Гэта не рэклама, хоць гаворка пойдзе не пра нейкія бесплатные месцы, кшталту берага возера. Я вяду блог па прынцыпу нулявых даходаў і па магчымасці нулявых расходаў, бо добра ведаю, што хто плоціць, той і камандуе, а я цаню свабоду творчасці. Таму яшчэ раз паўтаруся, што мне не плоцяць уладальнікі гэтых месцаў адпачынку за напісанне такіх тэкстаў і нават не ведаюць, што я вырашыў пра гэта напісаць.
Гэты пост нарадзіўся спантанна, калі набралося фотаграфій з некалькіх мясцін, якія я не планаваў даследваць грунтоўна.
Сямейны заапарк у аграгарадку Чапялі пад Салігорскам
Асаблівасць: камбінацыя кантактнага заапарка з крэатыўным музеем побыту ХІХ-ХХ ст.
Уваход у заапарк. Магчыма шыльду рабіў разьбар Юрась Камандзірчык ?Па цэнтры тэрыторыі агляду пад навесам знаходзіцца мініяцюрны музей пабытовых рэчаў ХІХ-ХХ ст. Тут і кераміка, і дыскавыя стацыянарныя тэлефоны, і пральныя машыны нашых продкаў у выглядзе бочак і дошак. :)
За музеем пад навесам можна ўбачыць савецкія машыны і матацыкл, пераробленыя ў клумбы, а таксама катушку для провада, ператвораную у драўляную інсталяцыю.
За кадрам застаўся яшчэ батут ля ўваходу і цэтлік на агароджы загона восліка, які пазначаў, што на тако жывёле ў Іерусалім уязджаў Ісус Хрыстос.
Гаспадары заапарка - людзі творчыя, працавітыя і цікавыя. Гэта муж і жонка, якія вядуць справу як сямейны бізнес і хобі адначасова. Іх рэлігійнасць можна заўважыць па незвычайных імёнах для сваіх дзяцей, якія яны абралі і па цэтліку для асла.
За тую гадзіну, што мы пабывалі ў заапарку, акрамя нас там пабывала яшчэ адна сям'я.
З недахопаў, але непрынцыповых, магу зазначыць вымушаную кампактнасць тэрыторыі заапарка, бо гаспадары не могуць сабе дазволіць арэндаваць больш; практычна за ўсё трэба плаціць: уваход, корм для жывёлаў (ну, гэта зразумела) і батут, але такі бізнес не мае вялікай прыбытковасці, ды і не казаў б што плаціў шмат, хоць не памятаю дакладна колькі аддаў за кожны пункт; нарэшцэ недахопам можна назваць і адсутнасць грамадскага транспарту непадалёк, але на машыне ад трасы Мінск-Салігорск там зусім недалёка. Таму лепш туды ехаць сваім транспартам.
Фота зроблены 5 ліпеня 2024 г.
Аграсядзіба "Прудавое" (Смалявіцкі раён, недалёк ад Кургана Славы)
Асаблівасць: спалучэнне сямейна-сяброўскага адпачынку з магчымасцю заказаць забаўляльную праграму.
Уваход на тэрыторыюІ само возера. Месца, дзе тут можна купацца на тэрыторыі аграсядзібы, я не знашоў. Бераг зарос, а на прыстань так проста не пускаюць, толькі катацца на чоўне за плату.
За кадрам засталіся выгоды нумароў для гасцей, лясная частка аграсядзібы, больш дэталёвы від бяседак, лазня.
Тут клас майго старэйшага сына адзначыў гэтым летам заканчэнне 9 класаў. Для іх былі арганізаваны розныя конкурсы, квесты і забавы, сярод якіх катанне на квадрацыкле, лазертаг, гульні з мячом. Мае дзеці не ва ўсім з гэтага ўдзельнічалі, але праграма была цікавай.
Бацькі смажылі шашлык на мангале ля арэндаванай бяседкі. Быў выходны дзень (праўда не для мяне, бо мусіў прывезці сваю сям'ю на месца, потым ехаць працаваць амаль увесь дзень і толькі вечарам я пабываў у сядзібе), і такіх кампаній у бяседках было шмат. Тут і там танчылі пад музыку, смажылі шашлыкі, гулялі з мячом...
Я не памятаю колькі заплаціў за адпачынак, бо расходы на выпускны сына ўключалі ў сябе і іншыя моманты і склалі некалькі соцень рублёў і гаворка ішла пра вялікую групу адпачываючых.
З недахопаў магу падкрэсліць загружанасць аграсядзібы ў выходныя дні. Калі хтосьці хоча ціха адпачыць з сям'ёй, то прыйдзецца мірыцца з шумнымі кампаніямі па суседству. Таксама без свайго транспарту сюды дабірацца праблематычна (але магчыма, бо недалёк прыпынак для міжгародніх аўтобусаў).
Фота зроблены 14 чэрвеня 2025 г.
Комментариев нет:
Отправить комментарий
Примечание. Отправлять комментарии могут только участники этого блога.