24 верасня ў Гандлёвым цэнтры "Дана Мол" павінна была адбыцца сустрэча 12-гадовай блогеркі і спявачкі Міланы Хаметавай з яе фанатамі. Нечакана для ўсіх гэта сустрэча ледзь не стала яшчэ адной "Нямігай", бо на сустрэчу прыйшлі сотні падлеткаў, якія ледзь не затапталі адзін аднаго.
Натоўп каля "Даны". Від з Усхода-1Рэакцыя беларускіх блогераў, аналітыкаў і звычайных дарослых
Некалькі мясцовых Тэлеграм-чатаў, якімі карыстаўюцца дарослыя абывацелі, пераважна сярэдняга ўзросту выказалі сваю незадаволенасць сітуацыяй прыкладна вось так:
Адзін беларускамоўны карыстальнік "наехаў" на расійскае паходжанне блогеркі, але яго аргумент не прынялі: бо і "тутэйшым" блогерам мясцовыя бацькі не рады. Пераважны тон размоў быў пра тое, што "падлеткам няма чаго рабіць", "гэта ўсё хайп". І ўвагі ў чатах гэтаму было нешмат, хутка пераключыліся на іншыя тэмы.Пара праўладных блогераў адрэагавала на сітуацыю.
Яшчэ адну публічную рэакцыю на падзеі я пачуў на наступны дзень, праходзячы міма дзвюх дам бальзакаўскага ўзросту, якія спускалілся ў метро "Ўсход"
-- Ты разумееш, палова іх была без бацькоў. Большасць! -- тлумачыла адна з іх сітуацыю сваёй сяброўцы.
А 26 верасня ў школе маіх дзяцей завуч ужо спрабавала высветліць хто хадзіў на сустрэчу з Хаметавай. Ці па сваёй ініцыятыве, ці па дырэктарскім загаду, ці па разнарадцы "зверху", невядома.
Палітолаг Аляксей Бяляеў у сваім выступленні 26 верасня на "Альфа Радыё" звязаў здарэнне ў "Дана Моле" з пратэстамі 2020 г., бо на яго думку прычынамі і таго, і другога з'яўляюцца залежнасць падлеткаў ад сацыяльных сетак і навязванне ім фальшывых куміраў, да якіх ён аднёс і Мілану Хаметаву.
Праз тыдні тэма выступлення Хаметавай яшчэ абмяркоўвалася ў сацыяльных медыя
Журналістка выдання "Мінск-навіны" заклікае забараніць у гандлёвых цэнтрах "любыя сустрэчы/бясплатныя канцэрты з блогерамі! Асабліва з цік тока!". Скрыншот з яе ТГ-канала. А ў ТБ-перадачы "Азаронак напрамую" вядучы Р. Азаронак і 1-ы сакратар ЦК БРСМ А. Лукьянаў абмяркоўвалі патэнцыяльную небяспеку ад Міланы Хаметавай: ці можа падобнае яе мерапрыемства пераўтварыцца ў пратэстную палітычную акцыю?
***
Наступствамі здарэння, акрамя крымінальнай справы супраць арганізатара і медыйнай рэакцыі, сталі:
1) Часовае зачыненне "Бургер-Кінга" ў "Дане", дзе павінна было адбыцца выступленне Хаметавай
2) Адчыненне дзвярэй на праспект у ГЦ "Дана Мол" побач з "Грынам". Адчынілі і іншыя дзверы на праспект, а дзверы на бок вул. П. Мсціслаўца заўсёды былі адчыненымі. Такім чынам варыянты бяспечнай эвакуацыі людзей з ГЦ значна павялічваюцца!Спадзяюся, што і для бацькоў, і для арганізатараў мерапрыемстваў гэта сітуацыя дапаможа ў большай ступені дбаць пра бяспеку.