Показаны сообщения с ярлыком Музыка. Показать все сообщения
Показаны сообщения с ярлыком Музыка. Показать все сообщения

30.01.2026

Беларускія распевы, якія набылі нечаканую папулярнасць

 Ізноў крыху пра тэму музыкі і песен. Аднак у гэты раз гаворка не столькі пра тое, што прынята называць песнямі з куплетамі і прыпевамі. Хутчэй гэта кароткія рсапевы, якія, як модна зараз казаць, сталі "віруснымі". Прычым папулярнасць менавіта гэтых напеваў стала нечаканай.

Касіў Ясь канюшыну

Псеўдафальклорная песня "Касіў Ясь канюшыну", якую гурт "Песняры" ўпершыню выканаў у 1971 г., мела сваю аудыторыю прыхільнікаў. Музыка песні ўяўляла сабой незвычайнае спалучэнне народнай мелодыі і элементы чагосьці, як заўважалі некаторыя музычныя эксперты, "рокэнрольнага". Словы добра ўпісваліся ў савецкі стэрэатып беларускага: нешта сялянскае і крыху забаўнае. І гумару для тых, хто разумеў тэкст песні, хапала. Таму пэўная папулярнасць "Яся з канюшынай" ахоплівала ўсю Краіну Саветаў. А гэты момант стаў крокам да наступнага моманту славы.

У 1973 г. частка кампазіцыі патрапіла ў 6-ы выпуск мультфільма "Ну, пачакай!". Фрагмент з гэтай часткай прыведзены ў відэа:

Паколькі мультсерыял быў мегапапулярным, "Касіў Ясь канюшыну" напявалі яшчэ многія гады. З'явіліся і шматлікія перапеўкі. Так у маім класе печынскай школы ў 1990-х пелі на руска-беларускай трасянцы пра дзяўчыну, якая спаражнялася ў жыта і папрасіла Яся прынесці ёй "бумажку" (менавіта так, не "паперку"), а ён прынёс ёй "кусок кардону". Пры гэтым мае аднакласнікі лічылі творчасць "Песняроў" калгаснай, то бок нізкаякаснай.

У час  інтэрнэт-мемаў эпізод з волкам на камбайне ў пагоні за зайцам пад "Касіў Ясь" стаў выкарыстоўвацца, каб перадаць з гумарам нейкія сучасныя рэаліі, напрыклад, блакіроўку розных сэрвісаў Раскамнаглядам у Расіі. І гэта "мемагоннасць" стала яшчэ адным узлётам папулярнасці "Яся". Аднак песню не спяваюць ва ўсіх падрабязнасцях: толькі тыя радкі, што ўвайшлі ў "Ну, пачакай!"

Дарэчны рэкламны ход фірмы "Модум"

У 2000 г. па заказу фирмы "Модум" быў зроблены кароткі ролік з распевам: "С Рождеством и Новым годом поздравляет фирма "Модум", поздравляет фирма "Модум"".

З таго часу ужо чвэрць стагоддзя ролік з'яўляецца свайго кшталту калядна-навагоднім хітом. Прычым не кожны беларус ведае чым дакладна займаецца кампанія "Модум", але для многіх сам віншавальны распеў стаў часткай перанавагодняй атмасферы.

***

Я перабіраў у розных крыніцах і ўласнай памяці іншыя беларускія песні і распевы, якія сталі бы нечакана папулярнымі, але ўсе хіты перажывалі свае ўзлеты і падзенні. Таму прапаную чытачам пашырыць гэты спіс :)


13.01.2025

Песні з малавядомай гісторыяй

 Аднойчы я падымаў тэму песен, сэнс якіх разумеюць няправільна. Гэта тэма зноў мае свой нестандартны працяг. У гэты раз гаворка пойдзе пра 2 песні, з якімі звязаны пэўны кантэкст або гісторыя, вядомая далёка не кожнаму слухачу. Вядома, ёсць людзі, якім я Амерыку не адкрыю, але хапае тых, хто (як і я раней) памыляўся адносна гэтых музычных твораў.

Персанажы Б. Маісеева і Л. Гурчанкі ехалі 10 год у Пецярбург/Ленінград?


У песні "Пецярбург-Ленінград" герой і гераіня сюжэта паехалі ў Пецярбург, а прыехалі ў Ленінград. Доўгі час я лічыў, што песня ўтрымлівае гістарычны ляп, падобны на памылку ў песні групы "Любэ" пра Аляску, якую быццам прадала Кацярына ІІ (насамрэч не яна). Справа ў тым, што з 18 жніўня 1914 г. Пецярбург называўся Петраградам, а з 26 студзеня 1924 г. па 6 верасня 1991 г. Ленінградам. Атрымоўваецца, што дарога ў горад на Няве павінна была заняць у мужчыны і жанчыны каля 10 год. Таму песня выклікала ў мяне ўсмешку: героі-тармазы. Мяркую, не я адзін такі наглядальны, хоць не сустракаў, каб пра гэту недарэчнасць з назвамі горада пісаў хтосьці яшчэ.

У сталыя  гады я даведаўся, што справа ў іншым: пажылыя людзі едуць у сучасны горад (Пецярбург), але вяртаюцца ў горад сваёй маладосці (Ленінград). Увесь сюжэт пра мінулае, аб якім крыху шкадуюць два чалавекі, але разумеюць, што яно засталося толькі ў іх сэрцы. І, бясспрэчна, што Гурчанка і Маісееў (як бы хто да іх ні ставіўся асабіста) выдатна выканалі свае ролі, перадаўшы не толькі словы, але і дух песні сваім артыстызмам...

Чарка на пасашок (не) народная творчасць


Папулярная беларуская песня "Чарка на пасашок" выглядае, як спадчына народнага фальклору, але не з'яўляецца ў строгім сэнсе народнай творчасцю. У адрозненні ад не менш вядомай "Купалінкі", якая была перапрацоўкай народнай творчасці М. Чаротам і інш., "Чарка" з'яўляецца 100% сучаснай аўтарскай песняй. Яе тэкст напісаў паэт Аляксандр Лягчылаў, а ў 1998 г. кампазітар Аляксандр Балотнік зрабіў з яе песню. Гэта інфармацыя ніколі не хавалася ад шырокага доступу, але сама песня, і манера яе выканання ансамблем "Бяседа" рабіла ўражанне чагосьці старога, адвечнага. Магчыма таму хтосьці і ўспрымае песню як рэмікс народнага фальклору. А гэта ўжо вядзе нас да іншай тэмы: харошыя беларускія песні бываюць не толькі пра нешта мінулае ці сялянскае. І на выпадак чытання майго блога нервовымі людзьмі дадам напрыканцы: празмернае ўжыванне алкаголю шкодзіць здароўю.

11.01.2024

Песні, якія сталі пераасэнсаваннем вершаў

Не сакрэт, што песні могуць змяніць успрыманне вершаў, паказаць словы паэта пад іншым вуглом. Бывае нават, што песня перадае зусім іншую думку, чым хацеў сказаць аўтар верша... Прапаную чытачам блога некалькі прыкладаў такіх пераасэнсаванняў.

1) "Любочка" ў Агніі Барто (1945) і гурта "Маша і мядзведзі" (1997)


Песня гурта "Маша і мядзведзі" (кліп ўверсе) стала поўным перасэнсаваннем верша А. Барто (ніжэй). З верша нават былі выкінуты словы (вылучаны чырвоным), якія мянялі яго рытм на маршавы і перадавалі галоўную думку паэтэсы: за знешняй прыгажосцю і прывабнасцю дзяўчыны прыхаваны яе хамства і эгаізм.

Синенькая юбочка,

Ленточка в косе.

Кто не знает Любочку?

Любу знают все.

Девочки на празднике

Соберутся в круг.

Как танцует Любочка!

Лучше всех подруг.

Кружится и юбочка

И ленточка в косе,

Все глядят на Любочку,

Радуются все.

Но если к этой Любочке

Вы придете в дом,

Там вы эту девочку

Узнаете с трудом.

Она кричит ещё с порога,

Объявляет на ходу:

— У меня уроков много,

Я за хлебом не пойду!

Едет Любочка в трамвае —

Она билета не берет.

Всех локтями раздвигая,

Пробирается вперед.

Говорит она, толкаясь:

— Фу! Какая теснота!—

Говорит она старушке:

— Это детские места.

— Ну садись,— вздыхает та.

Синенькая юбочка,

Ленточка в косе.

Вот какая Любочка

Во всей своей красе.

Случается, что девочки

Бывают очень грубыми,

Хотя необязательно

Они зовутся Любами.

Замест вылучанага мной чырвоным зместу верша ў "Машы і мядзведзяў" гучаў прыпеў:

Liebe, liebe, amore, amore

Либо-либо, любовь

Liebe, liebe, amore, amore

Либо-либо, любовь

Такім чынам, павучальны сэнс паэтычнага твору Барто саступіў месца простаму апісанню танца дзяўчыны ў стылі "поп". Але папулярнасць "папсовай" версіі "Любочки" даў вершу другое жыццё ў 90-я і 2000-я. Нават майму малодшаму сыну было лягчэй вучыць яго на памяць дзякуючы версіі "Машы і мядзведзяў".

2) "Каждый хочет любить" (Лявонцьеў, 1999)  і "Интервенты" (Нясмелаў, 1920)

Многія чулі песню В. Лявонцьева "Каждый хочет любить", але не так вядома, што ў яе аснову быў пакладзены верш Арсенія Нясмелава "Интервенты". Перадрукоўваю арыгінал верша з блога ЖЖ карыстальніцы Staroverca:

Серб, боснийский солдат, и английский матрос

Поджидали у моста быстроглазую  швейку.

Каждый думал: моя! Каждый нежность ей нёс

И за девичий взор, и за нежную шейку...

И врагами присели они на скамейку,

Серб, боснийский солдат, и английский матрос.

Серб любил свой Дунай. Англичанин давно

Ничего не любил, кроме трубки и виски...

А девчонка не шла. Становилось темно.

Опустили к воде тучи саван свой низкий.

И солдат посмотрел на матроса, как близкий,

Словно другом тот был или знались давно.

Закурили, сказав на своём языке

Каждый что-то о том, что Россия - болото.

Загоралась на лицах у них позолота

От затяжек...  А там, далеко, на реке,

Русский парень запел заунывное что-то...

Каждый хмуро ворчал на своём языке.

А потом в кабачке, где гудел контрабас,

Недовольно ворча на визгливые скрипки,

Пили огненный спирт и запененный квас

И друг другу сквозь дым посылали улыбки

Через залитый стол, неопрятный и зыбкий,

У окна, в кабачке, где гудел контрабас.

Каждый хочет любить, и солдат, и моряк,

Каждый хочет иметь и невесту и друга,

Только дни тяжелы, только дни наши - вьюга,

Только вьюга они, заклубившая мрак.

Так кричали они, понимая друг друга,

Чёрный сербский солдат и английский моряк.

Кліп песні Лявонцьева

У версіі песні Лявонцьева баснійскі салдат стаў "югаслаўскім" (такой краіны як Югаславія не існавала ў 1920 г., бо да 1929 г. яна называлася Каралеўствам Сербаў, Харватаў і Славенцаў), а абставіны і месца іх сустрэчы былі схаваны. Замест вайскоўцаў, якія рызыкавалі сваім жыццём на тэрыторыі Расіі падчас Грамадзянскай вайны 1918-22 гг. і самі не ведалі навошта, з'явіліся два мужчыны з розных краін і культур, якія чакалі адну дзяўчыну, не дачакаліся, напіліся разам ў карчме і з сапернікаў ператварыліся ў сяброў. Драма ператварылася ў вадэвіль.

Цікава і тое, што малавядомы верш стаў песняй у 1999 г., калі ішлі баявыя дзеянні ў Косава, дзе албанцы змагаліся за незалежнасць ад Югаславіі, а ЗША і Вялікабрытанія праводзілі спецаперацыю на баку албанскіх паўстанцаў. На фоне канфлікта песня пра югаслаўскага салдата і англійскага матроса, якія хочуць кахаць, мець нявесту і сябра, гучала як сваеасаблівы заклік да міру. Але косаўскі канфлікт сышоў у цень і "Каждый хочет любить" стала яшчэ адной песняй пра каханне, сяброўства і п'янку :)

Дадам яшчэ адну дэталь, важную для мяне. Аўтарка ЖЖ, дзякуючы якой я пазнаёміўся з гісторыяй песні Лявонцьева, вельмі катэгарычна ставіцца да паэта Нясмелава па прычыне яго антысавецкіх поглядаў, супрацоўніцтва з белагвардзейскай эміграцыяй і японскай разведкай на тэрыторыі Кітая. Але я пішу без ярлыкоў і ацэнак. Мінулае і погляды Нясмелава, як і Лявонцьева або самой блогеркі Staroverca, для мяне не маюць значэнне. Тым больш, што гэта паведамленне пра вершы і песні, а не пра палітычныя погляды і ўчынкі іх аўтараў.

3) Requiem М. Цвятаевай у выкананні А. Пугачовай

Кліп песні "Рэквіем"

Твор М. Цвятаевай "Рэквіем" (1913) стаў песняй Алы Пугачовай ў 1988 г. Прымадона перадала верш Сярэбранага веку песняй слова ў слова. Тады здаецца ў чым тут змяненне? На мой погляд, Пугачова была такой выканаўцай, якая найлепш перадала эмоцыі і пачуцці аўтаркі верша і тым адцяніла Цвятаеву. Ва ўсялякім разе, і ў мяне, і ў многіх жыхароў позняга СССР ды постсавецкай прасторы словы "Рэквіема" асацыююцца менавіта з Пугачовай, а не з Цветаевай.  Марына Цвятаева скончыла жыццё самагубствам у 1941 г., калі яе жыццё і паэзія мелі значэнне для невялікага кола знатакоў і ніхто на ўвесь Савецкі саюз не чытаў (не тое, каб спяваў!) яе "Рэквіем". Пугачова стала адной з самых аўтарытэтных спявачак СССР і сучаснай Расіі, ёй ужо 74 гады і пакуль усе мы смертны, нажаль. Таму яе магчымая ў нейкай будучыні смерць верагодна зробіць песню "Рэквіем" напамінам больш пра прымадону, чым пра паэтэсу Сярэбранага веку. 

4) "Спадчына" Янкі Купалы і ансамбля "Песняры"

Кліп песні "Спадчына"

Фактычна песня "Спадчына" з'яўляецца скарочанай версіяй аднайменнага верша Янкі Купалы (1913), тэкст якога публікую далей:

Ад прадзедаў спакон вякоў

Мне засталася спадчына;

Паміж сваіх і чужакоў

Яна мне ласкай матчынай.

Аб ёй мне баюць казкі-сны

Вясеннія праталіны,

І лесу шэлест верасны,

І ў полі дуб апалены.

Аб ёй мне будзіць успамін

На ліпе бусел клёкатам

І той стары амшалы тын,

Што лёг ля вёсак покатам;

І тое нуднае ягнят

Бляянне-зоў на пасьбішчы,

І крык вароніных грамад

На могілкавым кладзьбішчы.

І ў белы дзень і чорну ноч

Я ўсцяж раблю агледзіны,

Ці гэты скарб не збрыў дзе проч,

Ці трутнем ён не з'едзены.

Нашу яго ў жывой душы,

Як вечны светач-полымя,

Што сярод цемры і глушы

Мне свеціць між вандоламі.

Жыве з ім дум маіх сям'я

І сніць з ім сны нязводныя...

Завецца ж спадчына мая

Усяго Старонкай Роднаю.

Калі ў сітуацыі з Цвятаевай і Пугачовай песня адцяніла верш, то тут "Песняры" проста пакінулі  думкі пра абарону спадчыны верша без увагі. Хутчэй за ўсё гэта было жаданне не адкінуць нешта як малаістотнае, а ўпісацца ў фармат эстраднай песні. І слава "Песняроў", песні якіх гучалі ва ўсім СССР, пацягнула і верш Купалы ва ўсесаюзную папулярнасць. У Беларусі верш Купалы вучаць у школе, таму вядомасць слоў "Спадчыны" не залежыць ад ужо мінулай славы "Песняроў".

Фармат папулярнай эстраднай песні мусіў выканаўцаў скараціць твор Купалы, але ведаю сітуацыю, калі верш "Спадчына" прачыталі без скарачэнняў у стылі рэп. Гэта адбылося прыкладна ў 1999 ці 2000 г. у 1-й гімназіі г. Барысава на ўроку беларускай літаратуры. Вучні заўважылі, што верш добра кладзецца на рытм папулярнай тады песні, і на матыў гэтага рэпа адзін з іх прачытаў пераказ прама на ўроку. Настаўніца беларускай літаратуры пачырванела, але не спыніла самадзейнасць. Клас адбіваў такт у падтрымку таварыша і так Купала прагучаў па-сучаснаму. Мой брат вучыўся ў тым класе, бачыў гэту сітуацыю на ўласныя вочы, і тады гэта здавалася смешным эпізодам яму і мне. Цяпер я разумею, што гэта была стыхійная праява дыялога культур і пераемнасці пакаленняў. І менавіта так быў перададзены сэнс захавання нацыянальна-культурнай спадчыны да якога заклікаў паэт.

Гл. таксама

Песні, сэнс якіх звычайна разумеюць няправільна

Жалобны марш Шапэна

15.02.2023

Яшчэ раз пра песні, якія разумеюць няправільна

 Працягваю тэму, якую падымаў тут.

Дрэннае валоданне замежнымі мовамі прыводзіць да таго, што песням з незразумелым тэкстам даюць смешныя мянушкі. Разбярэм 4 прыклады.

1. "Шызгара" (Shocking Blue, Venus)


Фраза she's got it ("у яе гэта ёсць") з песні многімі жыхарамі былога СССР успрымалася як "шызгара", магчыма людзі лічылі, што гэта нейкае імя. У выніку фраза-рэфрэн стала для іх назвай ці мянушкай песні. Сама ж песня пра багіню Венеру ці пра жанчыну, якую параўноўваюць з такой багіняй і якая можа прабудзіць полымя (кахання) у таго, да каго звяртаюцца ў гэтай песні.

2. "Жору съели журавли" (Dernière danse, Indila)


Першы радок прыпева Je remue le ciel, le jour, la nuit ("Я перакуліваю неба, дзень, ноч") успрымалася некаторымі рускамоўнымі слухачамі падобнай на "Жору съели журавли". Так яе цяпер і называюць у рунэце тыя, хто дрэнна ведае французскую мову і культуру. Насамрэч песня называецца "Апошні танец" і перадае пэўнае філасофскае апісанне дзявочага смутку і адзіноцтва ў валікім горадзе.

3. "Цугеба" (Alone, Alan Walker)

З гэтым прыкладам у мяне звязаны даволі смешны выпадак. Калі мой старэйшы сын быў яшчэ маленькім і захапляўся відэаролкамі пра гонкі, ён спытаў мяне што значыць слова "цугеба" ў перакладзе з англійскай. Я заверыў яго, што такога слова ў англійскай мове няма, а сын паказаў мне ролік з гонкамі на фоне песні. Але публікую тут ролік без гонак :)


Па прычыне паўтарэння слова together ("разам") песня стала вядома пад такой альтэрнатыўнай назвай "цугеба" некаторым карыстальнікам рунэта і, магчыма, байнэта. Сама песня, наколькі я мог зразумець, пра каханне на адлегласці.

4. "Овощевоз/О, волчий хвост/О, мочегон" (All That She Wants, Ace of Base)

У рэфрэне песні All That She Wants шведскай групы Ace of Base фраза "all that she wants" (усё, што яна хоча) для рускамоўнай аўдыторыі гучала як "овощевоз", "о, волчий хвост", "о, мочегон", "о, мачо-босс/младший босс/мочебосс" і атрымала адпаведную мянушку.

 

Але гаворка ў песне не пра ўсё вышэй пералічанае, а пра жанчыну, якая жыве адна і перабірае мужыкоў, "палюючы" на іх на вуліцах горада.

З усіх гэтых прыкладаў адна мараль: трэба добра вучыць замежныя мовы і тады не будзе чуцца ў іншамоўных песнях рознае глупства :).

Гл. таксама:

Круглы квадрат або беларускія грамацеі

"Ляпавы" пераклад на англійскую

10 год у ролі таты

01.05.2022

Яшчэ раз пра песні, сэнс якіх разумеюць няправільна

 Фактычна, гэты пост -- працяг папярэдняга, напісанага ў мінулым годзе. Але ў мінулым паведамленні я пісаў пра песні, якія людзі разумелі няправільна з прычыны неразумення мовы, на якой яе спявалі. А цяпер хачу звярнуць увагу на некаторыя песні, якія людзі разумелі, але па-свойму.

1


Песня "Делу время" (1984) А. Пугачовай, дзе спявачка з'вяртаецца да шумных суседзяў, стала для некаторых саавецкіх людзей магчымасцю ціха выражаць пратэст супраць савецкай улады. На канцэртах прымадонны гледачы часам падхоплівалі прыпеў "Эй, вы, там, наверху!", адрасуючы яго кіраўніцтву СССР. (Аналагічным чынам на п'есе "Незнайка на месяцы" ў адным маскоўскім тэатры некалькі год таму фраза "Хто такія паліцэйскія? Гэта бандыты!" сарвала апладысменты дарослай публікі).

2


Песня "Перемен" (1986) В. Цоя была пра перамены ўнутры чалавека, але стала нефармальным гімнам палітычных пратэстаў, асабліва ў 2010-х гг
. Так падчас мінскіх летніх пратэстаў 2011 г. гэта песня выкарыстоўвалася як заклік да палітычных зменаў. Пазней гэта песня гучала на пратэстах у Маскве 2019 г. і ў Хабараўску ў 2020 г. Падчас пратэстаў 2020 г. у Беларусі яе актыўна слухалі толькі ў жніўні, потым па папулярнасці яе абыйшла песня "Муры турмы". Нягледзячы на распаўсюджаныя чуткі, у Беларусі выкананне "Перамен" на канцэртах не забаронена, але за выкарыстанне на палітычных акцыях могуць быць праблемы.

3


Песня "Я люблю вас, девочки" (1989) Р. Жукава не мае ў сваім змесце нічога эратычнага, але некаторымі слухачамі ўспрымалася як праява бісексуальнасці артыста
. Прычына ў фразе прыпеву "я люблю вас, девочки, я люблю вас, мальчики". Ёсць неправераная інфармацыя, што на некаторых канцэртах спяваку ў адказ на гэту фразу крычалі "ды выберы ты ўжо!". Часткова гэта пацвярджаецца некаторымі каментарыямі ненавіснікаў артыста ў сацыяльных сетках. Але, калі параўнаць з папярэднімі двума прыкладамі музычных кампазіцый, то гэта песня не стала гімнам бісексуалаў, ва ўсялякім разе такіх звестак не маю :)

4


Песня "Зорка Венера" на верш М. Багдановіча гэта гімн чыстаму рамантычнаму каханню, але як мінімум аднойчы сустракаў укладанне сэнсу венерычнага захворвання з боку пашлаватай публікі
. Мае вучні 8 класа ў пачатку 2000-х на уроку грамадазнаўства, калі мы разбіралі па падручніку тэму кахання, і, сярод іншага, у падручніку была цытата з гэтага верша, заявілі мне:
-- Каханне нам патрэбна, а вось зорка Венера, нам зусім не патрэбна!
Ведаю, што адзін выпадак не аб чым не кажа, але дапускаю, што не толькі пару сэксуальна затурбаваных хлопцаў маглі знайсці такую асацыяцыю. Іншая справа, што такія песні слухаюць пераважна аматары з высокакультурнага асяроддзя альбо загнаныя на канцэрт школьнікі. Першыя звычайна не робяць такіх асацыяцый, другія могуць пажартаваць і забыць. Цікавая паралель: у канцы 80-х некаторыя афіцэры спявалі песню пра "блакітных князёў", і не бачылі ў гэтых нічога непрыстойнага.

У каментарыях можна прывесці іншыя выпадкі, калі песням слухачы адмыслова надавалі іншы сэнс.

28.05.2021

Песні, сэнс якіх звычайна разумеюць няправільна

Ёсць розныя папулярныя песні, якія спяваюць і слухаюць на прасторы былога СССР, не разумеючы іх сэнсу. Пра неправільнае разуменне аднаго шлягера 1979 г. пісаў украінскі журналіст і блогер Ганчароў. Насамрэч у тым шлягеры апісваецца ўспрыманне савецкай Расіі з пункту гледжання нацыянальных стэрэятыпаў: "гарэлка, ікра, зіма" і г.д.

А цяпер некалькі слоў пра іншыя неправільна зразумелыя песні:

1. Hafanana, Afric Simone



Распаўсюджана думка, што гэта песня не мае сэнсу: проста набор гукаў. Але яе словы на мове тсонга нясуць моцны сацыяльны змест: чорныя і белыя людзі роўныя паміж сабой, трэба пакінуць варожы стасунак да людзей іншай расы і жыць спакойна, як браты. Абсалютна згодны з Афрыкам Сімонэ :)

2. Happy New Year, ABBA


У Беларусі і Расіі гэты шлягер круцяць перад кожным Новым годам як віншаванне. На самай справе гэта песня пра тое, як чаканне лепшага жыцця ад новага года змяняецца расчараваннем ранкам 1 студзеня  ад таго, што цуда не здарылася і трэба працаваць над сабой і жыццём, каб нешта змянілася ў лепшы бок.

3. Daddy's Girl, Scorpions


Тыя, хто не валодае добра англійскай, могуць не ведаць, што гэта песня пра дзяўчынку, якая стала ахвярай сексуальнага гвалту. Увогуле, значная частка вядомы мне кампазіцый групы "Скорпіанз" мая глыбокі сэнс і часам нейкі сацыяльны ці палітычны заклік.

4. Comme toi, Jean-Jacques Goldman

Чалавеку, які не сябруе з французскай мовай, можа быць незразумела, што гэта песня пра дзяўчынку, якую звалі Сара, ёй не было яшчэ нават 8 год яна хадзіла ў школу, гуляла з лялькамі і сяброўкамі, магла вырасці, выйсці замуж за свайго сябра Ерамію ў Варшаве, але некаторыя людзі вырашылі яе лёс інакш. Яна была "як ты" (comme toi), звяртаецца спявак для сваёй маленькай дачкі Караліны. У гэтай песні нічога не гаворыцца пра Халакост, нацызм, гераізм, але гэта самая пранізлівая песня пра вайну і яе жахі.


5. Зібен-зібен-ай-лю-лю, Верка Сярдзючка


У 2007 г. гэта песня ў стыле дыска без нейкага сэнсу з наборам намецкіх і англійскіх слоў, выкрыкамі на рускай і адной спрэчнай фразы -- стала скандальнай. Адна фраза прагучала як Russia, good-bye (бывай, Расія), што было ўспрынята як заклік парваць сувязі паміж Расіяй і Ўкраінай. Але сама Сярдзючка (сам А. Данілка, калі быць дакладным) заявіў(-ла), што ў песні былі словы lasha tumbai, якія нічога не значылі.

6. My Bonnie Lies Over the Ocean

У Беларусі гэту песню ведаюць пераважна людзі, якія паглыблена вывучаюць англійскую мову і літаратуру. Гэта шатландская народная песня, якую нярэдка тлумачаць як лірычную: нехта сумуе па каханай дзяўчыне ці каханаму хлопцу (bonnie, "мілы, прыгожы" можа адносіцца і да мужчыны, і да жанчыны). Але ёсць версія, што гэта была палітычная песня прысвечана прынцу Чарльзу Сцюарту, які меў мянушку Bonnie Charles i які ў 1746 годзе мусіў пакінуць Шатландыю пасля няўдалай спробы захапіць прастол. Магчыма абодва сэнсы песні: і лірычны, і палітычны - былі ў карыстанні ў 18 стагоддзі, але цяпер гэта толькі спадчына шатладскай культуры і песня, якую пад настрой могуць спяваць ля вогнішча.


7. Cucaracha

Гэта жартаўлівая песня на іспанскай мове ў жанры карыда мае некалькі версій (як і песня "Яблычка" на рускай). Але ва ўсіх варыянтах песні галоўным героям з'яўляецца таракан -- менавіта гэта значэнне мае слова "кукарача".

У каментарыях можна ўзгадаць іншыя прыклады такіх песен, калі хто ведае :)

20.12.2020

Жалобны марш Шапэна

 Многія ведаюць першыя некалькі хвілін гэтага твору класічнай музыкі і называюць яго проста "пахавальны марш". Насамрэч, пахавальны марш -- гэта цэлы напрамак музычных твораў, а сам твор Фрэдэрыка Шапэна быў напісаныў 1837 г. як частка 3 Санаты для фартэпіяна № 2 сі-бемоль мінор. Яшчэ адна назва гэтага маршу "Жалобны марш".

З нейкай прычыны аркестровае выкананне гэтай мелодыі на пахаваннях было амаль абавязковым у маім дзяцінстве ў 1980-х гг. Раптоўны гром аркестра чамусці пужаў мяне і пры гэтым чымсьці вабіў. І гучаў ён у маім двары ці суседніх даволі часта. У 1990-х яго перасталі актыўна выкарыстоўваць, а ў апошнія гады пахавальныя цырымоніі ў дварах жылых дамоў сталі выключэннем, а не правілам, бо для гэтага існуюць адмысловыя рытуальныя залы. Жыццё паступова выбіла з мяне боязь перад пахавальнымі рытуаламі.

Калі ў 2016 я апошні раз чуў "Жалобны марш" пад вокнамі свайго дома (хавалі суседа-вайскоўца) я задумаўся над магчымасцю канчаткова выбіць з галавы непрыемыя адчуванні ад мелодыі Шапэна (на той момант я яшчэ не быў "у тэме" хто напісаў гэты твор). І з часам стаў "гугліць" "пахавальны марш", каб выбіць клін клінам. Вось тады я знайшоў аўтара і некаторыя цікавыя падрабязнасці. Напрыклад, поўная фартэпіянная версія Жалобнага маршу гучыць мягчэй і прыемней, чым аркестровы "рэмейк" яго першых чатырох хвілін:

Аркестровую версію можна самім "загугліць" :)

За апошнія месяцаў пятнаццаць я час ад часу слухаў фартэпіянную версію часткі 3 Санаты 2, калі гатаваў абед дзецям (зразумела, што ціха, каб не палохаць суседзяў). А ў пачатку гэтага года, не памятяю дакладна калі, але ў "дакавідны" час мой старэйшы сын Данік праходзіў на музыцы ў школе Шапэна. Я катаў дзяцей вечарам на санках і пакрысе правяраў веды Даніка пра жыццё і творчасць Шапэна, падзяліўшыся з сынам дэталямі наконт сувязі Marche Funèbre з памяццю яго аўтара аб паўстанні 1831 года ў Польшчы і Беларусі, аб розніцы паміж зыходнай версіяй для фартэпіяна і "папулярнай" у нейкім сэнсе аркестровай версіяй. На наступны дзень прамова Данііла пра месье Шапэна так уразіла настаўніцу, што яна была пабуджана прайграць урывак класічнага варыянту "Жалобнага маршу" для ўсяго класа. Вось так твор польскага кампазітара спачатку палохаў мяне, потым стаў фонам для прыгатавання супоў ці смажонкі, і, нарэшце, прынёс майму сыну "дзясятку" (найвышэйшы бал у РБ).

У цяперашні час, сюжэт Жалобнага маршу дзе спачатку ідзе мінорная тэма пахавальнага шэсця пад царкоўныя званы потым, быццам соцна, прабіваецца праз хмары промень надзеі, і, нарэшце, зноў вяртаецца мінор, нагадвае мне некаторыя рэаліі 2020 года. Але, як гаворыцца, гэта ўжо зусім іншая гісторыя...

Избранное сообщение

Метэаназіранні 2026 г.

 Працягваю свае назіранні за глабальным пацяпленнем. У мінулым годзе рабіў падрабязны агляд , у гэтым вырашыў пісаць крыху лаканічней. Студз...

Зараз чытаюць