Показаны сообщения с ярлыком Самсябевыдат. Показать все сообщения
Показаны сообщения с ярлыком Самсябевыдат. Показать все сообщения

16.06.2022

Мэйсан і Буся. Сачыненне Данііла Берастоўскага

 

***

У дзядулі жыў кот Мэйсан. Ён быў шэры з белым жыватом, зялёнымі вочкамі. Ён вельмі любіў дзядулю, сябраваў з ім. Ён чакаў дзядулю з працы, сумаваў па ім. Калі ён прыходзіў, кот пачынаў бегаць па кватэры і гуляць з ім. Нават калі аднойчы бабуля лаяла дзядулю, Мэйсан стаў яе царапаць.

Аднойчы, калі кот сядзеў на падваконніку, пад гэтым акном сядзела кошка і глядзела на яго. Ён мітусіўся, хацеў патрапіць да яе, але сетка ад камароў яму не давала гэтага зрабіць. Цераз якісьці час дзядуля прынёс яе ў дом. Яны толькі пачалі знаёміцца, але ў гэтыя дні здарылася нешта дрэннае...

Праз некалькі дзён пасля з'яўлення кошкі Бусі (так яе назваў дзядуля) у доме памерла бабуля. Мэйсік, напэўна, зразумеў, што адбылося штосьці  дрэннае, таму што ён захварэў і нічога не еў. Буся таксама. Калі я прыходзіў да дзядулі, я ўбачыў Бусю, якая ляжала на канапе, але яна схавалася. Мэйсан таксама схаваўся недзе.

Цераз некалькі дзён пасля гэтага Мэйсік і Буся паздаравелі. Яны ўжо елі, смачна елі, не сумавалі. Буся вучыла Мэйсю даядаць ежу, бо калі кот не даядаў, кошка з'ядала сама. Яна любіла даставаць Мэйска тым, што біла яго лапкай. Мэйсік быў старэйшы і дужэйшы за яе, але ён цярпліва сядзеў, проста праганяючы яе. Але цераз хвіліну ў яго канчалася цярпенне і ён не вельмі моцна кусаў яе або біў яе лапкай.  Потым ён бегаў за ёй па пакоі, яна пішчала і хавалася.

Буся і Мэйсан добра сябравалі, нават ляжалі і гулялі разам. Гэта добрыя сябры, яны разам і да цяперашняга часу.

11.04.2022

P.S. Усе персанажы і падзеі НЕ выдуманыя. Сачыненне апублікавана з мінімальнымі бацькоўскімі праўкамі лексіка-граматычных памылак і захаваннем аўтарскай арфаграфіі. На фота самі Мэйсан і Буся па стане на лета 2022 г.

Таксама:

10 год у ролі таты

Відэатворчасць Д. Берастоўскага ў адвольным парадку:





01.04.2022

Пахаванне. Успаміны

10 год таму давялося ўбачыць як хаваюць у беларускай вёсцы. Нябожчыца была з Кучак Маладзечанскага раёна. Туды яе адвезлі з горада, дзе яна памерла. Туды і мы ехалі з яе мінскімі сваякамі. Стаяў моцны мароз. Тады перад Новым 2009 годам зіма была люцейш за цяперашнюю. Нягледзячы на печку у машыне, ногі адмарозіў, так што чакаў прыезду на месца з нецярпеннем.

Калі мы прыехалі, на вуліцы вёскі стаяў невялікі натоўп людзей каля мікрааўтобуса. Заднія дзверы мікрааўтобуса былі адчынены. Там стаяла адчыненая труна. Цела старой жанчыны было асыпана кветкамі. Як раз, калі мы пад'ехалі, да нябожчыцы кінулася таксама немаладая кабета і пачала з ёнкам цалаваць яе твар. Пазней я даведаўся, што гэта была яе суседка, якая доўгі час была «ў контрах» з памерлай.



Перад тым, як павезці жанчыну на адпяванне ў царкву ў суседнюю вёску Маркава, мясцовыя жыхары правялі міні-малебен каля яе былога дома, які ўжо некалькі год як належыў камусьці з гарадскіх у якасці дачы. Адзін стары нараспеў чытаў малітвы, а 2-3 бабулі падпявалі «А-амінь!». Гэты стары кіраваў усімі рэлігійнымі цырымоніямі вёскі ў адсутнасць святара. З дома ніхто не выйшаў: была зіма, і новы гаспадар быў відавочна ў горадзе.

Мы пад'ехалі на легкавой машыне да маркаўскай царквы, але ні наша машына ні мікрааўтобус блізка пад'ехаць не маглі. Трэба было занесці труну ў царкву, пакуль чакалі святара. Для гэтага нанялі некалькі маркаўскіх мужыкоў, яшчэ не старых, але моцна прапітых. Адзін з такіх грузчыкаў нечым нагадваў Істоту з рамана пра Франкенштэйна. Агледзіўшы сітуацыю, ён гучна зарагатаў. Ніхто не рабіў яму заўвагі. Мы з вадзіцелям, які вёз мяне з Мінска, зірнулі адзін на аднаго і вырашылі дапамагчы ім несці дамавіну: на мясцовых алкашоў надзеі не было.

Дзякуючы гэтай сумнай цырымоніі я ўпершыню пабываў унутры вясковай праваслаўнай царквы. Але з нейкай прычыны мне там запомнілася толькі дзіўная для мяне канструкцыя , на якую мы ставілі труну. Спачатку я думаў застацца на набажэнстве, каб раптам мясцовыя адэпты зялёнага змія не перакулілі дамавіну падчас вынасу. Але потым вырашыў, што лепш выйсці, каб не абражаць пачуцці тых, хто там быў сваім няўдзелам у цырымоніі.



Потым павезлі памерлую на мясцовыя могілкі, дзе давялося несці труну ледзь не на галаве, прадзіраючыся скрозь хмызу і агароджы. Там адбылося яшчэ адно набажэнства, дзе стары, які вёў набажэнства ў Кучках, ужо падпяваў святару, дарэчы, маладому яшчэ мужчыне. Большасць прысутных падыходзілі да труны, каб пацалаваць нябожчыцы руку і лоб на развітанне. Потым труну закалацілі цвікамі – не ведаю чаму: зараз іх робяць з замкамі – і апусцілі на ручніках у яму, якую ўжо выкапалі загадзя. Некалькі чалавек кідалі зямлю рукамі паводле традыцыі, а потым адзін з мужыкоў закідаў усё жоўтым пяском утвараючы ўзгорак, на якім рыдлёўкай зрабіў выяву крыжа. Вакол магілы снег так і застаўся перамешаным з пяском.

Дачка памерлай дала грошы святару і пластыкавую сумку з бутэлькамі маркаўскім мужыкам, і наша калонна машын паехала ў Кучкі на памінкі.

У доме, дзе сваякі памерлай накрылі стол, мяне чакаў яшчэ адзін звычай. Кожны мыў рукі на вуліцы і выціраў ручніком паводле традыцыі. Я памыў рукі проста таму, што нягожа есці нямытымі рукамі, але атрымалася, што паўдзельнічаў у рытуальным ачышчэнні.

Перад захадам у пакой, дзе стаяў памінальны стол, усім прысутным далі па лыжцы, каб зачэрпнуць памінальнага супа. Можа гэта быў і не суп, але выглядала менавіта так. Дакладна гэта была не каша. Калі падышла мая чарга, я адмовіўся:
– Выбачайце, я другой веры трымаюся.
Мяне прапусцілі за стол, дзе, акрамя мяне не піў толькі вадзіцель, з якім мы разам неслі труну. Усё праходзіла даволі арганізавана. Стары цырымонімейстар прачытаў праваслаўную малітву на сумесі рускай, беларускай і царкоўнаславянскай. Потым усе пачалі есці. Стары заахвочваў:
– Дзяўчаты наліваюць хлопцам, а хлопцы дзяўчатам.

Час ад часу прыём ежы і размовы за жыццё перарываліся словамі цырымонімейстра, які даставаў старую рукапісную кнігу і прапанаваў спець песню. Гэта былі рэлігійныя спевы, пераважна на рускай с элементамі трасянкі, але мала звязаныя з царкоўнымі набажэнствамі, хутчэй мясцовы рэлігійны фальклор.

Даведаўшыся, што я не буду святкаваць Новы год, адзін з вяскоўцаў заўважыў:
– А мы раней таксама не святкавалі гэта. Для нас было адно свята – Каляды.

Усе памінкі цягнуліся каля двух гадзін і праз некаторыя інтэрвалы перарываліся спевамі. У канцы ўсе падняліся і пачалася апошняя памінальная малітва.

Каб не крыўдзіць пачуцці прысутных, я проста выйшаў на вуліцу. Маё паліто было завалена дзясяткамі іншых, і я выйшаў у швэдары, шукаць мясцовы біятуалет.

Калі мы прыехалі з могілак, яшчэ толькі пачынала змяркацца, а цяпер стаяў цёмны вясковы зімовы вечар. Ліхтарык мабільнага ледзь асвятляў дарогу. Холад стаяў сабачы, а глыбокі снег правальваўся ў боты.

Праз пару хвілін, я вярнуўся ў хату. У пакоі яшчэ ішло набажэнства, а я ўвесь калаціўся ад холаду. Вырашыў застацца ў кухні і пачаў прысядаць ды рабіць іншыя практыкаванні. Праз хвіліны дзве сагрэўся і пачаў проста слухаць, пра што спяваюць людзі ў пакоі. Чамусьці запала ў галаву думка: яны моляцца, каб Марыя ўпрасіла Бога не адпраўляць душу памерлай у пекла, якое ж шчасце ведаць, што Бог не такі жорсткі, нікога не катуе ў пекле і ўваскрэсіць памерлых у свой час.

Але ў той дзень я амаль не размаўляў на гэту тэму ні з кім з вяскоўцаў. Некаторыя з іх ужо не здзіўляліся, ні таму, што мінчанін размаўляе з імі па-беларуску, ні таму, што я не п'ю з імі, бо мы бачыліся раней. Праўда ў той вечар, калі ўжо большасць гасцей разыходзіліся, нейкі пажылы мужчына, які не быў са мной знаёмы, звярнуў увагу на маю беларускую:
– Вы размаўляе па-беларуску, малады чалавек? А чым вы займаецеся?
– Выкладаю англійскую мову.

Ён казаў мне некалькі кампліментаў за гэта. Мае мінскія беларускамоўныя сябры часам смяюцца з майго «маскальскага» акцэнту. Заўважаў што, чалавек, які размаўляе на літаратурнай беларускай мове ў беларускай вёсцы, выклікае нейкую павагу, але не робіцца з гэтага сваім. Але я сваім стаць і не імкнуўся.

Памінкі скончыліся вельмі арганізавана. Толькі некалькі чалавек засталіся ў хаце піць далей. Гарадскія і вяскоўцы разышліся. Я сеў у машыну, на якой мяне прывезлі з Мінска, і яна зноў панесла мяне ў сталіцу Беларусі. Тады мне нават і не думалася, што больш у гэту вёску я ніколі не прыеду...

Снежань 2018 г.

Фотаздымкі зроблены ў красавіку 2026 г. на месцы падзей: 1. вясковая хата нябожчыцы ў Кучках; 2. від з месца на могілках, дзе яна пахавана на царкву на даляглядзе, дзе яе адпявалі (а/г Маркава) (фота А. Берастоўскага)

03.01.2019

Зрабіў!

Нарэшце дапісаў кнігу па гісторыі ЗША. Яе асобныя часткі даступны тут па тэгу ЗША. Але ў кнізе ўсё максімальна дапрацавана.

У бліжэйшы вольны час арганізую яе друк абмежаваным тыражом за свае грошы.

***
"Бліжэйшы вольны час" надышоў у кастрычніку 2019 г. У лістападзе атрымалася знайсці выданне, якое найбольш падыходзіла па цане і адпавяданню патрабаванням. І ў снежні нарэшце атрымаў на рукі 25 экземпляраў кнігі.



Працяг будзе...

04.06.2018

Гэта Беларусь, хлопча! Апавяданне.


Саша глядзеў на асенняе неба. Ён сядзеў на халодных брусах, але не адчуваў холаду. У небе высока, амаль нябачна, зноў прамільгнула нейкая птушка. Цяпер Саша аддаў бы ўсе грошы свайго бацькі, каб быць на яе месцы...

У гэты момант з барака выйшлі амаль ўсе астатнія мужыкі з іх брыгады. Гэта яны давалі магчымасць Максу застацца сам-насам з адным з пакрыўджаных і атрымаць інтымныя паслугі.

Некалькі вернікаў ужо стаялі невялікай купкай з кубачкам какавы з якога пілі па чарзе па два глытка. Яны адзначалі Вячэру Гасподню. Прычым сядзелі не за рэлігію: амаль усе яны былі тут за бытавыя забойствы і сталі вернікамі непасрэдна на зоне.

Многія з тых, што выйшлі, закурылі, а Паўло, адзін з самых неадэкватных, кінуўся на брусы практыкавацца. Саша саскочыў не чакаючы, пакуль Паўло яго папросіць. Ён крыху баяўся Паўло, бо той мог кінуцца на такіх, як ён, без прычыны з крыкам «Дзічына, ты чаго тут?!», але ў Сашы была падпіска: ён грэў брыгаду і існавала правіла не чапаць яго.

Усё пачалося не так яшчэ ў школе. Саша быў сынам уплывовага чыноўніка, але бесхарактарным хлопцам. Час ад часу разам з хлопцамі з класа прагульваў урокі, смактаў піва і электронныя цыгарэты ці глядзеў парнаграфічныя ролікі. Бацькі перыядычна выкрывалі яго паводзіны, пазбаўлялі тэлефона ці кішэнных грошай на месяц. І Саша браўся за розум, але праз некаторы час зноў блытаўся са старымі сябрукамі.

Калі надышоў час выпускных экзаменаў, бацькі населі на Сашу так, што ён мусіў засяродзіць усе сілы на вучобу і часу на сябрукоў не заставалася. Але потым быў выпускны, які хлопец яшчэ доўга не забудзе.

Выпускны баль прайшоў нармальна. Усе прынялі па бакалу шампанскага (ну, бацькі з настаўнікамі даганяліся і больш сур'ёзнымі напоямі), патанчылі, зрабілі пару дзясяткаў сэлфі і разышліся сустракаць світанак згодна старой традыцыі. Калі ўсе разыходзіліся купкамі, Лёха, адзін з  яго кампаніі, падышоў да хлопца і сказаў:

– Іллюха Зверабой чакае ўсіх каля свайго пад'езда ў тры ночы. Прыходзь. Будзе крута.

Саша кіўнуў: прыйду. Потым з бацькамі пагуляў да дванаццаці ў кампаніі пай-дзяўчат і іх бацькоў. Многія вырашылі ісці на рэчку, і тут яго тата з мамай вырашылі пайсці дамоў. Гэта дало нагоду Сашы застацца ў дзявочай кампаніі да патрэбнага часу і потым пайсці да Зверабоя.

Іллюха Зверабой атрымаў сваю мянушку за забойствы дваровых катоў і сабак у сёмым класе. Ён быў адным з самых жорсткіх хлопцаў у класе, але заўсёды гатовы абараняць Сашу. Таму адмаўляцца ад сустрэчы з ім Саша зусім не жадаў.

Каля пад'езда Зверабоя было яшчэ тры хлопцы, акрамя гаспадара. На лаўцы стаяла пластыкавая бутэлька і конаўка, а таксама нарэзка каўбасы і сыра.

– Зарулівай, Саха! Сапраўдны самагон для брутальных мужыкоў! – гасцінна запрасіў Іллюха.

Бутэлька на 2 літры была ўжо напалову пустая. Яшчэ праз палову гадзіны там засталося толькі на паўконаўкі. І тут Зверабой дастаў сумку-баул з-пад лаўкі і заявіў:
– Цяпер рэальныя пацы ідуць са мной да школы, перадаць дырэктрысе наш развітальны падарунак.
– А што гэта? – запытаўся нехта.
– Брукаванка. Будзе прыкольна. – адказаў Зверабой.

Яны з Сашам цягнулі цяжкі баул да школы моўчкі. Астатнія хлопцы травілі анекдоты пакуль ішлі побач. Да школы дайшлі за пяць хвілін.

– Кароча, каб родная школа была як у Беслане, – загадаў Зверабой і дастаў з сумкі першы камень. – Цэлім у кабінет дырэктрысы.

Кабінет дырэктара знаходзіўся па-над уваходам у школу. Усе тры вокны выглядалі на двор. І ўсе тры зазвінелі амаль адначасова. Праз хвіліну ад акон кабінета засталіся толькі рамы, але хлопцы ўсё шпурлялі і шпурлялі туды брукаванку. Пазней стала вядома, што камп'ютар на стале, шафа з дакументамі і нават фікус у гаршку сур'ёзна пацярпелі ад юных вандалаў.

Хлопцы білі і іншыя вокны, а Саша ўвайшоў у раж, схапіў каменную урну і пачаў біць ёй шкляныя дзверы на ўваходзе. У гэты момант раздаўся крык:
– Шу-у-ухер!!

Усе кінуліся бегчы. Саша разгубіўся і пабег з цяжкай урнай у руках. Ён кінуў яе толькі на школьным стадыёне, дзе ўжо за ім бег патрульны міліцыянер. Праз яшчэ хвіліну, Саша атрымаў выспятка ў спіну і паляцеў на дол. Міліцыянер насеў зверху і адразу надзеў хлопцу наручнікі.

Праз хвілін пятнаццаць Сашу ўжо прывялі ў аддзяленне. Амаль адначасова прывялі і Зверабоя. За сталом сядзеў ружовашчокі бландзін у міліцэйскай форме, які курыў адну цыгарэту за другой. Здавалася, ён быў равеснікам хуліганам.

– А-а, Зверабой – казаў бландзін быццам добраму знаёмаму. – Зноў за старое бярэшся? Ну, пішы чыстуху адразу. Колькі вас было. Навошта гэта рабілі і гэтак далей.
– Каб я мянтам сваіх друганоў здаваў... – пачаў казырыцца Зверабой.

У гэты жа момант бландзін заляпіў хлопцу такую аплявуху, што той паляцеў са стула.

Мацюгаючыся і плачучы, Іллюха здаў усіх удзельнікаў сваёй аперацыі і дадаў:
– Нас арганізаваў Саха. Ён у нас у аўтарытэце. Кажы, Саха?

Саша баяўся, але яму падабалася адчуць сябе аўтарытэтам, і ён кіўнуў: так. Міліцыянер толькі ўсміхнуўся: не паверыў.

Праз паўгадзіны бацькі Сашы ўжо былі у аддзяленні. Каб замяць справу, усе дзесяць тысяч баксаў, якія нейкім чынам зарабіў яго тата, разышліся міліцыі, дырэктару ды на рамонт школы.
– Як прыйшло, так і зышло, – бурчаў тата, тады буйны чыноўнік і, адначасова, кансультант у прыватнай кампаніі. – Крутануўся, атрымаў дзесяць штук, а сынок усё спусціў.

Пасля гэтага бацькі зноў узяліся за Сашу. Ён паступіў у вну на эканаміста. Бліскуча здаў першую сесію. Неўзабаве надышла вясна. Як раз у гэты час у жыцці Сашы з'явіўся Штэк. Саша ніяк не мог узгадаць сапраўднае імя гэтага хлопца. Здаецца, Штэк нідзе не вучыўся, але круціўся вакол студэнтаў-эканамістаў і добра ведаў дзе і як арганізаваць файную вечарынку. Сам ён быў недзе з Расіі, а што дакладна рабіў у Беларусі, дзе жыў і на якія грошы, Саша так і не даведаўся.

Дзякуючы Штэку, Саша пазнаёміўся з некаторымі дзяўчынамі, з якімі, згодна іх уласных слоў, можна было «займацца сексам без рамантычных замарочак». Таксама былі рэлаксацыйныя пасядзелкі з півам пасля лекцый па вышэйшай матэматыцы ды статыстыцы. Саша піў памяркоўна, таму бацькі ў гэтым праблем не бачылі. Раз ці два Штэк бываў у Сашы дома: разам гулялі у «кантру» ці «танкі».

Быў канец мая. Горача. Усе залікі здадзены. На бліжэйшым экзамене абяцаны «аўтамат». І як раз у гэты момант Штэк прапанаваў пракаціцца на яго машыне за горад. Спачатку яны проста аб'ехалі МКАД на вялікай хуткасці, потым з'ехалі на ціхі лужок каля лесапарку. Тут Штэк дастаў бляшанку з нейкай травой і скруціў самакрутку з газеты. Падняўся густы белы дым. Юнакі па чарзе зацягваліся. У Сашы абудзіўся моцны апетыт, і ён накінуўся на «колу» з чабурэкамі.

Хлопцы амаль дакурылі самакрутку, як не заўважылі падыход сяржанта ДАІ.

– Вашыя дакументы! – ветліва, але строга сказаў міліцыянер і  працягнуў: – Што курым?
– Камандзір, давай дамовімся? – прапанаваў Штэк і палез у кішэню за грошамі.
– Гэта Беларусь, хлопча! – рэзка абарваў яго сяржант і, запісаўшы расійскі нумар машыны Штэка, ціха дадаў: – тут табе не Расія.

Усё, што было пазней з нейкай прычыны праляцела для Сашы як начны кашмар, ад якога прачынаешся у халодным поце, а поўнасцю згадаць не можаш. Памятаў, як яго і Штэка ў той жа дзень адправілі ў следчы ізалятар, а на наступны дзень Штэка кудысьці ўвялі і Саша застаўся зусім адзін сярод хамаватых зняволеных. Памятаў суд, калі яго бацька здолеў дабіцца таго, каб пракурор запатрабаваў яму толькі 7, а не 8 год, а суддзя дала толькі 5 год строгага рэжыму. Памятаў, што Штэку далі ўсе 8 і судзілі яшчэ за нейкія махінацыі. Памятаў як пастарэлі рукі і твар яго маці якая прывозіла яму цяжкія сумкі з ежай і цыгарэтамі. Звычайна з усяго гэтага Сашы даставаўся толькі кавалак каўбасы ды пачак чаю.

Цяпер праз год і чатыры месяцы ён ўжо амаль звыкся з жыццём у калоніі. Паколькі яго тата траціў вялікія грошы не толькі на адвакатаў, але і на сына за кратамі, Сашу не чапалі. Але ён не мог не бачыць, што тых двух небарак, якія таксама адбывалі тэрмін за наркотыкі, і якія не мелі багатых бацькоў, білі даволі часта, асабліва Паўло, які мог ноччу стукнуць каго-небудзь са слабых палкай ці напіхаць ім паперы паміж пальцаў ног ды падпаліць пакуль яны спалі. Ад гэтага Саша ніколі не спаў спакойна.

Нядаўна прыйшла навіна, што тату звольнілі з дзяржаўнай службы. Цяпер сям'я жыве толькі на тое, што зарабляе кансультантам у прыватнай канторы. Саша разумеў, што гэта яго віна, але было страшна, што будзе, калі яго бацькі перастануць грэць яго брыгаду. Праўда, была магчымасць крыху зарабіць: зэкаў выкарыстоўвалі на дрэваапрацоўчым камбінаце, і за пагрузку дрэва Саша мог атрымаць свае законныя 5 рублёў ды купіць сабе што-небудзь паесці у кіёску пры калоніі.

На спортпляцоўку выйшаў Ігнат, таксама былы студэнт-эканаміст. Час ад часу, калі ніхто не бачыў, Саша мог размаўляць з ім як з нармальным чалавекам. Але цяпер вакол былі людзі, і з Ігнатам нельга было ні размаўляць, ні павітацца за руку. Хлопец гуляў у карты з суседам па пакоі ў інтэрнаце. Абодва п'яныя. На кону анальны секс пераможцы з пераможаным. Ігнат выйграў і атрымаў прыз. А на наступны дзень яго сусед заявіў у міліцыю...

Ігнату хацелася пастаяць бліжэй да Сашы, але Паўло, які рабіў ужо шосты заход на брусы, цыркнуў:
– Валі давай, манка ў галаве!

Ігнат пакорліва адышоў. Але Паўло не меў права яго біць. Ігнат быў з пакрыўджаных, але не рабочы певень, як называлі мужчын-прастытутак у брыгадзе.

З барака выйшаў Макс, блатны зэк, які часта бываў у карцэры за адмову падпарадкоўвацца турэмнай ахове. За гэта ён быў у аўтарытэце сярод мужыкоў брыгады. Паўло, які заўсёды быў з ім у маўклівых контрах, толькі кінуў:
– Жанчына заўжды лепш за пеўня. Правільна я кажу?! – грозна гукнуў ён Сашы.
– Вядома, – адказаў хлопец.

Паўло праславіўся тым, што раскалоў нейкага бізнесмена, які адмаўляўся паведаміць следчым куды схаваў «левыя» грошы, калі прыставіў перфаратар да яго галавы. З такім спрачацца жадання не было.

У Сашынай галаве круцілася нейкая музыка, якую круцілі ў рэпартажах з БТ, а брыгада павінна была абавязкова глядзець беларускае тэлебачанне, асабліва навіны і палітычныя рэпартажы. Раней Саша зусім не глядзеў тэлек, толькі Юцьюб, але тут для яго гэта быў свайго роду выхад за краты. Музыка ў галаве хлопца спынілася рэальным нягучным спевам: вернікі, што адзначалі Вячэру Госпада, зацягнулі сваю песню. Астатнія не звярталі на тое ўвагі. 

Раптам згадалася, што праз тры дні яго дзень нараджэння. Зэкі нярэдка падсаджваліся да Сашы, каб разам папіць чаю з цукеркай. Таму у хлопца ўжо амаль не засталося ніякіх харчовых запасаў, а імянінніку трэба было праставіць вядро чыфіра. Таму Саша вырашыў не чапаць свой апошні пачак чаю да імянін.

– Лепш пагаладаць, чым цярпець кпіны, – разважыў хлопец. – Мне з імі яшчэ чатыры гады жыць. На амністыю ці датэрміноўку разлічваць не мае сэнсу. Курыць траву – гэта табе не чалавека забіць. Гэта Беларусь, хлопча!

Малюнак апрацаваны аўтарам апавядання на падставе матэрыялаў, знойдзеных у інтэрнэт-рэсурсах, у якасці ілюстрацыі і не мае дачынення да зместу апавядання. Усе персанажы і падзеі выдуманыя, магчымыя супадзенні выпадковыя.

Поўны дапрацаваны цыкл апавяданняў "Гэта Беларусь, хлопча!" (PDF) Магчымы разыходжанні з тэкстам апавядання ў блогу.

19.05.2018

Гэта табе за сок! Апавяданне.


Радавыя старанна рвалі траву рукамі. Каса была адна на ўсю роту ды і я не давалі. Пачатак жніўня выдаўся спякотным, і Дзяніс пакутаваў ад смагі. Ён служыў вахтавым метадам: папераменна працаваў на заводзе ды вучыўся на завочцы ў вну і вяртаўся ў частку на чарговы збор.

У сталоўцы чакаў трохлітровы слоік з халаднаватым яблычным сокам для салдат. Дзяніс ужо заплаціў сяржанту за дазвол яго піць. Бывала, што старшына выпіваў па некалькі шклянак, і салдатам даставалася крыху больш за палову слоіка. Сёння яго не было, значыць папіць давядзецца.

Акно ў сталоўцы было адчынена. Праз яго быў бачны поўны слоік на палічцы і не толькі. Дзяніс стаў недалёка, каб крыху адпачыла спіна, і глядзеў у гэта акно.

У сталоўцы стаялі старлей, камандзір яго роты, і лейтэнант з іншай школы іх вучэбкі. Абодва маладыя хлопцы, крыху старэйшыя за Дзяніса. Нешта гавораць адзін аднаму з мацерком, рагочуць... Потым афіцэры паціснулі рукі адзін аднаму і старлей дастаў траўматычны пісталет. Стрэліў практычна не пацэліўшы, і слоік разляцеўся на друзачкі. Лейтэнант дастаў грошы, аддаў старлею і абодва смяючыся пайшлі са сталоўцы.

***
Праз некалькі год жыццё закінула Дзяніса ў гарачую кропку, дзе ён быў снайперам. Ад першага забітага ворага хлопца вырвала. Потым звыкся.

У такі ж спякотны жнівеньскі дзень іх атрад адбіваў адну атаку за другой, трымаючы подступы да дарогі на горад. Дзяніс ляжаў на ўзгорку вясковых могілках, схаваны помнікамі і густымі дрэвамі, і час ад часу пастрэльваў з вінтоўкі па камандзірах і спецыялістах варожай арміі.

Нечакана Дзяніс ўбачыў у прыцэл свайго былога камандзіра роты. Ён быў апрануты ў міліцэйскую форму – добраахвотнікаў абедзвюх армій апраналі ў што давядзецца – і страляў з аўтамата пад прыкрыццём падбітай легкавой машыны. Амаль аўтаматычна Дзяніс спусціў курок і дадаў:
– Гэта табе за сок!

Былы афіцэр паваліўся на зямлю. Дзяніс прыцэліўся ў хлопца, які падбег да забітага стралка, але ў гэты момант могілкі, дзе хаваўся снайпер, накрылі з мінамётаў. Апошняе, што паспеў падумаць Дзяніс было:
– І чаго мяне сюды пацягнула?

Крыніца ілюстрацыі izh.kp.ru. Фотаздымак не мае дачынення да апавядання. Усе персанажы і падзеі выдуманыя. Магчымыя супадзенні выпадковыя.

Поўны дапрацаваны цыкл апавяданняў "Гэта Беларусь, хлопча!" (PDF) Магчымы разыходжанні з тэкстам апавядання ў блогу.

09.04.2018

Усё можна! Апавяданне.

Кацярына Іванаўна ніяк не магла дагнаць свайго пяцігадовага сына Эдзіка. Ён ляцеў з дзіцячага садзіка раскінуўшы рукі быццам ён самалёт. Вось ён ужо выскачыў за браму сада і паляцеў па суседнім двары.

– Ты што робіш, хлопчык?! – раздаўся крык нейкай старой бабулі.

Кацярына Іванаўна не магла бегчы на сваіх шпільках, але яна пашыбавала так хутка, як толькі магла.

На дарозе недалёка ад садзіка спрабавала падняцца старая жанчына, якую відавочна толькі што збіў з ног Эдзік. Сам жа хлопчык насіўся самалётам далей паміж прыпаркаванымі машынамі.

– Дзякуй Богу, нічога не адбылося – падумала Кацярына Іванаўна і кінула – Глядзець трэба куды ідзеце!
– Гэта мне глядзець?! – абурылася старая. – Ваш сын збіў мяне з ног!
– Вам у вашым узросце трэба думаць пра вечнае ды пад ногі глядзець! Я сына з такой цяжкасцю нарадзіла ў свае 37! Я яму ўсё дазваляю! Усё!!!

І Кацярына Іванаўна пераможна пайшла да сваёй машыны, вакол якой насіўся і галёкаў Эдзік. Яна нічога не сказала хлопцу, і той задаволена сеў на дзіцячае сядзенне.

Пакуль Кацярына Іванаўна прышпільвала сыну рамень бяспекі, яна адчула як моцная рука схапіла яе за бядро. Павярнуўшыся, жанчына ўбачыла няголенага бруднага п'янага мужыка невядомага ўзросту, які пажадліва глядзеў на яе дэкальтэ. Кацярына Іванаўна працавала дырэктарам прэстыжнай гімназіі. Яе баяліся і настаўнікі, і вучні. Але тут яна сама збялела ад жаху і не ведала што сказаць.

– Пайшлі са мной, чувіха, – прамармытаў мужык, усё яшчэ трымаючы яе за бядро. – У мяне сёння дзень нараджэння. Мне ўсё можна. Усё! Жонка казала: сёння можаш бабу прывесці. Пайшлі. Мне нельга адмаўляць.
– Пусціце мяне, – слёзна папрасіла Кацярына Іванаўна. – Пусціце, калі ласка.

П'яны мужык адпусціў жанчыну і дадаў:
– Ну і прэч адсюль!

Кацярына Іванаўна кінулася ў машыну, дрыжачымі рукамі павярнула ключ запальвання і як мага хутчэй выехала прэч. Яе сын маўчаў усю дарогу, як і яна сама.

Поўны дапрацаваны цыкл апавяданняў "Гэта Беларусь, хлопча!" (PDF) Магчымы разыходжанні з тэкстам апавядання ў блогу.

16.03.2018

Не атрымалася. Апавяданне

Марыя нервова чакала, што скажа «шаман» (такая мянушка была ў загадчыка аддзела ідэалагічнай і прафсаюзнай работы). Паседжанне ішло ўжо каля гадзіны, спачатку разбіралі паперы і загады вышэйшых інстанцый, а тут Вадзім нечакана падставіў яе перад начальствам. Яна ведала, што яе могуць падставіць за вольнасці ў рабоце, але ад Вадзіма гэтага не чакала.

Справа ў тым, што год таму ён пачаў заляцацца да яе. Не ён першы, бо мужыкоў у арганізацыі хапала і мабыць палова з іх спрабавала «падкаціць» да прыгожай трыццацігадовай недаткнёнцы. Але Вадзім быў іншым. Здавалася, ён імкнуўся проста быць сябрам адзінокай дзяўчыны. Піў з ёй каву падчас перапынкаў, дапамагаў разабрацца ў новых камп'ютарных праграмах, размаўляў з ёй за жыццё, часам падвозіў дадому пасля работы і пры гэтым ніколі не спрабаваў нават дакрануцца да яе рукі. І Марыя адчула, што не можа жыць без гэтага мужчыны. Але дыстанцыю трымала далей. Ужо апякалася ў жыцці і мужчынам не верыла.

Потым Вадзіма выклікалі ў Бангладэш у камандзіроўку. Яна цягнулася два месяцы і за гэты час ён не спрабаваў звязацца з ёй, хоць ведаў яе рабочы адрас у Skype. Марыя таксама не пісала Вадзіму. Калі вярнуўся, адносіны іх неяк самі сабой сталі роўныя і дзелавыя. Пакуль не паднялося пытанне аб тым, хто будзе кіраваць новым праектам, які мог прынесці шмат «левых» грошай і арганізацыі і ўдзельнікам. Начальства выбірала паміж Вадзімам і Марыяй і тут Вадзім на чарговай планёрцы пры ўсіх падняў пытанне ці можа кіраваць такім адказным праектам чалавек, які парушае інструкцыі і пратаколы выканання работы. Ён ужо сабраў кампрамат на Марыю і падаў дырэктару, а той спіхнуў справу «шаману». Гэта магло азначаць не толькі яе адхіленне ад спраў праекта, але непрацягненне працоўнага кантракта з дзяўчынай на наступны год.

«Шаман» паглядзеў падборку кампраматных дакументаў, мацюгнуўся пры ўсіх прысутных і сказаў:

– Дзіцячы сад! Хто хоць раз не парушаў інструкцыі да пратаколы?! Ёсць пісьмовыя скаргі грамадзян на працу Марыі Пятроўны Скач?! Няма? Тады і няма чаго хвалю гнаць. Хто з прысутных збіраў гэтыя дакументы?

Вадзім маўчаў і рабіў выгляд, што вывучае дакумент, які ляжаў перад ім на стале, але яго твар збялеў ад жаху.

У гэты момант тэлефон галоўнага ідэолага зазваніў.

– Так. Разумею. Шкада. Перадам. Да пабачэння. – коратка адказваў «шаман» і, паклаўшы трубку, аб'явіў супрацоўнікам: – Наш суперграшовы праект не зацвердзілі вышэйшыя інстанцыі. Не атрымалася. Усе свабодныя.

– Не атрымалася, – падумала Марыя вяртаючыся на сваё рабочае месца.

Поўны дапрацаваны цыкл апавяданняў "Гэта Беларусь, хлопча!" (PDF) Магчымы разыходжанні з тэкстам апавядання ў блогу.

11.02.2018

Альтэрн. Апавяданне



Улад прачнуўся за тры хвіліны да таго, як зазвінеў будзільнік. Ужо амаль чатыры месяцы ён праходзіў альтэрнатыўную службу ў доме састарэлых. Звык прачынацца рана. Звык сам даглядаць за сабой. Ужо не адчуваў таго стрэсу, які перажыў за першы месяц жыцця без бацькоў у інтэрнаце пры доме састарэлых.

Першай справай хлопец сеў чытаць Біблію. Для гэтага ён знарок падымаўся за 15-20 хвілін раней. Улад спрабаваў падымацца яшчэ раней, каб рабіць зарадку, але з гэтым не атрымалася.

Прачытаўшы некалькі раздзелаў і памаліўшыся, Улад разбудзіў Толіка. Яны абодва праходзілі службу разам, абодва былі адной веры, але за чатыры месяцы амаль не размаўлялі. Толік кожную свабодную хвіліну гуляў у гонкі на камп'ютары. Рэлігія яго больш не цікавіла. Нават калі да інтэрната прыехалі некалькі яго аднаверцаў каб наведаць яго як духоўнага брата, Толік папрасіў Улада перадаць ім, што не выйдзе і размаўляць з імі не збіраецца. Так два юнакі фармальна былі таварышамі па службе, жылі ў адным пакоі, лічыліся братамі па веры, але за дзень размаўлялі паміж сабой не больш за пяць хвілін.

Улад моўчкі з'еў сняданак і пакрысе загрузіў у свой тэлефон аўдыязапісы яшчэ двух раздзелаў чарговай рэлігійнай кнігі. Каб вір «альтэрнатыўнага» жыцця не зацягнуў яго празмерна, ён стараўся не толькі наведваць рэлігійныя сустрэчы па выхадных днях, але і перачытаць (дакладней, пераслухаць) як мага больш кніг, якія яму было лянота чытаць да службы. Ён ужо праслухаў, мабыць, шэсць такіх кніг, і гэта стала для яго карыснай звычкай.

У асноўныя абавязкі Ўлада і Толіка ўваходзіла карміць, даглядаць і мыць жыхароў дома састарэлых і прыбіраць у іх пакоях. Уладзік настаяў на тым, каб не мыць жанчын, яму не дазваляла гэта рэлігійнае сумленне, і яму прыйшлося выслухаць як начальнік крычаў, гразіўся адправіць яго на лесапавал, але ўрэшце згадзіўся на яго ўмовы: дапамагло добрае веданне сваіх правоў.

– Ну што, секцыя, кармі, мяне, – прабурчаў Клім Піліпыч, адзін з ляжачых старых, які ўвесь час спрабаваў кпіць з альтэрнаў, – бо твая Біблія мяне не накорміць.

Слова «Біблія» Піліпыч заўсёды прамаўляў з нецэнзурнай рыфмоўкай, каб пакрыўдзіць даглядчыка. Але Ўлад на гэта не вёўся, а Толіку было ўсё роўна.

– Вось у мяне дык была служба! – разважаў Піліпыч, пакуль Улад ставіў яму ежу на тумбу каля ложка – Я ў Паставах усіх дзяўчат памацаў! А аднойчы – Піліпыч захіхікаў, адкашляўся і працягнуў паўшэптам: я і жонку камандзіра роты таго-гэтага! Разумееш? Я тэлемайстрам на грамадзянцы быў, дык трэба было ім тэлевізар адрамантаваць. А там яго баба на стол чай з булкамі ды ля-ля, ля-ля... А камандзір у казарме. Ну і я гы-гы-гы-гы, кхе-кхе! Вось гэта была Біблія, а не тое, што ў цябе. І твой Бог мне ўсё спіша: я святару дзясятку даў, калі ён тут быў, так што нічога ты мне, секцыя, не дакажаш.

А Ўлад і не спрабаваў даказаць. Яны ўжо адспрачаліся першыя два месяцы яго службы, а цяпер Піліпыч зноў і зноў уключаў сваю катрынку. Ведаў альтэрн ад Сцяпаныча, суседа па пакоі Піліпыча, не толькі пра амурнае мінулае свайго апанента. Клім Піліпыч двойчы доўга сядзеў за крадзяжы, нарабіў дзяцей па ўсяму Саюзу і хаваўся ад аліментаў, а цяпер дажываў свае дні ў доме састарэлых аднаногі (адну нагу ампутавалі, бо курыў як паравоз), ссохлы і непатрэбны ні дзецям, ні ўнукам. Сцяпаныч таксама бедаваў: ён толькі раз у жыцці здрадзіў жонцы, заўсёды прыносіў зарплату ў дом, піў рэдка, дзецям дапамагаў і ўнукам, а тыя потым здалі яго сюды паміраць.

Уладу было шкада гэтых ссохлых старых. Часта размаўляў з імі пра сваю біблейскую надзею. Праўда, з цягам часу гэтыя размовы былі больш кароткімі: не спрачаўся па дзве гадзіны, а знаходзіў нейкую трапную думку і казаў яе старым.

Пасля сняданку трэба было дапамагчы разгрузіць прадукты, якія прывезлі старым. Улад ведаў, што лепшая частка гэтых прадуктаў дастаецца супрацоўнікам і начальству, але сам у махінацыях не ўдзельнічаў, ды яму і не асабліва прапанавалі. Як толькі скончылася разгрузка, на мабільны пазваніў дырэктар дома і загадаў:

– Кароча, Улад, тут наша паварыха-зменшчыца запіла. Твая задача дапамагчы прыгатаваць абед і вячэру, а потым разнесці па пакоях. На твайго Толіка спадзявання няма, а ты разумны. Давай! Вечарам дасі справаздачу, як што было. Да сувязі!

Альтэрн закруціўся на кухні. Справа ўжо знаёмая. Час пабег неўпрыцям.

Перад абедам на кухню зайшла санітарка Яна з мясцовага персаналу. Ёй яшчэ было крыху за трыццаць, але яе стаўленне да алкаголю і тытуню ўжо давала ёй выгляд больш паважнага ўзросту.

– Што, альтэрн, зноў балдзееш пад сваю Біблію? – запыталася жанчына з кпінай, як заўважыла, што Улад у навушніках.
– А што? Зайздросцім? – адказаў тым жа тонам Улад.

Гэтага санітарка не чакала. Аднойчы Яна паспрабавала разняволіць гэтага нявінніка ў падсобцы, але ён адштурхнуў яе і выйшаў. З таго часу яна не абмінала магчымасці кпіць з адзінага хлопца, які адмовіўся ад дармовага сексу ў гэтым глушы. Улад заўсёды маўчаў. Нават калі Яна кпіла з яго перад усім калектывам і пускала плёткі, што ён «блакітны». А тут голас прарэзаўся ў хлопца. Не ведаючы, што адказаць, санітарка махнула рукой і выйшла.

Увесь дзень Улад круціўся то на кухні, то па пакоях састарэлых. Калі надышоў вечар хлопец плюхнуўся на канапу, залез у вайбер, дзе сябры ўжо столькі ўсяго панапісалі, адпісаўся бацькам, што жывы-здаровы, хацеў яшчэ падрыхтавацца да выступлення з заданнем на рэлігійнай школе, але сам не заўважыў, як заснуў.

Каля апоўначы яго разбудзіў крык. Недалёка ад іх блока знаходзіўся пакой вар'яткі бабы Тані, што крычала па начах. Улад ніяк не мог звыкнуцца да яе крыкаў. Паглядзеў на Толіка, які ганяў свае віртуальныя машыны і слухаў музыку ў навушніках. Потым на гадзіннік. Было ўжо амаль 2:30. Трэба спаць, заўтра не будзе сіл. І Улад расправіў ложак, распрануўся і лёг.

Яго разбудзіў дотык Яны. Улад спачатку сумеўся, але па сур'ёзнаму выразу яе твару зразумеў, што яна прыйшла не за гэтым. На гадзінніку было 4:10

– Хлопцы, ідзіце Піліпыча грузіць! – казала санітарка, і пачала тармасіць Толіка, які ўжо спаў.
– Ідзі, сама грузі, я нябожчыкаў баюся, – адмахнуўся Толік і лёг спаць далей.

Улад звыкла пайшоў дапамагаць санітарам перакласці памерлага на насілкі. Першы раз яму было цяжка дакрануцца да мерцвяка, але гэта быў ужо чацвёрты, і альтэрн  звыкла пераклаў аднаногага нябожчыка з ложка на насілкі быццам пакаваў чамадан.

Крыху пазней трэба было дапамагчы адвезці Піліпыча з морга ў крэматорый: ад старога адмовіліся ўсе сваякі і яго мелі крэміраваць за дзяржаўны кошт. Паездка ў крэматорый значыла для Ўлада, што сёння ён ужо не паспіць. Можа ў абедзены перапынак пашанцуе.

Калі альтэрн з яшчэ адным санітарам грузіў машыну, пачало ўзыходзіць ласкавае летняе сонца. Заспявалі першыя птушкі.

– Яшчэ адзін дзень пачаўся. – падумаў Улад. – Яшчэ адзін дзень, які набліжае канец маёй службы!

Усе персанажы і падзеі выдуманы. Магчымыя супадзенні выпадковыя. Фотаздымак узяты з іншага паведамлення гэтага блога на тэму АГС і выкарыстоўваецца тут у ілюстратыўных мэтах.

Поўны дапрацаваны цыкл апавяданняў "Гэта Беларусь, хлопча!" (PDF) Магчымы разыходжанні з тэкстам апавядання ў блогу.

05.01.2018

Перад пятніцай. Апавяданне

Ягору Пятровічу давялося зноў назіраць, як непрыгожа паводзяць сабе яго маладыя калегі, якія адпрацоўвалі размеркаванне на яго заводзе. «Сінусоіда» была не ў лепшым стане. Працаваць была магчымасць толькі тры дні на тыдзень. Цяпер Ягор Пятровіч прыходзіў толькі ў сераду чацвер і пятніцу. Ён не мог прызнацца ў гэтым, але ў свае няпоўныя 60, стары майстар быў задаволены, што работы было менш. Маладыя байструкі, з якімі ён меў працаваць, амаль нічога не рабілі, змешвалі тэхнічны спірт з вадой ці сокам і дурэлі. Рабіць ім заўвагу было сабе даражэй. Учора Макс, дваццаціпяцігадовы дурань, накідаўся такіх кактэйляў і пачаў біць нагамі дзверцы металічных шафаў, дзе рабочыя пакідалі сваю вулічную вопратку. Біў моцна. Было страшна рабіць заўвагу такому бугаю.

Ягор Пятровіч быў сам аматарам выпіць, але з вопыту ведаў, што тэхнічны спірт лепш не чапаць. А старая добрая гарэлка не пашкодзіць. Часам ён сядаў і з маладымі смаркачамі, як правіла, адзначыць чый-небудзь дзень нараджэння. Але аддаваў перавагу старэйшай кампаніі, ад якой амаль ніхто не застаўся. Дзмітрыч згарэў у мінулым месяцы: не далячыў пнеўманію і пакінуў бальніцу, калі давалі аванс. Грошы атрымаў, але пагуляў на іх толькі тры дні. Мікола пайшоў на пенсію. Пашанцавала. Ягору Пятровічу пенсіённы ўзрост паднялі. Атрымае свае грошы толькі ў 62. Са «старой гвардыі» засталіся толькі Сярога і Данатавіч. Але абодва сёння былі на непрацаздольным. Праўда яны свята трымаліся традыцыі праводзіць разам вечар пятніцы, і стары майстар чакаў заўтрашняй сустрэчы.

– Я злоупотгебляю каждый день. А вчега я тупо надгался. – тлумачыў маладым спецыялістам  Андрэй, расіянін, які нядаўна ўладкаваўся на «Сінусоіду», каб не вяртацца ў Расію, дзе яго, з яго ўласных слоў, «в агмейские сапоги обуют».
– Жыд картавы! – падумаў Ягор Пятровіч, – З-за такіх, як ты, Савецкі саюз разваліўся!

Але нічога ўслых не сказаў. Такія неданоскі і забіць могуць.

Маладыя змешвалі чарговы кактэйль, а стары майстар вырашыў схадзіць у туалет пакурыць. Калі не было яго сяброў са старажылаў завода, яму было няёмка заставацца аднаму з гэтымі малалеткамі. У туалеце, здаецца, ніхто даўно не прыбіраў. Рабочыя хадзілі і на сцены, і на падлогу. Смурод быў такі, што без цыгарэты было немагчыма тут знаходзіцца. Ягор Пятровіч звычайна курыў мала. Але ў такіх выпадках курыў адну за другой.

Калі выходзіў з туалета нечакана сутыкнуўся з Яўгенам Сцяпанавічам, загадчыкам цэха, які відавочна толькі што забаўляўся са сваёй пасіяй, Мар'янай, у душавым пакоі. У загадчыка пасля гэтага заўсёды быў вінаваты выгляд, быццам збіраўся нешта вынесці за прахадную.

– Вітаю, Пятровіч! – працягнуў ён руку майстру.
– Прывітанне, Яўген Сцяпанавіч – адказаў стары майстар. І нечакана папрасіў: – Яўген Сцяпанавіч, можна я сёння раней пайду? Жонка хварэе, трэба ў аптэку заскочыць.
– Няма праблем, Пятровіч! Ідзі хутчэй ды лячы жонку. Чай з малінай ды ўсё такое!

Ягор Пятровіч ведаў калі лепш за ўсё прасіць начальства. Саракагадовы загадчык цэха баяўся, што яго жонка даведаецца пра Мар'яну, якая была ледзь не ўдвая маладзейшая за яго. І таму ў такія хвіліны імкнуўся не пакідаць падначаленых незадаволенымі. На яго месцы Ягор Пятровіч аблаяў б рабочага, які шатаецца па туалетах у рабочы час, і паводзіў б сябе з падначаленымі так, каб баяліся не тое, што выдаць начальніка, але і думаць пра яго.

Праз дзесяць хвілін задаволены ўдалым ходам майстар выйшаў на вуліцу. Да канца працоўнага дня заставалася яшчэ дзве гадзіны, але за брамай было незвычайна шмат народу. На суседняй вуліцы нешта крычалі у мегафон, а ля скрыжавання дарог сталі некалькі міліцыянераў. Ягора Пятровіча зацікавіла, што адбываецца і ён падышоў бліжэй.

Там стаяў натоўп чалавек каля пяцісот з плакатамі і сцягамі. Нейкі жлоб у акулярах крычаў у мегафон «Мы гэта цярпець не будзем! Го-дзе! Го-дзе!». На што натоўп адказваў: «Го-дзе! Го-дзе!». Старога майстра ахапіла крыўда і злосць на маладых людзей, якія замест таго, каб працаваць на заводзе, крычаць на мітынгах. І ён рушыў уперад, каб узяць за каўнер юнака, які стаяў бліжэй да яго з плакатам «Я – не раб!».

– Які ты не раб! – вылаяўся Пятровіч. – З-за такіх, як ты, заводы стаяць! Здраднік!

Хлопец відавочна напужаўся, што яго будуць біць. Побач з ім стаяў яшчэ адзін з плакатам «Не – прымусовай працы!». Гэты другі злосна паглядзеў на старога рабочага і цыкнуў яму:
– Сунешся, дзядзька, інвалідам зраблю!

Ягор Пятровіч ужо сабраўся плюнуць у твар гэтаму мітынгоўшчыку, але адчуў як на яго плячо апусцілася рука. Ззаду стаяў міліцыянер.

– Вашыя дакументы, грамадзянін! – ветліва казырнуўшы запытаўся ахоўнік парадку.
– Свае, свае! Я – нічога! Я пайду, калі ласка... – збянтэжана адказаў стары майстар.

Міліцыянер яго не ўтрымліваў, і Ягор Пятровіч заспяшаўся ў бок тралейбуснага прыпынку.  Наўздагон яму чулася як натоўп скандыруе: «Гань-ба! Гань-ба!» быццам яму асабіста.

Выходзячы з тралейбуса ў сябе на раёне Ягор Пятровіч пакінуў свой талончык ля акна: раптам каму спатрэбіцца, і забег у аптэку, дзе можна было атрымаць зніжку па карце кліента.

– Вось гэтыя кроплі са зніжкай будуць два дваццаць чатыры? Тады мне дзве бутэлькі. Жонка іх ухлопае, як гарэлку. А гэтыя лекі – сямнаццаць дзевятнаццаць? А са зніжкай...
– Гэтыя імпартныя. – запыніла яго аптэкарка. – На імпартнае зніжкі няма. Але яны эфектыўней за айчынныя.
– Колькі гарэлкі можна за гэта купіць! Тады чатыры сорак восем і сямнаццаць дзевятнаццаць будзе дваццаць адзін шэсцьдзясят сем.
– Усё так.

Нечакана стары майстар убачыў яшчэ адзін варыянт лекаў на вітрыне.

– Стоп! А гэта каштуе шэсць сорак дзевяць? Тое ж самае, але на дзесяць рублёў танней.
– Выбачайце, але гэта дэманстрацыйная вітрына. Для наглядных органаў. Мы не мае ключоў ад яе. Толькі начальства. Можа завітаеце праз пару гадзін і мы спецыяльна для вас яе адчынім? – прапанавала прадаўшчыца.
– Добра. Зайду. Тады толькі кроплі на чатыры сорак восем. За лішнія дзесяць рублёў можна добрай гарэлкі купіць...
– Я бачу, што ў вас тут раён вясёлы. Усё вымяраюць у бутэльках гарэлкі... – заўважыла аптэкарка.
– А што? Стабільная валюта. Ну, не развітваюся з вамі.

Ягор Пятровіч выйшаў. Варта было б у магазін забегчы, але ля яго пасвіліся мясцовыя алкашы. Пятровіч ужо даваў ім не раз то рубель, то два. Кожны год гэта былі розныя людзі. Майстар не жадаў з імі зноў бачыцца і пайшоў дадому. Калі ён заходзіў у аптэку, яшчэ толькі змяркалася, а цяпер ужо было цёмна, як ноччу.

– Ненавіджу снежань. – падумаў стары майстар і дадаў услых – Добра, што заўтра пятніца!

Поўны дапрацаваны цыкл апавяданняў "Гэта Беларусь, хлопча!" (PDF) Магчымы разыходжанні з тэкстам апавядання ў блогу.

18.12.2017

Адпомсціў. Апавяданне

Каця і Марк сядзелі на лаўцы каля свайго пад'езда і разважалі як адпомсціць суседу, дзядзьцы Славе. Тыдзень таму на іх вачах ён, афіцэр АМАПа, пнуў падвальнага коціка так, што Каця ледзь выхадзіла яго. Цяпер яны, трынаццацігадовы хлопец і дванаццацігадовая дзяўчынка, якіх усе вакол дражнілі «жаніх» і «нявеста», але якія былі толькі сябрамі па авантурах, думалі як адпомсціць «жывадзёру».

– Давай спусцім колы ў яго машыны? – прапанавала Каця.
– Лепш яе падпаліць. – задуменна адказаў Марк.

Яны яшчэ абмеркавалі некалькі варыянтаў і нарэшце вырашылі заманіць дзядзьку Славу ў пастку, забіць яго і закапаць яго цела на суседніх Усходніх могілках.

Паколькі цягнуць дарослага дзядзьку 300 метраў да могілак сябрам было б не пад сілу, яны вырашылі заманіць яго на самі могілкі, дзе Марк павінен быў нечакана ўдарыць яго нажом у спіну. Але заставалася праблема, што прыдумаць, каб сусед паверыў ім і пайшоў з імі на месца сваёй смерці. Марк думаў схлусіць яму, што яны знайшлі на могілках труп, прысыпаны зямлёй, а Каця лічыла, што гэта прымітыўна: трэба было хлусіць пра зброю ці наркотыкі.

Аматары прыгод яшчэ не вызначыліся з тым, пра што маніць амапаўцу, каб ён паверыў, але вырашылі падрыхтаваць магілу для сваёй ахвяры. Пару дзён яны па некалькі гадзін гулялі разам па могілках і нарэшце вырашылі адкапаць яму на новым полі ўбок Уручча, дзе пакуль толькі рос густы хмызняк, і яшчэ нікога не хавалі. Рыдлёўку пранесці на могілкі было падазрона, і Марк пачаў капаць тым самым нажом, якім збіраўся забіць суседа.

Гэта быў цёплы летні вечар. Яны капалі яму побач з каменным плотам схаваныя ад дарожкі на могілках густым хмызняком і схаваныя ад вачэй магчымых прахожых самім плотам. Марк рэзаў зямлю нажом, а потым рукамі адграбаў яе ўбок. Кацярына стаяла побач; яна павінна была назіраць, каб іх «аперацыю» ніхто не ўбачыў.

Сябры адкапалі яму дастаткова глыбока, каб туды можна было б пакласці дарослага і насыпаць над ім паўзгорак. Марк нават сам двойчы клаўся туды і правяраў наколькі глыбокай атрымалася будучая магіла.

Раптам Каця пабялела ад жаху. У метрах пятнаццаці ад іх ямы ўздоўж дарожкі ішоў міліцыянер, які ахоўваў могілкі. Ён зірнуў на хлопца і дзяўчыну скрозь хмызняк і, здаецца, не заўважыў ні іх саміх, ні вынікаў іх дзейнасці. Міліцыянер пайшоў далей, але нервы юных кілераў не вытрымалі.

Марк першы пераскочыў праз плот і пабег па крапіве далей ад могілках. Кацярына скочыла за сваім кавалерам, які нават не азірнуўся дапамагчы ёй пералезці плот, і патрапіла голымі нагамі ў крапіву. Але жаданне збегчы з месца будучага злачынства было ў дзяўчынкі такім моцным, што апёкі крапівы яна адчула, толькі калі разам з сябруком яны скончылі бег недалёка ад дому.

Калі страх прайшоў, аматараў прыгод апанаваў смех і яны доўга смяяліся з таго як уцяклі ад міліцыянера, які мог іх нават і не ўбачыць.

Наступным ранкам Марк вярнуўся на Ўсходнія і, крадучыся, каб яго ніхто не заўважыў, прабраўся да будучай магілы. Там нічога не змянілася, толькі пясчаны грунт, які ён старанна капаў учора, прасох і стаў ярка-жоўтым.

Далей капаць яму мсцівец за катоў не стаў: баяўся зноў патрапіць на ахову могілках. Вярнуўшыся дадому ён сустрэўся з Кацяй і разам яны вырашылі выканаць свой план наступным ранкам.

Ноччу Марку спалося дрэнна, але наступным ранкам у 10.00, ён сустрэўся з Кацяй на пляцоўцы паміж першым і другім паверхам. Справа была ў тым, што яны і іх будучая ахвяра жылі ў адным стаяку пад'езда: на першым паверсе жыла Каця, на другім – дзядзя Слава, а на трэцім – Марк.

– Звані ў дзверы! – казала Каця Марку быццам давала загад.
– Слухай, давай дамовімся, што казаць? Зброя ці наркотыкі?
– Звані. А я сама буду казаць.

Марку здавалася, што ён чуе, як б'ецца яго сэрца. Ён націснуў званок. Ад гэтага яму стала яшчэ жудасней. Нож, які хлопец схаваў за спіной пад кашуляй, быццам апякаў яго халодным лязом. Марк націснуў званок яшчэ раз. Разам з дзяўчынай яны пачакалі хвіліну. Не было чутна, каб хтосьці быў дома. Авантурысты адчулі палёгку, але зрабілі выгляд, што расчараваныя адсутнасцю дзядзі Славы дома.

– Значыцца, ён на службе, а яго жонка з сынам гуляюць – разважыў юны кілер і дадаў: – вечарам, можа ў сем, паспрабуем яшчэ раз.
– Добра, – згадзілася сяброўка.

Увесь гэты дзень Марк не знаходзіў сабе месца. Ён добра зразумеў, што не хоча забіваць суседскага дзядзьку, і шкадаваў, што не пераканаў раней сваю сяброўкі абмежавацца пашкоджаннем аўтамабіля, якім афіцэр міліцыі і без таго ўжо тыдзень не карыстаўся. Але выглядаць баязліўцам у вачах Каці таксама не хацелася.

Калі да «гадзіны ікс» засталося менш за сорак хвілін, Марк палез у маміну аптэчку за таблеткамі валяр'янкі, каб не хвалявацца празмерна. І ў гэты момант у пад'ездзе нешта бабахнула. Марк хацеў выскачыць, але яго мама, якая на яго бяду была дома і рыхтавалася да начной змены, цыкнула, каб ён не высоўваўся.

Не прайшло і хвіліны, як у пад'ездзе падняўся крык. Спачатку залямантавала адна жанчына, потым яшчэ адна.

– Трэба выклікаць міліцыю! – рашуча сказаў Марк
– Маўчы, смаркач! – злосна цыкнула маці. – Ніколі і ні ў якім разе нельга звязвацца з міліцыяй, калі гэта цябе не датычыцца! Каму трэба – самі выклікаюць, а наша хата з краю.

У пад'ездзе стаяў шум яшчэ каля гадзіны. Маці ўжо трэба было выходзіць, але яна баялася. Марк цішком зазірнуў у акно. У двары стаялі дзве міліцэйскія легкавушкі і мікрааўтобус. Да мікрааўтобуса падышлі чатыры міліцыянеры, якія неслі нейкі мяшок з ручкамі. Пагрузіўшы мяшок у машыну, яны дасталі насілкі і вярнуліся ў пад'езд. Праз пару хвілін яны вынеслі цела, накрытае з галавой. За насілкамі ішла і галасіла жонка суседа-амапаўца, якому збіраўся помсціць Марк. Яе ў машыну не пусцілі. Тут маці адцягнула Марка ад акна, нагадаўшы:

– Не лезь куды не трэба. Наша хата з краю.

Наступным ранкам Марк спусціўся на другі паверх. Каля дзвярэй кватэры амапаўца крэйдай быў намаляваны контур цела. Чалавек відавочна зваліўся на парозе і там памёр. Усё вакол было ў плямах крыві. Далей на пляцоўцы паміж другім і трэцім паверхамі быў намаляваны яшчэ адзін труп.

Марк спусціўся да Каці і пазваніў у дзверы. Адчыніла Каця.

– Здароў. Ты чула, што адбылося? Здаецца, нас апярэдзілі.
– Марк, учора я выпадкова ўсё сказала цётцы Соне, якая заходзіла да нас. А яна выдала наш план маме і таце. Спачатку тата хацеў пайсці цябе спыніць, а тут адбылося вось гэта. Я паабяцала бацькам, што мы больш ніколі з табой не будзем гуляць разам.
– Так, Марк, – пачуўся з кухні голас яе мамы: – каб больш вы разам не гулялі і не размаўлялі. Вучыцца вам трэба, а то адны дэтэктывы ў галаве!

Марку хацелася плакаць ад крыўды, але ён быў адзіны мужчына ў сям'і: яго тата пакінуў іх з мамай, калі Марк толькі ў школу пачаў хадзіць. Было і крыўдна, што здрадзіла сяброўка, і сорамна, што ён хацеў забіць чужога мужа і тату за здзекі над жывёлінай. Ён вярнуўся дадому і вырашыў даказаць маме былой сяброўкі і ўсяму свету, што ён і без іх заўваг можа добра вучыцца. Але юнага аматара дэтэктываў цягнула даведацца што ж адбылося ў той вечар.

Крок за крокам сітуацыя праяснілася. Амапаўца не прывезлі дадому на пахаванне і нават яго жонка з сынам больш не вярталіся, прадалі кватэру а самі пераехалі жыць у іншае месца. Але суседскія жанчыны рознага ўзросту жвава абмяркоўвалі падрабязнасці здарэння.

Высветлілася, што год таму дзядзька Слава ўдзельнічаў у спецаперацыі. Афіцэры АМАПа каталіся на дарагіх машынах з таніраваным шклом паміж гарадамі ў месцах, дзе час ад часу знікалі аўтамабілісты. Калі іх машыну спынялі прыгожыя дзяўчаты і прасілі падвезці да горада, з хмызняку выскоквалі бандыты і кідаліся да машыны. Амапаўцы забівалі іх на месцы, нават не спрабуючы затрымаць. Пасля гэтага беларускія дарогі сталі куды больш бяспечнымі. Але бацька аднаго з забітых бандытаў нейкім чынам здабыў імёны і адрасы некалькіх з удзельнікаў спецаперацыі і сабраўся помсціць за сына. Відавочна, ён сцярог дзядзьку Славу на прыступках каля яго кватэры, кінуўся на ворага з нажом, паспеў нанесці некалькі смяротных ран міліцыянеру і пабег прэч, але той, паміраючы, застрэліў свайго забойцу са службовага пісталета....

***
Перад Новым годам наваліла снегу. Марк вяртаўся са школы, задаволены добрымі адзнакамі за пройдзеную чвэрць і канікуламі, якія толькі што пачаліся. Нечакана ён заўважыў на вуглу свайго дома мемарыяльную дошку. Падышоў бліжэй. Гэта была мемарыяльная дошка Вячаславу Сонечнікаву, маёру міліцыі, які жыў і быў забіты ў гэтым доме амаль два гады таму. Марк прыгадаў гэты эпізод, пра які за бясконцай стараннай вучобай амаль забыўся. І, нечакана для самога сябе, хлопец падхапіў  з дарогі здаровы, як камень, лядзяш і раз'юшана шпурнуў у дошку. Лядзяш патрапіў у сярэдзіну дошкі і з трэскам разляцеўся на друзачкі. А Марк пачаў рабіць снежкі і шпурляць іх адзін за другім у дошку, імкнуўшыся патрапіць у металічны твар амапаўца. Кідаў за пабітае кацяня, за Кацярыну, якая з таго часу з ім не размаўляла і цяпер гуляла з іншым незнаёмым яму хлопцам, за маміну хату з краю, за тату, які кінуў сям'ю, за дурасць трынаццацігадовага хлапчука, за цётку Соню, якая разваліла сяброўства з дзяўчынай... Палягчэла. Адпомсціў. Пайшоў дамоў. Дзевяностыя з іх крутым норавам адыходзілі ў мінулае...

Поўны дапрацаваны цыкл апавяданняў "Гэта Беларусь, хлопча!" (PDF) Магчымы разыходжанні з тэкстам апавядання ў блогу.

01.12.2017

Как я до этого докатился

Вроде бы я еще не стар, чтобы анализировать свою пройденную жизнь, но что-то побудило меня написать и о том, как меня угораздило заняться литературным творчеством. Возможно, это своего рода оценка промежуточных результатов.


Пробы пера

Кажется, меня с лет шести тянуло к писательству и исследованиям. Помню, как в этом возрасте, я составлял на листе бумаги классификацию видов стихов Винни Пуха: кричалки, пыхтелки, хотелки... Потом в подростковом возрасте, я пробовал писать фантастические рассказы и детективные истории. В это же время до окончания школы писал и стихи на самые разные темы: от котов до международной политики.

В университете где-то на курсе третьем или четвертом меня снова «пробило» на творчество, и я написал несколько юмористических зарисовок. Частично это было связано с тем, что у нас была немного эксцентричная преподавательница педагогики, которая однажды поделила группу на несколько подгрупп и велела каждой сочинить стихи в качестве домашнего задания. Я тогда написал не только стихи, но и несколько рассказов. В отличии от предыдущих своих работ, эти я помню хорошо, и со временем опубликую их онлайн.

После этого я долго пытался убить в себе писателя. Зачем? В какой-то мере я этого стеснялся. Также у меня было много других увлекательных дел, среди которых много времени у меня занимало самообразование в разных вопросах. И долгие годы я удовлетворял свои потребности писать, сочиняя тезисы научных докладов и статей. Также я прорабатывал одну историко-филологическую тему, на базе которой думал написать кандидатскую.

Творческий поиск

Следующим этапом стало создание сайта historiapure. Это был 2010 год. И это был этап активного собирательства чужих наработок и малоизвестных документов по истории и делания выводов. В этот период я еще пытался связать потребность в творчестве со своей карьерой преподавателя вуза. Но кажется, именно тогда я начал активно писать очерки по вопросам истории, которые интересовали меня. Кроме того, сайт historiapure стал платформой, где я публиковал работы своих студентов-переводчиков, без помощи которых не было книги переведенных документов по истории США.

К 2012 году пришло осознание потребности сделать проделанную работу известной публике. Проблема в том, что, если на твою страницу в интернете нет ссылок, то она затеряется среди миллионов других страниц. Поскольку моя «писанина» и собранный материал носили уже научно-исследовательский характер, то я стал искать возможности привязать их к какой-нибудь он-лайн энциклопедии. Так в начале этого года я открыл для себя возможность сотрудничества с сайтом Беларуская Вікіпедыя, которое продолжается до сих пор. В это же время я завел себе блог на blogspot, которым и пользуюсь с февраля 2013 как основным ресурсом.

2010-2013 гг. стали годами моей самой усердной писательской и исследовательской работы. Я писал часами ежедневно, порой жертвуя сном и другими важными вещами. В эти годы мне удалось определить несколько вопросов истории и филологии, которыми я продолжаю заниматься по сей день. Хотя сейчас я бы и не стал повторять такого надрывного труда, благодаря этому периоду своей жизни я понял, что нельзя объять необъятное, и стал вырабатывать темп, который позволял бы мне заниматься творчеством без ущерба другим делам своей жизни. Похоже, я до сих пор вырабатываю его...

Мои читатели и критики

Должен признаться, что мои подростковые работы подвергались мягкой или жесткой критике первых читателей, (в основном, членов моей семьи) за исключением младшего брата. Возможно поэтому я периодически пытался убить в себе писателя в возрасте от 20 до 30 лет. Отчасти поэтому я до сих пор испытываю небольшой дискомфорт, когда публикую свои художественные рассказы. Мое научное творчество подвергалось меньшей критике и с ним я дискомфорта не чувствую в принципе.

Как справедливо заметил М. Жванецкий, писать, как и пИсать, надо, когда не можешь терпеть. Когда я понял, что я действительно хочу этим заниматься и увидел в каких областях научного и околонаучного творчества от меня будет польза, мнение читателей для меня не стало настолько значимым. Надо признать, что еще здесь помогает наличие здравой самооценки, когда критика воспринимается как возможность что-то улучшить, а не личное оскорбление. В моем случае, на это потребовались годы.

Читатели могут стать еще одной ловушкой. В принципе, чтобы тебя читали, нужно найти тех, кому это может быть интересно и затрагивать вопросы, которые могут побудить потенциального читателя зайти на твою страницу или взять книгу с полки. Это требует времени и испытания различных вариантов. Но признание читателей может быть как наркозависимость. Если человек сегодня получил 1000 «лайков» в социальных сетях, а завтра нисколько, то он может испытывать те же эмоции, что и наркоман при получении очередной дозы и воздержании от нее. Поэтому я стремлюсь прислушиваться к мнению читателей, но не «заморачиваться» не эту тему.

Польза

Моя основная работа преподавателя английского языка и переводчика мало связана с литературным творчеством. Но иногда мне приходится переводить поэзию или прозу, например, связанную с рекламой какой-либо коммерческой компании. И в этом случае литературные навыки приносят вполне реальные дивиденды.

Однако основная польза от моих работ связана с изучением вопросов истории. За все эти годы мне удалось опубликовать много материалов и исследований по истории США, исследовать большинство заброшенных деревенских кладбищ Минска, а также связать с Википедией ряд малоизвестных материалов по истории Беларуси 1990-х (кого-то удивит, но в этом десятилетии столько «белых пятен»). И это только часть моих исследований. Даже художественные рассказы – это попытка исследования современной истории страны, где я живу под определенным углом зрения. Кому это надо? Тем, кому это интересно.

Писательство как счастье

Для меня писательство – это возможность заниматься тем, что я бы делал, если бы не имел необходимости зарабатывать на хлеб семье. Еще могу добавить, что мой приход к научным исследованиям и блогосфере в чем-то похож на бородатый анекдот про Менделеева: Менделееву приснилось, что он забыл все элементы своей периодической таблицы и, проснувшись в холодном поту, он поспешил их записать. В какой-то момент я понял, что, если буду давить в себе желание заниматься литературным творчеством, откладывая его до лучших времен, то оно погаснет, но останется обида на себя за то, чего не сделал. И это меня подстегнуло к действиям.

Писательство может убить писателя физически или убить в нем желание писать. Поэтому для меня оно стало счастьем, когда я стал в большей мере контролировать вдохновение. Иногда надо заставить себя начать писать, а иногда заставить себя остановиться. Кажется, так можно растянуть это занятие еще на какое-то количество лет и приносить себе радость, а другим пользу.

Как это будет дальше

В настоящее время я готовлю к публикации в бумажном формате книгу рассказов по истории США за собственные средства. Мое имя уже появлялось на печатных изданиях сборников научных публикаций, а еще я был соавтором одного учебного пособия по английскому, поэтому каких-то амбиций насчет покрасоваться с собственными книгами у меня нет. Здесь скорее более прозаичное желание донести эти материалы до некоторых заинтересованных лиц в формате обычной книги.

Буду ли я в дальнейшем издавать другие книги в бумажном виде – пока не знаю. Но в обозримом будущем я планирую продолжать совмещать свою «светскую» работу, семейные и  другие обязанности с литературным творчеством. И продолжать искать баланс между всем этим и чем бы то ни было еще...

06.11.2017

Неспадзяванчык. Апавяданне


– Ізенька, ідзі да нас, мой харошы, – пяшчотна прамармытаў Макс.
– Хочаш цыгарэтку? – падхапіў яго сябрук Слава.
– Навошта тытунь, гэта ж шкодна для здароўя, – запярэчыў Макс, – лепш хай дакурыць мой венік.
Макс курыў нейкую самакрутку, ад якой ішоў густы белы дым. Зацягнуўшыся яшчэ раз, Макс прапанаваў:
– Ізя, паспрабуй, ён кашэрны.

Антон, яўрэйскі хлопец, якога хуліганы называлі Ізей, маўчаў і слухаў хэві-метал у навушніках. Слава і Макс ледзь стрымліваліся, каб не зарагатаць з яўрэя, і спрабавалі выклікаць яго на размову далей. Але Антон нічога не казаў. У туалеце вну, дзе курылі хуліганы і куды ён зайшоў па патрэбах, нікога больш не было.

– Ізенька, хочаш свежай парнушкі? – сказаў Макс і дастаў мабільны з кішэні.
– Ізя, а ты сёння такі млявы. Ты з жанчынамі забаўляўся ноччу ці сам сябе задавальняў? – падтрымліваў хвалю Слава.
– Давай мы запросім сюды фашыстаў? – прапанаваў Макс маўклівай ахвяры іх кпінаў. Яго сябрук не вытрымаў і нарэшце зарагатаў.

***
У гэты дзень Макс паехаў на работу да мамы і таты адразу, як пакінуў траўмапункт. У кабінет таты, выканаўчага дырэктара кампаніі, якой валодала яго маці, Макс патрапіў без папярэджання бо на рэсэпшэне нікога не было. Тата нават не здзівіўся прыходу сына, толькі падняў галаву ад папер, якія перабіраў на стале.

– Грошай не дам. – адразу кінуў ён Максу.
– У мяне праблемы... – пачаў сын.
– У мяне таксама, – абарваў яго бацька. – І ў нас усіх. Маму арыштавалі. Бізнес канфіскуюць на карысць дзяржавы, і, каб маме не прыйшлося адбыць 5-10 год, нам трэба выплаціць яшчэ 50 тысяч долараў.
– Каму?
– Дзяржаве. Чыноўнікі вырашылі, што раз у нас бізнес паспяховы, наша кампанія павінна быць дзяржаўнай. Трэба было валіць у Харватыю, калі магчымасць была...

Макс пэўна ўпершыню ў жыцці адчуў сваё адзіноцтва. Ён сеў на стул, хацеў закрыць твар рукамі, але зноў згадаў, што правая загіпсавана. Гэта заўважыў і тата.

– Хто цябе адлупцаваў? – запытаў тата такім тонам, як быццам пытаўся пра справы ва ўніверы.
– Аднагрупнік.
– За што?
– Мы стаялі ў туалеце... Я і Славік... Курылі... Заходзіць Антон... Мы па прыколу кажам: хочаш, паклічам сюды фашыстаў. А ён кінуўся на нас, як неадэкват. Збіў з ног. Мне руку зламаў. Славіку галаву разбіў. Крычаў, што яго прабабуля загінула ў мінскім гета. Хіба я ведаў? На выгляд дык лох, а валодае дзюдо і каратэ. Такі неспадзяванчык...

Бацька ўстаў з-за стала і падышоў да Макса. Дастаў пачак цыгарэт. Закурыў сам і даў Максу. Потым спакойна сказаў:

– Ты кажаш, гэта – неспадзяванчык? Калі ты з сябрукамі страляў качак на Сляпянскім вадасховішчы на першым курсе, а мы з мамай плацілі за цябе мянтам і мясцовым бабулям, якія заявілі... Памятаеш? А на другім курсе ты ціскаў дзяўчат, а я плаціў іх бацькам, каб ціха было... Гэта ты памятаеш? А колькі раз мы плацілі розным выкладчыкам у тваім універы, каб паставілі залік? А калі ты на чацвёртым курсе разбіў вітрыну ў рэстаране, святкуючы дзень нараджэння, хто за гэта плаціў?

Макс толькі маўчаў і нервова курыў.

Бацька працягнуў:

– Гэта ты ў нас неспадзяванчык. Я ажаніўся на тваёй маці толькі таму, што яна зацяжарыла ад мяне... Але гэта ўсё ў мінулым... Цяпер думаеш, што рабіць? Вучыся жыць сваім розумам і сам вырашаць свае праблемы. У нас з мамай таксама неспадзяванчык. Дарэчы, практыку табе прыйдзецца прайсці ў іншай арганізацыі, а не гэтай фірме і дыпломную сам пісаць будзеш.

***
Мама адсядзела толькі тры гады. Потым выйшла і энергічна пачала адбудоўваць свой бізнес з нуля. Кампанія, канфіскаваная на карысць дзяржавы, ужо развалілася. І трэба было яшчэ выплаціць палову вялізарнага штрафа, які быў накладзены падчас арышту за парушэнне заканадаўства пры вядзенні бізнеса.

Маме было не да Макса, як і раней. Тата ўжо паспеў развесціся з маці і ўехаць у сваю Харватыю. Пасля арміі Макс здолеў уладкавацца па спецыяльнасці эканамістам у пэўны дэпартамент. Жыццё пачалося наладжвацца. У дэпартаменце работы было не шмат. Галоўнае было адбыць працоўны дзень з 8 раніцы да 5 вечара. І Макс знаходзіў час вывучаць англійскую і JAVA праграмаванне ў рабочы час, каб у перспектыве знайсці больш хлебную работу.

Аднойчы цёмным лістападаўскім ранкам Макс пасля тыдня на непрацаздольным зайшоў у кабінет шэфа пакінуць дакументы на подпіс. Загадчык аддзела адсутнічаў, але на стале былі змены. Звычайна там былі два стосы дакументаў, тэлефон і два стосы газет, якія шэф любіў чытаць, калі не быў асабліва заняты. Але цяпер на рабочым стале стаяў стацыянарны камп'ютар, усе паперы былі складзены ў адзін стос, а газет не было зусім.

– Мабыць, Міхалыч вырашыў-такі засвоіць камп'ютар, – прамільгнула думка ў галаве Макса і, пакінуўшы свае дакументы на стале, ён выйшаў і пайшоў на сваё месца. Праз пару гадзін да яго падыйшла сакратарка шэфа і папрасіла зайсці да яго.

Калі Макс зайшоў у кабінет загадчыка аддзела, яго чакаў яшчэ адзін неспадзяванчык. На месцы шэфа сядзеў Антон і з захапленнем гуляў у «танчыкі» на новым камп'ютары.

– Антон? – запытаўся Макс.
– Макс? – запытаўся ў адказ Антон, не адрываючы позірку ад экрана.
– Не чакаў цябе тут сустрэць. – сказаў Макс крыху разублена і працягнуў – Рады цябе бачыць.
– Гэта не ўзаемна, Макс, – суха адказаў Антон, – пішы заяву аб звальненні па ўласным жаданні.
– Слухай, Антон, я разумею, што мы са Славікам былі яшчэ тыя казлы ва ўніверы, але я быў малады і дурны. Давай забудзем мінулае?
– Макс, я не выскародны рыцар. Ты надта доўга кпіў з мяне, каб я цярпеў тваю прысутнасць у аддзеле, дзе я цяпер загадчык. Калі не хочаш, каб я зрабіў тваё жыццё пеклам, валі адсюль сам. Пішы заяву і валі.

Макса апанавалі розныя пачуцці. Хацелася адначасова плакаць, лаяцца матам, кінуцца на Антона з кулакамі. Але розум падказваў, што Антон здолее выжыць ворага з калектыву. Таму Макс моўчкі ўзяў паперу, напісаў заяву, кінуў Антону і атрымаў абхадны. Праз гадзіну ён ужо выйшаў з будынку дэпартамента і пайшоў уздоўж вуліцы пад дажджом і моцным халодным ветрам. Не хацелася разгарнуць парасон. Нават не хацелася жыць. Але Макс не пайшоў кідацца ў Свіслач. Ён пайшоў у бліжэйшы бар...

Малюнак узяты з сайта esspressoenglish.net у ілюстратыўных мэтах

Поўны дапрацаваны цыкл апавяданняў "Гэта Беларусь, хлопча!" (PDF) Магчымы разыходжанні з тэкстам апавядання ў блогу.

14.10.2017

Разам з татам. Апавяданне.


Цікава бывае ездзіць разам з татам. Васе падабалася ездзіць з татам хоць куды, але ў гэты раз трэба было да стаматолага. Калі не будзе плакаць, тата абяцаў «Тэтрыс», таму трэба было быць мужным. І Вася імкнуўся не даваць віду, што яму страшна, калі яны ехалі ў аўтобусе, калі ішлі да белага будынку дзіцячай паліклінікі і потым доўгім калідорам да патрэбнага кабінета.

Чаргі не было, і Вася з татам зазірнулі ў кабінет. У прасторным светлым кабінеце за сталом каля ўваходу сядзелі тры жанчыны ў масках і белых халатах, гутарылі і жартавалі. Яшчэ дзве жанчыны займаліся пацыенткай злева ад уваходу. Другое крэсла было пустым. Васе ўжо лячылі зуб з выдаленнем нерву. Было страшна. Нават не хацелася б і «Тэтрысу», але жаданне сына даказаць таце, што ён мужчына было мацней. І хлопчык рашуча сеў у свабоднае крэсла.

Пакуль тата падпісваў нейкія паперкі, а доктар раскладала інструменты, Вася заўважыў, што ў суседнім крэсле сядзела не дзяўчына-старшакласніца, а зусім дарослая цёця. Неўзабаве, яна паднялася, падзякавала сваім дактарам і нешта сунула адной з іх у кішэню.

Калі доктар пачала свідраваць зуб, Вася ўціснуўся глыбей у крэсла. Ён ужо ведаў, што такое лячыць зубы. У мінулы раз трэба было выдаляць нерв пад пастай Яруса, і боль быў моцным, пакуль паста забівала нерв. Цяпер доктар казала, што дзірка маленькая, што да нерва два кіламетры, але боязь не пакідала хлопца, пакуль не пачалі ставіць пломбу. Тады ён яшчэ раз азірнуўся і ўбачыў, што ў суседнім крэсле сядзеў барадаты дзядзька.

– Цікава, – падумаў Вася, – дарослыя ходзяць лячыць зубы ў дзіцячую паліклініку. Але ўслых нічога не казаў, бо мусіў сядзець з адкрытым ротам.

Калі ўсё скончылася, Вася злез з крэсла, падзякаваў доктару, якая ў адказ дала яму наклейку ад жуйкі з гонкамі формулы 1 за мужнасць, і выйшаў на калідор да таты.

– Ну, герой, вытрымаў? – усміхнуся тата. – Будзе табе «Тэтрыс», але зараз трэба ехаць да бабулі.
– На машыне? – запытаўся Вася.
– Машына спатрэбілася маме. Паедзем на цягніку.

Праз гадзіну яны ўжо сядзелі ў прыгараднай электрычцы і ехалі да бабулі. Ехаць трэба было амаль да самай Оршы. Тата, пакуль ехалі праз Мінск, тлумачыў маме па мабільнаму:

– Нармальна паводзіў сябе... Не плакаў... «Тэтрыс» яму абяцаў... Ну, не цікава яму будзе настольная гульня... Ведаю, што грошай мала, ты мне кожны дзень гэта кажаш... Едзем да тваёй мамы, як ты прасіла... Бывай, зараз зона скончыцца.

Скончыўшы размову з мамай, тата пачаў чытаць газету з анекдотамі, потым дастаў асадку і стаў разгадваць сканворд і нарэшце задрамаў у позе кучара.

Вася рэдка ездзіў цягнікамі. Спачатку назіраў у акно за тым, як бягуць дрэвы, палі, масты, рачушкі, вясковыя дамы і могілкі. Потым стаў назіраць за іншымі пасажырамі ў вагоне.

Была ранняя восень і вагон быў напоўнены дачнікамі. Пераважна гэта былі старыя ці ўжо даволі немаладыя людзі, якія чыталі газеты, спалі ці гутарылі. Вася спрабаваў прыслухацца пра што, але шум цягніка не даваў разабраць.

Раптам у вагон зайшоў малады плячысты кучаравы дзядзька з гармонікам.

– Паважаныя пасажыры, вітаю, крыху музыкі.

Вясёлая музыка адразу спыніла размовы многія зірнулі на гарманіста, нават тата прачнуўся на хвіліну. Потым усе вярнуліся да сваіх гутарак і тата зноў заснуў. А дзядзька з гармонікам спяваў:

Мы с приятелем вдвоем
Сядем, водочки попьем...

Гарманіст вясёла свісцеў, выплясываў і адначасова іграў на гармоніку. Як гэта яму атрымоўвалася, Вася не разумеў.

Скончыўшы граць малады музыка пакланіўся і пайшоў з адкрытым цэлафанавым пакетам па радах. Доўга не прайшоў. З месца недалёка ад Васі падняўся стары марак у флотскай форме.

– Честь и-МЕ-ю! – раздзяляючы слогі і робячы незвычайны націск на некаторыя словы, прамовіў рускі марак. – ВЫ-пей за здо-РОвье моего СЫ-на. Он у меня в Балтийском ФЛО-те СЛУ-жит.

Гарманіст выпіў чарачку гарэлкі і зайграў «Яблычка». Марак выцягнуўся, сціснуў кулак і замахнуўся ім, быццам збіраўся даць у твар музыке. Потым дзёрнуўся усім целам у адзін бок, у другі. Ён рэзка рухаў рукамі, нагамі і тулавам пакуль не скончылася музыка. Пасля гэтага гарманіст і марак селі выпіваць далей.

Вася паглядзеў у другі бок і заўважыў двух мужчын узросту яго таты, якія сядзелі адзін насупраць ускрай лавак, занятых жанчынамі і дзецьмі, пэўна іх сем'ямі, і смяючыся размаўлялі пра штосьці. Відавочна, гэта былі сябрукі.

– Я табе кажу, гэта – лафа, казаў адзін з іх, апрануты ў цёмнае. – Ты проста сядзіш на ток-шоу, пляскаеш ў далоні па камандзе памочніка рэжысёра каму трэба і за гадзіну зарабляеш пяцьдзясят тысяч.
– А пытанні там можна задаваць? – пытаўся яго сябар у светлым.
– Бывае, што дазваляюць, але звычайна не. Залежыць ад інструкцый, якія дае памочнік рэжысёра ці іншыя адказныя за масоўку. Але мяне не цікавіць пра што ідзе гаворка на шоу. На мінулым тыдні было пра школьную адукацыю, учора пра гісторыю Беларусі, заўтра – пра заводы... Галоўнае выконваць сваю ролю як трэба і тады без праблем атрымаеш грошы ў касе пасля шоу. Ты падумай, Сярога, я магу парэкамендаваць цябе ў масоўку. Будзем разам зарабляць.
– Падумаю, але баюся, што засну падчас праграмы... А слухай, гэта перадача «Шукаю. Чакаю.» таксама робіцца акцёрамі масоўкі?
– Наколькі ведаю, там бываюць і тыя людзі, якія сапраўды кагосьці са сваякоў шукаюць. З імі звычайна рэпетыцыі праводзяць... Але асноўная маса – масоўка.

Тут увага Васі пераключылася зноў на гарманіста, які ледзь не прапусціў сваю станцыю і, мацюгнуўшыся, выскачыў з вагона.

– От лихой парень! – казаў яму услед стары марак.

Тут рогат ззаду пераключыў увагу Васі. За спіной хлопчыка сядзела група маладых людзей – тры хлопцы і адна дзяўчына – і рагаталі адно з аднаго.

– Вераніка, – сказаў адзін прышчавы юнак дзяўчыне, – усе дамы дзеляцца на тры катэгорыі: дам, не дам і дам, але не вам. А ты да якой належыш?

Хлопцы зноў зарагаталі, а Вераніка толькі мацюгнулася ў адрас жэўжыка.

– Вой, ты пакрыўдзілася... – зноў чапляўся юнак. – Хочаш, я на калені стану?
– Ну. – адказала дзяўчына.
– Трэба, каб я спачатку захацеў, – і кампанія зноў зарагатала.

У вагон зайшла тоўстая жанчына і громка аб'явіла:

– Каму піражкі?! Ёсць з мясам, павідлам, рысам... Хто жадае – купляе. – І рушыла далей.

– Можна мне з павідлам? – запыталася Вераніка.
– Даганяйце мяне, – прапанавала прадавачка, якая ўжо шпарка прайшла да сярэдзіны вагона.

Дзяўчына зарагатала разам са сваімі кавалерамі і махнула рукой.

Толькі гандлярка піражкамі знікла ў тамбуры, як увайшоў барадаты і валасаты дзед з брудным тварам і ў бруднай вопратцы. На шыі старога вісела каробка, на якой быў наклеены незвычайны малюнак: распяты Ісус вісеў не на крыжы, як на бабуліных іконах, а на нейкім вертыкальным слупе. Васе было цікава, для чаго каробка, але ўсё патлумачыў прышчавы юнак.

Калі дзед падышоў да лавак, дзе сядзела маладзёжная кампанія, і перахрысціўся, юнак-гумарыст сунуў яму грошы і дадаў:

– Ідзі, купі сабе мыла!

Хлопцы і дзяўчына зноў пырскнулі рогатам. Дзед пайшоў далей. Падышоў да лаўкі, дзе сядзеў Вася з татам, і таксама перахрысціўся. Тут Вася зразумеў, чаму старому было патрэбна мыла: ад яго моцна непрыемна пахла брудам і мачой.

– Валі адсюль, бамжара! Ідзі на завод!

Гэта нечакана адрэагаваў другі стары, што сядзеў насупраць Васі і да гэтага часу глядзеў у акно. Стары жабрак відавочна напужаўся і пайшоў далей, пакінуўшы за сабой шлейф «водару» немытага цела. Вочы Васі сустрэліся з позіркам дзеда насупраць і выраз твару апошняга адразу змяніўся. Спадарожнік працягнуў руку хлопцу:

– Вітаю, малады чалавек! Я – дзед Янка! А вас як велічаць?
– Вася...
– Прыемна пазнаёміцца, – дзед Янка паціснуў руку Васе, а потым яго таце, які прачнуўся ад яго крыку на жабрака.

Дзед Янка быў крыху падпіўшы, як тата падчас дня нараджэння ці на Новы год. Але паводзіў сябе ветліва і далікатна. Распытаў тату і Васю пра жыццё, даведаўся пра стаматолага, планы на «Тэтрыс», паездку да бабулі. Паведаў пра сваіх унукаў, якія ўжо у школу ідуць.

Вася ў школу яшчэ не хадзіў. Яму было шэсць. Узрост, калі можна ісці ў школу, а можна не ісці. З аднаго боку яму было цікава пайсці ў школу. З другога, яго мама, школьная настаўніца матэматыкі, заўсёды прыходзіла з работы стомленай і раздражнёнай.

З боку тамбура, ў які выходзілі прадавачка і жабрак, выйшаў яшчэ адзін музыка. На гэты раз з саксафонам. Дзед Янка, пачуўшы яго выкананне, скрывіўся.

– Не ведаю, што рабіць. Ці падысці грошай даць, ці падысці ды ў морду яму даць... Што параіце, Васіль? – звярнуўся Янка да хлопчыка.

– Прапаную яшчэ варыянт, – з усмешкай адказаў тата Васі, – не чапаць яго.
– Так і зробім – згадзіўся дзед і нечакана для сябе дадаў – Прэч з дарогі! Уцякай, бо йдзе Янка п'яны... Ведаеце, хто гэта пісаў? Якуб Колас. Быў час, калі я выкладаў літаратуру ў школе... А потым... Самі ведаеце... У вясковай школе... Прыходзіш у госці да бацькоў сваіх вучняў пасля бацькоўскага сходу. Заўсёды пачастунак і гэта, – стары пстрыкнуў сябе па шыі і працягнуў, – Так скончылася мая праца настаўнікам і завучам... Працаваў потым качагарам. Цяпер на пенсіі. Трэба пакурыць.

Дзед Янка дастаў пачак «Прымы» і прапанаваў таце. Той адмовіўся, і дзед пайшоў у тамбур. Толькі цяпер Вася заўважыў, што у тамбур часта выходзяць мужчыны, у тым ліку стары марак і Сярога з яго сябрам з тэлебачання.

Вася звярнуў увагу на яшчэ адну кампанію трох маладых людзей. Яны сядзелі крыху далей і гулялі ў карты, заняўшы дзве лаўкі. Часам яны прыхлёбвалі з бутэлькі. Адзін з іх казаў астатнім:

– Так. Хто цяпер выігрывае – п'е піва.
– А можа згуляем на якога дахадзягу, як тады? – прапанаваў другі.
– Было б шакаладна даць каму-небудзь у соплі, але ментоў могуць выклікаць. – заўважыў трэці – Лепш на піва.

І хлопцы зноў пачалі гуляць. Вася не заўважыў, хто з іх нарэшце піў піва, бо праз вагон літаральна праляцеў нейкі хлопец-падлетак. Праз хвіліну ён ужо бег зваротна з такім жа ўзбуджаным выразам твару. Прайшло яшчэ крыху часу і «лятун» зноў прабег вагон туды-сюды. Дзед Янка, які ўжо вярнуўся з тамбура, маўчаў. Мабыць яму не падабаўся гэты Ікар, але лезці на яго не збіраўся. І ў вагоне стала цішэй. Было толькі чутна як нейкі стары дачнік ціха спрачаўся с маладым спартсменам за палітыку.

«Лятун» у чарговы раз прабег праз вагон. Не прайшло і хвіліны, як два міліцыянеры з дубцамі і пісталетамі ў кабурах зайшлі ў вагон і пайшлі следам за падлеткам.

З прыходам міліцыі ў вагоне стала ціха. Дзед Янка глядзеў у акно. Марак чытаў кнігу. Сярога і яго сябар сядзелі моўчкі. Аматары піва таксама сядзелі ціха, але яны да гэтага і не шумелі. Вася азірнуўся на кампанію маладых жартаўнікоў, але на іх месцы сядзелі ўжо іншыя людзі.

Міліцыя не вярнулася, як і «лятун» Тут дзед Янка падняўся і развітаўся з Васем і яго татам. На гэтай жа станцыі выйшла і палова вагона, ў тым ліку і амаль усе хуліганы, акрамя таго, што прапанаваў згуляць на дахадзягу. Як толькі яго сябрукі паціснулі яму руку на развітанне і выйшлі, яго ўпэўнены погляд кудысьці знік і ён стаў глядзець у акно.

Стала так ціха, што Вася прытуліўся да таты і заснуў. Яго разбудзіў рогат таты. Вася працёр вочы і заўважыў як недалёка ад іх месца стаіць мужчына ў камуфляжы з вялікім крыжом на шыі, доўгімі сівымі валасамі і касматай барадой і п'яным голасам нешта спрабуе даказаць адной маладой пары, мабыць мужу і жонцы.

– Ну пакажыце мне, дзе ў Бібліі гаворыцца, што можна пакланяцца іконам? - з усмешкай спакойна пытаецца муж і звяртаецца да жонкі – Алеся, дай яму Біблію, калі ласка.

– Але ж нават апостал Па-а-а-вел казаў... – перайшоў на крык мужчына ў камуфляжы і яго далейшыя словы патанулі ў рогаце ўсяго вагона. Асабліва смяяўся тата. Вася таксама смяяўся, але не разумеў чаму. Мабыць таму, што смяяўся тата.

Нейкая жанчына паднялася з месца і звярнулася да сівабародага мужчыны:

– Бацюшка, як вам не сорамна. Вы выпілі і так непрыгожа сябе паводзіце пры ўсіх. Хіба можна гаварыць пра Біблію ў такім месцы і такім стане?

Гэта адразу супакоіла старога, які, як зразумеў Вася, быў святаром.

– Прабачце, – прамармытаў святар – я сапраўды крыху выпіў з суседзямі па дачы. Віно – дар Бога, панеж так... Выбачайце, што так...

Ён падняў свае рэчы і выйшаў з вагона.

Магчыма тату і Васю чакалі б новыя прыгоды ў прыгарадным цягніку, але прыйшоў час выходзіць. Да дому бабулі дайшлі хутка. Тата перакусіў з Васем і яны хутка ляглі спаць, бо бабуля вельмі не любіла, калі ў яе доме клаліся пазней за дзевяць вечара і падымаліся пазней за сем раніцы. Раніцай, калі Вася яшчэ спаў, тата паехаў назад у Мінск. Вася хацеў паехаць з ім, але яго тата не пачакаў....

«Тэтрыс» Вася так і не атрымаў. Спачатку не хапала грошай. Потым тата працаваў усё долей і долей, і яны з сынам бачыліся толькі вечарам і ранкам перад экранам тэлевізара. А там ужо было не да «Тэтрыса». Вучоба, камп'ютарны клуб, курсы англійскай мовы, футбол... Часу ў Васі было мала. Мама казала, што без добра арганізаванага жыцця, яму не быць паспяховым як тата.

А тата сапраўды стаў паспяховым. Калі ў Беларусі сталі развівацца інтэрнэт-тэхналогіі, тата знайшоў прэстыжную пасаду у «танчыках». І цяпер яго жыццё круцілася: Кіпр, ЗША, Расія, Кітай, Аўстралія... Замянілі машыну, чым спынілі бясконцыя скаргі мамы на старую «тачку». Сям'я пераехала на новую кватэру ў Брылевічах і кожную раніцу Вася глядзеў з дваццатага паверху, як будуецца наваколле. Вася купаўся ў Індыйскім акіяне, Міжземным моры, пабываў на Тэнэрыфах...

Звычайна тата ездзіў з сям'ёй на адпачынак, але больш за чатыры дні без сваёй работы не вытрымліваў. Браў білет на самалёт і ляцеў у Мінск у сваю кампанію. У Васі было шмат чаго, але было адчуванне, што чагосьці не хапае.

Аднойчы Вася зразумеў чаго. Ён усё часцей і часцей бачыў у сне, як яны з татам едуць у цягніку невядома куды. Тата нічога не гаворыць. Ён проста побач. І, калі сон абрывае будзільнік, хочацца вярнуцца ў гэта адчуванне шчасця, якое немагчыма замяніць камп'ютарнымі гульнямі ці баўленнем часу з сябрамі. Вася бы аддаў свой дарагі смартфон, новы планшэт і фірменную вопратку за магчымасць вярнуцца ў той час, калі яны кудысьці ехалі разам з татам. Не так важна куды, хоць зноў лячыць зубы. Але разам з татам...

Крыніца ілюстрацыі: www.spa.su

Поўны дапрацаваны цыкл апавяданняў "Гэта Беларусь, хлопча!" (PDF) Магчымы разыходжанні з тэкстам апавядання ў блогу.

12.09.2017

Хто як хоча... Апавяданне


Педсавет цягнуўся ўжо гадзіну. Дырэктар абмеркавала пытанні патрыятычнага выхавання, праблему са зборам грошай на гарачае харчаванне з бацькоў вучняў і цяпер пачала чытаць аб'ёмную паперу, якая прыйшла з РАНА. Чытала хутка, не адрываючы вачэй ад дакумента. Спяшалася. У актавай зале павісла самота. Настаўніца гісторыі гуляла сама з сабой у нейкі матэматычны аналаг «крыжыкаў-нулікаў». Фізкультурнік на галёрцы дэманстратыўна разгарнул «Прэсбол» і пачаў чытаць. Маладая настаўніца беларускай мовы падмалёўвала губы, час ад часу азіраючыся на дырэктара, каб тая не заўважыла гэта. Яшчэ некалькі немаладых настаўніц ціха шапталіся. Гэта быў яшчэ час, калі мабільнікамі карысталіся толькі для званкоў і эсэмэсак, і кожны бавіў час, як мог.

Нарэшце, папера скончылася і педсавет меў скончыцца таксама. Дырэктар перавяла дух і запыталася:

– Ёсць пытанні ці прапановы, таварышы?

Нечакана для ўсіх, з месца паднялася настаўніца геаграфіі, якая праславілася тым, што сарвала планы папярэдняга дырэктара перавесці ўсю школу на тэрміновыя кантракты. Яна адна адмовілася перахадзіць на невыгодны кантракт, а, калі дырэктар вырашыла звольніць яе за парушэнне працоўнай дысцыпліны, «геаграфіца» дабілася прыезду журналістаў Нацыянальнага тэлебачання ў школу і, у выніку такой антырэкламы, дырэктар ціха звольнілася сама. Цяпер настаўніцу геаграфіі баяліся чапаць.

– Ёсць прапанова, – сказала «геаграфічка», – давайце перанясем час пачатку заняткаў у нашай школе з 8 на 8.30 раніцы.

Педсавет загудзеў і раздзяліўся на дзве фракцыі. Голас дырэктара, якая спрабавала патлумачыць, што не ў кампетэнцыі настаўнікаў і нават дырэктара школы вырашаць, калі пачынаць заняткі, не быў чуцен у шуме, і педагогаў было не спыніць.

– Хто рана ўстае, таму Бог дае... – аргументавала адна настаўніца.
– А што? Хоць яшчэ паўгадзіны паспім... – парыраваў хтосьці іншы.

Моладзь была пераважна за 8.30, старэйшыя калегі за 8.00. Голас у дырэктара быў не такі моцны, і яна не магла супакоіць педсавет.

Фізкультурнік рашуча склаў газету і гучна спыніў спрэчку:

– Кароча! Хто хоча, прыходзіць у восем, а хто хоча – ў восем трыццаць!

Некалькі секунд педсавет апанавала цішыня. Потым усе зарагаталі. Педагогі пачалі збіраць свае рэчы і накіроўвацца да выхаду з актавай залы. Дырэктар нічога не казала, але ўсім было зразумела, што нарада скончылася.


Малюнак носіць ілюстратыўны характар і не мае дачынення да зместу апавядання. Крыніца ілюстрацыі: http://kpfu.ru/kuoo/avgustovskij-pedsovet-2012-12127.html

Поўны дапрацаваны цыкл апавяданняў "Гэта Беларусь, хлопча!" (PDF) Магчымы разыходжанні з тэкстам апавядання ў блогу.

Избранное сообщение

Метэаназіранні 2026 г.

 Працягваю свае назіранні за глабальным пацяпленнем. У мінулым годзе рабіў падрабязны агляд , у гэтым вырашыў пісаць крыху лаканічней. Студз...

Зараз чытаюць