30.06.2025

Нестандартныя лакацыі для сямейнага адпачынку

 Гэта не рэклама, хоць гаворка пойдзе не пра нейкія бесплатные месцы, кшталту берага возера. Я вяду блог па прынцыпу нулявых даходаў і па магчымасці нулявых расходаў, бо добра ведаю, што хто плоціць, той і камандуе, а я цаню свабоду творчасці. Таму яшчэ раз паўтаруся, што мне не плоцяць уладальнікі гэтых месцаў адпачынку за напісанне такіх тэкстаў і нават не ведаюць, што я вырашыў пра гэта напісаць.

Гэты пост нарадзіўся спантанна, калі набралося фотаграфій з некалькіх мясцін, якія я не планаваў даследваць грунтоўна.

Кантактны заапарк (сядзіба) "ДаРэні" ў вёсцы Чапялі пад Салігорскам

Асаблівасць: камбінацыя кантактнага заапарка з крэатыўным музеем побыту ХІХ-ХХ ст.

Уваход у заапарк. Магчыма шыльду рабіў разьбар Юрась Камандзірчык ?

Від на заапарк унутры

Клеткі з жывёламі, драўляны мядзведзік і галава майго малодшага сына


У клетках і за агароджамі свойскія і дзікія жывёлы.

Мае сыны назіраюць за экзатычнымі курамі.

Гэты белы сабака круціўся з намі ўвесь час, што мы былі ў заапарку

Па цэнтры тэрыторыі агляду пад навесам знаходзіцца мініяцюрны музей пабытовых рэчаў ХІХ-ХХ ст. Тут і кераміка, і дыскавыя стацыянарныя тэлефоны,  і пральныя машыны нашых продкаў у выглядзе бочак і дошак. :)


За музеем пад навесам можна ўбачыць савецкія машыны і матацыкл, пераробленыя ў клумбы, а таксама катушку для провада, ператвораную у драўляную інсталяцыю.

За кадрам застаўся яшчэ батут ля ўваходу і цэтлік на агароджы загона восліка, які пазначаў, што на тако жывёле ў Іерусалім уязджаў Ісус Хрыстос.

Гаспадары заапарка - людзі творчыя, працавітыя і цікавыя. Гэта муж і жонка, якія вядуць справу як сямейны бізнес і хобі адначасова. Іх рэлігійнасць можна заўважыць па незвычайных імёнах для сваіх дзяцей, якія яны абралі і па цэтліку для асла. 

За тую гадзіну, што мы пабывалі ў заапарку, акрамя нас там пабывала яшчэ адна сям'я.

Пазней з Інстаграма гэтай ініцыятывы я даведаўся, што яшчэ іх платныя паслугі ўключаюць ежу з печы, катанне на поні і лазню. З гэтай прычыны яны часцей пазначаны як сядзіба, а не заапарк.

З недахопаў, але непрынцыповых, магу зазначыць вымушаную кампактнасць тэрыторыі заапарка, бо гаспадары не могуць сабе дазволіць арэндаваць больш; практычна за ўсё трэба плаціць: уваход, корм для жывёлаў (ну, гэта зразумела) і батут, але такі бізнес не мае вялікай прыбытковасці, ды і не казаў б што плаціў шмат, хоць не памятаю дакладна колькі аддаў за кожны пункт; нарэшцэ недахопам можна назваць і адсутнасць грамадскага транспарту непадалёк, але на машыне ад трасы Мінск-Салігорск там зусім недалёка. Таму лепш туды ехаць сваім транспартам.

Фота зроблены 5 ліпеня 2024 г.

База адпачынку "Прудавое" (Смалявіцкі раён, недалёк ад Кургана Славы)

Асаблівасць: спалучэнне сямейна-сяброўскага адпачынку з магчымасцю заказаць забаўляльную праграму.

Уваход на тэрыторыю

Пляцоўкі для адпачынку і бяседкі

Домікі для гасцей


Атракцыён "Энгрі Бёрдз"

Баскетбольна-валейбольная пляцоўка


Выхад на возера, дзе можна катацца на чоўне.

І само возера. Месца, дзе тут можна купацца на тэрыторыі базы, я не знашоў. Бераг зарос, а на прыстань так проста не пускаюць, толькі катацца на чоўне за плату.

За кадрам засталіся выгоды нумароў для гасцей, лясная частка аграсядзібы, больш дэталёвы від бяседак, лазня. Пазней на сайце базы я даведаўся і пра наяўнасць вяровачнага гарадка :)

Тут клас майго старэйшага сына адзначыў гэтым летам заканчэнне 9 класаў. Для іх былі арганізаваны розныя конкурсы, квесты і забавы, сярод якіх катанне на квадрацыкле, лазертаг, гульні з мячом. Мае дзеці не ва ўсім з гэтага ўдзельнічалі, але праграма была цікавай.

Бацькі смажылі шашлык на мангале ля арэндаванай бяседкі. Быў выходны дзень (праўда не для мяне, бо мусіў прывезці сваю сям'ю на месца, потым ехаць працаваць амаль увесь дзень і толькі вечарам я пабываў у сядзібе), і такіх кампаній у бяседках было шмат. Тут і там танчылі пад музыку, смажылі шашлыкі, гулялі з мячом...

Я не памятаю колькі заплаціў за адпачынак, бо расходы на выпускны сына ўключалі ў сябе і іншыя моманты і склалі некалькі соцень рублёў і гаворка ішла пра вялікую групу адпачываючых. 

З недахопаў магу падкрэсліць загружанасць базы ў выходныя дні. Калі хтосьці хоча ціха адпачыць з сям'ёй, то прыйдзецца мірыцца з шумнымі кампаніямі па суседству. Таксама без свайго транспарту сюды дабірацца праблематычна (але магчыма, бо недалёк прыпынак для міжгародніх аўтобусаў).

Фота зроблены 14 чэрвеня 2025 г.

Магчымы працяг тэмы :)

Гл. таксама пасты пра Азярцо і Дукору.

01.06.2025

(Не)звычайныя вуліцы Мінска

 Папярэдні пост на тэму цікавостак мінскай урбністыкі быў звязаны з нестандартнымі назвамі вуліц. Цяпер звярну ўвагу на некалькі звычайных вуліц з малавядомымі асаблівасцямі.

Усіхсвяцкая

Вуліца Каліноўскага ахоплівае даволі шырокі дыяпазон адрасоў вакол сябе. Нават дамы, якія стаяць бліжэй да суседніх вуліц Кедышкі і Цікоцкага, нярэдка адносяцца да вуліцы імя "Яські, гаспадара з-пад Вільні". Тым не менш, будынкі Ўсіхсвяцкай царквы, якія проста стаяць побач з праезнай часткай Каліноўскага адносяцца да вуліцы Ўсіхсвяцкай. Прычым, гэта адзіны адрас вуліцы імя усіх святых (д. 2).

Дакладнай інфармацыі на гэты конт не маю, але ёсць чуткі, што спонсары будаўніцтва царквы не жадалі, каб храм стаяў на вуліцы імя беларускага Гевары, які змагаўся з Расіяй і праваслаўем. У выніку вырашылі назваць Усіхсвяцкай праезд ад вул. Каліноўскага да вул. Гінтаўта ў раёне 56-га км МКАДа.

Усіхсвяцкая днём...

... і амаль ноччу. Агні на даляглядзе - гэта месца, дзе вуліца усіх святых саступае месца кварталам Уручча і Новай Баравой.

На вуліцы знаходзіцца аўтасалон, шынамантаж і яшчэ некалькі структур, звязаных з аўтамабілямі, але царква на вышэй апублікаваных фота -- гэта адзіны будынак з "прапіскай" на вуліцы ўсіх святых.

У чым незвычайнасць: У Мінску ёсць вуліцы і завулкі, дзе засталося 1-2 дамы, але гэта вынік ушчылення гарадской забудовы, калі адны вуліцы "з'ядаюць" іншыя. Незвычайнасць Усіхсвяцкай у яе прызначэнні пад канкрэтны будынак.

Таксама: Усіхсвяцкая на маіх старых відэа. Частка 1 і 2.

Пятра Мсціслаўца

Гэта вуліца была пабудавана ў адносна новым мікрараёне "Маяк Мінска" на былой пустцы насупраць квартала Усход-1.

Гэта вуліца двойчы злучае вуліцы Язмінавую і Кірылы Тураўскага: ...


уздоўж задняй сцяны Дана Мола...

...і ў раёне, дзе на Тураўскага пачынаецца аўтастаянка ля Дома Міласэрнасці, а на Язмінавай такая ж стаянка ля Нацыянальнай біблятэкі.

У чым незвычайнасць: У беларускай сталіцы ёсць вуліцы, раздзеленыя на некалькі частак, але звычайна гэта звязана з ушчыленнем забудовы і выглядзіць у форме перасячэння адной вуліцы іншай. Напрыклад, Наваўфімская вуліца ля станцыі метро Інстытут Культуры раздзелена забудовай Магілёўскай вуліцы так што частка знаходзіцца ў Чкалаўскім мікрараёне, а частка значна далей ля чыгуначнага палатна ў невялічкім аазісе сядзібнай забудовы паміж вуліцамі Льва Талстога, Слонімскай і Магілёўскай. Скрыжавання Магілёўскай і Новаўфімскай вуліц фактычна няма, але відавочна яно некалі было.  А вуліца Пятра Мсціслаўца спраектавана як дзве амаль паралельныя вуліцы ў новым гарадскім квартале. Навошта так было рабіць мне невядома.

2025 г. Усе фота зроблены А. Берастоўскім

11.05.2025

1970-я: эпоха Машэрава, хіпі, перамен у Мінску, дэфіцыту і катастроф

 Гэта апошні пост пра мінулыя дзясяцігоддзі, які я пішу тут, і прычына даволі банальная: у адрэзку 1971-1980 гг. на маё жыццё выпадаюць толькі 2 апошнія гады. А праект, у рамках якога я ўжо апісаў 80-я, 90-я, 2000-я, 2010-я і планую таксама ахапіць першую палову 2020-х гг., перш за усё гэта мае назіранні і мемуары, а не праца з успамінамі і дакументамі.

Тэхнічна я магу прывязаць сюды магчымы невыразны ўспамін для захавання хоць-якой мемуарнасці: з маёй памяці дзяцінства ёсць момант, калі я злез з ложка, надзеў тапачкі і кудысці накіраваўся ісці. Чамусьці ў больш свядомым дзцінстве  быў абсалютна ўпэўнены, што мне было тады 2 гады. Гэта магчыма, бо ў мяне ёсць больш дакладныя ўспаміны пра падзеі, што адбыліся са мной, калі мне было 3-4 гады, і гэтыя ўспаміны пацвярджалі іншыя людзі. Значыць, можна дапусціць, што некаторыя моманты з 1970-х я магу памятаць і маю маральнае права прывязаць гэты пост да ланцуга апісанняў дзясяцігоддзяў гісторыі Беларусі :)

Карыкатура на хіпі ў беларускім гумарыстычным часопісе 1970-х гг., знодзеная на прасторах інтэрнэта.

11 жніўня 1971 г. хіпі ў Гродна нечакана заявілі пра сябе і  паспрабавалі правесці дэманстрацыю пратэсту ў адказ на пераследаванне іх субкультуры ў СССР. У акцыі ўдзельнічалі не толькі хіпі з горада, але і іх таварышы з Вільнюса, Таліна, Ленінграда і Мастоў. Групамі па некалькі дзясяткаў чалавек яны прайшлі з плакатамі па некалькіх вуліцах Гродна, каб сабрацца на Савецкай плошчы, але міліцыя і КДБ хутка пачала затрымліваць удзельнікаў мерапрыемства і запіхіваць у аўтобусы, схаваныя ў прылеглых да плошчы дварах (такую тактыку выкарыстоўваюць не толькі сучасныя беларускія сілавікі). Далей у залежнасці ад паводзін затрыманых іх або везлі за межы горада і выпускалі або, пры супраціўленні, прымусова стрыглі ім доўгія валасы і рвалі вопратку. Пазней частка ўдзельнікаў была звольнена з работы або адлічана з навучальных устаноў.

Хоць афіцыйна пра гэту падзею вырашылі не паведамляць грамадзянам Саюза, журналісты і  пісьменнікі БССР пачалі весці элементы інфармацыйнай вайны з хіпі. І карыкатура вышэй таму сціплы прыклад. З гэтага вынікае, што пратэст хіпі мог выклікаць сур'ёзную занепакоенасць з боку партыйных чыноўнікаў не толькі БССР, але і Масквы.

1965-80 гг. можна было назваць эпохай Машэрава. Самы доўгавечнік срод кіраўнікоў БССР увашоў у гісторыю як камуністычны лідар, спрабаваўшы выкарыстоўваць элементы тэхнакратыі, не выходзячы за рамкі склаўшыхся савецкіх камуністычных традыцый. На яго кіраванне прышоўся росквіт індустрыльнага развіцця пасляваеннай Беларусі і актыўнае ўключэнне спецыялістаў (у тым ліку беспартыйных) у прыняцце рашэнняў на месцах. З другога боку, з падачы Машэрава было асушэнне балот Палесся, якое нанесла шкоду экалогіі рэгіёна. Працягвалася палітыка русіфікацыі, якая выразілася ў скарачэнні колькасці сярэдняга навучання на беларускай мове і пашырэнні ролі рускай мовы ў справаводстве.

Неадназначна і дзейнасць Машэрава для сталіцы Беларусі. Па яго рашэнні была знішчана частка гістарычнай забудовы ў раёне вуліцы Няміга. Але пры ім Мінск атрымаў статус горада-героя 26 чэрвеня 1974 г. Таксама пры Машэраве ў 1977 г. пачалося будаўніцтва мінскага метро.

Гібель Машэрава ў аўтакатастрофе пад Мінскам у 1980 г. паказала, што для многіх беларусаў ён быў народным лідарам, бо на ўсім шляху руху яго пахавальнага картэжа стаяла незвычайна шмат людзей,  нягледзячы на дождж, а арганізатары пахавання баяліся, што ў натоўпе пачнецца цісканіна. Машэраў быў чалавекам сваёй сістэмы, але пры гэтым запомніўся імкненнем дапамагаць людзям, чым відавочна заваяваў папулярнасць на фоне розных партыйных чыноўнікаў, для якіх фармалізм меў большае значэнне, чым вынік працы.

Аднак росквіт прамысловага развіцця не значыў росту дабрабыту жыхароў БССР. Дэфіцыт і нізкія рэальныя даходы насельніцтва былі праблемай усёй савецкай эканамічнай сістэмы. Быў такі жарт: "Доўгая, зялёная, пахне каўбасой. Што гэта? Электрычка з Масквы!". Аднак мне вядома і пра каўбасныя рэйды з Рэчыцы ў Мінск, і пра паездкі з Беларусі рачным транспартам ва Украіну за каўбасой. Таму ўспаміны многіх беларусаў, якія з настальгіяй узгадваюць 70-я, служаць толькі добрым прыкладам таго, як выбарча працуе памяць чалавека.

Так атрымалася, што на 1971-80 гг. у БССР адбылося незвычайна шмат катастроф са значнымі чалавечымі ахвярамі. 

Дзясяцігоддзе пачалося моцным выбухам на мінскім радыёзаводзе ў 1972 г., які забраў жыццё ад 103 да 143 чалавек і раненнем яшчэ больш за сотню. 

Руіны завода футляраў пасля выбуху. Крыніца фота тут.

Гэта здарэнне стала не толькі адным з самых маштабных у гісторыі Беларусі, але і адным з самых вядомых. Гэту інфармацыю не сталі схоўваць ад насельніцтва і я чуў пра яе яшчэ дзіцём у 1980-х гг.

У 1977 г. адбылася чыгуначная катастрофа пад Мінскам, якая пазбавіла жыцця 22 чалавекі (яшчэ 82 атрымалі траўмы). Распаўсюджана думка, што гэта была найбуйнейшая чыгуначная катастрофа ў гісторыі Беларусі, але ў 1919 г. была яшчэ адна больш маштабная. Пра здарэнне на чыгунцы газеты тады пісалі мала, больш інфармацыі ішло па "сарафанным радыё".

Яшчэ адно маштабнае ДТЗ адбылося ў 1980 г. у Мінску на Запарожскай плошчы. Бензавоз перакуліўся на дарозе, іскра запаліла праліты бензін, і людзі, якія знаходзіліся там, дзе было праліта паліва, у тым ліку большасць пасажыраў і кіроўца аўтобуса № 62 згарэлі жыўцом. Загінула 23 чалавекі. Пра гэта здарэнне не распаўсюджвалася афіцыйная інфармацыя, але я чуў пра яе ад свайго дзеда ў канцы 80-х як пра пажар на Круглай плошчы, прычым дэталі былі даволі блізкія да праўды.

На 70-я прыйшлося і некалькі не такіх маштабных авіякатастроф у беларускім небе. Але чуў я толькі пра адно здарэнне: у 1980 г. падчас авіяшоў над Баравой пад Мінскам пілот невялікага самалёта не справіўся з кіраваннем і загінуў пры падзенні крылатай машыны. Дакументальных пацверджанняў таму ў адкрытым доступе я пакуль не сустрэў, але чуў гісторыю ў амаль аднолькавых дэталях ад двух незнаёмых паміж сабой пажылых людзей.

***

Гэты перыяд гісторыі адзначыўся іншымі момантамі, якія пакінулі свой адбітак на гісторыі Беларусі і побыце беларусаў.


Кубік Рубіка, які і ў нашы дні не забыты, быў распрацаваны ў 1974 г. Эрнё Рубікам.

Пластыкавыя сумкі-пакеты, якія ў 90-я пацяснілі сумкі з тканіны, з'явіліся ў 70-я ў СССР і мець такую сумку з фірменным лагатыпам было вельмі крута. 

Таксама ў 1980 г. у Маскве адбыліся 2 падзеі, закрануўшыя БССР і беларусаў: Алімпіяда-80 і смерць У. Высоцкага. У той час хадзіў жарт: "Брэжнеў - гэта дробны палітычны дзеяч эпохі Высоцкага". Апальны паэт і спявак меў неверагодную папулярнасць у Саюзе, і яго смерць закранула больш людзей, чым гібель Цоя праз яшчэ 10 год.

А ў 1979 г. СССР увёў войскі ў Афганістан. Гэта падзея закранула і маю сям'ю, бо мой бацька двойчы пабываў там у наступным дзясяцігоддзі. Але яму пашанцавала вярнуцца жывым і здаровым, а некалькі соцень беларусаў вярнуліся адтуль у цынкавых трунах. З таго часу ўзнікла сацыяльная група удзельнікаў той вайны, вядомая як "афганцы". Але узнікненне і нават пэўны уплыў руху "афганцаў" (як і чарнобыльцаў) на падзеі ў Беларусі адносяцца ўжо да канца 80-х і 90-х гадоў.

Таксама ў гэты час яшчэ гулялі ў штандар і квач, а з таго часу гэтыя гульні амаль забытыя.

09.04.2025

Надо ли мне менять профессию?

 Те, кто читают мой блог уже некоторое время, могли заметить, что я зарабатываю на жизнь, обучая английскому языку и занимаясь переводами, хотя пишу здесь больше об истории, чем о переводческом деле. Времена меняются, и труд человека все чаще заменяют компьютерные программы. Мой труд уже не исключение.

Гугл-переводчик стал значительно лучше, чем когда я писал о нем и подобных вещах 8 лет назад. За последние годы не раз становился свидетелем успешного использования программы для общения людей из разных стран между собой, когда просто надиктовывают мысль оригинала, машинный переводчик распознает ее, выдает текст перевода и озвучивает его. Ошибки распознавания оригинала и выбора неудачных слов в переводе еще сохраняются, но качество работы "транслейта" и подобных программ растет.

Искусственный интеллект начинает заменять преподавателей иностранных языков в общении с обучаемыми. Пока мало знаю в чем именно, но вызов живым учителям уже брошен.

И все же пока остаются вопросы и ситуации, когда человека нельзя заменить программой. Например, сертифицированный перевод. Есть много случаев, когда переводчик расписывается за качество своей работы в нотариальной конторе, ЗАГСе, БРТИ, отделении милиции. Также появление новых прогрессивных вещей не означает исчезновение старого: бумажные книги по-прежнему покупают и читают, есть конные повозки, отопление дровами и углем, хотя все это потеснили новые явления. Поэтому какая-то часть работы для переводчиков и преподавателей иностранных языков должна оставаться, даже когда (если) технический прогресс найдет им практически равноценную замену.

Возможно, однажды упадут цены на услуги, которые кормят меня сегодня.  Еще больше вероятности, что программы будут выполнять роль заводских машин, а переводчики и учителя языков -- их операторов, контролирующих качество работы.

Пока мне хватает работы. Однако помимо технического прогресса на ее наличие влияют постоянные изменения законов в Беларуси, из-за чего приходится учитывать все больше и больше ограничений и тонкостей. Поэтому вопрос в заглавии поста оставляю открытым :)

Предыдущий пост на эту тему

06.04.2025

Прагулка па Залатой Горцы

5 сакавіка гэтага года ў мяне атрымалася нечаканая магчымасць прагуляцца па вуліцы Залатая Горка паміж дзелавымі сустрэчамі. Гэта нельга паўнавартасна аднесці да катэгорыі "здымкаў на бягу", як тут, бо часу хапала, але не прэтэндую на грунтоўнае апісанне вуліцы. 

Адзначу яшчэ адзін істотны момант: не трэба блытаць назву вуліцы з назвай аднайменнага мікрараёна і гістарычнага раёна беларускай сталіцы. Пра гэта не так даўно пісаў і здымаў Д. Блішч тут.

Здымкі ідуць пераважна ў тым парадку, у якім пралягаў мой маршрут.




Шпацыр пачынаецца з лесвіцы, якая дапамагае вырашыць праблему перамяшкання па ўзгорку, у гонар якога названы і вуліца,і гістарычны раён. Дарэчы, калі з горкай усё болей-меней зразумела, няма дакладнага тлумачэння паходжання яе "золата". 2 асноўныя тлумачэнні краязнаўцаў: 1) залатое лісце на ўзгорку увосень; 2) легенды пра разбойнікаў, хаваўшых золата і скарбы на гэтай горцы. Адзначу таксама, што пад'ём/спуск па "залатой горцы" даступны і тым, што перамяшкаецца на калясках або вядзе дзіцячую каляску праз пандусы ля праезнай часткі. І гэта вельмі добра!

Вуліца пераходзіць у вул. Гікалы, пра якую я ўжо пісаў. На фота 1-я дзіцячая паліклініка, адзінае, ці, можа, амаль адзінае месца ў беларускай сталіцы, дзе можна вакцынаваць непаўналетніх пацыентаў ад алергіі.


Від у бок, адкуль пачынаецца вуліца Залатая Горка


У час, калі нават легендарныя магазіны (напр., "Акеан") былі скуплены буйнымі сеткамі кшталту "Санты", "Суседзяў" і "Еўраопта", універсам "Залатагорскі" захаваў сваю ідэнтычнасць.

Праз дарогу ад "Залатагорскага" -- маленькі магазін кветак прама ў жылым доме. І таксама з пандусам, для людзей з парушэннямі апорна-рухальнага апарату :)
 


Афармленне балконаў і уцяпленне сцен на Залатой Горцы -- справа індывідыальных густаў, без неабходнасці адпавядаць пэўным стандартам архітэктуры, ва ўслякім разе на няцотным баку ў раёне дамоў 7-15. Яшчэ на доме 13 расце плюшч, які можа выглядаць прыгожа ў летні час...


Архітэктура цотнага боку мае крыху больш асаблівасцяў, чым дамы на няцотным...

Здаецца, паміж Залатой Горкай, 8 і Чырвоназоркавай 7 у дварэ схаваўся аднапавярховы домік :)

У цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Савецкага раёна Мінска: добрыя беларускамоўныя цэтлікі, прыкольныя амаль дызанерскія сметніцы ля ўвахода, абшыўка ўцяплення сцяны, якая хоць і выглядае латкай, але ж пазначае лакацыю аб'екта.

Адразу за 9-м домам Залатой Горкі ў дварэ бачна канструкцыя з чырвонай цэглы. Гэта відавочна падсобныя памяшканні для жыхароў аднаго з мясцовых дамоў. Заўважаў, што з такой цёмна-чырвонай цэглы часта будавалі ў 1950-х гг.

Гэты дом адносіцца да вул. Чырвоназоркавай, але геаграфічна знаходзіцца на Залатой Горцы. Бачна, што з афармленнем балконаў тут ўсё строга, але абшыўка сцен уцяпляльнікам застаецца пытаннем асабістага выбару жыхароў.

У доме 5, таксама па Чырвонзоркавай, працуе фірма па стварэнню магільных помнікаў і агароджы, насупраць сваёй майстрэрні яны зрабілі невялічкую каменную інсталяцыю. А што? Таксама мясцовая славутасць, як лесвіца і "Залатагорскі"...

Асвятленне Залатой Горкі робіцца не ліхтарамі на слупах, а вось такімі лямпамі на правадах па-над дарогай.

Від на суседнюю Чырвоназоркавую і знакамітую "глушылку". Гэта вышка рабіла перашкоды для трансляцыі замежных радыёстанцый у БССР. У 1963 г. яе жадала ўзарваць група студэнтаў-дысідэнтаў на чале з Сяргеем Ханжанковым (1942-2016). Тэракт прадухіліў КДБ і вышка стаіць па гэты дзень.


Далей па няцотным боку ідзе тэрыторыя, агароджаная плотам з дрэнажнай цэглы, і тэхнічныя будынкі з чырвонай цэглы пад белай фарбай.

Від на уваход на тэрыторыю праз жалезную браму. Гэты участак вуліцы выглядае закінутым.

Насупраць закінутага ўчастка знаходзіцца шпіталь для супрацоўнікаў тылу МУС і дэпартамента фінансаў

Уздоўж дома 3 па Залатой Горцы. Добра бачны выезд на вуліцу Казлова.

Паміж дамамі  1 і 3 у дварэ стаіць трансфарматарная падстанцыя, на сцяне якой зрабілі такі прыгожы мурал. За дрэвамі злева выступае сілуэт Палаца мастацтваў. Акрамя Палаца месца за плотам на заднім фоне знакаміта дзвюма гістарычнымі славутасцямі: касцёлам Святога Роху і амаль зніклымі Залатагорскімі могілкамі.

Аздабленні фасада дома 2 па Залатой Горцы: круглыя вакенцы гарышча, ляпніна па-над верхнімі вокнамі і пад вокнамі другога паверху, фігурныя балконы...


У першага залатагорскага дома ў вочы кінулася навагодняя атмасфера ў упрыгожанні кафэ "Эйфарыя". Нагадаю, што гэта ўжо пачатак сакавіка...

Агульны від дома 1

Тут пачынаецца вуліца і завяршаецца мой шпацыр па ёй :)

Фота Андрэя Берастоўскага. Зроблены 5.03.2025 г.

Избранное сообщение

Надвор'е 2025-га

  У апошнія гады я рабіў эпізадычныя заметкі на тэму надвор'я (як, напрыклад, тут ). Але глабальнае пацяпленне і пагодныя анамаліі пабуд...