двары некалькі год таму у мяне была цікавая размова з адной старой каталічкай. Жанчына падсела да мяне на лавачку і доўга распавядала пра сваю працу медыкам, пра знаёмства з ксяндзом касцёла Св. Роху і візіты маладых каталіцкіх актывістаў і многае іншае. Цікава, што кожны стары двор заховае бездань такіх гісторый...
Мясцовасць тут няроўная. Вуліца Гікалы паднімаецца ўгару ў бок скрыжавання з вул. Пляханава.
Таму не дзіва сустрэць такія сцены і спускі з прыступкамі. Дарэчы, гэта тыл таго дому, дзе вас могуць папрасіць купіць цыгарэт прыгожай даме.
Бліжэй да пр. Незалежнасці ёсць і каляровая дзіцячая пляцоўка.
Ад Пушкінкі да метро
Від на Пушкінку з бока жылога квартала вуліцы. Пад фундаментам бібліятэкі нешта капаюць.
Алея закаханых і студэнты, якія ідуць у бок метро. Вечарамі тут амаль заўсёды нехта цалуецца. Калі не з дзяўчынай, то хоць з цыгарэтай. А я іду ў бок 9-павярховага дома.
Злева жылы дом, справа - ЦУМ сзаду.
На жылым доме яшчэ адна мемарыяльная дошка: вучонаму Івану Лушчыцкаму, які тут жыў у 1967-73 гг.
Летняе кафе ЦУМа, якое працуе ў цёплы сезон.
А гэта ўжо месца каля метро, дзе забаронена курыць, але рэгулярна кураць...
Апошні кадр. Вось гэты праход справа ад метро (у бок цэнтра горада) звычайна не такі мнагалюдны. У момант, быў калі зроблены гэты кадр, праход з боку ЦУМа быў напоўнены людзьмі як звычайна.
Фотаграфіі А.Берастоўскага. Верасень 2018 г.

Комментариев нет:
Отправить комментарий
Примечание. Отправлять комментарии могут только участники этого блога.