Показаны сообщения с ярлыком эпідэміі. Показать все сообщения
Показаны сообщения с ярлыком эпідэміі. Показать все сообщения

16.10.2022

Каранавірус у Беларусі. Частка 11 / Coronavirus in Belarus. Part 11

 

У канцы мая 2022 г. я зрабіў запіс, які лічыў апошнім з серыі пра кавід. Але восень 2022 года дала яшчэ некалькі момантаў працягу пандэміі ў новай фазе.

At the end of May 2022 I made a record that I thought to be last in the covid series. Yet autumn 2022 gave some more moments of the pandemic new phase continuation.

Летам Мінздароўя апошні раз апублікаваў статыстыку па кавіду, згодна якой за ўвесь час пандэміі памерлі 7118 чалавек. З таго часу ніякія афіцыйныя лічбы па гэтай тэме больш не публікаваліся. У верасні прайшла новая хваля кавіда "амікрон-ніндзя", які носіў больш устойлівы характар да вакцын і лячэння, але радзей прыводзіў да пнеўманіі. З гэтай нагоды ў Баранавіцкім раёне Беларусі ўводзілі масачны рэжым. Адначасова ўвосень прайшла хваля рэспіраторных захворванняў на пэўны вірус, якім можна хварэць некалькі тыдняў. Я, жонка і дзеці патрапілі пад гэту хвалю і кашляем ужо некалькі тыдняў без тэмпературы і іншых ускладненняў. Пры гэтым флюараграфія маіх і жонкіных лёгкіх паказала адсутнасць запалення. Доктар казаў жонцы, што гэты вірус не звязаны з пандэміяй COVID-19, бо тэст на кавід дае адмоўны ва ўсіх выпадках.

In summer the Ministry of Health published its last stats update that showed death toll of 7118 victims of the pandemic. No other official data on this topic was ever published since. In September Ninja-Omicron covid wave hit Bealrus; it was more resistant to vaccines and treatment, but rarely caused pneumonia. In the Baranavichy District of Belarus they had imposed a temorary mask requirement because of that. At the same time a wave of a different respiratory virus showed up this autumn. It may make patients ill for several weeks. Me, my wife and kids got into this wave, so we've been coughing for a few weeks, but having no fever or other complications. The fluorography of my lungs and those of my wife showed no traces of pneumonia. A doctor told my wife this virus has nothing to do with COVID-19 pandemic as it brings negative results for any covid test.

З'явіліся расійскія лекі ад каранавіруса, але яны дэфіцытныя і каштуюць сотні рублёў. Магчымасць вакцынацыі ад кавіда пашырылася на дзяцей. Няглядзячы на тое, што большасць людзей не носіць маскі ў публічных месцах, нашэнне масак застаецца нармальнай з'явай. Шэраг мерапрыемстваў стаў праходзіць у гібрыдным фармаце (з магчымасцю прысутнасці па відаэсувязі), у прыватнасці рэлігійныя сустрэчы Сведкаў Іеговы, якія мы з сям'ёй наведваем. Таксама стала нормай даць магчымасць не прысутнічаць у калектыве чалавеку з сімптомамі рэспіраторных захворванняў. Дзецям вярнулі магчымасць не хадзіць у школу да 5 дзён запар пад адказнасць бацькоў падчас усплёску рэспіраторных захворванняў, што дае магчымасць не ствараць доўгія чэргі ў паліклініках. На фоне эканамічнага крызісу і іншых праблем кавід становіцца чымсьці абыдзеным, часткай паўсядзённага жыцця.

Russian medicines for the coronavirus appeared, but they are in short supply and cost hundreds of rubles (or dollars in equivalent). The possibility of vaccination against covid has been extended to children. Despite the fact that most people do not wear masks in public, wearing masks is still normal. A number of events began to take place in a hybrid format (with the possibility of presence via videoconferencing), in particular, religious meetings of Jehovah's Witnesses, which my family and I attend. It has also become a norm to give the opportunity not to visit people to a person with symptoms of respiratory diseases. Children have been given back the option to stay out of school for up to 5 days in a row under the responsibility of their parents during the outbreak of respiratory diseases, which makes it possible to avoid long queues at clinics. Outshadowed by economic crisis and other problems covid is becoming something casual, a part of the everyday life.

16.12.2022 пятніца (Friday)

У мінулую пятніцу 9 снежня вакцынаваўся ад кавіда вакцынай, якая была заяўлена як беларуская, але па факце была расійскай gam-cov-vac. У ноч на суботу мяне трэсла амаль да раніцы, а на наступны дзень я ледзь трымаўся на нагах, стала лягчэй толькі калі потым паспаў гадзіну. Таксама 3-4 дні балела плячо ў месцы ўкола, але быў нюанс: мне прыйшлося чысціць снег увечар пасля прышчэпкі, нягледзячы на забарону фізічнай актыўнасці на першыя 3 дні пасля ўкола. Аб вакцынацыі не шкадую, бо цана кавіда можа быць больш высокай.

Last Friday, on the 9th of December I got vaccinated with what was called Belarusian vaccine yet turned out to be Russian Gam-Cov-Vac. On Saturday night I had a big fever and was shaking nearly till the morning; next day I was really weak, got better after taking an hour nap. Also for 3-4 days my shoulder ached in the shot area, yet there was one specific feature: in the evening following the vaccination I had to clean some places off snow despite the prohibition of any physical activities for the first 3 days after the shot. I don't mind this side effects as the covid price may be much higher.

18.02.2022 субота (Saturday)

У пачатку 2023 г. было некалькі выпадкаў, калі ў бальніцах распаўсюджваўся кавід і арганізоўвалі каранцін. Але ўжо 17 лютага стала вядома, што 3 лютага COVID-19 разам з сіфілісам і ганарэяй Мінздароўя РБ выключыла са спісу небяспечных для насельніцтва захворванняў. Магчыма гэта ставіць кропку ў эпідэміі каранавіруса ў Беларусі.

At the beginning of 2023 several splashes of the covid took place in hospitals and quarantine was organized there. But on 17 Februrary is became known that on 3 February the Ministry of Health of Belarus exluded COVID-19 from the list of diseases dangerous for the population together with siphilis and honorrea. Probably, it's the end of the coronovirus epidemic in Belarus.

Фота ў пачатку артыкула: рэклама пункта вакцынацыі на цэнтральным чыгуначным вакзале Мінска / The photo at the article top: Vaccination point ad at the Central Railway Station of Minsk

26.02.2022

Каранавірус у Беларусі. Частка 10 / Coronavirus in Belarus. Part 10

 



Спадзяюся, гэта будзе апошняя частка летапісу пандэміі. У папярэдняй я казаў пра тое, як у Беларусь прыйшоў штам "амікрон" і як ён стаў моцна распаўсюджвацца.

Hope, it will be the last part of the pandemic history. In the previous one I told about omicron arrival to Belarus and it fast spreading.

Амікрон у Беларусі / Omicron in Belarus

Амікрон стаў пакуль адзіным штамам, які называюць асобна. Больш небяспечная дэльта не атрымала такога гонару: мала хто казаў "я хварэю на дэльту", але многія кажуць "у мяне амікрон".

Omicron is the only strain that is called by its name. More dangerous delta wasn't so honored: few people said "I've delta", but many say "I've omicron".

З 28 студзеня пачаўся ўсплёск захворванняў на кавід. Спачатку рэгістравалі па 2000 выпадкаў, потым 31.01 і 1.02 быў невялікі спад, а з таго моманту аб'яўлялі па 3000, 5000 ці 8000 новых выпадкаў штодзень і прыкладна 15 смерцяў штодзень. У першыя дні лютага чэргі у паліклінікі многіх гарадоў былі вялікімі. Пазней сталі мабілізоўваць студэнтаў-медыкаў і наплыў стаў крыху менш. У той жа час нямала людзей перанеслі лёгкую форму захварвання і не траплялі ў бальніцу. На цяперашні час рэгіструюць па 5000 выпадкаў на дзень.

From 28 January new covid cases amount rocketed. First, they registered 2000 new cases, then on 31.01 and 01.02 it went down a bit, and afterwards they announced 3000, 5000 or 8000 new cases a day and about 15 deaths daily. In early February the queues to polyclinics of many cities were huge. Then medical students were mobilized to work as doctors and the inflow got down a bit. Meanwhile, lots of people had a light form of the disease and didn't go to hospital. At present they register 5000 new cases a day.

Верагодна, мой старэйшы сын, потым жонка і потым я сам перанеслі гэту заразу у дамашніх умовах, не звяртаючыся па медыцынскую дапамогу першыя 2 тыдні лютага. Сын 5 дзён быў на нашым бацькоўскім пісьмовым дазволе не хадзіць у школу з вусным тлумачэннем класнай сітуацыі, жонцы на работу не трэба было ездзіць, а я мусіў хадзіць на сваю ў масцы. Дарэчы, з усёй сям'і я пакуль адзін вакцынаваны і перанёс гэты магчымы кавід як лёгкую прастуду. Многія мае сябры і знаёмыя таксама перахварэлі кавідам у гэты час і таксама дома.

My elder son, then my wife and finally I seemed to have this "plague" at home without seeing doctors within first two weeks of February. The son stayed 5 days home due to our parental written request to excuse him from school, we also explained the situation to his classroom teacher. My wife didn't have to go to work and I had to go to work in mask. By the way, from all my family I was the only vaccinated one and the only one who had this possible covid as a light cold. Many of my friends and acquainances also had covid that time at also were staying home.

Людзі, якія не носяць маскі ў публічных месцах, памяшканнях і грамадскім транспарце цяпер складаюць большасць. Прычым і тыя, хто самі цяжка перхварэлі на кавід і пахавалі кагосьці з блізкіх...

People that don't wear masks in public places, indoors and on public transport are now majority. Including those who had a really bad covid and even lost some of their family members...

18.03.2022 пятніца (Friday)

24.02.2022 разгарэўся ўзброены расійска-ўкраінскі канфлікт, прычым Беларусь прадаставіла сваю тэрыторыю арміі РФ. Гэта навіна адцяніла праблему пандэміі. Але штодзень працягваюць хварэць і паміраць людзі, хоць большасць адкрыта ігнаруюць кавід. Паводле разліку некаторых матэматыкаў, у Беларусі магло памерці больш за 80 ці нават 90 тысяч чалавек за 2020-21 гг., але афіцыйна на цяперашні час лічыцца, што кавід забраў жыццё 6,7 тысяч беларусаў.

On 24.02.2022 Russia-Ukraine military conflict broke out and Belarus provided its territory for Russian troops. This news overshadowed the pandemic. Yet daily people get ill and die, though many openly ignore the covid. As some mathematicians calculated over 80000 or even over 90000 people could have died in 2020-2021, but it's officially believed that the covid have killed 6700 Belarusians by now.

Тым не менш, відавочна, што масавая хваля рэспіраторных захворванняў мінула і, хоць штодзень рэгіструюць каля 2000 новых выпадкаў, я асабіста сустракаў толькі пару новых выпадкаў кавіда сярод сваіх знаёмых. Выглядае, як быццам перахварэлі ўсе, хто маглі. 

Nevertheless, the huge wave of respiratory diseases have been over and, though about 2000 new cases are registered a day I personnaly faced just a couple of new cases of the covid among my acquaintances. It seems nearly everybody have passed through the disease.


Нашэнне масак за гэтыя 2 гады стала настолькі рэгулярным, што можна сустрэць маскі з завязанымі вузламі. На фота маска, якую я нашу ўжо некалькі месяцаў. Сустракаў падобныя вузлы і ў іншых масачнікаў. / Wearing masks within these 2 years became so habitual that you can see masks with knots on their strained strings. This photo is of the mask I've been using for several months. I've seen such knots on other mask wearers.

Дух часу: студэнтка ІПД адна сярод іншаземных студэнтаў не носіць маску. Як і раней большасць кітайскіх студэнтаў носяць маскі паўсюль, а беларуская моладзь мае тэндэнцыю іх не насіць. Праўда, магчыма, што гэта студэнтка зняла маску, каб сфоткацца з кітайцамі. / Zeitgeist: a student of the Institute of Business Activities is not wearing a mask while international students are. Like before most Chinese students wear mask everywhere, but the young Belarusians tend not to wear any masks. However, it's possible that the girl in the photo just took her mask off to make a picture with the Chinese.

11.04.2022 панядзелак (Monday)

За гэты месяц многія паверылі, што кавід знік, бо не ў кожнага цяпер ёсць знаёмаыя ці сваякі, якія хварэюць у цяперашні час. За гэты час сярод маіх знаёмых адхварэла група з трох чалавек з прыкметамі кавіда. Афіцыйна паведамляюць пра некалькі сот новых выпадкаў штодзень і прыкладна 2 смерці ў дзень. Увага папулярных СМІ прыцягнута да баёў на тэрыторыі Ўкраіны.

Within this month many have believed the covid vanished as few people have friends and relatives that are ill now. During this time a group of 3 people I know had something like the covid. Officially, a few hundred new cases and about 2 deaths are reported daily. The popular mass media attention is drawn to battles in Ukraine.

Блогер Павел Мірановіч крытыкуе плакат, які папулярызуе прышчэпкі ад COVID-19, па прычыне адмоўнага стаўлення да прышчэпак і моладзевых тусовак (бо хлопец у рэкламе вакцынаваўся, каб тусавацца). Самая забаўная рэакцыя на рэкламу вакцынацыі, якую я сустракаў / Blogger Pavel Miranovich critisizes a board promoting COVID-19 vaccination since he is against vaccinations and youth goingouts (the guy in the ad got vaccinated to go out with friends). The funniest reaction to a vaccination ad I've ever met.

Чарга на лічбавы рэнтген грудной клеткі ля Камароўскага рынку ў Мінску. Сакавік 2022 г. / A queue to a digital X-ray near Komarouski Market in Minsk. March 2022.

Яшчэ адзін трэнд апошняга часу: пажылыя часцей носяць маскі ў грамадскім транспарце за моладзь. / Another trend of this days: senior people wear masks in public areas more often than the young ones.

Ізноў пра рэлігійнае жыццё / Again About Religious Life
Увогуле, рэлігійнае жыццё Беларусі не асабліва закранута пандэміяй: большасць рэлігійных мерапрыемстваў праходзіць практычна без паправак на кавід за выключэннем першых некалькіх месяцаў пандэміі. Сведкі Іеговы перавялі ўсе свае мерапрыемствы ў бескантактны рэжым з канца сакавіка 2020 г., што не прайшло незаўважаным ў некаторых СМІ. А з 1 красавіка гэтага года сумесныя сустрэчы Сведкаў сталі праходзіць у гібрыдным рэжыме: большая частка ўдзельнічае па відэасувязі, а 20-30 чалавек сядзяць у масках у памяшканні з дыстанцыяй. Удзельнікам са слабым здароўем, сімптомамі рэспіраторнай інфекцыі і тым, хто быў у кантакце з хворымі 10 дзён таму, рэкамендавана наведваць сустрэчы па відэасувязі. Такі гібрыдны фармат выкарыстоўваецца пераважна для сустрэч у выходныя дні. Некаторыя групы поўнасцю засталіся ў фармаце відэасувязі. Святкаванне Вячэры Гасподняй пройдзе пераважна ў гібрыдным фармаце, дзе практычна ўсе новыя госці будуць прыстутнічаць на відэасувязі ці па тэлефоне.

Generally, the religious life in Belarus was not seriously affected by the pandemic: most of religious events take place with little or no covid-related changes, except for the first few months of the pandemic. Jehovah's Witnesses shifted all their activities to the contact-free mode in late March 2020, which was noticed by some local media. From the 1 April JW meetings in Belarus switched to the hybrid type: most join by videoconferencing and 20-30 people are on place wearing masks and keeping distance. Visitors with poor health, respiratory disease symptoms and those in contact with ill ones 10 days ago are encouraged to join by videoconferencing. This hybrid type is used for weekend meetings mostly. Some groups completely remained in videoconferencing. The yearly memorial will be mostly in the hybrid format with nearly all the newcomers present via videoconferencing or phone.

Наша сям'я наведала такую сустрэчу 10.04. Дзецям было цікава вярнуцца ў Залу Царства пасля 2-гадовага наведвання ўсіх сустрэч па відэасувязі. / Our family visited such meeting on 10.04.2022. My kids were curious to get back to the Kingdom Hall after 2-year visiting all the meetings by videoconferencing.

26.05.2022 чацвер (Thursday)
Колькасць хворых на кавід і новых памерлых ад пандэміі пачала зніжацца пасля 6 мая і 10 мая Мінздароўя дало апошнія дадзеныя пра 58 новых захварэлых. З таго часу штодзенныя афіцыйныя  паведамленні пра кавід спыніліся, большасць людзей перастала насіць маскі ў публічных месцах, а прыватным медцэнтрам забаранілі рабіць ПЦР-тэсты на COVID-19 з 30 мая.

The number of covid patients and new deaths from the pandemic began to decline after the 6th ofMay and on 10 May the Ministry of Health provided the last report on 58 new cases. Since then, daily official covid reports have ceased, most people have stopped wearing masks in public places, and private medical centers have been banned from doing PCR tests on COVID-19 since the 30th May.

Але гэта не значыць, што каранавірусная інфекцыя поўнасцю перастала быць пагрозай. Ведаю, што выпадкі кавіда рэгіструюцца ў некаторых бальніцах Мінска, дарэчы, там пакуль ёсць і кавідныя аддзяленні. Тым не менш, пандэмія відавочна адступіла.

But this does not mean that coronavirus disease has completely ceased to be a threat. I know that cases of covid are still registered in some hospitals in Minsk, by the way, there are still covid wards. However, the pandemic has clearly retreated.

За гэты час у многіх грамадскіх туалетах Беларусі з'явілася мыла, дэзінфектары сталі неад'емным аксэсуарам многіх публічных месцаў, маскі і санітайзеры прадаюцца амаль у кожным гандлёвым пункце, а людзі навучыліся актыўней карыстацца відэасувяззю ў паўсядзённых і дзелавых пытаннях.

During this pandemic, soap became a norm for many public toilets in Belarus, disinfectants became an integral part of many public places, masks and sanitizers are sold in almost every outlet, and people have learned to use  more video communication for everyday and business matters.

Ці прыйдзе ў Беларусь малпіна воспа, якая зараз стала новай эпідэміяй Еўропы, пакажа час... 

It's hard to say if monkey pox that has become a new European epidemic will also come to Belarus...

11.11.2021

Каранавірус у Беларусі. Частка 9 / Coronavirus in Belarus. Part 9

 Працягваю сумную гісторыю, якую даўно хацеў б скончыць. У мінулай частцы апісаў асноўныя падзеі з сярэдзіны чэрвеня па пачатак кастрычніка 2021 г. У тым ліку ўзгадаў аб увядзенні абавязковага масачнага рэжыму 9 кастрычніка. Да гэтага ў лістападзе 2020 г. у розных гарадах уводзілі масачны рэжым, але ў кастрычніку 2021 г. было прынята рашэнне нацыянальнага маштабу. За парушэнне масачнага рэжыму было вырашана штрафаваць, але прэзідэнт загадаў яго адмяніць і зрабіць нашэнне масак неабавязковым. 22 кастрычніка масачны рэжым скасавалі.

I'm going on with the story I wish I'd finished long ago. In the previous part I described the main events of mid-June to early October 2021. I also mentioned the mask requirement from 9 October. Before, in November 2020 mask requirement was established in different cities, but in October 2021 it was a nation-wide decision. For its violation people could be fined, yet the President ordered to cancel the requirement and make wearing masks unnecessary. So on 22 October it was cancelled.

Уваход на станцыю метро "Усход" у лістападзе 2020 г і ў канцы кастрычніка 2021 г. Напамін пра масачны рэжым правісеў на дзвярах менш за 1 год. / Metro station Uschod entrance in November 2020 and at the end on October 2021. Mask requirement memo stayed there for less than 1 year.

Праверка масачнага рэжыму супрацоўнікамі метрапалітэна на маскоўскай лініі мінскага метро ўдзень 13 кастрычніка 2021 г. / Mask requirement check at Maskouskaja line of Minsk metro by its staff on 13 October 2021 in daytime. Фота/From: metropoliten.by.


Цяпер нашэнне масак рэкамендуюць у многіх месцах. На фота бакавы ўваход у ЦУМ, Мінск, лістапад 2021 г. / Now masks are recommended in many places. Photo: TSUM shopping center in Minsk, November 2021.

А супермаркет "Віталюр" ля метро "Усход" проста рэкамендуе наведвальнікам трымаць дыстанцыю (праўда, супрацоўнікі там у масках) / And Vitalur supermarket near metro station Uschod recommends its visitors just to keep distance (its staff wear masks though)

Адмена масачнага рэжыму мала што змяніла: многія працягваюць насіць маскі, але частка з іх робіць гэта няправільна, а безмасачнікаў хапала і падчас дзеяння рэжыму. / Mask requirement cancellation haven't changed much: most people keep wearing masks, though some of them do it incorrectly and there were already many mask requirement violators when it was compulsory.

З верасня 2021 рэзка пайшоў рост новых выпадкаў кавіда і рэгіструемых смерцяў. Звычайна паведамляецца пра 1900 ці 2000 новых выпадкаў штодзень і пра 13-18 памерлых ад COVID-19. Неафіцыйна гуляюць чуткі пра дзясяткі ці сотні смерцяў па краіне кожны дзень. Рытуальныя кампаніі апрацоўваюць прыкладна ў 2 разы больш заказаў чым да верасня 2021 г. Зразумела, што паміраюць не толькі ад "кароны", але многія людзі, з якімі я супрацоўнічаю, хварэлі ці хварэюць па некалькі тыдняў і мне прыходзіцца нярэдка выконваць іх работу. Пакуль ніхто з маіх знаёмых не памёр з часу папярэдняга паведамлення, але былі новыя смерці сярод сваякоў знаёмых маіх знаёмых. Праца ў многіх сферах жыцця перапыняецца кавідам тут і там.

From September 2021 sharp growth of new covid cases and deaths began. Usually, 1900 or 2000 new cases and 13-18 deaths of COVID-19 are reported daily. Unoficially, rumors circulate of tens or hundreds of deaths in the country each day. Funeral companies works with double amount of orders than before September 2021. Of course, people die not only because of the "corona", but many people I work with were or are ill for several weeks and I've to do their jobs quite often. None of my acquaintances have died since the previous post was updated, yet there've been new deaths among the relatives of the acquaintances of my acquaintances. The work in different spheres of life is interrupted by the covid now and again.

Ілюстратыўнае фота адсюль / An illustrative photo from here.

28.11.2021 нядзеля (Sunday)
25 лістапада колькасць прызнаных афіцыйна ахвяр кавіда перайшла мяжу ў 5000 чалавек, але здаецца, што пік чарговай хвалі пройдзены. Штодзень рэгіструюць 13-16 новых смерцяў ад кавіда і ля 1700 новых выпадкаў захворвання. Некаторы час таму ад кавіда памёр муж маёй знаёмай і захварэлі некалькі маіх сваякоў і адна знаёмая.

On 25 November the offical covid death toll pass the 5000 people milestone, yet the wave peak seems to have been passed. Daily they register 13-16 deaths and ~1700 new cases. Recently my acquiantance's husband died of covid, some relatives and another acquiantance got sick.

На гэтым тыдні мой старэйшы сын меў нейкую рэспіраторную хваробу і доктар накіравала яго на ПЦР-тэст. Дзіўна, што калі ў кастрычніку мае дзеці відавочна хварэлі кавідам, нам адмовілі ў магчымасці прайсці бясплатны ПЦР-тэст. Але ў гэты раз мы прыйшлі ў памяшканне нашай паліклінікі, дзе раней рабілі аналіз на энтэрабіёз і сыну зрабілі тэст, які быў адмоўным. Дарэчы, часам могуць адмовіць у ПЦР-тэсце, калі гэтых тэстаў у паліклініцы не хапае. У такім выпадку кантакты 1-га ўзроўня не ідуць на самаізаляцыю, калі не маюць сімптомаў хваробы.

This week my elder son had some kind of respiratory disease and his doctor sent him to a PCR test. Strange to say, in October when my kids apparently had covid, we were denied free PCR tests. This time we came to isolated premises of our polyclinic where they used to take entherobiosis tests and had or PCR made (negative). By the way, people may be denied PCR tests, if a polyclinic lack them. In such cases 1st contacts don't isolate themselves, if they've no symptoms of the disease.

11.12.2021 субота (Saturday)
Па-ранейшаму паведамляюць да 18 новых смерцяў і каля 1800 выпадкаў захворвання штодзень. Некалькі маіх сваякоў перахварэлі нядаўна кавідам, але ачунялі; таксама мае бацькі прайшлі поўны курс вакцынацыі ад "кароны", якую ім зрабілі дома, бо мая маці не можа сама дайсці ў паліклініку.

As earlier up to 18 deaths and ~1800 cases are reported daily. Some of my relatives have recently been thru covid, but recovered; also, my parents got fully vaccinated against the "corona" at home as my mom can't go to a polyclinic.

Учора з'явілася інфармацыя, што чалавек, які прыляцеў з Беларусі ў Ізраіль, прывёз новы штам кавіда "амікрон". Гэта значыць, што О-штам ужо можа быць у Беларусі. Пакуль няма звестак, што гэты штам небяспечней за астатнія, таму час пакажа, якія наступствы будуць у гэтай версіі каранавіруса.

Yesterday an individual was reported to fly from Belarus to Israel and bring there new covid strain omicron. It may mean the O-strain could have already been in Belarus. Yet no info is available that this strain is more dangerous than others, so time will tell what consequences this version of covid can bring.

Хаця масачны рэжым быў адменены 22 кастрычніка, у розных арганізацыях спрабуюць падтрымліваць яго як мясцовае правіла, як, напр., у гатэлі "Мінск". Але ніхто не прымушае анікога насіць маску. / Though the mask requirement was cancelled on 22 October different organizations try to keep it as a local rule, like Hotel Minsk. Yet nobody makes anyone put a mask on.

Праз 1,5 месяцы пасля адмены масачнага рэжыма людзі носяць маскі ў публічных месцах у той жа прапорцыі, што і на працягу яго непрымусовага дзеяння: 50/50, як на фота. Вядома дзесьці больш масачнікаў, а недзе - безмасачнікаў, але ў сярэднім суадносіны прыкладна такія ж па маіх назіраннях. / In 1.5 month after the mask requirement cancellation people keep wearing them in public areas in the same ratio as during the unenforced requirement period: 50/50 as in this photo. Of course, somewhere you can find more unmasked folks and somewhere else more people in masks, but the average as I observe is ~ 50/50.
Па тэлебачанні мінскага метро рэкламуюць масачны рэжым і вакцынацыю, нягледзячы на вышэй апісаныя перамены. Шмат дзе можна сустрэць аб'явы аб масачным рэжыме, якія вісяць яшчэ з мінулага года, але на іх ніхто не звяртае ўвагі. Толькі аднойчы бачыў, калі на ўваходзе ў метро ахоўнік вырашыў праверыць сумкі двух юнакоў (абавязкова працэдура пасля тэракту 11.04.2011), тыя збянтэжана казалі: "У нас ёсць маскі, мы можам надзець..." Мабыць частка людзей носіць маскі з боязі неіснуючага пакарання за іх адсутнасць. / Minsk metro TV still advertizes the mask requirement and vaccination despite the above changes. Many places yet have last year's memos of mask requirement, bu  nobody cares about them. Only once I saw a situation at metro entrance when a securty man wanted to check the bags of 2 young lads (it's a must after 11.04.2011 terrorist attack) they answered with embarrassment " We've masks and can put them on". Maybe, some still wear mask just because they're afraid of a nonexistent punishment for their absence.

21.12.2021 аўторак (Tuesday)
Крыху добрых і дрэнных змяненняў. З 20 снежня можна атрымаць рэзультаты ПЦР-тэста на кавід ў дзень яго здачы ў 3-х лабараторыях Мінска: на П. Броўкі 13 (на фота ніжей), у будынку аўтавакзала "Цэнтральны" і чыгуначнага вакзала "Мінск-Пасажырскі". З 22 снежня адмяняецца абавязковая самаізаляцыя кантактаў 1-га і 2-га ўзроўняў. А з 27 снежня непаўналетніх з 12 па 17 год пачнуць прышчапляць ад "кароны" кітайскай вакцынай.

A bit of good and bad news. From 20 December they can have their PCR test results on same day in 3 labs in Minsk: at Vulica Petrusia Brouki 13 (photo below), at Central'ny Bus Station and at Minsk Pasazyski Railway Station. From 22 December 1st and 2nd level contacts don't have to isolate tthemselves anymore. And from 27 December 12-17 years old minors could be vaccinated against covid with Chinese Vero Cells.
Фота з пошуку Яндэкс/ from Yandex search

23.12.2021 чацвер (Thursday)


Сёння зрабіў рэвакцынацыю ад кавіда "Спутнікам Лайт" ў мясцовай паліклініцы. Чаргі ўдзень, калі я прыйшоў вакцынавацца, не было, але пасля мяне зайшлі яшчэ 2 чалавекі. Раней спрабаваў прайсці рэвакцынацыю ў медпункце арганізацыі, з якой супрацоўнічаю, але мне адмовілі, бо трэба было сабраць групу з 4 чалавек, якія жадаюць рэвакцынавацца ў адзін час (каб не марнаваць ампулу). Медсястра, якая рабіла мне укол, прынцыпова была без маскі і не прыкрыла месца ўкола пасля вакцынацыі для прафілактыкі заражэння, а пасля працэдуры мне выдалі дакументы і сказалі ісці. Ніхто за мной назіраць 20-30 хвілін, як таго патрабуе рэгламент, не стаў. Але мне было нармальна, толькі крыху балела месца ўкола пару гадзін. (Наступным вечарам мне ўжо было дрэнна: слабасць і высокая тэмпература, але ноччу прайшло).

Today I was re-vaccinated against the covid with Sputnik Lite at the local clinic. There was no queue in the afternoon the day when I came to be vaccinated, but 2 more people came after me. I used to try to get revaccinated at the medical center of the organization I work with, but I was refused because I had to find a group of 4 people who want to get vaccinated at the same time (so as not to waste an ampoule). The nurse who gave me the injection was without a mask on purpose and did not cover the injection site after vaccination to prevent infection; after the procedure I was given documents and told I could leave. Nobody watched me for 20-30 minutes, as required by the regulations. But I was fine, only the injection spot ached a bit a couple of hours. (Next evening I felt bad: weakness and fever, but at night I got well).

29.12.2021. серада (Wednesday) 
Сярод 1493 выпадкаў новых захворванняў на кавід выявілі 4 выпадкі штама "амікрон". Ва ўсіх 4-х хвароба ідзе ў лёгкай форме. 
Among 1493 new covid cases 4 omicron cases were found. All 4 patients have a light form of the disease.

31.01.2022. панядзелак (Monday) 
У Беларусі ідзе ўсплёск "амікрону", у паліклініках розных гарадоў чэргі больш за звычыйныя, памёр сваяк майго сябра і блізкія яшчэ некалькіх чалавек, з якімі я сустракаўся па сваіх справах. Тым часам шмат людзей у грамадскім транспарце і памяшканнях не носяць маскі.

Omicron is on rise in Belarus, the queues in polyclinics are longer than usual, a friend's relative died recently and a few other people I met doing  my errands lost their family members. Meanwhile lots of people don't wear masks in public transport and indoors.

1.02.2022 аўторак (Tuesday)
Зноў хварэе "рэспіраторкай" старэйшы сын, але Мінздароўя дазваляе бацькам не вадзіць дзяцей у школу 5 дзён па пісьмовай заяве бацькоў, чым і карыстаемся. У паліклініку ісці не рызыкуем. З учарашняга дня Мінздароўя дазволена тры дні не хадзіць на працу пры сімптомах вострай рэспіраторнай інфекцыі, але на практыцы ўсё будзе залежыць ад волі начальства. Я не маю магчымасці самаізалявацца. Таксама з сённяшнягя дня адменены абвязковы тэст ПЦР для пастаноўкі дыягназа COVID-19.

Again my elder son has some respiratory disease; as Minitsty of Health (MoH) allows schoolkids stay home 5 days on parents' written explanation we use this option. We don't risk to go to the polyclinic. From yesterday MoH allows working people to stay home for three days on having symptoms of an acute respiratory disease, but in fact much depends on what a boss says. I don't have a possibility to isolate myself. From today a PCR test is no longer a must to be diagnosed COVID-19.

02.08.2021

Каранавірус у Беларусі. Частка 8 / Coronavirus in Belarus. Part 8

 У папярэдняй частцы я апісваў развіццё пандэміі з красавіка па сярэдзіну чэрвеня 2021 г. У гэтай паспрабую зазначыць асноўныя тэндэцыі лета і восені 2021 г.

In the previous part I described the pandemic in April-mid-June 2021. This part will cover the main tendencies of the summer and autumn 2021.

Вакцынацыя / Vaccination

Лета-2021 стала часам актыўнай папулярызацыі вакцынацыі ад кавіда. З аднаго боку, гэта неабходнасць. З другога, маю надзейную інфармацыю аб тым, што дзяржслужачых могуць прымушаць праходзіць вакцынацыю пад пагрозай адмовы дазволіць ісці ў водпуск, пазбавіць прэміі ці звольніць з работы. Пры гэтым прэзідэнт РБ некалькі разоў падкрэсліваў, што прымус вакцынавацца непрыймальны. У некалькіх выпадках да вакцынацыі заахвочвалі праз грашовыя выплаты. / Summer-2021 became the time of covid vaccination promo. On one hand, it's a need. On the other hand, I've reliable info that public sector workers may face pressure to get vaccinated being threatened to have no vacation, bonuses or even job. However, the country President stressed several times pressure to be vaccinated is unacceptable. In several cases people were incouraged to get vaccinated by getting paid extra.


Розныя ведамствы рабілі масавую SMS-рассылку з прапановай вакцынацыі ў мясцовай паліклініцы / Different authorities texted the population about the suggestion to get vaccinated in a local polyclinic.



У многіх буйных гандлёвых цэнтрах сталіцы РБ і некалькіх іншых гарадах зрабілі пункты вакцынацыі. На фота такіх пункт у былых службовым пакоі ГЦ "Дана Мол" побач з магазінам 5-ы элемент" (3 паверх). Медсёстры ў гэтым кабінеце паведамілі, што тут колюць толькі "Спутнік" і толькі 1-ы раз, другі раз можна зрабіць у любой паліклініцы горада. / In many shopping centers of Minsk and some other cities of Belarus they established vaccination booth. The photo shows such area in Dana Mall trade center in Minsk in a staff room near 5 Element shop (floor 3). The nurses there told me they only use Sputnik and only make the 1st shot; the 2nd has to be made in any municipal polyclinic.

1 жніўня па дадзеных Мінздароўя колькасць беларусаў, прышчэпленых ад кавіда пераўзышла 1 млн (з 9 млн насельніцтва). Але яшчэ да пандэміі да мяне даходзіла інфармацыя аб вакцынацыі на паперы: медык піша, што пацыент атрымаў вакцыну, але сам пацыент быў супраць (часам і медык пакрысе) і ўкол так і не рабілі. Нярэдка так рабілі, калі статыстыка патрабавала паказчыкаў вакцынацыі (напр. 50% пацыентаў паліклінікі), а жадаючых бракавала. Таму дапускаю, што ў статыстыку маглі патрапіць і тыя, хто не рабіў прышчэпку ад кавіда.

On 1 August the Ministry of Health reported that covid-vaccinated Belarusians amount reached 1 mln (out of 9 mln). Yet before the pandemic I was told about wallpaper vaccination: a medical worker writes about having inoculated a patient while that individual is against vaccination (sometimes the doctor too) and no shot was made at all. That used to be so when stats requirements took place (e.g. 50% of polyclinic patients) and those willing to go weren't enough. So, assume the stats today may include those who are not covid vaccinated in fact.

Гэтым летам два маіх знаёмых вакцыніраваліся "Спутнікам", абодва адчувалі сябе дрэнна пасля 2-га укола, але зараз адчуваюць сябе добра. Таксама СМІ паведамляюць пра тое, што каля 200 чужаземных грамадзян прайшлі  вакцынацыю на платнай аснове ў Беларусі адмыслова прыехаўшы па безвізу.

This summer two people I know got vaccinated with Sputnik; both felt bad after the 2nd shot and feel good now. Also, the mass media say about 200 foreigners got vaccinated on the fee-paid basis in Belarus, having come here for that purpose without a visa. Belarusians are entitled to have free medical service of any kind by public healthcare.

Індыйскі штам / Indian Strain

23 чэрвеня ў Мінску афіцыйна быў выяўлены індзійскі штам кавіда. Праз некаторы час яго выявілі яшчэ ў некаторых гарадах. Пакуль няма дакладнай інфармацыі, што гэты штам сапраўды небяспечней за іншыя ў Беларусі, але штодзённа Мінздароўя паведамляе пра 8-11 новых смерцяў ад COVID-19. Нажаль за апошні час было яшчэ 2 смерці сярод маіх знаёмых, дзе каранавірус меў прамое ці ўскоснае дачыненне.
On 23 June the indian strain of covid was officialy found in Minsk. Since then it have been found in some other cities. Yet there's no reliable info on the strain being more dangerous than the others in Belarus; however, the Ministry of Health daily reports 8-11 new deaths from COVID-19. Unfortunately, I've recenlty learnt of 2 more deaths among people I know, the coronavirus having impacted directly or indirectly.

Масачна-бязмасачны рэжым / The Challenge of the Mask Requirement


Пара ў вагоне метро пад плакатам, які тлумачыць як правільна насіць маску. Дзяўчына носіць яе няправільна / A couple in a metro car under a poster explaining how to wear masks correclty and why. The girl is wearing her mask incorrectly.

2 парушальнікі масачнага рэжыму (сярод многіх) на адным фота. / 2 mask requirement violators (among many) in one photo.

Я апублікаваў многа фотак таго як парушаецца масачны рэжым на розных масавых мерапрыемствах, і гэтым летам такіх было шмат. Але хочацца адзначыць і пазітыўнае: як мінімум на двух сустрэчах кіраўніцтва Мінска з рабочымі сталічных прадпрыемстваў рэжым выконваўся вельмі добра: ўдзельнікі насілі маскі і па магчымасці трымалі дыстанцыю між сабой. Хочацца, каб гэта стала добрым прыкладам іншым. Здымак з тэлеграм-канала "Минск Официально". / I've published lots of photos of the mask requirement violation in different mass event and this summer have seen many of them. Yet I want to stress the positive thinngs too: at least at two meetings of the capital municipal authorities with Minsk factories workers: the participants were all wearing masks and sometimes keeping the distance between themselves. Wish it would be a model for others. The photo from: The Telegram channel Minsk Officially of the local municipal authority.

У ліпені ў метро бачыў сям'ю з 4 чалавек. Яны стаялі без масак на платформе станцыі і пачулі аб'яву пра абавязковы масачны рэжым у метро. Крыху пажурыўшыся на нязручнасць, усе яны дасталі маскі і надзелі іх. Відавочна, яны былі не з Мінска, але іх гатоўнасць выконваць масачны рэжым нават праз уласнае "не хачу" варта пахвалы.

In July I saw a family of 4 in metro. They were standing on a station platform when they heard an announcement of the mask requirement in the subway. After grumbling a little about the inconvenience they all put their masks on. Apparently, they came to Minsk from another place, yet their readiness to comply with the requirement is praiseworthy.

Нажаль, маю адзначыць што няма ніводнай групы людзей, якія б добра трымаліся масачнага рэжыму, акрамя кітайскіх студэнтаў і турыстаў. / Unfortunately, I've to say that there's no group of people here to keep the mask requirement well apart from the students and tourists from China.

Некалі маскі былі дэфіцытам, а гэтым летам супермаркет "Грын" зладзіў распродаж масак і рэспіратараў.
Masks used to be scarce some time ago, yet this summer Green supermarket in Minsk organized a huge sale of masks and respirators.

11.08.2021 серада (Wednesday)


Цана на экспрэс-тэсты на COVID-19 крыху знізілася ў Мінску з моманту распрацоўкі  гэтых тэстаў у кастрычніку 2020 г. / COVID-19 express tests prices have dropped a bit in Minsk since their introduction in October 2020.

На цяперашні час афіцыйна регіструецца да 1000 новых выпадкаў  COVID-19 штодзень і памірае 8-11 чалавек (усяго 3562 смерці за пандэмію). Ёсць неафіцыйныя неправераныя звесткі, што з сакавіка 2020 года па сакавік 2021 смертнасць ў Беларусі склала на 32000 чалавек больш чым за аналігічны перыяд мінулага года. Зразумела, гэтыя звесткі не маюць грунтоўных пацверджанняў і нават, калі яны дакладныя, то не ўсе гэтыя смерці маюць быць прама ці ўскосна звязаны з каранавірусам, бо смяротнасць можа расці і па іншых прычынах. Тым не менш, нават, калі афіцыйная статыстыка бліжэй да рэальнасці, чым неафіцыйная, пандэмія застаецца самай вялікай небяспекай Беларусі і адной з самых ігнаруемых (што нажаль міжнародная тэндэнцыя).

As per today up to 1000 new COVID-19 cases are registered officially daily and 8-11 people die (3562 deaths since the beginning of the pandemic). There's inofficial info of 32000 extra deaths from March 2020 to March 2021 in Belarus compared to the previous period. Of course, this info doesn't have enough proofs; even if it's correct, not all these deaths are caused by the covid directly or indirectly for the death rate may grow due to other reasons. But even if the official stats is closer to the truth than this inofficial info, the pandemic remain the most dangerous problem of Belarus and among the most ignored (which is unfortunately an international tendency).

Прадавачка хлеба-булачных вырабаў ў гэты дзень пакуль выдавала мне тавар адначасова абмяркоўвала па тэлефоне два пахаванні з адпяваннем у зачыненай труне. Выразіў ёй спачуваніі як разлічыўся за пакункі.

A bakery seller on that day was discussing over the phone two funerals with church service and locked coffins as she was serving me. I expressed my consolations having paid for the goods.

19.08.2021 чацвер (Thursday)

17 жніўня колькасць афіцыйна пацверджаных выпадкаў каранавірусных смерцяў дасягнула 12. 18 і 19 жніўня гэта лічба паўтарылася. Новыя выпадкі захворванняў кавідам перавышаюць 1000 чалавек апошнія 2 дні.

On 17 August the number of officially confirmed covid death reached 12. On 18 and 19 August the number repeated itself. The new cases of covid patients grow over 1000 for the last 2 days.

28.08.2021 субота (Saturday)

Харошыя і дрэнныя навіны /Good News, Bad News
На гэтым тыдні, выносячы смецце я, як звычайна, узяў з сабой маску. Калі я не бачу вакол сябе людзей ці магу трымаць з імі неабходную дыстанцыю, я магу не насіць маску, а проста мець яе пад рукой. Але ў той дзень я вяртаўся дамой у масцы хоць акрамя мяне і адной пажылой незнаёмай жанчыны нікога не было ў двары ды і дыстанцыя паміж намі была больш чым добрая. Пажылая дама, убачыўшы, што я ў масцы дастала сваю, надзела і сказала:
-- Раз малады чалавек носіць маску, мне, мабыць таксама трэба яе надзець, хоць і не ведаю ці абараняе яна мяне...

 This week taking away the rubbish I had a mask with me as usually. When I have no one aroud me or when I can keep good distance with  people I can just keep my mask with me without using it. However, on that day I was coming home with my mask on, though there was nobody near my house, but me and an old unknown lady and the distance between us was quite good. The lady seeing me masked got out her mask too, put it on and said:
-- If a young man is wearing a mask I should put my own on too, I think, though I'm in doubt if it really helps...

Сёння другі раз у жыцці быў на пахавальнай прамове, арганізаванай па відэасувязі. Справа ў тым, што ад кавіда з дыябетам памерла жанчына, якой я больш за 10 год таму дапамагаў вывучаць Біблію і якая рабіла крокі каб стаць Сведкай Іеговы. За апошні час памерла даволі шмат людзей, якія б маглі жыць, каб не пандэмія. Другі раз за некалькі месяцаў спяваў адну і тую ж песню на жалобнай цырымоніі...

Today was a 2nd time in my life I was at a funeral talk arranged by videoconferencing. It was because a lady I had helped to study Bible over 10 years ago died from covid and diabetis; that lady had been making steps to become a Jehovah's Witness. Recently quite many people have died whom I used to know; they could be living if it weren't for the pandemic. A 2nd time for a few months I sang the same song at a mourning ceremony...

11.09.2021 субота (Saturday)
Далей пра харошыя і дрэнныя навіны. За апошні час зноў расце колькасць новых выпадкаў кавіда, але пры гэтым чалавеку з сімптомамі прастуды могуць адмовіць у тэсце на кавід з нагоды таго, што няма высокай тэмпературы, ёсць насмарк і чалавек можа быць вымушаны ісці на работу ці вучобу ў калектыў. Да масачнага рэжыму ставяцца па-рознаму: дзесьці яго трымаюцца добра, нават раздаюць маскі супрацоўнікам бясплатна, а дзесьці ён існуе толькі на паперы.

Again about good and bad news. New covid cases amount has been growing recently, yet a person may be denied a covid test if he/she has no fever or does have running nose, so that person may have to go to work or study offline. The mask requirement is treated differently in different places: somewhere it is well-kept and masks are given free to workers, in some other places it exists only on paper.

Сёння зноў пабываў на пахавальнай прамове па відэсувязі і зноў кавід. Пажылая жанчына са сходу Сведкаў Іеговы, які мы з сям'ёй наведваем.

Today I again was at a funeral talk online, again covid. An old lady from the cogreation of Jehovah's Witnesses we attend.

15.09.2021 серада (Wednesday)
Колькасць штодзенных новых выпадкаў кавіда паведамляецца як 1600-1900+. Пры гэтым сёння я праехаў цэлую станцыю метро ў раняшнюю гадзіну пік і вакол мяне былі толькі безмасачнікі. На наступнай пачалі заходзіць людзі ў масках. Мая маці кажа, што многія яе сябры і знаёмыя ў Барысаве хварэюць цяжкімі формамі кавіда, частка з іх у бальніцы.

New covid cases reported daily are 1600-1900+. Yet today during the early rush hour I had to be in a metro car for one trip between stations surrounded by unmasked people only. At the next station some people in masks began to appear there. My mom says many of her friends and acquanitances in Borisov (Barysau) are having bad forms of covid, some of them are in hospital now.

15.09.2021 нядзеля (Sunday)
16 верасня афіцыйна паведамілі пра 13 новых ахвяр кавіда. Да гэтага пісалі пра 8-12 штодзень. А 17.09 колькасць афіцыйна пацверджаных новых выпадкаў пераўзышла рэкорд снежня 2020 г. і працягвае расці, набліжаючыся да 2000 ў дзень. Учора зноў паведамілі пра смерць 13 чалавек і такім чынам з сакавіка 2020 г. па цяперашні час памерла больш за 4000 чалавек. У двух маіх знаёмых, што жывуць у розных гарадах Беларусі, нядаўна памерлі іх маці. 
 
On the 16 September 13 covid deaths were officially reported. Before 8-12 deaths had been reported daily. On the 17 September the new daily officially recognized cases amount surpassed the peak of the December 2020 and the number keeps growing. Yesterday 13 deaths were told about, so the March 2020 to now toll is over 4000. Two people from different towns in Belarus I know have lost their mothers recently.

4 хваля і мы / 4th Wave and us

10.10.2021 нядзеля (Sunday)
У канцы верасня Мінздароўя паведаміў пра пачатак 4-й хвалі COVID-19 у Беларусі. 1 кастрычніка афіцыйна паведамілі пра новыя рэкорды штодзённых захворванняў і смерцяў: 1993 і 16 адпаведна. З таго часу паведамляюць пра смерць ад кавіда 12-16 чал./дзень (4289 на гэты дзень з пачатку пандэміі). Злыя языкі гавораць пра дзясяткі смерцяў ў бальніцах Мінска штодзень, што я не магу ні пацвердзіць ні абвергнуць.

In late September the Health Ministry said the 4th COVID-19 wave is on in Belarus. On 1 October new peaks were reported officially on day cases and deaths: 1993 and 16 respectively. Since that time 12-16 covid deaths/day are reported (4289 per this day since the pandemic began). Rumors go of dozens of deaths in Minsk hospitals, which I can neither confirm, nor refute.

9 кастрычніка было прынята рашэнне ўзмацніць масачны рэжым, але яго па-ранейшаму трымаюцца не ўсе. Магчыма, за яго парушэнне будуць штрафаваць, але пакуль ніводнага такога выпадку не вядома.

On 9 October authorities decided to enforce mask requirement, yet not all people keep it. They may start imposing fines for the violation of the requirement, but no such cases have been known so far.

У маршрутцы 3 парушальнікі масачнага рэжыму на фота і яшчэ 2 за кадрам. Дарэчы магчымасць распаўсюджвання вірусаў у мікрааўтобусе высокая, бо прасторы для сацыяльнай дыстанцыі там няма. Мінск, пачатак кастрычніка. / On a shuttle minibus 3 mask requierement voilators in the photo and 2 more hidden. By the way, the chance to spread any virus in a shuttle is high due to no social distance possibility in small room. Minsk, early October.

З другой паловы верасня я, мая жонка і дзеці перанеслі нейкую "рэспіраторку", неафіцыйна аднаму з нас пацвердзілі кавід, але афіцыйна дактары дазволілі дзецям быць тыдзень на непрацаздольным лісце і адмовілі ў магчымасці бясплатна прайсці ПЦР-тэст. Таму мы з жонкай мусілі працаваць нягледзячы на здароўе. Так адбылася наша другая сустрэча з кавідам. Цяпер мы ўсе здаровыя. Некалькі нашых знаёмых цяжка хварэюць "каронай" у гэты час.

From the second half of September me, my wife and kids had some kind of respiratory disease; informally one of us was confirmed to have the covid, but formally the doctors just allowed my kids to have a leave from school for a week and denied us a possibility to have a free PCR test. So me and my wife had to keep working despite our health issues. That was our second rendez-vous with the covid. Now we are all in good health. Some people we know are having serious forms of covid these days.

У некаторых паліклініках Мінска бывае шмат народу, але ў нашай дзіцячай на гэтым тыдні было не вельмі шмат, прычым у розныя дні і ў розны час. Мы практычна ні разу не чакалі сваёй чаргі больш за пару хвілін. / In some Minsk polyclinics there may be lots of visitors, but in our kids polyclinic there were not many this week any day and any time. We didn't have to wait for more than 2 min any time.

У мінскіх аўтобусах актыўна рэкламуюць вакцынацыю ад кавіда. Многія мае знаёмыя прышчапіліся, але ў цэлым цяжка сказаць колькі людзей гатовыя прайсці вакцынацыю / In Minsk buses covid vaccination is well-advertized. Many people I know got the shots, yet it's hard to say how many people are willing to get vaccinated.

14.04.2021

Каранавірус у Беларусі. Частка 7 / Coronavirus in Belarus. Part 7

 У папярэдняй частцы я апісваў развіццё пандэміі ў студзені-сакавіку 2021. У гэтай адлік пачынаецца з 1 красавіка.

In the previous part I described the pandemic in January-March 2021. This part begins from 1 April

1 красавіка мінчане і жыхары іншых месцаў масава пачалі здымаць маскі на вуліцах і больш людзей без масак стала ў памяшканнях. / On 1 April people in Minsk and other places began to take off their masks, more people began to appear umasked indoors.

Чарга ў "Белінвестбанку" 6 красавіка. Кліенты аддзелены ад супрацоўнікаў дзвярыма і вокнамі, і заходзяць у гэтыя дзверы ў масках, але ў маленькім холе могуць расслабіцца. / A queue in Belinvesbank on 6 April. Customers are separated from the bank workers by doors and windows, they put their masks on to enter these doors, yet they can relax unmasked in this small hall.

Вакцынацыя / Vaccination

Масавая вакцынацыя медыкаў Беларусі ад кавіда пачалася 19 студзеня 2021 г. З нядаўняга часу вакцынавацца можа кожны, хто хоча і не мае проціпаказанняў. Праўда, гэта мачыма праз папярэдні запіс ў раённай паліклініцы. Акрамя расійскага "Спутніка" ў Беларусі робяць прышчэпку кітайскай вакцынай ад кампаніі "Сінафарм". Прычым у некаторых паліклініках Мінска спачатку вакцынавалі толькі "Спутнікам", а потым ён скончыўся і сталі карыстацца кітайцскай. У некаторых іншых карыстаюцца толькі расійскай вакцынай. А ў пэўных можна выбіраць паміж расійскай і кітайскай прышчэпкай. Такім чынам ужо вакцынавалі некалькі дзясяткаў тысяч беларусаў па інфармацыі Мінздрава.

Mass vaccination of medical workers in Belarus began on 19 January 2021. Recently anyone can be vaccinated free of charge, if they have no counterindications. Yet one has to book their turn in local polyclinic in advance and wait. Apart from Russian Sputnik they use Chinese Sinopharm vaccine in Belarus. Interestingly, some polyclinics in Minsk had used Spuntnik before they ran out of it and then turned to the Chinese vaccine. Some others use only Sputnik. However, certain polyclinics give a choice between the Russian vaccine and the Chinese one. Thus, tens of thousands of Belarusians got vaccinated as per the info from the Ministry of Health.



Учора я прышчапіўся кітайскай вакцынай. Прыйшлося ісці ў "чужую" паліклініку, дзе я як чалавек, які супрацоўнічае з сістэмай адукацыі, мог запоўніць анкету, прайсці медагляд і атрымаць вакцыну. Спачатку мяне накіравалі ў кол-цэнтр, дзе акрамя мяне сваёй чаргі чакалі яшчэ каля 5 чалавек. Там я чакаў каля 40 хвілін. Медагляд і паперы занялі хвілін 5, а ў кабінет, дзе рабілі вакцынацыю, я патрапіў за хвіліну чакання ў электроннай чарзе. Сам укол не балючы. Праз гадзіну пасля яго і да вечара плячо, куды рабілі прышчэпку, крыху балела. Тэмпература заставалася ў норме. З ранку ўжо нічога не адчуваў увогуле. Паколькі вакцынацыя ад кавіда робіцца ў 2 этапы, мне трэба будзе зрабіць другую прышчэпку 4 мая.

Yesterday I was vaccinated with the Chinese shot. I had to go to a polyclinc outside my registration area where I could be served as an education system worker. I was supposed to fill out a paper, pass a checkup and then get a shot. First, I was sent to their call center where about 5 people were waiting for their turn. I had to wait for about 40 minutes. The checkup and the paper took around 5 minites and the electronic queue to the vaccination room took just a minute. The shot itself wasn't painful. After an hour I felt slight pain in the vaccinated shoulder till the night. My body temperature was normal. Next morning I felt just good. As the covid vaccination takes two stages I'll have to take the other shot on 4 May.

19.04.2021 панядзелак (Monday)
Штодзённы прырост новых выпадкаў кавіда складае ад 800 да 1300+. Тым часам большасць людзей на вуліцах гарадоў ходзяць без масак. На афіцыйных фотаздымках суботніка 17 красавіка я бачыў толькі 2 асобы з правільна надзетымі маскамі...
Daily increase of covid cases is from 800 to over 1300. Meanwhile most people outdoors wear no masks. The official photos of 17 April subbotnik (Saturday in spring spent for neighborhood cleaning by volunteers) show just two individuals wearing masks correctrly or I was able to find just two...

08.05.2021 субота (Saturday)
За апошні час адбылося некалькі пазітыўных падзеяў. На святы 1 мая і 2 мая (праваслаўны Вялікдзень) колькасць людзей, якія масава збіраліся на вуліцах, знізілася ў параўнанні з папярэднімі гадамі. 7 мая аб'явілі аб стварэнні уласна беларускай вакцыны ад кавіда, а 8 мая ў Мінску на "Экспабеле" ў адной з гандлёвых кропак ставарылі цэнтр для бесплатнай вакцынацыі, які будзе працаваць з 10:00 да 21:00.
There have been several positive developments recently. On the holidays of 1 May (Labor Day) and 2 May (Orthodox Easter , most Belarusians are Orthodox), the number of people who gathered en masse oitdoors decreasedcompared to previous years. On 7 May the Belarusian covid vaccine launch was announced, and on 8 May a free vaccination center was set up at one of the outlets in Minsk at Expobel Trading Center, which will be open from 10:00 to 21:00.
 
Цэнтр вакцынацыі на Экспабеле. Фота ТЦ "Экспабел" / Expobel vaccination center. Photo of Expobel Tading Center



4 мая я прышчапіўся паўторна выкцынай "Сінафарм" і атрымаў даведку аб гэтым. Пасля прышчэпкі толькі крыху балела плячо. Самае цяжкае ў гэтай працэдуры было бегаць па розных кабінетах паліклінікі, каб атрымаць штампы і подпісы розных адказных асоб. Гэта рэаліі беларускай бюракратыі.
On 4 May I was revaccinated with Sinopharm vaccine and got a certificate thereof. After the shot I just had some slight pain in the shoulder. The hardest thing for me was to shuttle from office to office of the polyclinic to get signatures and stamps of different people in charge. That's the reality of Belarusian bureaucracy.

18.05.2021 аўторак (Tuesday)

Добрыя і дрэнныя навіны / Good News, Bad News

Пачну з пазітыўнага. За гэту вясну было рэкордна нізкае наведванне масавых і святочных мерапрыемстваў. Нават парад 9 мая прайшоў вельмі сціпла з фактычным зборам ў 2-3 тысячы чалавек у кожным месцы. На футбол і дыскатэкі прыходзяць ад некалькіх чалавек да некалькіх дзясяткаў чалавек. Афіцыйна ў СМІ падаюцца больш значныя лічбы. Мяркую, што гэта больш звязана з бояззю людзей быць затрыманымі ў выпадку палітычных акцый (затрыманні за "палітыку" працягваюцца нават пасля таго як спыніліся масавыя акцыі пратэсту), чым з бояззю захварэць "каронай". Пры гэтым, нажаль, большасць наведвальнікаў масавых мерапрыемстваў ходзяць без масак.
I'll start with the positive. This spring there was a record low attendance at mass and festive events. Even the 9 May (Victory Day) Parade was very modest with an actual gathering of 2000-3000 people in each place. Football and discos visitors range from a few individuals to a few dozen people. Officially, more significant figures are given in the media. I believe that this is more due to the fear of people being detained in the case of political rallies (detentions for "politics" continue even after the mass protests have stopped) than to the fear of falling ill with the "corona". At the same time, unfortunately, most visitors to mass events go there without masks. 

Курсанты ідуць у інтэрнат. Яны часта ў гэтай частцы Мінска (метро "Акадэмія навук") бачны шэрагамі без масак, як на вуліцы, так і ў памяшканнях. Фота 10 мая 2021 г. / Military students are marching to their hostel. They often can be seen marching in rows in this part of Minsk (near Akademija Navuk metro station) without masks indoors and outdoors. Photo of 10 May 2021.


Паміж пазітыўным і негатыўным. Цэнтр вакцынацыі на "Экспабеле" сёння працуе апошні дзень. Яго зачыняюць ў сувязі з рашэннем медыцынскіх органаў аб немагчымасці стварэння неабходных умоў для вакцынацыі ў гандлёвым цэнтры. Пры гэтым прыянятыя меры, каб 2-і ўкол тыя, хто атрымаў першы, абавязкова атрымалі. Тым часам яшчэ адзін пункт вакцынацыі будзе працаваць некалькі дзён на выставе "Ахова здароўя Беларусі 2021" на пр. Пераможцаў 20/2 у Мінску.
Between the positive and the negative. The Expobel vaccination center is working its last day today. It is being closed due to the medical authorities's rulling on the impossibility of creating the necessary conditions for vaccination in a trading center. At the same time, measures have been taken to ensure that those who received the first injection could receive the second one. Meanwhile, another vaccination point will work for several days at the exhibition Healthcare of Belarus 2021 at Praspiekt Peramozcau (Pobediteley Avenue) 20/2 in Minsk.

Сумныя навіны. У мінулую пятніцу памёр у бальніцы мой сябра Валерый, якога я ведаў з 2000 г. Ён ужо трапляў ў мой блог як сын связнога мінскіх падпольшчыкаў. Валерый патрапіў ў бальніцу з падазрэннем на інсульт 3 мая, а 14 памёр ад запалення мозгу і сардэчнай недастатковасці ўскладнёных кавідам. Верагодна, кавід ён атрымаў у бальніцы. 16 мая я быў на развітанні з ім у мінскім крэматорыі. Паколькі ён быў з каранавірусам, труну не адчынялі, але рытыуальны агент казаў, што гэта можна было зрабіць у моргу. Нядаўна мне стала вядома, што ў сакавіку памёр яшчэ адзін мой знаёмы: яму было 91, але здароўе яго было добрым, з нейкай прычыны ён патрапіў у бальніцу, заразіўся кавідам і там пайшоў з жыцця...
Sad news. Last Friday my friend Valery died in hospital; I have known him since 2000. He once appeared in blog as a WWII clandestine contact's son. Valery got to hospital with possible brain enfusion on 3 May and died there from brain fever with a cardiac failure complicated with covid. Apparently, he got the covid in hospital. On 16 May I was at his funeral in Minsk Crematorium. As he had covid, his coffin was closed, yet a funeral agent said it had been possible to open the coffin in the morgue. Recently I leanned that in March another chum of mine had died: he was 91, but in good health; for some reason he went to hospital, got there the covid and passed away.

Валерый за некалькі месяцаў да смерці / Valery's photo a few months before his death.

27.05.2021 чацвер (Thursday)
Працягваю тэму добрых і дрэнных навін за гэты час. У мінулым і гэтым годзе Беларусь стала "краінай без кавіда" (covid-free country) як трапна патлумачыў мне адзін нігерыйскі бізнесмен з маскай на падбародку. Яна стала раем для замежных студэнтаў, транзітных турыстаў і замежных кавід-дысідэнтаў. Выключэнне складаюць кітайцы, якія паслухмяна носяць маскі ў публічных месцах. Я не расіст, але міграцыя розных штамаў кавіда з усяго свету разам з ліберальным масачным рэжымам -- гэта не самая лепшая ідэя падчас пандэміі. Але пасля скандала з самалётам Ryanair 23 мая многія авіякампаніі свету адмянілі рэйсы ў Беларусь і над беларускім небам, што можа хоць часова спыніць абмен штамамі "кароны".

On with good and bad news for this time. Last year and this year, Belarus became a "covid-free country", as one Nigerian businessman with a mask on his chin told me. It has become a paradise for international students, transit tourists and foreign covid dissidents. The Chinese are the exception as they obidiently wear masks in public. I am not a racist, but the migration of various covid strains from all over the world along with the liberal mass requirement here is not the best idea for the pandemic time. But after the scandal with the Ryanair plane on 23 May, the world's airlines canceled flights in Belarus and over the Belarusian sky, which may stop the exchange of strains of the "corona" at least for a while.

Студэнт з Афрыцы ў аўтобусе 91. Мінск, май 2021 г. / An African student on bus 91. Minsk, May 2021

3 афрыканцы без масак у "Дана Мол". Май 2021 / 3 Africans without masks in Dana Mall shopping center.


У Беларусі па-ранейшаму праводзіцца шмат мерапрыемстваў у памяшканнях з парушэннем масачнага рэжыму, як гэта сустрэча праўладных блогераў у Вялікім Камяні пад Мінскам 22 мая. (Скрыншоты з відэазапісу YouTube.) /  Indoor events with mask requirement violations are still held in Belarus, like this meeting of government supporting bloggers in Great Stone near Minsk on 22 May (YouTube screenshots).

Маёй жонцы гэтай вясной давялося працаваць у адным памяшканні з двума кавід-дысідэнтамі, якія прынцыпова адмаўляліся насіць маскі. Абодва захварэлі кавідам, жонцы атрымалася не заразіцца ад іх, бо пра маску і дыстанцыю яна не забывае.  
My wife had to work in one room with two covid-dissidents that stubbornly refused to wear masks. Both had covid after all; my wife had a narrow escape as she keeps mask requirement and the distance.


Але смерць працягвае збіраць даніну. Афіцыйна з пачатку пандэміі памерлі 2811 чалавек (па 10 штодзень). Нядаўна я даведаўся пра смерць яшчэ адной з аднаверніц са Сведкаў Іеговы ад кавіда. Гэта ўжо другая вядомая мне смерць Сведкі Іеговы ў Беларусі ад пандэміі. / Yet the death goes on reaping its toll here. Officially, 2811 people have died since the pandemic began (+10 daily). Recently I learned that one more lady of my fellow believers, Jehovah's Witnesses died of the covid. It's  a 2nd death of a Jehovah's Witness in Belarus that I know about.

07.06.2021 панядзелак (Monday)
Сумна было даведацца пра смерць у маі дзіцячага неўролага, якая была адным з найлепшых спецыялістаў ў Мінску і да якой нам даводзілася звяртацца наконт абодвух сыноў. Яшчэ адно назіранне за вясну: чуць размовы прахожых на вуліцы пра тое, хто ў іх захварэў, хварэе ці толькі што перахварэў кавідам стала нейкай паўсядзённасцю. А летняя спякота павялічыла колькасць людзей без масак у грамадскіх месцах. За апошні час амаль усе, хто прыходзіў да мяне дамоў па дзелавых пытаннях, былі без масак.
It was sad to learn that in May a child neurologist had died in May who used to be one of the best profis in Minsk and whom we would consult about our both sons. Another observation for this dpring: it's quite usual to hear passers-by talk about their folks who got ill, are ill or have been ill with the covid. The summer heat has increased the number of people without masks in public areas. Nearly everybody who recently visited my home on business were not wearing masks.

17.06.2021 чацвер (Thursday)
Учора афіцыйна зарэгістраваная колькасць ахвяр пандэміі ў Беларусі з яе пачатку перайшла мяжу ў 3000 чалавек (на сёння 3015). Паколькі кожны дзень паведамляюць пра новых 8-10 смерцяў (толькі 4 разы за май-чэрвень гаворылі пра 11), але пры гэтым колькасць новых выпадкаў можа вагацца ад 500 да 1000+ чалавек штодзень. Гэта адна з прычын чаму я скептычна стаўлюся да такой статыстыкі.
Yesterday the official pamdemic death toll of Belarus reached the number of 3000 people since the beginning (today it's 3015). As 8-10 deaths are reported daily (4 times in May-June being 11) yet the new cases can range from 500 to 1000+ a day. That's one of the reasons why I'm sceptical about those statistic data.

Сёння мне пашанцавала зрабіць рэдкае фота ў метро: кітаец, які носіць маску з адкрытым носам. Як я не раз пісаў, кітайцы ў Мінску -- самыя дысцыплінаваныя ў плане масачнага рэжыму і парушальнікі трапляюцца рэдка. Астатнія жыхары носяць маскі ў памяшканнях 50/50 і рэдка ў адкрытых месцах, дзе шмат народу (бо лета спякотнае)
 / 
Today I was lucky to make a photo of a Chinese weraring his mask with his nose open. Like I wrote several times the Chinese in Minsk are the most diligent in complying with the mask requirement, so finding a violator among them is a luck. Other city dwellers wear masks indoors in 50/50 ratio and sometimes in outdoor public areas (as the summer is hot).



За апошні час заўважыў такую памылку, якую атрымалася засняць на фота: людзі могуць носіць маску ці рэспіратар, але зняць яго/яе, каб пагаварыць з кімсьці. У абодвух выпадках на фотках вышэй суразмоўцы гэтых людзей былі без масак і не трымалі дыстанцыю.
/
Recently, I noticed and managed to photograph another mistake: people can wear a mask (respirator) and remove it to talk to other people. In both the cases in the photos above their interlocutors weren't wearing a mask nor they kept any distance.

Избранное сообщение

Метэаназіранні 2026 г.

 Працягваю свае назіранні за глабальным пацяпленнем. У мінулым годзе рабіў падрабязны агляд , у гэтым вырашыў пісаць крыху лаканічней. Студз...

Зараз чытаюць