У гэтым годзе давялося наведаць яшчэ некалькі гарадоў і аграгарадкоў у розных частках Беларусі. Як і ў частках 1 і 2, я не заўсёды меў досыць часу разгледзіць горад ці сяло з розных бакоў. Таму кожны раз маёй мэтай было заўважыць нейкую адметнасць ці асаблівасць гэтых мясцін у параўнанні з Мінскам ці іншымі буйнымі гарадамі Сінявокай.
Калінкавічы
Гэта горад сярэдніх памераў (насельніцтва 37 тыс. чал.) па суседству з Мазыром на Гомельшчыне. Мне давялося пабываць там 22-25 чэрвеня 2023 г.
Тут і навукова-тэхнічная бібліятэка беларускай чыгункі з рэдкай для Калінкавіч шыльдай на беларускай мове, і кафе "Пунсовыя паруса"... Ды і архітэктурна будынак вылучаецца сярод навакольнай сядзібнай забудовы, нават ліхтары ля яго фігурныя.
Вуліца 50 год Кастрычніка -- гэта вуліца кантрастаў: прыгожыя фігурныя ліхтары на фоне сценкі з абдзёртай фарбай, а на даляглядзе бачны сучасны гандлёвы цэнтр.
Зялёныя драўляныя канструкцыі для вулічнага гандлю вылучаюцца на агульным ружовым фоне каменнай забудовы вул. 50 год Кастрычніка.Наступнае, на што я звярнуў увагу, гэта дарогі:
У дварах бываюць з разметкай для паркоўкі нават, калі сама дарога не вельмі добрая.Вось такая ў дварах недалёк ад вул. 50 год Кастрычніка. Дарэчы бачна латачнае фарбаванне графіці як у Мінску. Таксама кінулася ў вочы арнаментальнае аздабленне невялікай тэхнічнай забудовы, што вельмі пахвальна.
А недалёк ад месца папярэдняга фота ёсць трывалы дароржны знак. Жыццё яго нахіліла, але ён трымаецца.
Добра арганізаваны пешаходны пераход праз тую ж самую вуліцу. Ёсць элементы бесперашкоднасці (пандус і парокўка для інвалідаў), але светлафор ускладняе карыстанне пандусам.
Пешаходныя дарожкі на вул. Свярдлова паміж вул. 50 год Кастрычніка і Дзяржынскага бітыя і латаныя, але ў Мінску шмат такіх жа дваровых.
У Калінкавічах аўтобусы пафарбаваны ў зялёны колер, што было некалі стандартам ў Мінску, але паступова мінскія аўтобусы перайшліі на жоўтую афарбоўку, а ў правінцыяльных гарадах так і засталіся зялёнымі.
На рагу Свярдлова-Дзяржынскага ля аўтобуснага прыпаынку зроблены нейкі варыянт спуску, што вельмі добра для калясачнікаў.
У тым жа месцы пешаходны светлафор рэгулюуееца кнопкай, аб чым сведчыць рэдкі для горада надпіс на беларускай мове.
Аўтобусныя прыпынкі аформлены выключна на рускай мове і аблеплены аб'явамі, але маецца тэхнічны прарыў: кью-ар код з выхадам на расклад руху.
Яшчэ адна адметнасць горада -- дзіцяча-юнацкая спартыўная школа. Акрамя безбар'ернага ўвахода і, мяркую, добрага тэхнічанага аснашчэння ўнутры, там быў батут, але толькі для навучэнцаў гэтай школы.
Паводле дадзеных майго сябра, гэты вадаём ля мікрараёна Крыніцы раней уяўляў сабой забалочаную мясцовасць, але мясцовыя ўлады заняліся яго добраўпарадкаваннем, нават зрабілі нешта падобнае на пляж.
9-павярховыя дамы па Мінскай вуліцы за гандлёвым цэнтрам "Дарыда Мол" упрыгожаны мураламі. Распаўсюджаная штука для гарадоў Мінскай вобласці, але чамусьці не сустракаў гэтага ў Калінкавічах. У Дзяржынску сустракаюцца муралы на лясныя тэмы, як тут зубрыная сям'я на фоне дрэў :)
Знак горада на скрыжаванні Мінскай, 1-й Ленінскай і Фаміных. Дарэчы, прама і направа адсюль па 1-й Ленінскай за "Еўраоптам" будзе адна з мясцовых славутасцяў: Брасцкія могілкі савецкіх ваяроў і партызан, але я туды не патрапіў.
Асаблівую цікаўнасць у мяне выклікала афармленне аўтобусных прыпынкаў. Не сакрэт, што ў невялікіх гарадах Беларусі многае з дарожна-транспартных пазначэнняў афармляецца на рускай мове. Вышэй апісаны прыклад калінкавіцкіх аўтобусных прыпынкаў -- добры таму сведка. На гэтым фоне афармленне нават назвы аўтобуснага прыпынку на беларускай мове -- гэта хоць нейкі крок з боку гарадской адміністрацыі ўбок моўнага раўнапраўя.
Дзяржынск -- горад архітэктурных кантрастаў: сядзібная забудова, якая хаваецца па-партызанску за зеленню на фоне шматкватэрных дамоў.
Гэта не рэклама "Беларусбанка" :). Хоць у Дзяржынску гэта не адзіны банк на ўвесь горад (ёсць, напрыклад, "Белгазпрамбанк"), але менавіта "Беларусбанк" бывае лепш за ўсё прадстаўлены ў невялікіх гарадах і нават можа мець свае адмыслова пабудаваныя будынкі.
Яшчэ адзін трэнд невялікіх гарадоў: ціхі наступ вядомых сетак магазінаў Беларусі і Расіі: "Санта", Еўраопт" або "Капеечка", як тут. Таксама звяртаю ўвагу на плаўны пераход тратуара (ці нават абочыны!) ў праезную частку дарогі.
Мінская 4а -- прыклад шматфункцыянальнасці адміністратыўных будынкаў невялікіх гарадоў. Тут і ЗАГС Дзяржынскага раёна, і Дзяржынскі сельсавет, і раённая інспекцыя аховы навакольнага асяроддзя.
Побач з уваходам у ЗАГС знаходзяцца некалькі элементаў фотазоны. Адзін з іх лаўка з двума сардэчкамі і надпісам "Койданава". Дарэчы, гістарычная назва гэтага горада, якую ён носіў да 1932 г. захавалася не толькі на гэтай лаўцы. Адна з дзвюх чыгуначных станцый горада (ля вул. Чкалава) названа "Дзяржынск", а другая (ля вул. Фаміных) -- "Койданава".
На ўсялякі выпадак адзначу, што гэты ўзгорак па-за горадам, там, дзе вуліца Амельянюка пераходзіць у трасу Н-8375, гэта НЕ Дзяржынская гара. Гара Дзяржынская (самая высокая кропка 345 м над узроўнем мора) знаходзіцца бліжэй да Мінска на поўнач ад самога Дзяржынска. А тут галоўная ўвага на тое, як хутка невялікі горад пераходзіць у поле, у параўнанне з вялікім, які абрастае прыгарадамі.
Будынак суда Дзяржынскага раёна (вул. Фаміных 24А) выглядае па-сучаснаму пасля рамонту некалькі год таму.
Апошняе, што прыцягнула маю ўвагу ў Дзяржынску -- гэта забаўная станцыя тэхабслугоўвання ў раёне вуліцы Фаміных. Не толькі рарытэтнае савецкае аўто, якое рэдка можна сустрэць нават у невялікіх гарадах, але і аб'ява аб магчымасці запісу на шынамантаж праз сайт, зробленая фарбамі ці маркерам у стылі савецкай сценгазеты :)
На вуліцы Машэрава ў цэнтры аграгарадка жылыя дамы могуць дасягаць 9 паверхаў, а паркоўка каля іх разлічана на мноства машын, як у сучасным гарадскім квартале.
Ракурс у супрацьлеглы бок дзелавога цэнтра аграгарадка паказвае від на мясцовы рынак і Пакроўскую царкву.
Адна з самых кароткіх вуліц гарадка, дзе частка дамоў пустуе, гэта Аршанская на мяжы з трасай на Маскву.
Тэхнічны праезд паміж вуліцамі Аршанскай і Падлеснай пазначаны знакам "Уступі дарогу". Усё норм, нават пахвальна, але памер знака, як паказвае мой таварыш, выклікае ўсмешку сваёй мініяцюрнасцю.