Показаны сообщения с ярлыком Высшее образование. Показать все сообщения
Показаны сообщения с ярлыком Высшее образование. Показать все сообщения

14.07.2022

Інстутут прадпрымальніцкай дзейнасці паводле ўспамінаў яго былога выкладчыка

Гэты інстытут заснавалі па ініцыятыве акадэміка С. Атаева рашэннем савета народных дэпутатаў Ленінскага раёна Мінска ад 14 ліпеня 1992 г. (30 год таму) у час калі быў бум прыватных ВНУ, многія з якіх хутка зніклі. Інстытут прадпрымальніцкай дзейнасці (далей ІПД альбо Інстытут) перажыў 1-ю хвалу беларусізацыі (гэта бачна па пячатцы бібліятэкі ІПД на кнігах 90-х гг.), адыход ад яе, некалькіх хваляў зачынення прыватных навучальных устаноў, эпідэмію свінога грыпу і кавід. Яго амаль абмінулі шматлікія каляпалітычныя страсці і другая хваля беларусізацыі.

Будынак на Серафімовіча, 11. Лета 2014 г. Фота: А. Берастоўскага

Асноўным будынкам ІПД з'яўляецца Серафімовіча, 11, які раней адносіўся да Судмаліса, 20 і быў да гэтага лабараторным корпусам праектна-канструктарскага бюро Мінсельбуда БССР. Асаблівасць будынка ў тым, што 6-ы паверх раздзелены на 2 часткі, бо нейкі цэх быў раздзелены перагародкай на актавую залу і камп'ютарныя класы. А яшчэ з 6 паверху і далей бачны купал Нацыянальнай бібліятэкі.

Будынак на Пляхянава, 8. Восень 2014 г. Фота: А. Берастоўскага

Да 2011 года завочка ІПД арандавала будынак былога дзіцячага садзіка на Пляханава, 8. Былі і іншыя памяшканні, дзе праходзілі заняткі студэнтаў гэтай ВНУ, але гэта было да таго як я пачаў там працаваць. Таксама заняткі фізкультурай праходзілі ў САК «Алімпійскі» на Каліноўскага 111, таму я часам сустракаў сваіх студэнтаў у сябе на Ўсходзе 1.

У маё жыццё ІПД увайшоў познім летам 2008 года, калі я ўладкаваўся туды працаваць і прабыў там выкладчыкам англійскай і перакладчыцкіх дысцыплін да жніўня 2012 года. Магчыма, гэта былі самыя плённыя гады маёй працы выкладчыкам. І за гэты час я рознае бачыў, таму мяркую неабходным напісаць свае ўспаміны.

Лідары замест босаў

Институт контрастов: Отвратительный административный состав пересекается с великолепным преподавательским составом.... Ужасное внешне здание сочетается с прекрасным кабинетом ректора внутри..

Водгук карыстальніка NeoNEET на Yandex

У маім жыцці сустракалася рознае начальства ў сістэме адукацыі. Але менавіта Ніна Іванаўна Говарава, загадчыца кафедры тэорыі і практыкі перакладу, была самым прагрэсіўным начальствам. Толькі ад яе можна было пачуць: «вы можаце адыходзіць ад вучэбнай праграмы, але зрабіце так, каб у канцы года вашы студэнты ведалі прадмет на бал вышэй, чым у пачатку». Я так і імкнуўся рабіць. Асабліва ў навучанні групы перакладчыкаў, у якіх я вёў розныя дысцыпліны з 2-га па 5-ы курс. Напрыклад, я частка даваў студэнтам арыгінальныя тэксты ці аўдыязапісы на касетах і патрабаваў перакласці на пэўную мову (не толькі ў межах англа-рускай пары).

Акрамя Говаравай у нас быў дэкан Факультэта знешне-эканамічнай дзейнасці, былы вайсковец, здаецца нават генерал, М.І. Гомель, які па-добраму ставіўся да студэнтаў і выкладчыкаў. Калі яго звольнілі праз пару год, студэнты нават спрабавалі збіраць подпісы за яго вяртанне, але беспаспяхова.

Жаночая група

Адна з груп спецыялістаў па турызму поўнасцю складалася з дзяўчат. Часам падчас пары яны пачыналі гаманіць, і я рабіў заўвагу:

– Дзяўчаты, чаго вы, як жанчыны? Я вам слова, а вы мне дваццаць!

Гэты жарт стаў іх унутрыгрупавым афарызмам. 

Пазней, пасля адзначэння вынікаў конкурсу «Міс ІПД» у клубе «Roxy» у 2010 г. практычна ўся група прыйшла на маю пару з пахмелля. Я амаль увесь урок займаўся выхаваннем дзяўчат ва ўласцівай мне манеры. То чытаў верш:

Когда с утра тебе тоскливо

И «Нескафе» не лезет в глотку,

Тебе поможет только пиво,

Которым запивают водку.

То напяваў першыя радкі з песні «Привет с большого бодуна». То прапанаваў адправіць ганца за півам і арганізаваць пункт першай дапамогі ў жаночым туалеце ля аўдыторыі. 

Больш у такім стане гэтыя «турысткі» да мяне не прыходзілі.

Той самы конкурс «Міс ІПД». Перамагла Крысціна Давыдава. А мае «турысткі» ў той дзень напіліся ў клубе, дзе праходзіла мерапрыемства. Фота з сайта ІПД.


«Бронзавы» куратар і крыху містычнай фантастыкі

У 2008-2009 годзе мяне прызначылі куратарам групы «турыстаў», у якіх я нічога не вёў. Як я ўжо рабіў раней у падобнай сітуацыі, я спрабаваў сустракацца з імі на пяць хвілін пасля іх пар і «аўтапрабегам» абмяркоўваў нейкія пытанні, або друкаваў матэрыял для чытання ці перасылаў яго на электронную пошту групы. Так я мог «аптушыць» куратарскую гадзіну са спакойным сумленнем. Студэнтам гэта не асабліва падабалася, бо жадалі мець такія мерапрыемствы толькі на паперы. А загнаць іх на поўную гадзіну я магчымасці не меў, бо студэнты ад мяне не залежылі.

Аднойчы я як звычайна папрасіў прадстаўніка групы сустрэцца для таго, каб перадаць групе матэрыял. Прыйшла дзяўчына і запыталася:

– Што трэба перадаць групе?

У адказ я працягнуў ёй сумку з пачастункамі і з сур'ёзным відам адказаў:

– Перадайце гэта групе, хай добра разбяруцца з гэтым важным матэрыялам і засвояць яго.

Дзяўчына толькі войкнула, разгубіўшыся, а я ўсміхнуўся і пайшоў.

Пасля гэтага адносіны з групай некалькі пацяплелі і мы дамаўляліся на сустрэчы ўжо ахвотней. У другім семестры я ўжо вёў у групы англійскую і праблема сустрэцца знікла сама сабой.

Але аднойчы, калі я яшчэ нічога ў той групы не вёў, адбылося нешта... Мы дамовіліся сустрэцца пасля іх пар на пяць хвілін. Я вёў сваю апошнюю пару. Стаяў зімовы вечар. Нечакана ў аўдыторыю адчыніліся дзверы і нейкая раздражненая дзяўчына прасунула галаву ўнутр і буркнула:

– Доўга там яшчэ вас чакаць!

Я яшчэ не запомніў сваіх курыруемых студэнтаў і ў галаве праляцела думка: «Пэўна скончылі раней, цяпер мяне чакаюць!»

– Пяць хвілін! – адказваю дзяўчыне, галава знікае за дзвярыма і я хутчэй даю заданне групе, каб адпусціць іх дамоў.

Праз пару хвілін я выходжу на калідор. Там ціха і цемнавата. Аўдыторыя для куратарскай гадзіны знаходзілася паверхам вышэй і я пабег за ключамі і туды. Каля зачыненай аўдыторыі мяне чакалі толькі 2-3 студэнткі-завочніцы, каб здаць тэмы па англійскай. Групы, з якой я меў сустрэцца, не было.

Я раззлаваўся і думаю: «Не дачакаліся, гады! Ну, я вам пакажу, як зрываць мне пару і збягаць з куратарскай!»

Тым часам я стаў слухаць пераказы тэм ад завочніц, і тут празвінеў званок з занятку, а праз пару хвілін прыйшла ўся мая група на куратарскую. У іх толькі што скончыўся апошні занятак. Хто была тая містычная дзяўчына, што сарвала мне дзесяць хвілін апошняй пары, я так і не даведаўся.

У нейкі дзень праходзіў мясцовы конкурс куратараў з абавязковым удзелам усіх дарэчных. Мая група прапанавала сцэнку, у якой я павінен быў выконваць ролю самога сябе, і мяне прадставілі як працаголіка (заснуў за рабочым сталом) і бабніка (сніў гарэм з дзяўчынамі). Я не быў гатовы лезці ў такі вобраз, таму адмовіўся быць у ролі такога сябе, але не замінаў студэнтам ставіць сцэнку як ім падабаецца. З нейкай прычыны, наш нумар заняў 3-е месца і мне выдалі ганаровую грамату.

Выдавала грамату мне прарэктар па ідэалогіі і выхаванню Ала Леанідаўна Барчук у сваім кабінеце. Гэта дало мне магчымасць патлумачыць пра свой палітычны нейтралітэт, і яна мяне зразумела. 

Крыху пазней гэта дало мне магчымасць не пайсці на першамайскую дэманстрацыю. У канцы красавіка 2009 г. лабарант кафедры паведамляе мне:

– Вы павінны прыняць удзел у першамайскай дэманстрацыі разам з іншымі куратарамі нашай ВНУ.

– Дзякуй, не хачу.

– А прарэктар па ідэалогіі ведае пра гэта?

– Так, я ўжо казаў ёй пра гэта. (Я меў на ўвазе тую размову, у якой я патлумачыў свой палітычны нейтралітэт).

– Тады добра.

Больш мяне куратарам ніколі нідзе не прызначалі, і дзякуй Богу!

Яшчэ крыху пра народнаю творчасць

У Інстытуце часта праходзілі конкурсы і мерапрыемствы, звычайна ў актавай зале. «Міс ІПД», «Містэр ІПД», «Гуканне вясны», 23 лютага, 8 сакавіка, дзень студэнта. Не абыходзілася без дабраахвотна-прымусовых загонаў з боку А.Л. Барчук Памятаю, як на рэпетыцыях студэнты спявалі папулярныя песні фальшывымі галасамі, і гэта было чутна ў аўдыторыі, дзе я праводзіў пару. Тады было непрыемна чуць такія намаганні, цяпер выкананне гэтых песень выклікае ў мяне настальгію па ІПД.

Прарэктар па ідэалогіі і выхаванню Ала Леанідаўна Барчук

Конкурс «Містэр ІПД» у актавай зале. Абодва фота з сайта ІПД.

У штогадовым конкурсе перакладчыкаў мяне 3 разы бралі ў журы. Адначасова я рыхтаваў сваю групу да ўдзелу ў конкурсе, разбіралі матэрыялы якія трэба было выканаць як дамашняе заданне да конкурсу, выбіралі назву каманды. Пасля мерапрыемства разбіралі што атрымалася добра, якія памылкі мелі месца. Аднойчы мы невялікім колам абмяркоўвалі як назваць каманду і я прапанаваў назву Status Quo.

– Не пойдзе, – адмахнулася ад мяне адна са студэнтак, Марыя Лемяшеўская, – гэта назва ўжо ёсць у музычнай групы.

Я тады падумаў: «Дорага каштуе дабіцца сярод студэнтаў палажэння першага сярод роўных. Добра, што ў мяне атрымалася так сябе паставіць, што студэнты слухаюцца мяне, калі трэба, але не баяцца адкінуць маю прапанову.»

Часта перад конкурсам я купляў удзельнікам пачастункі і даваў ім сумку з імі перад пачаткам. Але ў журы я ніколі нікому не падсуджваў, абстрагаваўся ад уласных сімпатый і проста тэхнічна ацэньваў вынікі. Аднойчы так я ўляпіў камусьці «2» з пяці паводле сваіх разлікаў у паперах. Мой сусед, Алег Рыгоравіч Пышненка, вопытны перакладчык, які даўно працаваў у ІПД, спытаў: «За што? Яны добра выступалі.». Я папрасіў вядучую даць яшчэ раз перасудзіць і вырашыў паставіць той камандзе «5», як кампенсацыю за памылкі ў разліках. Потым пра гэты выпадак пісалі ў студэнцкай насценгазеце, але маё імя ў скандале не прагучала, пісалі пра журы. 

Яшчэ на тым конкурсе, калі мы слухалі варыянты перакладаў пэўнай фразы, Пышненка павярнуўся да мяне і кажа: 

– Я б пераклаў «У каго таўсцейшы» і зарагатаў.

– Мяркую, спадару дэкану такі варыянт быў б не да спадобы.

– Васіль (Піневіч – А. Б.)? Ты яго не ведаеш. Я яго ведаю даўно. Яму такое падабаецца.

Піневіч сапраўды рабіў выгляд строгага начальніка, але ў розных сітуацыях мог паводзіць сябе па-чалавечы з падначаленымі.

Конкурс перакладчыкаў у 2012 годзе. Мае перакладчыкі, якім я выкладаў усе 4 гады працы, перамаглі ў гэты раз.
А.Р. Пышненка, я, і яшчэ адна калега, імя якой я недарэчна забыў, у журы конкурса перакладчыкаў у 2012 годзе. Абодва фота з сайта ІПД

Мясцовы аўтарытарызм

З самага пачатку працы ў ІПД я заўважыў цікавую дэталь: як толькі падыходзіў час праводзіць пару выкладчыкі нашай кафедры спяшаліся па сваіх месцах. Пры гэтым яны не выглядалі як энтузіясты сваёй справы. Пазней я на ўласным досведзе зразумеў што бывае ў Інстытуце за спазненне на пару, калі мне афіцыйна зрабілі вымову з папярэджаннем, што наступнае спазненне будзе азначаць пазбаўленне прэміі. З таго часу я стаў куды больш пунктуальным.

Але, калі патрабаванне пунктуальнасці нельга назваць свавольствам, то былі і зусім дурныя абмежаванні, напрыклад, вусная забарона пакідаць аўдыторыю выкладчыку і студэнтам падчас занятку. Аднойчы, мне за гэта прыляцела: я выйшаў у бібліятэку за слоўнікамі для студэнтаў. Не ганяў студэнтаў, каб не адрываць ад задання, а хадзіў сам. Пакуль два паверхі падымаўся па прыступках, сустрэў рэктара Цыбоўскага, які павітаўся са мной за руку (дарэчы, першы прарэктар Шэвердаў ніколі не адказваў на прывітанне не тое каб руку падаць), а потым Цыбоўскі паскардзіўся на мяне загадчыцы кафедры, што гуляю падчас заняткаў на калідоры. Дэкан таксама патрабаваў не пакідаць аўдыторыі падчас пары нават у туалет. Калі я тлумачыў гэта правіла аднаму чужаземцу, які па маёй просьбе прыходзіў размаўляць са студэнтамі, той жэстам паказаў мне: спраўляй малыя патрэбы ў куток у аўдыторыі.

Рэктар ІПД В. Цыбоўскі на мясцовым мерапрыемстве ў 2007 г. Фота з сайта ІПД.

Вядома, што гэта правіла мы актыўна парушалі. Студэнтам я патлумачыў, што яны могуць выходзіць у туалет, калі ім трэба. Я і далей выходзіў за слоўнікамі, альбо дакументамі, даўшы студэнтам заданне. Аднойчы я пайшоў у буфет, пакінуўшы замест сябе кантралёрам свой мабільнік быццам з уключаным дыктафонам. Потым сказаў студэнтам, што гэта быў прыкол і мы ўсе пасмяяліся.

У туалетах студэнты не курылі (гэта яны рабілі каля ганку ІПД), але часам там маглі накурыць сісадміны ці Пышненка. Так аднойчы падчас конкурсу перакладчыкаў на перапынку я зайшоў у туалет, а там Пышненка злуецца:

– З-за цябе Андрэй, я кінуў цыгарэту ва ўнітаз! Я думаў, гэта рэктар ідзе.

– Атрымоўваецца, я вам выратаваў жыццё, бо курэнне забівае, – парырую я.

– Не, згубіў, бо я мушу запаліць другую, – сказаў калега. Што і зрабіў.

У 2011 г. я адправіў цэлую падгрупу завочнікаў (12 з 16 чалавек) на пераздачу заліку за няўчаснае выкананне кантрольнай. Дэкан завочнага факультэта быў у шоку:

– Можна адпраўляць на пераздачу толькі траціну студэнтаў з групы або менш! Інакш вы абавязаны нанова чытаць свой курс групе! Я папярэджваю вас, што я папрасіў ваша начальства правесці праверку вашай дзейнасці.

Праверку маёй дзейнасці правяла загадчыца метадаб'яднання Таццяна Уладзіславаўна Латышава наступнай фразай:

– Ну і звер ты, Валер'евіч. Будзь акуратней там!

Студэнты паспяхова пераздалі залік і такім чынам прынеслі бюджэту каля 50 долараў у эквіваленце. Мне за прыманне дадатковых залікаў, як звычайна не хацелі плаціць, карыстаючыся бюракратычнымі «кручкамі», але яшчэ студэнтам мой выкладчык ахарактарызаваў мяне як будучага добрага бюракрата, і я свае грошы атрымаў поўнасцю.

«Больш за 100%»

"Калі чысцяцца пад'езды // І наводзяць марафет, // Значыць, будзе тут праездам // Той, чый носім мы партрэт. //Як фарбуюць тратуары // І ў зялёнае траву, // Вычышчаюць пісуары, // То чакайце Галаву." Іван Астроўскі. Пацёмкінскія вёскі (2001) // Не любитель я грустных стихов. Мн.: Колоград, 2024, с. 193-194

Падчас прэзідэнцкіх выбараў 2010 г. прарэктар па ідэалогіі і выхаванню, Ала Леанідаўна Барчук, асабіста прыходзіла на заняткі і суправаджала іншагародніх студэнтаў на выбарчы участак, каб не прафілонілі выбары 19 снежня. Прыходзіць яна да маёй групы перакладчыкаў і выклікае па прозвішчу Марыю Лемяшэўскую, адну з іншагародніх студэнтак:

– Такая і такая, вы яшчэ не хадзілі на выбары? Тады ідзём са мной.

Студэнтка моўчкі апранула паліто, выйшла з прарэктарам і вярнулася праз прыкладна паўгадзіны. Жартую з ёй:

– Ну што, Марыя Мікалаеўна, Саня останется с вами?

(Не тое, каб я так зняважліва называў прэзідэнта краіны. Проста як раз падчас гэтых выбараў адна музычная група запусціла песню «Саня останется с нами», якую хутка раскруціў агітацыйны апарат Прэзідэнта.)

У адказ дзяўчына толькі ўсміхнулася.

А ў адной з груп спецыялістаў па турысцкай дзейнасці дзяўчатам было не смешна. Адна з іх, якую звалі Віка, ўехала дамоў не прагаласаваўшы ў Мінску. Барчук, паводле слоў яе сябровак, патэлефанавала ёй на мабільны і так аблаяла дзяўчыну, што давяла яе да слёз.

Тое, што прарэктар па выхаванню можа накрычаць, я ведаў добра, але ў гэты кульмінацыйны тыдзень датэрміновага галасавання я выпадкова сустрэўся з ёй на калідоры і павітаўся, а яна была ў нейкай роспачы. Звычайна мы размаўлялі паміж сабой па-беларуску, але тут яна выпусціла пару на рускай:

– Что делать?! Как этих студентов заставить голосовать?! Нас так прессуют с этими выборами!!!

Хто яе прэсаваў я пытацца не стаў, проста выразіў спачуванне. Трэба зазначыць, што мяне наконт выбараў тады не прэсаваў ніхто.

Пасля выбараў супрацоўнікаў ІПД (некалькі дзясяткаў чалавек) сабралі на пераднавагоднюю нараду ў вучэбнай аўдыторыі. У канцы нарады прарэктар па выхаванню дадала:

– Асабліва хачу падзякаваць супрацоўнікам за актыўнасць падчас прэзідэнцкіх выбараў. Больш за 100% прынялі ўдзел.

Аўдыторыя загудзела ў непаразуменні. А Барчук толькі паўтарыла:

– Больш за 100%.

Праўда, яна памылілася, бо я на выбары не хадзіў. І можа не я адзін з ІПД...

У БРСМ многія мае студэнты з ІПД проста знаходзіліся, але гэты Інстытут быў адзіным вядомым мне месцам, дзе студэнтаў прыцягвалі да шматлікіх акцый, як патрыятычных, так і валанцёрскіх. І гэта нагадала мне яшчэ адзін выпадак ўжо з 2010 г. Група маркетолагаў сядзела на маім занятку. Адной дзяўчыне моцна балела галава, і я вырашыў адправіць яе дамоў.

– Не магу, – кажа дзяўчына, – я павінна ісці на дэманстрацыю пасля вашай пары.

– Так, спадарыня, – адказваю, – з такім галаўным болем вам нельга туды ісці. Вы можаце лёгка атрымаць інсульт. Ідзіце дадому.

– Ну, нельга, – ледзь не плача студэнтка, – Барчук мяне лаяць будзе.

– Я – ваш выкладчык. – строга адказваю ёй. – І я пад сваю адказнасць адпраўляю вас дадому. Дэманстрацыя можа пачакаць. А калі вы атрымаеце інсульт, што будзе?! Вы пра бацькоў сваіх падумалі?!

– Ну, не магу я...

– Так. Гэта загад. Ідзіце дамоў і лячыцеся. Калі самі не пойдзеце, то дам загад вось гэтым двум хлопцам аднесці вас дадому на руках.

Дзяўчына ўсміхнулася праз боль, паднялася, падзякавала і пайшла. А я яшчэ быў раззлаваны на начальства, якое не думала пра наступствы такіх збораў. Выказаў студэнтам, што думаю пра прымус да ўдзелу ў патрыятычных акцыях і БРСМ.

Нечакана адна студэнтка заўважыла:

– А я вось неактыўны член БРСМ.

– Як гэта? – цікаўлюся.

– Я далучылася да гэтай арганізацыі ў школе. Нам казалі, што тым, хто не далучыцца, не будзе магчымасці паступіць у ВНУ. Вось я і далучылася. А цяпер нікуды не хаджу. Проста маю членскі білет…

Студэнтаў актыўна накіроўвалі на розныя шэсці, дэманстрацыі і мерапрыемствы. Многія былі рады «адкасіць» ад заняткаў такім чынам, але былі і такія сітуацыі, як вышэй згаданая, і нават выпадак, калі студэнты прамоклі пад дажджом падчас патрыятычнай акцыі.

Аднойчы ў 2011 г. Барчук зайшла на мой занятак з адной групы і звярнулася да студэнтаў:

– Вы зараз запоўніце анкету, і вы павінны разумець, што трэба пісаць, а чаго не трэба. Мы тут праводзілі апытанне ў адной групе, як студэнты ставяцца да прэзідэнта. Многія напісалі, што яго «любяць» яго (у двукоссі). Дык я загадала перапісаць анкету! Вы што нічога не разумееце?! Вы думаеце я з усім згодна?! Я тут зайшла ў магазін і хацела купіць свае любімыя цукеркі, а цэны такія, што не магу! Але ж трэба ўсё разумець!

Студэнты проста паслухалі, запоўнілі паперы і аддалі прарэктару па выхаванні, яна пайшла, і  толькі пасля таго, як за ёй зачыніліся дзверы, хлопцы і дзяўчаты пачалі хіхікаць. Мы нічога не абмяркоўвалі па гэтай сітуацыі, але смешна было ўсім.

Ужо вясной 2012 года кафедра вырашыла накіраваць мяне дэлегатам на першамайскую дэманстрацыю. Як раз перад гэтым выкладчыкам кіраўніцтва ВНУ забараніла выкладчыкам наведваць паседжанні кафедры, калі на гэты час у іх стаялі заняткі. З гэтай прычыны мяне на паседжанні не было, і мяне паставілі перад фактам. Тады я пайшоў да Вікторыі Генрыхаўны Мінінай, якая тады выконвала абавязкі загкафедрай, бо загадчыкі ў нас пастаянна мяняліся: Говарава звольнілася, Захараву знялі з гэтай пасады, потым была яшчэ адна, якая сама пакінула пасаду, і вось паставілі в. а. нашу Віку, – і сказаў ёй:

– Віка (мы перайшлі з ёй на «ты» яшчэ да яе прызначэння начальствам і гэта неяк захавалася ў прыватных размовах), мяне вылучылі на першамайскую дэманстрацыю і не спыталіся ці зручна мне. А для мяне гэта так жа непрымальна як гвалціць дзяцей. Я прынцыпова не ўдзельнічаю ў палітычных акцыях.

– Тады шукай сабе замену, – адказала Мініна.

– Не магу, для мяне гэта непрымальна.

– Тады пойдзеш на дэманстрацыю, я нічога не магу зрабіць, – скончыла размову начальніца.

У той жа дзень у мяне была справа з адным юрыстам, і я паведаў яму пра сваю дылему. Той прапанаваў напісаць начальству тлумачальную запіску, што я і зрабіў, патлумачыўшы пісьмова, што «адмаўляюся ісці на дэманстрацыю па прычыне невырашальных разыходжанняў мерапрыемства з маім сумленнем». Запіску я пакінуў на рабочым стале загкафедрай, а паколькі яе не было, і патлумачыў прысутным у кабінеце што гэта за дакумент і з якой нагоды я яго напісаў. Адна з калег здзівілася:

– А хіба першамайская дэманстрацыя – гэта палітыка?!

Ці знайшлі мне замену, я не даведаўся, але маё незнаходжанне на дэманстрацыі ніхто не згадаў.

Студэнты ІПД на акцыі "Беларусь Памятае" 9 мая 2019 г. Скрыншот Інстаграма Інстытута.

Тыя, хто быў «раўней»

Міхаіл Грабоўскі з прарэктарам па ідэалогіі (справа) і некалькімі супрацоўнікамі ІПД. Фота з сайта ІПД

На завочным аддзяленні на спецыяльнасці бізнес-адміністравання звязанай з турысцкай дзейнасцю вучыўся знакаміты беларускі хакеіст Міхаіл Грабоўскі. Завочка вучыцца наездамі па некалькі тыдняў пару разоў на год. І вось на 3-м курсе ў групы, дзе ён вучыўся, выкладчыкам англійскай апынуўся я, прычым абодва семестры навучальнага года.

Мой знакаміты студэнт не з'явіўся ні на адзін занятак у зімовую сесію. На заліку яго таксама не было, і я вывеў у ведамасці фразу «не з'явіўся» насупраць яго прозвішча. Вясновая сесія дала мне той жа вынік, але ў ведамасці ён лічыўся як дапушчаны да экзамену. Я не ведаю каму менавіта ён прымудрыўся здаць залік і калі, але гэта ў прынцыпе магчыма бо былі суботы, у якія дзяжурныя выкладчыкі прымалі сваіх і чужых «хвастоў». На экзамене студэнт Грабоўскі таксама атрымаў ад мяне «няяўку».

Зрэшты я спакойны за яго англійскую, бо ў гэты час ён жыў у Канадзе і гуляў у адной з мясцовых каманд. Гатовы я быў і да спроб звязацца са мной і здаць прадмет па электроннай пошце, але іх не было. Як у спадара Грабоўскага было з іншымі прадметамі я не ведаю. У прынцыпе завочка была ліберальнай: часам «хвасты» здавалі залік і экзамен у адзін дзень, таму не думаю, што да знакамітага хакеіста ставіліся горш, чым да пасрэдных двоечнікаў.

А вось зараз самае цікавае. Праз некаторы час на дошцы аб'яў дзённага аддзялення вісела паперка фармату А4 з кароткай абвесткай: такога чысла мая месяца 2010 г. у актавай зале пройдзе сустрэча студэнтаў нашай ВНУ са знакамітым беларускім хакеістам М. Грабоўскім. Пасля майго звальнення з ІПД, Грабоўскі скончыў Інстытут і аб гэтым пісалі на сайце гэтай установы адукацыі.

Акрамя Грабоўскага ў ІПД вучыліся іншыя людзі, якіх вылучалі сярод асноўнай масы студэнтаў. Так аднойчы ў будынку нашай завочцы на Пляханава 8 да мяне падышла Т.У. Латышава і сказала:

– Валер'евіч, зараз да цябе прыйдзе студэнт з дзённага аддзялення. Дэкан загадаў перадаць: май яго як хочаш, але каб паставіў яму залік! Ён выступае за баскетбольную каманду Інстытута.

Я нічога не адказаў. Калі да групы завочнікаў прыйшоў той студэнт-прагульшчык, я аб'явіў:

– Сёння ў нас залік будзе праходзіць асаблівым чынам. Я атрымаў загад ад дэкана дзённага факультэта, які нават страшна выканаць. Я павінен вас, – я звярнуўся да мясцовай зоркі баскетбола, – пераблытаць з жанчынай!

– Што такое? – напружана адказаў студэнт.

– Мне перадалі ад спадара дэкана, каб я меў вас як хачу, але паставіў вам залік. – адказаў я, робячы выгляд збянтэжанасці.

Аўдыторыя выбухнула рогатам. Баскетбаліст маўчаў.

– Таму кожны ў гэтай групе сёння атрымае залік, але ўсім прыйдзецца адказваць тэмы, – рэзюмаваў я.

Баскетбаліста я пакінуў на самы канец заліку, і час ад часу нагадваў:

– А я нагадваю, што спонсарам сённяшняга заліку з'яўляецца... – і называў прозвішча віноўніка ўрачыстасці.

Калі я пасля завяршэння ўсіх размоў ставіў залік у ведамасць і залікоўку баскетбаліста, я папрасіў у яго прабачэння за сваё свавольства. У адказ ён сказаў:

– Я не набіваўся атрымаць залік па блату. Гэта было рашэнне дэкана. Ён яшчэ і накрычаў на мяне...

Яшчэ на завочцы ў мяне вучыўся малапрыкметны хлопец, за якога мяне ўжо прасілі. Раніцай тэлефануе на мой мабільны мужчына і кажа:

– Гэта загкафедрай фізкультуры. Андрэй Валер'евіч, хачу вас папрасіць паставіць нармальную адзнаку на экзамене (называе прозвішча студэнта). Ці ведаеце вы, што ён служыць прапаршчыкам аховы прэзідэнта? А яшчэ ён нам вельмі дапамагаў з арганізацыяй спартыўных мерапрыемстваў. Таму прашу вас праявіць разуменне і спагадлівасць.

«Чацвёрку» той прапаршчык атрымаў і чамусьці ён прыйшоў у той дзень са сваім немаўляткам. Пазней у той дзень мы выпадкова сустрэліся ў асноўным будынку ІПД на Серафімовіча. І я сказаў:

– Скажыце, калі ласка, калі б я вам здаваў нарматывы па фізкультуры і павінен быў прабегчы пэўную дыстанцыю, каб атрымаць станоўчы бал, ці было б правільна заплюшчыць вочы на маю няздольнасць выканаць нарматыў, калі б я прыйшоў са сваім маленькім сынам?

– Не разумею пра што вы.

– Ці паступілі вы як сапраўдны мужчына, калі за вас прасіў загкафедры фізкультуры, а потым вы прыйшлі на экзамен са сваім дзіцём?

– Я не прасіў за сябе нікога! І дзіця я прынёс на спартыўнае свята, а не дзеля таго, каб вас улагодзіць.

Было бачна, што ён быў здзіўлены, што яго ўспрымалі як блатнога студэнта. Мы яшчэ крыху пагаварылі і разышліся, паціснуўшы рукі на развітанне.

А ў той жа год, у які я стаў выкладаць у ІПД, на завочку паступіў яшчэ адзін малапрыкметны малады чалавек, які сярод соцень іншых завочнікаў ціха здаў англійскую камусьці з маіх калег на першым курсе і паспяхова скончыў ВНУ ў 2013 годзе. Паводле яго ўспамінаў мы наўрад ці сустракаліся асабіста на завочцы. Ніхто з нас тады не ведаў, што гэта будучы журналіст і блогер Антон Матолька, ТГ-канал якога пазней прызнаюць экстрэмісцкім.

Варта згадаць і што ў камп'ютарнай лабараторыі ў 2008-2009 гг. працаваў пажылы лабарант, які дзяліўся са мной (і не толькі) сваімі каларытнымі поглядамі: матэматыка з'яўляецца раздзелам філасофіі, мужчынам трэба дазволіць быць палігамнымі. У наступным навучальным годзе яго змяніў хлопец-матацыкліст па прозвішчу Зыль, які неўзабаве пасля ўладкавання на працу ў ІПД яшчэ і паступіў туды вучыцца завочна...

«Цалуйце мне руку!» і іншае на 18+

Сваіх навучэнцаў я заўсёды ўспрымаю як дзелавых партнёраў, таму перад заняткам я вітаўся за руку з кожным студэнтам-хлапцом, калі была такая магчымасць. І аднойчы адна студэнтка паставіла мяне ў далікатную сітуацыю:

– А мне, Андрэй Валер'евіч, Вы павінны як ветлівы мужчына пацалаваць руку! – сказала яна, выцягнуўшы ў мой бок руку літарай «г».

Сітуацыя была тупіковая. Калі я адмовіўся б пацалаваць яе руку, то гэта было б хамствам з майго боку. Проста паціснуць руку таксама было немагчыма, бо дзяўчына паўтарыла свае патрабаванне. А калі б я пацалаваў яе руку, то мусіў б пацалаваць і ўсім астатнім дзяўчынам. А на заняткі любіла хадзіць рознае начальства, каб знайсці за што зачапіцца і пазбавіць прэміі педагога на карысць сваёй самаадданай працы. Таму, калі б мяне «застукалі» за цалаваннем ручак, «разбор палётаў» чакаў бы ўсю нашу кафедру. Але ў мяне было нестандартнае рашэнне:

– Ведаеце, спадарыня, праблема ў тым, што я не «блакітны» (рогат ў аўдыторыі), і калі я пацалую вам руку, мне захочацца пацалаваць вас куды-небудзь яшчэ. Я магу паабдымацца з хлапцамі ці расцалаваць іх у абедзве шчакі, калі трэба, і нічога не адчуць пры гэтым. А з дзяўчатамі ў мяне інакш, таму я імкнуся не кранаць іх ні рукамі, ні губамі.

У наступны раз гэта дзяўчына вітала мяне дужым мужчынскім рукапацісканнем. 

Але было некалькі сітуацый з завочнікамі, калі студэнткі спрабавалі са мной фліртаваць. У адным выпадку адна з іх сказала аднагрупніцам:

– Цяпер, дзяўчаты, вы разумееце, што павінны аддавацца Андрэю Валер'евічу.

– Ну, не ў літаральным сэнсе, – запярэчыў я.

– Мы пажартавалі, – адказала тая дзяўчына, крыху збянтэжана.

У іншым выпадку я патрапіў пад лівень і прыбег ў аўдыторыю ўвесь мокры. Адна дзяўчына спыніла мяне дотыкам далоні ў грудзі (а я быў у мокрай кашулі прыліплай да цела) і сказала:

– Вой, які вы «сухі».

Гэта яна зрабіла перад усімі. Група зарагатала. Я ўсміхнуўся і сеў за стол праводзіць пару, як быццам нічога і не адбылося. Зразумела, я не алавяны салдацік, і дотык прыгожай дзяўчыны да мяне, безумоўна, закрануў мае пачуцці, але я заўсёды імкнуўся захоўваць дзелавыя адносіны з прыгожай паловай маіх калег і навучэнцаў. І, дзякуй Богу, у мяне атрымалася.

Яшчэ адзін эпізод з падобнай серыі ў мяне адбыўся з групай перакладчыкаў. Я даў заданне студэнтам, а адна дзяўчына пачала капрызнічаць і раззлавала мяне.

– Я вас прашу выканаць вучэбнае заданне, а не зрабіць са мной вычварэнства! – сказаў я ёй, згубіўшы цярпенне.

– Лепш бы ён загадаў зрабіць вычварэнства... – прабурчаў нехта на задняй парце ў панаваўшай пасля маіх слоў цішыні. І аўдыторыя выбухнула рогатам.

Яшчэ быў студэнт, пра якога хадзілі чуткі аб яго нетрадыцыйнай арыентацыі. Калі апошні мусіў здаць мне вучэбную практыку, ў яго залікоўцы хтосьці накрэмзаў, што ён практыкаваўся прастытуткай на Камароўскім рынку. Я зрабіў хлопцу заўвагу, каб сачыў за дакументамі, на што атрымаў адказ:

– А што, калі гэта – праўда?

– Тады гэта дакументальна афармляецца інакш, не так, як у вас напісана, – патлумачыў я.

Здарэнні

Калі разгарэлася эпідэмія свінога грыпу, сваю першую маску я атрымаў ад двух студэнтаў-маркетолагаў Андрэя Валенды і Андрэя Кузняцова. «Па блаце». Падарылі падчас пары англійскай. Адразу яе надзеў.

У сваім інстытуце я быў амаль адзіным выкладчыкам, які пастаянна насіў маску. Час ад часу ў мяне пыталіся калегі навошта яна мне.

– У мяне дома маленькі сын, і калі б трэба было, я б намазаў на твар свіныя какашкі.

Але на вуліцы ці ў метро можна было сустрэць шмат людзей у масках. Некаторыя нават курылі не здымаючы яе.

Сярод маіх студэнтаў таксама некалькі чалавек насілі маскі. Студэнт-перакладчык Дзмітрый Унучко неяк надзеў сваю маску на лысіну (а ён рэгулярна галіў галаву). Я падкалоў яго:

-- Містэр Унучко, надзеньце сваю маску на твар, бо інакш мне будзе вас не хапаць.

Многія засмяяліся, а яго сяброўка, якая сур'ёзна ставілася да прыкмет і забабонаў, а таксама мела даволі гарачы характар, абурылася:

– Як вы можаце такое казаць! Думкі матэрыяльны!

Сярод той жа самай групы перакладчыкаў быў адзін студэнт Алег Гоза, які лічыў сябе эзатэрыкам. Некаторыя думалі, што ён сатаніст, але Сатане ён не пакланяўся. Тым не менш, ад астатняй групы гэты юнак вельмі адрозніваўся. Мы з ім мелі даволі супрацьлеглыя погляды на шмат чаго, але пры гэтым паміж намі ўсталявалася нейкае ўзаемаразуменне, асабліва ў плане разумення жартаў.

Аднойчы Гоза уваходзіць у аўдыторыю перад заняткам, сумна паглядзеў як я сяджу за настаўніцкім сталом у сваёй масцы і казаў з глыбокім пачуццём горычы:

– Яшчэ жывы.

– Не дачакаецеся, – адгукнуўся са смехам я, бо палічыў гэта кпінай у свой бок.

– Дык я ж пра сябе, а не пра вас, – адказаў студэнт з тым жа смуткам. Сапраўды ў гэты час ён меў сур'ёзныя праблемы ў сям'і, што рабіла свой адбітак на яго манеры паводзін.

Аднойчы я паўжартам казаў групе, што ў сувязі з масавай смяротнасцю падчас эпідэміі я дазваляю ім умерана ўжываць алкаголь перад заняткамі. А. Гоза так і зрабіў, але ад яго не пахла.

Аднойчы я распавядаў выпадак, як адна настаўніца смяялася з блытанага тлумачэння аднаго вучня і прыкрывала ўсмешку класным журналам.

– Тады гэтага не было, – дадаў я і паказаў на сваю маску.

Гоза падняў угару вялікі палец: удалы жарт.

Падчас эпідэміі, як і да яе Алег Гоза фліртаваў з смерцю, кпіў з яе. Але эпідэмія яго зачапіла. Хварэў доўга і цяжка, але выжыў. Пасля гэтага яго адлічылі за шматлікія прагулы заняткаў. Больш у ІПД ён не вяртаўся.

Калі эпідэмія скончылася, я купіў сваім маркетолагам Валендзе і Кузняцову бутэльку бальзаму. Пасля заканчэння пары я папрасіў іх затрымацца. А яны былі яшчэ тыя гарэзнікі і як раз схапілі ад мяне адпрацоўку за паводзіны. Я патлумачыў ім сутнасць задання па адпрацоўцы, а потым працягнуў ім пакет з бутэлькай:

– Гэта вам. Калі б не ваша маска, мой сын мог памерці. Бо выкладчыкі ў нашай краіне – не людзі, і таму на мне ўсё як на  тым сабаку зажывае. А сын яшчэ маленькі... Тут столькі чалавек перамерла: ў каго брат, у каго сват... Так што гэта вам... Не як выкладчык студэнтам, а як мужык мужыкам. Вось мая падзяка. Гэта бальзам. Ён «грузіць» як гарэлка, але п'ецца мягчэй.

– Мы б з вамі гэта выпілі.

– Не, гэта вам. Толькі спажывіце гэта па-за межамі нашай «багадзельні».

***

Падчас тэракту ў метро ў 2011 г. дзве студэнткі ІПД наглыталіся дыму, бо напісалі кантрольную па англійскай ў маёй калегі, дацэнта Л.М. Жывіцкай, раней за ўсіх і падчас выбуху знаходзіліся ў метро недалёка ад месца здарэння. Дзяўчаты правялі ў бальніцы некалькі тыдняў

Праз некаторы час Жывіцкай патэлефанавала Барчук і запытала:

– Што адчувае чалавек, які адпраўляе дзяцей на смерць?

– Ну, судзіце мяне, – адказала Жывіцкая.

Прарэктар кінула трубку. Абурыўшыся, Ларыса Максімаўна напісала заяву на звальненне.

У чэрвені 2011 г. праходзіла апошняе паседжанне нашай кафедры. І кафедра ўрачыста адпраўляла на пенсію Ларысу Максімаўну Жывіцкую, якая працавала практычна з заснавання ВНУ ў 1992 г. Калі наша новая загадчыцца перадала падарунак на памяць за добрую працу на кафедры, Жывіцкая адказала:

– Я пакідаю кафедру, бо мяне дапёк дрэнны стасунак кіраўніцтва інстытута да супрацоўнікаў.

– Не трэба аб гэтым, калі ласка, – папрасіла загадчыца.

– Трэба. Я пакідаю кафедру ў знак пратэсту.

Пасля паседжання я падышоў да яе і падзякаваў за смеласць. Не магу сказаць, што шчыра, бо чалавек яна была канфліктны, але мне хацелася казаць ёй штосьці харошае.

У наступным годзе студэнт-завочнік неяк сказаў пра чалавека, асуджанага за тэракт у метро:

– Я служыў у арміі з Канавалавым. Ён быў нармальны адэкватны мужык. Дэмбельскі альбом мне паказваў свой.

***

Валютны крызіс 2011 г. пачаўся неяк нечакана. Памятаю, як вясной я сядзеў за камп'ютарам на сваёй кафедры ў Інстытуце прадпрымальніцкай дзейнасці, туды забегла мая студэнтка Карына Кошалева з «перакладчыкаў» і прашчабятала:

– У Мінску спынілі продаж валюты!

Я не звярнуў увагі на тую навіну: і без таго хапала праблем. Думаў, мера часовая, толькі што ў магазінах знікаў і зноў з'явіўся цукар-пясок, значыць і з валютай будзе не надоўга. Але хутка сітуацыя стала выглядаць сур'ёзней. Крызіс вывеў многіх незадаволеных на вуліцы. Пачаліся маўклівыя акцыі пратэсту, калі ўдзельнікі час ад часу пляскалі ў далоні, а астатні час маўчалі. Вадзіцелі спынялі машыны і сігналілі, штучна рабіўшы заторы на дарогах. Міліцыя арыштоўвала некаторых удзельнікаў гэтых акцый, і іх прысуджвалі да выплаты штрафаў. Хадзілі жарты, што пляскаць у тэатры і на канцэртах цяпер забаронена, бо тады могуць арыштаваць за палітыку. Адна з маіх студэнтак паведаміла, што неяк ішла з работы дадому і ўбачыла, як раптам людзі вакол яе запляскалі ў далоні. Яна казала, што была атмасфера нейкага свята (а тады яна не ведала, што гэта быў пратэст).

Падчас крызісу многія мае студэнты-завочнікі лаялі Лукашэнку за валютны крызіс. Асабліва тыя, што не выплацілі валютныя крэдыты. Я заўжды даваў ім выказацца, а  ў адной групы запытаўся:

– Ну, а што б вы казалі прэзідэнту, калі б ён зараз увайшоў у аўдыторыю?

– I want to join BRSM (я хачу далучыцца да БРСМ), – адказаў адзін хлопец, і ўсе зарагаталі.

Калі крызіс ужо ішоў у свой фінал, сярод маіх завочнікаў быў адзін апазіцыянер-актывіст. Ён казаў, што кожны дзень слухае песню В. Цоя «Перемен», якая стала сімвалам пратэсту для многіх незадаволеных у той час, і ходзіць на акцыі маўклівага пратэсту. Я цынічна скарыстаўся яго перакананнямі, каб «уцюхаць» яму свой тавар:

– Каб быць харошым рэвалюцыянерам, трэба добра вучыцца. Асабліва вучыць англійскую мову. Бо інакш, як замежжа вам дапаможа?

 Ужо пасля крызісу вулічныя акцыі яшчэ праходзілі, і апазіцыя планавала масавы мітынг «Народны сход» у адну з субот кастрычніка. У той дзень на завочцы паставілі па 5-6 пар у парушэнне санітарных норм. Думаю, што гэта было звязана з мітынгам: каб студэнты не ішлі на яго, але ці была гэта мясцовая ініцыятыва, ці загад «зверху» – не ведаю. Пры гэтым студэнтам давалі магчымасць адпрошвацца праз пісьмовую заяву дэкану, і мы з групай, што я вёў, жартавалі:

– Студэнт піша: «прашу адпусціць мяне з заняткаў у сувязі з наведваннем «Народнага сходу»».

Але з тых, што адпрасіліся, думаю, ніхто і не думаў ісці на такі сход. Народ ужо з большага згубіў цікаўнасць да палітыкі.

Камп'ютары і «Трыджык»

У ІПД было некалькі добрых камп'ютарных аўдыторый. Адна была на 6-м паверху, другую пабудавалі ў пачатку 2010-х як лінгафонны кабінет на 3-м паверсе і замацавалі за нашай кафедрай. І яшчэ былі камп'ютары ў бібліятэцы на 7-м паверсе. Быў камп'ютарны клас і на завочцы на Пляханава. У кабінетах кафедры на Серафімовіча і Пляханава таксама было па камп'ютару. Не ведаю як каму, а мне гэты камп'ютары здаваліся шыкоўнымі. І, у параўнанні з марудным інтэрнэтам у мяне дома на той момант, хуткасць мясцовага інтэрнэту была файнай. А галоўнае, што ім было можна карыстацца без абмежаванняў. Вось я і карыстаўся: збіраў заданні для сваіх студэнтаў, гістарычныя матэрыялы, займаўся самаадукацыяй. Нягледзячы, на вусную забарону пакідаць аўдыторыю падчас заняткаў, я часам пакідаў студэнтаў рабіць пісьмовыя заданні і бег на 10 хвілін у бліжэйшую камп'ютарную аўдыторыю.

Яшчэ адна з маіх груп была поўнасцю камп'ютарызавана: хлопцы і дзяўчаты ўсе заданні рабілі на сваіх ноўтбуках. Пазней адзін з гэтых хлопцаў паказаў мне як ствараць сайты ў канструктары сайтаў narod.ru і я зрабіў сайт для нашай кафедры, які я абнаўляў для завочнікаў і ў наступны навучальны год пасля майго звальнення.

Галоўная старонка сайта нашай кафедры, згодна Wayback Machine

У 2011 годзе завочка пераехала з Пляханава на асноўную базу на Серафімовіча. Ушчыльненне значыла змену раскладу заняткаў. Цяпер першая пара павінна была пачынацца ў 8:00, а не ў 8:15. Здаецца, скарацілі перапынкі, але дакладна не памятаю. Тым не менш, зрух першай пары на чвэрць гадзіны стаў бонусам для адной маёй групы. Як раз у гэты час з сеткі тэлебачання адключылі тэлеканал «Еўраньюс», але яго эфір не блакавалі ў інтэрнэце. У мяне быў 3G-мадэм і тады новы нэтбук. Начны трафік «трыджыка» быў багацейшы за дзённы, і я ўключаў навіны канала ў 7:50. Усе, хто прыходзіў на той момант, глядзелі навіны на англійскай мове. У 8:03 «трыджык» «ачухваўся» і абрубаў інтэрнэт, бо для яго наступала раніца. А ў мяне было адчуванне, што мы былі як тыя савецкія грамадзяне, якія ўпотай слухалі Бі-бі-сі, хоць глядзець «Еўраньюс» у 2010-х не было забаронена. Дарэчы, гэты «трыджык» яшчэ працуе, хоць, калі што, рамантаваць яго ўжо ніхто не будзе.

Калі дарогі разышліся

Летам 2012 года загкафедрай Мініна сказала мне падаць дакументы на працяг кантракту з ІПД, што я і зрабіў. А ў жніўні мне патэлефанавала загадчыца аддзела кадраў і папрасіла прыйсці ў яе аддзел. Калі я спытаў па якім пытанні, жанчына адказала, што ўсё патлумачыць на месцы.

На месцы яна мне аддала працоўную кніжку і сказала, што мне не працягнулі кантракт. Гэта не здзівіла мяне, бо кожны год скарачалі набор студэнтаў і ўсё новых выкладчыкаў. Таму пратрымацца на гэтым месцы 4 гады было нядрэнным. 

Яшчэ да гэтага падчас свайго «царавання» на нашай кафедры мяне хацела выгнаць Вераніка Георгіеўна Захарава, якая лічыла мяне казлом адпушчэння за ліквідацыю знешняй праверкай адной турысцкай спецыяльнасці ў 2010 годзе. Падчас атэстацыі нашай кафедры кіраўніцтва ІПД задало мне пытанне чаму я дазваляў сабе адыходзіць ад вучэбнай праграмы падчас заняткаў і я адказаў, што дзейнічаў у адпаведнасці з сучаснымі патрабаваннямі рынку працы, ў прыватнасці агенцтваў па перакладу. Адказ вельмі задаволіў высокае начальства і мяне пакінулі непакарным, а Захараву ўжо знялі з пасады на той момант.

Забраўшы сваю працоўную кніжку, я пайшоў у кабінет дэкана дзённага аддзялення В. Піневіча і паціснуў яму руку на развітанне, кажучы:

– Мяне скарацілі. Хачу падзякаваць, што вы імкнуліся заставацца чалавекам і разумець праблемы падначаленых, нягледзячы на сваю строгасць і прынцыповасць.

– Гэта ўнутраная справа, – крыху разгублена адказаў дэкан, які не чакаў ад мяне такіх слоў.

У той жа дзень я напісаў Віке Мінінай імейл з тлумачэннем, што мяне скарацілі. І атрымаў просты адказ: «Дзякуй за супрацоўніцтва».

У наступныя гады на кафедру з дэкрэтнага адпачынку вярнулася жанчына, якая мела рэпутацыю нагаворшчыцы. Я толькі раз падпаў пад раздачу яе даносаў ў першы год сваёй працы, але тады ўсё абышлося размовай з Говаравай, якая нешта добрае бачыла ў мяне. Цяпер і не памятаю ў чым быў той данос. А вось астатнім калегам дасталася: звольніліся яшчэ два старажылы: Пышненка, які раней казаў, што гатовы расцалаваць Віку Мініну, а потым пры асабістай сустрэчы казаў мне пра яе брудныя словы з моцным расчараваннем, і Ніна Іванаўна Пляшко, якая доўгія гады была намеснікам загкафдры і лічылася нефармальнай «мамай» кафедры. Потым звольнілася і сама Віка, а кафедру неўзабаве аб'ядналі з некалькімі іншымі кафедрамі.

ІПД пайшоў сваім шляхам. Мае студэнты паступова давучыліся. На скарачэнне дазволенага набору Інстытут адказваў пашырэннем спектру адукацыйных паслуг, як і іншыя прыватныя і дзяржаўныя ВНУ, а таксама арэндай інтэрнатаў для іншагародніх. На маёй памяці іншагароднія альбо здымалі пакой/кватэру, альбо ездзілі цягніком (добра, чыгунка побач) ці маршруткай штодзень.

Потым ІПД перажыў кавід, на які адказаў дыстанцыйным навучаннем у Moodle. 

ІПД адзначае Дзень народнага адзінства ў 2021 г. Маскі нагадваюць пра пандэмію COVID-19. Скрыншот з Інстаграма арганізацыі.

Неяк ціха прайшла эпоха пратэстаў. Па-ранейшаму праходзілі патрыятычныя і навуковыя мерапрыемствы, конкурсы і сустрэчы са спецыялістамі.

Спартыўнае мерапрыемства ІПД на Каліноўскага, 111. 2022 год. Фота з сайта ІПД.

Студэнцкі крэатыў ля актавай залы ў тэму ЧСХШ-2014. Лета 2014 г. Фота А. Берастоўскага

Выступленне праваслаўнага святара на тэму сектанцтва ў лекторыі на 6-м паверху выклікала столькі цікаўнасці, што студэнты сядзяць у тэлефонах. Фота з сайта ІПД.

Час ад часу я заходзіў папіць чаю з булачкай у кафэ ІПД, аднойчы нават са старэйшым сынам, якога прыводзіў з сабой туды пару раз, калі яшчэ выкладаў там. Потым ужо праходзіў міма будынку з пачуццём настальгіі. Часам сніў як я вярнуўся ў гэты Інстытут. Я ведаю, што мінулае вярнуць немагчыма, і не стаўлю мэтай туды вярнуцца пасля ўсяго, што напісаў. Але гэта быў не толькі перыяд працы з аўтарытарнай навучальнай установай, але і час радасці, калі я часам ляцеў на свае пары да перакладчыкаў, каб правесці яшчэ адзін творчы занятак. І я шчыра ўдзячны гэтай ВНУ за свой пік творчай педагагічнай дзейнасці і цікавых студэнтаў, некаторыя з якіх дапамаглі мне напісаць кнігу пра ЗША.

Былі і іншыя цікавыя людзі, выкладчыкі, сярод якіх глыбокі стары з нейкай беларускай вёскі, дзяцінства якога прыйшлося на сталінскія часы, студэнты, якія дасягнулі розных поспехаў і якіх я не заўважыў. Нават некалькі пажылых вахцёрак на 6-м паверху былі цікавымі суразмоўцамі. Яшчэ там я сустрэўся са сваім былым выкладчыкам з БДПУ А. Цобкалам, ужо не як студэнт, а як калега. І не сустрэўся са сваім аднакурснікам гісторыкам Ігарам Мельнікавым, які праходзіў у ІПД павышэнне кваліфікацыі як экскурсавод. Магчыма, калі я ўваскрэшу яшчэ нешта цікавае са сваёй памяці, то напішу яшчэ.

P.S. Пазітыўны анекдот пра ІПД ад нейрасеткі:

P.P.S. 24 чэрвеня 2024 года на сайце ІПД з'явілася паведамленне, што заснавальнік і кіраўніцтва Інстытута прынялі рашэнне аб яго ліквідацыі і пераводзе студэнтаў у іншыя ВНУ. Ці звязана гэта з магчымымі прэтэнзіямі Мінадукацыі да быццам недастатковых умоў да дзейнасці моладзевых грамадскіх арганізацый, аб чым у інтэрнэце з'яўлялася неправерараная інфармацыя, мне невядома. Усё калі-небудзь сканчаецца. Буду памятаць гэты Інстытут, і ўсё харошае, што там мяне напаткала.

Скрыншот з сайта ІПД. Паведамленне ад 24.06.2024 аб плануемай ліквідацыі ВНУ.


Сайт ІПД пасля спынення працы Інстытута. Па стане на канец вясны 2025 г. сайт Інстута больш не працуе.

2022-2025

25.09.2021

Зніклыя вну і іншыя навучальныя установы. Яшчэ раз вяртаюся да тэмы.

 У першым паведамленні на гэту тэму я абяцаў даведацца больш пра польскія народныя ўніверсітэты, але з таго часу атрымалася толькі крыху пашырыць тэму. Аднак жыццё не стаіць на месцы: за гэты час зачынілі яшчэ адну вну, яшчэ адна стала на крок бліжэй да ліквідацыі. Таксама атрымалася крыху даведацца пра народныя ўніверсітэты 90-х... Пачнем.

Яўрэйскі ўніверсітэт

Вул. Маякоўскага, 96. Тут дажываў апошнія дні Яўрэйскі ўніверсітэт. Цяпер тут Факультэт соцыякультурных камунікацый БДУ. Фота: Яндэкс-карты.
Від на будынак у канцы верасня 2021 г. Фота А. Берастоўскага

Сярод шматлікіх пачынанняў (або, як прынята цяпер казаць, старт-апаў) "ліхіх 90-х" у сферы адукацыі былі народныя ўніверсітэты і народныя курсы. Стыхіяныя з'явы або знікалі, як, відавочна сталася з польскімі народнымі ўніверсітэтамі ў Мінску, Брэсце і іншых беларускіх гарадах, або пераўтвараліся ў нешта больш стабільнае. Сярод гэтага быў Яўрэйскі ўніверсітэт, заснаваны ў 1995 г. Спачатку гэта былі вячэрнія лекцыі ў памяшканнях на вул. Маркса, 31, дзе выкладалі беларускі карыфей гебраістыкі Галіна Сініла, спецыяліст па дызайну Ігар Духан і мэтр псіхалогіі Я. Каламінскі. Спонсарамі праекта былі замежныя мецэнаты, а працаваў ён у нейкай сувязі з галоўнай вну РБ: Беларускім дзяржаўным універстэтам. Народны характар Яўрэйскага ўніверсітэта спараджаў пытанні выдачы сертыфікатаў, але многае з таго часу засталося таямніцай, а на сайтах БДУ не засталося аніякай інфармацыі пра гэты старт-ап.

У студзені 1999 г. Яўрэйскі ўніверсітэт быў пераназваны ў "Міжнародны гуманітарны інстытут імя М. Шагала", які дзейнічаў як частка структуры БДУ пры падтрымцы замежных спонсараў. Паколькі пераназванне мела месца ў сярэдзіне навучальнага года, верагодна справа не была ў рэарганізацыі праекта. На гэты момант ужо было зразумела, што ў Беларусі няма такой колькасці зацікаўленых вывучаць яўрэйскую культуру (ці польскую), каб рабіць пад гэта буйную навучальную ўстанову, якая акупіць грошы спонсараў. Таму Інстытут імя Шагала рабіў акцэнт на падрыхтоўцы перакладчыкаў, культуролагаў і дызайнераў, што карысталася большым попытам, чым гебраістыка.

У верасні 2003 г. міністр адукацыі РБ А. Радзькоў загадаў зачыніць Інстытут імя Шагала да 11 верасня 2004 г., і вучоны савет БДУ раздзяліў спецыяльнасці былога Яўрэйскага ўніверсітэта паміж 2-мя факультэтамі: факультэтам гуманітарных навук і мастацтваў, якому засталіся дызайнеры, і Факультэтам міжнародных адносін (ФМА), якому засталіся перакладчыкі і культуролагі. Рэктар Інстытута Зелік Майсеевіч Пінхасік стаў намеснікам дэкана ФМА.

Крыху ўспамінаў

Як раз у канцы жніўня 2004 г. я ўладкаваўся выкладчыкам на кафедру сучасных замежных моў ФМА БДУ, якая знаходзілася на базе Інстытута імя Шагала у невялікім 2-х павярховым будынку на вул. Маякоўскага,  96 (фота вышэй). Там я працаваў з верасня 2004 па ліпень 2007 г. Крыху пра свае прыгоды ў гэтым месцы я пісаў у папярэдніх паведамленнях пра зніклыя вну (спасылкі ў першым абзацы) і у пасце пра выбары (2006 г). Таксама, у паведамленні пра БРСМ я зазначыў як мы са студэнтамі ФМА хадзілі ў "самаволку" на лекцыю і выставу на суседнім факультэце: "Каюся, я сам аднойчы сабраў групу студэнтаў-культуролагаў БДУ са сваёй пары, каб разам схадзіць на адкрытую лекцыю па сучаснаму французскаму мастацтву на французскай мове ў тым жа будынку, дзе мы вучыліся, хоць мы не мелі дачынення да лекцыі, ні пара наша не была звязана з вывучэннем французскай мовы."

Калі я стаў часткай каманды выкладчыкаў, працаваўшых у былым шагалаўскім інстытуце, я ні разу не пачуў пра яго мінулае. "Нашы" культуролагі і перакладчыкі, у якіх я вёў англійскую і мовазнаўства, і "суседскія" дызайнеры займаліся ў адным будынку. Толькі нам належылі аўдыторыі пераважна справа ад уваходу, а дызайнерам злева ад уваходу на 2-м паверсе. Камп'ютарныя кабінеты і вялікая лекцыйная зала на 2-м паверсе належылі, здаецца, дызайнерам, але імі актыўна карысталіся і "нашы". Магчыма, і што маленькая бібліятэка на 2-м паверсе і гардэроб на 1-м таксама засталіся агульнымі. Агульнай павінна была быць і спартзала на 1-м. А сталоўкай на 1-м карысталіся нават рабочыя з суседняй будоўлі.

Пра Яўрэйскі ўніверстэт нагдвала тое, што адзін з маіх студэнтаў назваў на заліку па англійскай Jewish invasion (іўдзейскім нашэсцем). Усе студэнты нашых спецыяльнасцяў ФМА (ці амаль усе) павінны былі вывучаць гебраістыку. Многія вучылі іўрыт. Культуролагі-амерыканісты і вучылі іўрыт не ў меншай ступені за культуролагаў-гебраістаў.

Цікава, што калі я ў жніўні 2004 г. шукаў Маякоўскага, 96, то спытаў мясцовага дзядзьку:

-- Выбачайце, дзе тут дом 96, Факультэт міжнародных адносін?

-- Тут няма факультэта, -- збянтэжана адказаў дзядзька, -- там толькі нейкая сінагога...

Навучанне вялося на вельмі добрым узроўні не толькі ў плане гебраістыкі. Для культуролагаў-амерыканістаў наша кафедра ў асобе яе загадчыка Ігара Раманавіча Мархасёва арганізоўвала лекцыі прафесуры з ЗША і сустрэчы з рознымі носьбітамі англійскай ад брытанскага акцёра да аташэ пасольства ЗША па культуры. На гэтыя лекцыі я меў абавязак заганяць студэнтаў-перакладчыкаў, хаця яны рабіліся пад культуролагаў-амерыканістаў. Але я задаволены гэтым, бо такія сустрэчы ўмацавалі і мае навыкі англійскай, і веды многіх студэнтаў, мы зрабілі добрага нырца ў амерыканскую культуру, не пакідаючы Беларусі, і менавіта там я атрымаў першыя цікавыя факты, якія заклалі падмурак маёй будучай кнігі па гісторыі ЗША.

Таксама выкладанне англійскай студэнтам гэтых розных спецыяльнасцяў намагала ад мяне добрай падрыхтоўкі, бо ўзровень быў моцны і некаторыя студэнты былі капрызнымі. Але тры гады на ФМА на базе "шагалаўскага" інстытута засталіся для мяне добрым успамінам, нягледзячы на тое, што хапала канфліктаў і з пэўнымі студэнтамі, і з некаторымі калегамі і, нарэшце, з маім начальнікам. Зразумела, я толькі пачынаў працаваць выкладчыкам вну і недахоп вопыту ствараў пэўныя праблемы, але ў мяне атрымалася наладзіць добрыя адносіны з большасцю студэнтаў, прымусіць прагульшчыкаў хадзіць на заняткі, нагрузіць працай студэнтаў з добрай базай падрыхтоўкі (што дало ім магчымасць не згубіць навыкі, атрыманыя ў школе) і навучыцца не спрачацца з начальствам з-за дробязяў. Добра, што гэта ўсё было :)

Дызайнерам я нічога не выкладаў, але засталіся сляды іх матэрыяльнай культуры на партах: голая жанчына ў стылі чалавека да Вінчы, крэатыўныя аб'явы на інфастэндах, нават верш пра выкладчыка з камп'ютарнага цэнтра:

Кто такой Семенов Паша?

Паша made in Belorussia

Teacher -- вот его profession

Он владеет information

Щурясь, смотрит в монитор

И готовит нам затор

Коль идешь к нему на пару, 

То подушку, одеяло

Ты с собой к нему бери,

Не один -- комплекта три.

Ну, спокойной ночи, friend,

Сладких снов тебе. The end.

Адзін з маіх гебраістаў 4-курснік Сяргей Календа, які прагульваў нашы вячэрнія пары, пакуль я не напісаў яму адкрытую прапанову хадзіць на заняткі па англійскай паверх яго рэцэнзіі на інфастэндзе на літаратурны вечар "Башка" -- стаў вядомым пісьменнікам. Калі ён стаў хадзіць на пары, я ўбачыў нестандартнага, але вельмі разумнага маладога чалавека. І з англійскай у яго ўсё атрымалася good.

Сам інфастэнд, дзе студэнты маглі размяшчаць свае аб'явы, запрашэнні і прапановы, быў напамінам са свабодных 90-х, дзе студэнты былі суб'ектамі адукацыі, і маглі праяўляць ініцыятыву. Нават за хуліганскія эсэ, адно з якіх змяшчала фразу "он об***рал свой гамбургер" ніякіх разбораў палёту з боку адміністрацыі не было.

Нарэшце, магу згадаць як я выконваў разнарадку загнаць студэнтаў на стадыён "Дынама" на футбольны матч з ветэранамі нейкага футбольнага клуба ФРГ . Мархасёў загадаў, каб я сабраў студэнтаў пасля пар туды любым коштам, але, як я не прасіў, ніхто з маіх навучэнцаў не жадаў туды ісці, а прымушаць я і не збіраўся. У выніку я проста правёў да "Дынамкі" двух студэнтаў-аматараў футбола, якія ішлі туды разам з нашым фізкультурнікам і на наступны дзень атрымаў падзяку ад аднаго з супрацоўнікаў адміністрацыі. Шэф, калі зразумеў, што я не быў на матчы, а толькі правёў некалькі студэнтаў, хацеў мяне лаяць за гэта, але, паколькі я ўжо атрымаў падзяку, змягчыўся. Але гэта быў адзіны выпадак разнарадкі. З большага падобных мерапрыемтсваў  было не шмат: ад асноўнага корпуса ФМА мы былі далёка і жылі саім аўтаномным жыццём.

З мясцовых славутасцяў, якія засталі яшчэ Яўрэйскі ўніверсітэт, магу згадаць Г. Сінілу, з якой мы апынуліся яшчэ і суседзямі па мікрараёне. Галіна Веніамінаўна была запальчывай жанчынай, але не "сцервай". Аднойчы, калі я ўжо быў у моцнай няміласці свайго кафедральнага начальства, Сініла забараніла студэнцы свайго аддзялення выступаць на студэнцкай навуковай канферэнцыі пад маім кіраўніцтвам. Я пайшоў да яе ў кабінет і папрасіў не рабіць студэнтку ахвярай выкладчыцкіх разборак. Сініла здзівілася наконт разборак, крыху пажурылася, што гебраісты павінны працаваць з гебраістамі, а не пісаць навуковыя працы ў "англічан", але дазволіла дзяўчыне выступіць пад маім кіраўніцтвам. У выніку злосць была толькі на маёй кафедры: хто дазволіў Берастоўскаму выканаць пункт плана, за невыкананне якога яго трэба было пакараць?!

А Зелік Майсеевіч Пінхасік быў свайго кшталту супрацьлегласцю Сінілы: ціхі, спакойны пажылы інтэлігент. Пару раз я быў яго перакладчыкам на размовах з амерыканскай прафесурай, і было бачна, што ён многае разумеў па-англійску, нават спрабаваў казаць асобныя фразы на мове Шэкспіра і Чосера. Было цікава слухаць як ён разважаў з амерыканскім гісторыкам пра творы Рычарда Пайпса, пра тэорыю, якой ён трымаўся, што дэмакратычны лад у грамадстве з'яўляецца выпадковасцю, а не заканамернасцю развіцця...

Ужо пасля таго як я пакінуў ФМА і працаваў у іншых месцах, я даведаўся, што культуролагаў і перакладчыкаў перадалі Гуманітарнаму факультэту, які мяняў сваю назву. І да гэтага часу на Маякоўскага 96 праходзяць заняткі, але пра Яўрэйскі ўніверсітэт афіцыйна БДУ забыў.

Міжнародны гуманітарна-эканамічны інстытут

Будынак МГЭІ на вул. Маякоўскага, 129а. Фота: onliner.by

Гуманітарна-эканамічны інстытут быў заснаваны ў 1994 г., а ў 2000 г. атрымаў дадатак "Міжнародны" ў сваю назву. Яго заснавальнікам быў Аляксандр Алпееў (1946-2017), які паспеў у розны час і выкладчыкам БДУ працаваць, і ў КДБ служыць, і займацца літаратурнай творчасцю і грамадскай дзейнасцю. Вну праіснавала да красавіка 2021 г. і цяпер знаходзіцца ў стане ліквідацыі. Як і ў выпадку з Яўрэйскім універсітэтам ніякай палітыкі ў зачыненні МГЭІ не бачу. Абедзве структуры трымаліся пісаных і няпісаных правілаў, якія мінадукацыі ставіць для вну. Таму, калі Яўрэйскі ўніверсітэт мог разглядацца як нерэнтабельная дзяржаўная структура, то прыватныя вну зачыняюць патроху, скарачаючы ім магчымасць набіраць студэнтаў. У той ці іншы момант падыходзіць чарга пэўнай вну, нават калі яе кіраўнцтва праявіла сваю лаяльнасць дзяржаве з пераходам ў скандал, як аднойчы было ў выпадку з МГЭІ. Насельніцтва Беларусі скарачаецца, скарачаецца і колькасць абітурыентаў, таму палітыка мінадукацыі ідзе менавіта ў скарачэнні квоты на набор новых слухачоў для прыватных адукацыйных устаноў.

Скрыншот архіва сайта МГЭІ, mgei.org (зараз сайт існуе толькі ў кэшы браўзераў)

Крыху ўспамінаў

У маім жыцці з МГЭІ мне давялося перасекчыся двойчы. Вясной 2004 г., калі я шукаў магчымасць уладкавацца ў вну, я патрапіў менавіта туды, у будынак на вул. П. Броўкі, 22. Раней я пісаў, што гэта быў Міжнародны гуманітарна-экалагічны інстытут імя Сахарава, але памяць падвяла мяне з дакладнай назвай. Я пераправерыў некаторыя звесткі і цяпер пераканаўся, што тады пабываў у МГЭІ Алпеева, першы і апошні раз.

Загадчык кафедры замежных моў (ці чагосьці ў гэтым родзе), мужчына сталага ўзросту, казаў, што да пытання аб маёй магчымасці працаваць у МГЭІ лепей вярнуцца ў жніўні. І дадаў, што сярод іншага абавязкі выкладчыка іх кафедры ўключаюць бясплятны пераклад на замежныя мовы вершаў рэктара вну А. Алпеева, і паказаў мне вынік працы: кнігу на англійскай. Я нічога не сказаў, бо ў такім абавязку праблемы для сябе не ўбачыў.

Праз гады у канцы 2000-х ці пачатку 2010-х я ледзь не уладкаваўся ў МГЭІ на кафедру тэорыі і практыкі перакладу весці заняткі ў перакладчыкаў на пагадзіннай аснове. Я ўжо працаваў у Інстытуце прадпрымальніцкай дзейнасці  на такой жа кафедры ў штаце і меў размову з загадчыцай кафедры па тэлефоне. Калі ў 2004 г. я хацеў туды ўладкавацца, то цяпер мне прапанавалі, а я вагаўся: бо ездзіць на Маякоўскага, 129 было надта нязручна для мяне. Нарэшце, я вырашыў, што не пацягну разрывацца паміж дзвюма вну і адмовіўся.

Водгукі былых студэнтаў і не толькі
На сайце otzyvy.by захаваліся такія суб'ектыўныя водгукі студэнтаў МГЭІ з захаваннем зыходнай лексікі і арфаграфіі:
4.03.2019 11:01  // Катя  
Чесно говоря упущенное время -это нахождение в стенах этого вуз ( если конечно это здание можно назвать вузом ) .
Администрация отвратительная , хамят , угрожают , ставят с поводом и без пропуски (чтобы только деньги платили ).
Мы платим ,за учебу ,за пропуски ,а элементарно бумаги и мыла в туалете нет .
Почти все поуходили отучившись здесь пол года .

***
02.07.2018 17:12  // Александр  
Все ок, нормальный институт. Преподаватели на хорошем уровне. С некоторыми и вообще интересно на семинарах. С администрацией можно разговаривать, в положение студентов они вникают. Кому надо знания, то их получит, кому только диплом, то тоже без него не останется. Как и везде, одним словом. Прогулы и отработки стоят денег, это да. Но это, похоже, тоже уже везде в вузах ввели. Правда, каждый семестр дается некоторое количество прогулов, за которое платить не нужно. А кому не нравится, поступайте на ФМО БГУ (да, если сможете)), или вообще никуда не поступайте, только ныть не надо.))

***
20.11.2017 17:29  // Виктория
Отвратительный унститут ,да даже институтом это злощастное место назвать сложно .Качество преподавания никакущее .
1 сентября пришли ,какие сказки рассказывали ,что тут одни "Кандидаты наук".Такая чушь. Честно,преподавание НИКАКОЕ.
А мало того ,что оплата за учебу не низкая ,так еще и пропуски по 26 рублей .Писать спокойно про этот вуз без ругательных слов ,сложно !!!!
Быстрее бы закрыли эту[censored] и не обманывали абитуриентов .Лучше уже никуда не поступать ,чем сюда .
Кто совершил ошибку и поступил в данное заведение-БЕГИТЕ!!!

*** 
20.03.2017 20:04  // Александр (юрист)
ни разу за 4 года после окончания не пожалел о том, что окончил этот ВУЗ. Хорошие преподаватели, отношение. Руководство ВУЗа всегда идет на диалог со студентами при возникновении каких-либо проблем.

***
12.11.2014 22:38  // Гость  
Окончил этот институт. Достаточно хороший! Много достойных преподавателей, с огромной теоретической и практической базой! Но это все же частный ВУЗ, и с плохой посещаемостью начали бороться только сейчас, выставив огромные ценники за прогулы и пересдачи. ВУЗ действительно, так сказать, нацелен на прибыть. Но с другой стороны, зачем отчислять censored который платит такие бабки и не берет ничего в замен (я о знаниях). Конечно совсем отвязных персонажей отчисляют. Но те люди, которые все же хотят получить знания - получат. Как я говорил преподаватели там и теоретики и практики "в одном флаконе", то есть и материал записывается и понятной форме, зачастую на жизненных примерах объясняется. На счет английского, да действительно был такой преподаватель Ос...вич, но отбыл он там всего 1 семестр. Но как-то человек рассказал про минус и не упомянул, что там по мимо этого кадра, было еще 3 отличных преподавателя по английскому и по одному на немецкий и французский.
P.S. Если хотите получить знания - вы их получите от завидных преподавателей, но и для бездарей тут место есть. В общем никто тут за вами как в школе бегать и заставлять учиться не будет, но в любом случае на экзаменах попотеть придется.

***
11.03.2014 16:51  // Алексей  
Институт ужаснейший. Качество преподавания оставляет желать лучшего, особенно иногстранных языков. Давно ходят слухи что его закроют. Так что лучше бегите оттуда.

***
07.09.2011 22:31  //  
Институт замечательный. За последнее время весьма внушительно расширил материально-техническую базу. Три новых корпуса, современные аудитории, оснащенные по последним технологиям и т.д. Отличный профессорско-преподавательский состав. Студент в этом ВУЗе - уважаемый Человек (по сравнению с тем, что рассказывают друзья, обучающиеся в других ВУЗах). Одним словом приходите в МГЭИ за знаниями и Вы никогда об этом не пожалеете!!!

***
09.08.2011 14:10  // Дмитрий
Я закончил институт 7 лет назад., основу знаний получил нормальную, кто хотел отот учился. Работаю юристом на ОАО "Быховский консервно-овощесушильный завод" на самом крупном в РБ зхаводе по производству консервной продукции. Вот так. Радует что так институт расширился, новые здания, мы сидели на Матусевича в детском садике.

***
06.07.2011 10:38  // Мария К
МГЭИ! Спасибо Вам! Вы сделали из меня ЧЕЛОВЕКА! Отличное образование, препод.состав просто замечательный! В общем я свой институт ни на какой другой не поменяю! Вы ЛУЧШИЕ!!!

***
03.08.2010 12:18  // Тубольцева Юлия
Закончила этот ВУЗ по специальности ПСИХОЛОГИЯ в этом году. Прекрасные педагоги, высококлассные специалисты! Если ты подходишь к учебе с ответственностью, а не просто отсидеться в уголке, отношение преподавателей очень хорошее. Если ты действительно хочешь получить не только диплом, но и знания, то в МГЭИ ты их получишь! Если у Вас будут преподавать Апацкая Зинаида Антоновна, Митрофанова Марина Леонидовна, Кукушкина Людмила Михайловна, то вы получите настоящее удовольствие от изучаемого предмета. Да и другие преподаватели факультета психологии прекрасные специалисты.
Общались со студентами других специальностей, они так же очень хорошо отзывались о своих педагогах. Поступайте в МГЭИ и получайте знания!!!

***
03.07.2010 03:48  // vanil
)))))))ПРИВЕТ ВСЕМ ))))))
За институт можно говорить всякое, но когда ты его заканчиваешь и у тебя в руках диплом и значок (поплавок)...... поверьте то мне, отмосфера витает там современная, кто был за кордоном, почти все по ихнему, как в маркетенге, в развитие надо влаживать средства, ДА....... РЕКТОР ПРОСТО РЭСПЕКТ мужик по ходу жизни многое видел и многое знает, БУДЬТЕ КУЛЬТУРНЫМИ СТУДЕНТАМИ, И СЛАВЬТЕ СВОЙ ВУЗ .

***
21.06.2010 16:18  // Adelija
Интересно получилось...
На тестирование они регистрировали по 3-м предметам, а само тестирование проводили на своей базе только одно, на остальные распределяли по другим ВУЗам. По телефону о таком неудобстве НИКТО не предупредил. Деньги плати в банк- и приезжай регистрируйся. Неудобно как-то, мало того, что бегать по всему городу для прохождения тестирования, так еще потом такой же кружочек за сертификатами. По отношению к школьникам, я понимаю, что это в порядке вещей, дети будут молчать, а вот по отношению к великовозрастным студентам - не очень-то порядочно, могут и проблем наделать, если что...

***
22.04.2010 00:02  // Adelija
Проходила в МГЭИ профессионально-психологическое собеседование. К определенному времени пригласили сразу всех претендентов (было человек 20-25), в основном не школьники, а взрослые люди, которые уже что-то видели, где-то учились и работали.Очередь двигалась небыстро, людей парус лишним часов продержали в темном, холодном, душном коридоре, в котором абсолютно негде было присесть, и некуда деть свои вещи. Не вдаваясь в подробности самого процесса (он не зависит от ВУЗа), лично я попала на собеседование с ужасной головной болью и в совершенно разобранном состоянии после такого "великого стояния". Не подумайте, что я раздосадованный абитуриент, не прошедший испытания,собеседование я прошла, но вся организация этого мероприятия показалась мне, мягко говоря, странной.

***
18.11.2008 10:23  // [Гость]
Блин, Институт реально клевый!!!!!!! Заочником, у кот, траблы с работой, самая тема поступать!!!!!! Захочешь получишь знания, а не захочешь, так кто ж заставлять будет!!!! Вообщем [censored] универ!!!!! Заочникам сокращенки приветули

***
12.09.2008 20:27  // [Гость]
Институт классный, но вот математика(Мороз) и ТОХОД(бабушка в очках) - МУКИ!

***
25.06.2008 02:12  // Ольга
Институт просто супер,главное платить вовремя за учебу,и на занятия можно не ходить.Сдача зачетов,экзаменов проходит легко,за исключением математики,производственных технологий.Оплата хотя и ниже,чем в других ВУЗАХ,но повышается с каждым месяцем.

***
04.03.2008 22:46  // [Гость]
Очень хороший институт и преподаватели и знаниия хорошие.

***
29.02.2008 14:20  // LenaLena
МГЭИ - [censored]!!!
если вы не хотите учиться - вам сюда... платите деньги и всё будет шикарно!!!
я бы назвала этот ВУЗ - ГМИ ([censored]Московский ВУЗ)))
учится куча хачиков, которые даже русского языка толком не знают...
за все перездачи дерут 1500 рубей (у 2008 г. -- эквівалент 0, 75 доллара ЗША -- А.Б), за академ справку - 1500 и её будут делать 2-3 месяца!!!
при переводе в другой ВУЗ деньги за семестр возвращают со скрипом - ДЕКАНША экономического факультета на вопрос а сколько вы вернёте за семестр, который ещё не начался - не вернём, вы только о деньгах и думаете!!! короче, [censored]!!! столько нервов и времени потратила, чтобы выбить 50% от заплаченных денег...
организация учёбы безобразная... методисты вообще не понимают, что вокруг происходит... и где они работают...
постоянно меняются методисты, деканы и т.п... за полгода можно познакомиться с 2-3 методистами, которые курируют группу!!!
совет тем, кто ещё не напоролся на МГЭИ (ГМИ)... поищите другое место учёбы и вы сэкономите нервы и деньги!!!

***
29.02.2008 14:20  // [Гость]
Что то мы ни разу там хачиков не видели............. И преподаватели все не дают спуску. Если нет знаний и не знаешь предмет, то будешь ходить по сто раз пересдавать. А вы знаете что в этом институте самые дешевые пересдачи. Просто вас выгнали с этого института, вот вы его и поливаете грязью.

***
21.01.2008 13:40  // [Гость]
Мне понравился институт. его закончила я и многие мои знакомые. Многие преподаватели из Нархоза. Видно вас отчислили вот вы и пишите, что вуз ужасный

***
01.10.2007 12:22  // [edited]
По поводу знаний. В принципе, научить могут. Преподы хорошие. Но что взять с частных-то вузов?
По поводу самого института. Начальство и самое близкое его окружение - [данный текст скрыт, т.к. оскорбления на сайте запрещены]. [данный текст скрыт, т.к. информация не подтверждена]
Короче, терпеть не могу МГЭИ.
Кстати говоря, адрес-то написан неправильный. Не 3-й дом, а 22-й. И кроме того есть еще два корпуса (пока два). Администрация располагается на Маяковского.

***
27.07.2007 18:49  // ЕкатеринаОТЗЫВЫ.BY - отзывы, идеи, предложения
Хороший институт! Только корпус на Бровки слабенький.ыседить на лавках в аудитории невозможно.Но в принципе знания на 4+
УКантакце давялося знайсці абмеркаванне выкладчыкаў МГЭІ студэнтамі. Даю выбарку:

Алексей С. 25.01.2008 19:28
Когда я учился в МГЭИ многие преподаватели оставили глубокий след. Некоторых уже не помню по фамилиям, да и не хочется никого выделять, а то забудешь кого-то и обидятся. Они все старались и вкладывали в нас частичку себя.
Но пожалуй одну персоналию я все же выделю. Не знаю, преподает ли сейчас он на гуманитарном или нет, может подскажите. МАКАРОВ. Лучше его нейропсихологию знать невозможно. Да и подход верный, на обычных зачетах и экзаменах дрючит, а на госах лучший друг студента. Правильно, че на госах дрючить, раньше надо было, а на госах поводья надо приспустить.

Надежда А. 16.02.2009 16:29
Корондо - Прикольный мужик
Муравлёв - Понимающий такой.. можно потрепаться.. всегда на встречу пойдёт
Цоколова - оч интересно на парах. Классно рассказывает
Чухвичев - тоже приколист но на зачётах экзаменах жесток)))
Пономоренко - Чушок с виду но на госах даже вытянул меня.. так что не всё так плохо)))
Саблина - таких женьщин надо поискать, такая она офигенная. Тоже оч интересно у неё на парах
Калі рэзюміраваць гэтыя ўспаміны ў стылі "спадабаўся сок" / "не спадабаўся сок", то яны часткова пацвярджаюць тое, што я пісаў пра зніклыя вну раней: многае залежыць ад канкрэтных выкладчыкаў, якія могуць быць і ў дзяржаўных, і ў прыватных установах. У кожнай беларускай вну беларускія выкладчыкі вучаць беларускіх (пераважна) студэнтаў за беларускія зарплаты. Таксама студэнты прыватных вну скардзяцца на сквапнасць адміністрацыі: гэта праблема непазбежна, калі адміністрацыя і заснавальнікі ўстановы адукацыі разумеюць, што кожны навучальны год можа стаць апошнім і трэба зарабіць як мага больш грошай зараз, а не ўкладаць іх у перспектыву, рэпутацыю і выкладчыкаў. Дарэчы, з гэтага спісу выключу матэрыяльную базу: яе абнаўляюць практычна ўсе вну.

Алпееў як паэт вачыма моладзі
Фота А. Алпеева на яго творчым сайце alpeev.com (даступны толькі ў кэшы браўзераў)

Некаторы час таму, калі я вывучаў творчасць У. Смялоўскага, а потым даказваў яго значнасць як паэта і пісьменніка ў пэўных колах, мне давялося звярнуць пільную ўвагу на літаратурную спадчыну А. Алпеева. У мяне ўражанне сапсавалася тым фактам, што Алпееў выкарыстоўваў чалавечыя рэсурсы сваёй вну на раскрутку сваёй творчасці, а таксама скандалам вакол адлічэння Кумца ў 2011 г. Таму я на працягу некалькіх год пытаўся розных сваіх навучэнцаў якія ў іх уражанні ад паэзіі гендырэктара МГЭІ. Большасць давалі негатыўную рэцэнзію, хтосьці казаў, што "чалавек стараўся", але некалькі студэнтаў адной вну далі цікавую ацэнку творчасці:

Никита У
Мне больше понравились стихотворения на белорусском. Скажу честно, читал не все, но на русском не сильно привлекли, возможно, из-за того, что я обожаю стихотворения Евтушенко. Но в целом, скажу, что довольно неплохо.

Владислав Г
Поддержу Никиту. Действительно на белорусском языке стихотворения более гармоничны на слух и легче читаются. Стихотворения на русском как по мне сложно зарифмованы, а где-то ее и вовсе нет. Однако смысл в стихотворения что на русском, что на белорусском языках достаточно глубокий.
 
Никита У
Вот-вот, рифму сложно высмотреть

Артём К 
Согласен, но возможно это просто сложные необычные рифмы, предназначенные для человека знающего и понимающего всю их глубину и тонкость

Екатерина Ж
Скажу так: в белорусском слоге больше понимаешь и слышишь из-за того, что слог мягче и мелодичнее. Русскую поэзию отличает достаточная точность и конкретность слов, когда здесь упор идёт на глубину и подсознательную восприимчивость читателя. Я бы даже сказал, что в белорусских стихах больше видно "белорусскую душу", хотя так было бы не совсем верно описать. Иногда создаётся впечатление, что автору куда проще формулировать мысли как раз на его родном языке, нежели на белорусском.
В общем, автор делает упор не на смысл самого слова, а на понимание этого слова читателем, ибо каждый воспринимает одно и то же слово или метафору достаточно по-разному. В русском слоге всё как-то суховато выглядит и поэтому может тяжело восприниматься. Примерно так.
Польскі народны ўніверсітэт і працяг тэмы

Вул. Захарава, 28. Тут у 1-й палове 90-х знаходзіўся Польскі народны ўніверсітэт. Цяпер там пасольства Мальты і Дом дружбы народаў. Асветніцкія мерапрыемствы праходзілі тут і пазней, нярэдка пад эгідай пэўных пратэстанцкіх канфесій. Фота А. Берастоўскага, зробленае 5 кастрычніка 2019 г.

Польскі народны ўніверсітэт (Polski Uniwersytet Ludowy) (ПНУ) існаваў у 1992-95 (?) гг. Пра гэту арганізацыю засталіся звесткі пераважна ў польскай літаратуры, з якіх вынікае, што ён дзейнічаў у Мінску, Брэсце і некалькіх іншых гарадах у азначаны час як варыянт "адкрытага" ўніверсітэта: выкладчыкі з розных вну чытаюць свае лекцыі аматарам пэўных тэм за ўзнагароду ці бясплатна. Гэта праходзіць у арэндаваных памяшканнях. Аматары па розных прычынах не вучацца афіцыйна як вячэрнікі ці завочнікі, магчыма таму, што пытанні, якія ім раскрываюць у народным універсітэце, ім не будуць выкладаць у традыцыйнай вну. У дадзеным выпадку справа была ў цікаўнасці да польскай мовы і культуры. Яўрэйскі ўніверсітэт атрымалася трансфармаваць у нешта больш універсальнае, і туды пайшлі не толькі яўрэі і аматары гебраістыкі, але і людзі рознага паходжання, зацікаўленыя ў дыпломе спецыяльнасцяў, якія могуць даць прыбытак. Напэўна, ПНУ не пашанцавала, бо вывучыць польскую мову ці асновы польскай культуры стала магчыма праз шматлікія моўныя курсы, а аматараў паланістыкі не знайшлося столькі, каб зрабіць старт-ап рэнтабельным адукацыйным бізнесам. Тым не менш, у Беларусі працягваюць дзейнічаць польскія асветніцка-культурныя арганізацыі і ў пэўных умовах магчыма адраджэнне ПНУ як, напрыклад аналага брытанскага Open University, які вядзе трансляцыю заняткаў па тэлебачанні ці анлайн. Zoom i BigBlueButton у гэтым плане даюць шырокую прастору дзейнасці.

Нажаль, тэма зніклых устаноў адукацыі не вычэрпваецца. На падыходзе яшчэ мінімум 2 арганізацыі, якія могуць спыніць сваю дзейнасць. Называць не буду, але назіраю сітуацыю з імі...

Избранное сообщение

Метэаназіранні 2026 г.

 Працягваю свае назіранні за глабальным пацяпленнем. У мінулым годзе рабіў падрабязны агляд , у гэтым вырашыў пісаць крыху лаканічней. Студз...

Зараз чытаюць