Гэты праект быў у задуме яшчэ з канца 1960-х, але толькі 3 мая 1977 г. пачалося будаўніцтва першай лініі мінскага метрапалітэна ўздоўж Ленінскага праспекта (цяпер - пр. Незалежнасці).
Спачатку метро цягнулася ад станцыі "Інстытут Культуры" да станцыі "Маскоўская" і было ўрачыста адчынена 29 чэрвеня 1984 г.
30 чэрвеня метро пачало працаваць у звычайным рэжыме. Я памятаю як мы з дзедам ездзілі на ім з горада да "Маскоўскай", там на прыпынку каля "Беларусфільма" сядалі на тралейбус №1 ці нейкі аўтобус і ехалі некалькі прыпыкаў дадому, бо станцыя метро "Усход" адчынілася пасажырам толькі у снежні 1986 г.
31 снежня 1990 г. была адкрыта 2-я лінія метро ад "Фрузенскай" да "Трактарнага завода" з перасадкай на "Кастрычніцкай/Купалаўскай" у цэнтры горада. З таго часу першую лінію сталі называць "Маскоўскай" або "сіняй", па колеру на карце, а другую -- "Аўтазаводскай" або "чырвонай. У сакавіку 1991 паміж "Купалаўскай" і "Пралетарскай" адкрылі "Першамайскую", якая, у адрозненне ад астатніх станцый, мела чыгуначнае палатно ў цэнтры, а платформы па баках. Хадзілі жарты, што "Першамайская" раздзяляе закаханых.
У 1995 г. на 2-й лініі з'явіліся станцыі "Маладзёжная" і "Пушкінская", у 1997 г. -- "Партызанская" і "Аўтазаводская" у 2001 г. -- "Магілёўская" і ў 2005 г. -- "Спартыўная", "Кунцаўшчына" і "Каменная горка". У 2007 г на 1-й лініі дабудавалі станцыі "Барысаўскі тракт" і "Уручча" (у апошнім выпадку яшчэ і знайшлі маманта), у 2012 пабудавалі станцыі "Грушаўка", "Міхалова" і "Пятроўшчына і ў 2014 г. першую лінію скончылі станцыяй "Малінаўка". Такім чынам, 2 лініі метро звязалі горад з чатырох куткоў. Дарэчы, на станцыях, пабудаваных у сярэдзіне 2000-х, ёсць элементы безбар'ернага асяроддзя, у тым ліку ліфты для інвалідаў. На астатніх станцыях калясачнікам дапамагаюць ахоўнікі станцыі.
Зараз ідзе будаўніцтва 3-й "зялёнай" лініі мінскага метрапалітэна, якая хутка мае быць уведзена ў эксплуатацыю.
* Станцыя "Плошча Леніна" у 1992-2003 гг. аб'яўлалася як "Плошча Незалежнасці". Цяпер статус-кво такі: станцыя носіць імя Леніна, а сама плошча застаецца плошчай Незалежнасці.
* На ст.ст. "Кастрычніцкая", "Плошча Леніна" і "Няміга" ёсць мемарыялы ахвярам некалькіх трагічных падзей.
* У 90-я былі спробы красці мармуровыя пліты з выхадаў са станцый метро ці пісаць маркерам графіці ўнутры. Потым вандалаў прымушалі плаціць за замену пліт і цяпер вандалізм у метро бывае ў форме наклейкі стыкераў.
* За савецкім часам праход праз турнікеты ажыццяўляўся з дапамогай 5-капеечнай манеты. У вестыбюлях нават былі аўтаматы для разменьвання манет. Пасля распаду СССР, замест манет сталі кідаць пласмасавыя жэтоны, якімі карыстаюцца і цяпер, а праязныя білеты змянілі свой выгляд з картонных картак на пластыкавыя радыёкарткі.
* Падчас акцый пратэсту, найбліжэйшыя да месца іх правядзення станцыі могуць зачыняць.
* Часам за жэтонамі і праязнымі бывае "хапун". Ячшэ пенсіянеры на станцыях каля спальных раёнаў могуць рабіць хапун бясплатных газет у вестыбюле метро.
* У знешнім вестыбюле многіх станцый нярэдка шмат легальнага і нелегальнага гандлю, жабракоў і музыкаў (дарэчы апошнія выступаюць часцей за ўсё легальна).
* На платформе станцыі "Пятроўшчына" праводзілі канцэрт ў 2019 г.
Звычайна з метрапалітэнам беларускай сталіцы нічога сур'ёзнага не адбываецца. Бываюць збоі ў працы цягнікоў. Часам чалавек можа ўпасці ці кінуцца пад цягнік. У асобных выпадках станцыі "Усход" і "Парк Чалюскінцаў" залівала вадой падчас залевы (напр., летам 2013 г). З сур'ёзных здарэнняў можна вылучыць тры: трагедыя на "Нямізе" (1999), калі людзі патапталі адно аднаго ў вестыбюле станцыі, ратуючыся ад ліўня, тэракт на станцыі "Кастрычніцкая" ў 2011 г. і забастоўка метро летам 1995 г., калі некалькі дзён метрапалітэн не працаваў зусім.
Вясной 2020 г на станцыі "Плошча Леніна" сталі рабіць пераход на 3-ю лінію метро. На фота адна з дзвюх металічных агароджаў на платформе, за якімі ідзе спуск на зялёную лінію. Дарэчы, дадатковая станцыя каля Дома Ўрада, як частка плана эвакуацыі беларускага ўрада ў экстрэннай сітуацыі, існавала ўжо даўно, магчыма, калі запусцілі першую лінію. Пра сакрэтную лінію мінскага метро больш нічога не ведаю, можа таму і добра сплю :). Але справа ў тым, што рыхтаваць дадатковую станцыю пад станцыяй "Плошча Леніна" было не цяжка, бо яна ўжо была.
Насупраць выхада ў бок чыгуначнага вакзала таксама перагароджаны закуток, які вёў у тэхнічныя памяшканні. Магчыма, гэта таксама звязана з 3-й лініяй, якую актыўна будуюць за чыгуначным вакзалам.
Трохі гісторыі
Першы рэйс мінскага метро. Фота з інтэрнэта.
30 чэрвеня метро пачало працаваць у звычайным рэжыме. Я памятаю як мы з дзедам ездзілі на ім з горада да "Маскоўскай", там на прыпынку каля "Беларусфільма" сядалі на тралейбус №1 ці нейкі аўтобус і ехалі некалькі прыпыкаў дадому, бо станцыя метро "Усход" адчынілася пасажырам толькі у снежні 1986 г.
Урачыстае адкрыццё станцыі "Усход" 26 снежня 1986 г. Фота з інтэрнэта
Станцыя "Першамайская". Крыніца фота: Вікіпедыя
У 1995 г. на 2-й лініі з'явіліся станцыі "Маладзёжная" і "Пушкінская", у 1997 г. -- "Партызанская" і "Аўтазаводская" у 2001 г. -- "Магілёўская" і ў 2005 г. -- "Спартыўная", "Кунцаўшчына" і "Каменная горка". У 2007 г на 1-й лініі дабудавалі станцыі "Барысаўскі тракт" і "Уручча" (у апошнім выпадку яшчэ і знайшлі маманта), у 2012 пабудавалі станцыі "Грушаўка", "Міхалова" і "Пятроўшчына і ў 2014 г. першую лінію скончылі станцыяй "Малінаўка". Такім чынам, 2 лініі метро звязалі горад з чатырох куткоў. Дарэчы, на станцыях, пабудаваных у сярэдзіне 2000-х, ёсць элементы безбар'ернага асяроддзя, у тым ліку ліфты для інвалідаў. На астатніх станцыях калясачнікам дапамагаюць ахоўнікі станцыі.
Успаміны пра Уручча, у тым ліку і пра метро. Відэа А. Берастоўскага
Зараз ідзе будаўніцтва 3-й "зялёнай" лініі мінскага метрапалітэна, якая хутка мае быць уведзена ў эксплуатацыю.
Цікавыя моманты з гісторыі метро
* На ст.ст. "Кастрычніцкая", "Плошча Леніна" і "Няміга" ёсць мемарыялы ахвярам некалькіх трагічных падзей.
* У 90-я былі спробы красці мармуровыя пліты з выхадаў са станцый метро ці пісаць маркерам графіці ўнутры. Потым вандалаў прымушалі плаціць за замену пліт і цяпер вандалізм у метро бывае ў форме наклейкі стыкераў.
* За савецкім часам праход праз турнікеты ажыццяўляўся з дапамогай 5-капеечнай манеты. У вестыбюлях нават былі аўтаматы для разменьвання манет. Пасля распаду СССР, замест манет сталі кідаць пласмасавыя жэтоны, якімі карыстаюцца і цяпер, а праязныя білеты змянілі свой выгляд з картонных картак на пластыкавыя радыёкарткі.
* Падчас акцый пратэсту, найбліжэйшыя да месца іх правядзення станцыі могуць зачыняць.
* Часам за жэтонамі і праязнымі бывае "хапун". Ячшэ пенсіянеры на станцыях каля спальных раёнаў могуць рабіць хапун бясплатных газет у вестыбюле метро.
* У знешнім вестыбюле многіх станцый нярэдка шмат легальнага і нелегальнага гандлю, жабракоў і музыкаў (дарэчы апошнія выступаюць часцей за ўсё легальна).
* На платформе станцыі "Пятроўшчына" праводзілі канцэрт ў 2019 г.
Крыніца фота: https://citydog.by/post/zaden-metro-orchestra/
Трагедыі і здарэнні
Дробныя здарэнні ў мінскім метро на відэа А. Берастоўскага
Падрыхтоўка 3-й лініі
Вясной 2020 г на станцыі "Плошча Леніна" сталі рабіць пераход на 3-ю лінію метро. На фота адна з дзвюх металічных агароджаў на платформе, за якімі ідзе спуск на зялёную лінію. Дарэчы, дадатковая станцыя каля Дома Ўрада, як частка плана эвакуацыі беларускага ўрада ў экстрэннай сітуацыі, існавала ўжо даўно, магчыма, калі запусцілі першую лінію. Пра сакрэтную лінію мінскага метро больш нічога не ведаю, можа таму і добра сплю :). Але справа ў тым, што рыхтаваць дадатковую станцыю пад станцыяй "Плошча Леніна" было не цяжка, бо яна ўжо была.
Насупраць выхада ў бок чыгуначнага вакзала таксама перагароджаны закуток, які вёў у тэхнічныя памяшканні. Магчыма, гэта таксама звязана з 3-й лініяй, якую актыўна будуюць за чыгуначным вакзалам.
10 кастрычніка з аднаго з пераходаў на 3-ю лінію знялі "саркафаг", але саму лінію плануюць запусціць 7 лістапада ў гонар Кастрычніцкай рэвалюцыі. Як бачым, спусціцца яшчэ нельга, але фоткаць можна.Пераход з "Фрунзенскай" на "Юбілейную плошчу" 22.10.2020. Фота з ТГ-канала "Работаем с Пушкиным".
На "Плошчы Леніна" 30 кастрычніка 2020 г.
7 лістапада 4 станцыі 3-й лініі метро ("Кавальская Слабада", "Вакзальная", "Плошча Ф. Багушэвіча" і "Юбілейная плошча") адчынілі для пасажыраў у гонар чарговай гадавіны Кастрычніцкай рэвалюцыі. Планавалі запусціць усю лінію 3 ліпеня (Дзень Незалежнасці). Можа мела б сэнс пачакаць да Новага года ці 8 сакавіка, калі ўжо вырашылі да пэўнага свята прымеркаваць завяршэнне працы? Ну, буду спадзявацца, што там усё дарабілі як трэба...
Паход на 3-ю лінію
24 лютага 2021 г. атрымалася пакатацца на цягніках 3-й лініі і сфатаграфаваць некаторыя адметнасці Зялёналужскай галінкі метрапалітэна.
Выхад з цягніка на платформу толькі праз спецыяльныя шчыткі бяспекі са светлаагукавым апавяшчэннем. На 1-й і 2-й лініях такіх няма і людзі падаюць (ці часам кідаюцца) пад цягнікі некалькі разоў штогод.
Сам цягнік не дзеліцца на вагоны і ўяўляе сабой маналіт. Дарэчы, хоць я катаўся ў прамежку 14:30-15:00, пасажыраў на зялёнай лініі небагата і ў гадзіны пік.
Калі адчыняюцца/зачыняюцца дзверы вагона, уключаецца чырвоная лямпачка і падаецца гукавы сігнал. На шчытках таксама ёсць светалагукавы сігнал. Таму людзі з парушэннем зроку могуць "бачыць" калі заходзіць/выходзіць.
На платформе станцыі "Плошча Францішка Багушэвіча". На фота бачна як набліжацца поезд у бок "Кавальскай слабады". Пры павялічэнні фота можна ўбачыць, што перад набліжэннем саставу лямпы шчыткоў падаюць "хваляй" светлавы сігнал ў бок руху цягніка.
Пераход з "Фрунзенскай" на "Юбілейную плошчу" ў стылі савецкіх фантастычных фільмаў. Гэта і папярэднія 3 фота зроблены 29.07.2023 г.
На фота - калідор, а за кадрам справа - такі ж толькі назад на "Вакзальную".
Далей па калідоры можна праехаць на гарызантальных эскалатарах, а можна ісці самому ўздоўж танеля.
Эскалатар не працуе. Прычым, здаецца, ні дня не працаваў. Абноўлена: летам 2021 г. эскалатар запусцілі на выхад, але не на ўваход.
Дарэчы, на ўсіх новых станцыях ёсць элементы безбар'ернага асяроддзя, але многае яшчэ трэба дапрацаваць...
Дарэчы, у канцы верасня 2021 г. давялося скарыстацца 3-яй лініяй метро, калі спяшаўся дадому. Прыйшлося доўга чакаць цягнік, каб праехаць адну станцыю. Хоць гэта было ў абедзены час, а не ў гадзіну пік, пакуль зялёная лінія метро носіць больш дэкаратыўны, чым практычны характар...
Будоўля Зяленалужскай лініі на поўдні Мінска. Жнівень 2022 г.Музей мінскага метро
На станцыі "Магілёўская" (канцавая чырвонай лініі ў бок Шабаноў) ёсць музей мінскага метро. Наведванне бясплатна, але толькі групамі ад 5 чалавек, толькі ў буднія дні. Знаходзіцца на ўзроўні кас увахода. Працуе з восені 2015 года. Ёсць цікавыя элементы гісторыі сталічнага метрапалітэна.
Аўтаматычны манетаразменнік. Да ўвядзення жэтонаў туды кідалі манеты 10, 20 ці 50 савецкіх капеек у слот справа і ў ніжні паддон высыпаліся пяцікапеечныя манеты: праезд на метро. Крыніца фота: ПроБеларусь