30.05.2018

Когда страшно переводить...


В устном переводе бывают ситуации, когда переводчику страшно. В принципе, когда ситуация новая или малознакомая, то волнение неизбежно даже у мэтров. Но есть случаи, когда стресс не проходит по мере погружения в работу, а только усиливается. В основном, это бывает, когда выступающий говорит невнятно или когда звучат незнакомые слова и выражения.

Лет десять назад, когда я преподавал перевод в Институте предпринимательской деятельности, мне несколько раз довелось быть в жюри на студенческом конкурсе переводчиков. На устном переводе некоторые наши студенты впадали в ступор и молчали. Один из моих коллег, матёрый волк переводческого дела, посоветовал им:

-- Если не знаете, что сказать, врите! Потом, если что, скажете, что не поняли.

У меня другое мнение на этот счет. Прежде всего, я не раз убеждался, что когда даже ненамеренно переводишь не так как надо, нередко кто-то из слушателей тебя поправит. Поэтому врать никому не советую. А чтобы справиться со стрессом "не знаю как перевести" советую учесть вот что:

1. Почти всегда, аудитория относится к переводчику с уважением или нейтрально. Если что-то идет не так, слушатели скорее настроены помочь, чем закидать яйцами. В моей практике только раз к моему устному переводу придирались: разборка бывших супругов в суде. При этом наседавших на меня быстро осадили, и мне не пришлось ничего говорить в свою защиту. Значит, и вам ничего не грозит, если вы что-то не дослышали или не поняли.

2. Мелкие огрехи перевода, скорее всего мало кто заметит, и авторитет переводчика от этого не упадет. Вам и без этого будут благодарны за работу, которую сами сделать не могут. Иначе, вас бы не пригласили.

3. Там, где возможно, можно попросить выступающего говорить медленней, внятней, стоять ближе к микрофону или пояснить неясное выражение. От этого никакая корона с вашей головы не свалится. На личность переводчика мало кто обращает внимание в таких ситуациях.

4. Допустим, что-то сказать выступающему нельзя. Если фраза не ясна, лучше перевести ее наиболее общим смыслом. Один раз я услышал слово "ректор", в невнятной речи выступавшего но не был уверен, что слышал правильно и передал, как "представитель университета". Это лучше, чем мычать или молчать.

5. В некоторых случаях, можно честно сказать, что не знаете, какую-то фразу. Тогда лучше повторить ее аудитории на иностранном языке. Скорее всего, специалисты пояснят. Ежели речь идет о переводе на иностранный язык, лучше перевести малознакомый термин описательно или передать как есть.

6. В устном переводе порой отдельные слова опускаются для сохранения скорости речи, особенно, если выступающий спешит и делает слишком короткие паузы. Поэтому на малознакомых словах и недослушках лучше не останавливаться, а переводить то, что знаешь.

7. Иногда помощью может быть презентация на слайдах. В случае с "ректором", я сидел так, что не видел ее, а когда обнаружил визуализацию, мне уже было легче не заморачиваться на невнятности речи выступавшего.

8. Где только возможно, знакомьтесь с материалом выступления до того, как будете его переводить перед публикой. Обсудите ключевые места с выступающим до начала выступления, просмотрите презентацию, спросите неясные моменты. Даже если вы уже "крутой" специалист, нельзя недооценивать подготовку.

9. Когда словарный запас дает сбои, пополняйте его. Учите новые слова. Тренируйте навыки устного перевода в свободное время, например, переводя аудиозаписи.

10. Учитесь скромно относиться к себе и с благодарностью принимать помощь, ведь это часть профессионального роста. Тогда вы меньше будете испытывать страх от устного перевода.

19.05.2018

Гэта табе за сок! Апавяданне.


Радавыя старанна рвалі траву рукамі. Каса была адна на ўсю роту ды і я не давалі. Пачатак жніўня выдаўся спякотным, і Дзяніс пакутаваў ад смагі. Ён служыў вахтавым метадам: папераменна працаваў на заводзе ды вучыўся на завочцы ў вну і вяртаўся ў частку на чарговы збор.

У сталоўцы чакаў трохлітровы слоік з халаднаватым яблычным сокам для салдат. Дзяніс ужо заплаціў сяржанту за дазвол яго піць. Бывала, што старшына выпіваў па некалькі шклянак, і салдатам даставалася крыху больш за палову слоіка. Сёння яго не было, значыць папіць давядзецца.

Акно ў сталоўцы было адчынена. Праз яго быў бачны поўны слоік на палічцы і не толькі. Дзяніс стаў недалёка, каб крыху адпачыла спіна, і глядзеў у гэта акно.

У сталоўцы стаялі старлей, камандзір яго роты, і лейтэнант з іншай школы іх вучэбкі. Абодва маладыя хлопцы, крыху старэйшыя за Дзяніса. Нешта гавораць адзін аднаму з мацерком, рагочуць... Потым афіцэры паціснулі рукі адзін аднаму і старлей дастаў траўматычны пісталет. Стрэліў практычна не пацэліўшы, і слоік разляцеўся на друзачкі. Лейтэнант дастаў грошы, аддаў старлею і абодва смяючыся пайшлі са сталоўцы.

***
Праз некалькі год жыццё закінула Дзяніса ў гарачую кропку, дзе ён быў снайперам. Ад першага забітага ворага хлопца вырвала. Потым звыкся.

У такі ж спякотны жнівеньскі дзень іх атрад адбіваў адну атаку за другой, трымаючы подступы да дарогі на горад. Дзяніс ляжаў на ўзгорку вясковых могілках, схаваны помнікамі і густымі дрэвамі, і час ад часу пастрэльваў з вінтоўкі па камандзірах і спецыялістах варожай арміі.

Нечакана Дзяніс ўбачыў у прыцэл свайго былога камандзіра роты. Ён быў апрануты ў міліцэйскую форму – добраахвотнікаў абедзвюх армій апраналі ў што давядзецца – і страляў з аўтамата пад прыкрыццём падбітай легкавой машыны. Амаль аўтаматычна Дзяніс спусціў курок і дадаў:
– Гэта табе за сок!

Былы афіцэр паваліўся на зямлю. Дзяніс прыцэліўся ў хлопца, які падбег да забітага стралка, але ў гэты момант могілкі, дзе хаваўся снайпер, накрылі з мінамётаў. Апошняе, што паспеў падумаць Дзяніс было:
– І чаго мяне сюды пацягнула?

Крыніца ілюстрацыі izh.kp.ru. Фотаздымак не мае дачынення да апавядання. Усе персанажы і падзеі выдуманыя. Магчымыя супадзенні выпадковыя.

Поўны дапрацаваны цыкл апавяданняў "Гэта Беларусь, хлопча!" (PDF) Магчымы разыходжанні з тэкстам апавядання ў блогу.

01.05.2018

Зніклыя навучальныя ўстановы. Працяг тэмы.

У папярэднім паведамленні пра зніклыя вну я абяцаў працягнуць тэму. Але прыходзіцца яе не столькі працягнуць, колькі пашырыць. Часткова гэта звязана з вялікай колькасцю арганізацый, якія мелі назву "інстытут", "універсітэт" ці "акадэмія" пры гэтым не давалі вышэйшай адукацыі. І менавіта на канец 90-х - пачатак 2000-х прыходзіцца час знікнення многіх з такіх інстытутаў.
Як можна бачыць са скрыншота з беларускай Вікіпедыі, большая частка - гэта прыватныя навучальныя ўстановы, калі не лічыць настаўніцкія інстытуты 30-50-х гг.

Скрыншот з https://be.wikipedia.org/. Калі на здымку ці скрыншоце неабходна разгледзіць дробныя дэталі, можна клікнуць па выяве і яна павялічыцца.

Яшчэ адна з прычын пашырэння тэмы - ў спробах яе палітызацыі. Праўрадавыя СМІ імкнуцца паказаць, што ўсе зачыненыя ўстановы адукацыі былі нізкаякаснымі. Глыбока апазіцыйныя медыя, наадварот, імкнуцца бачыць у кожным выпадку зачынення адукацыйнай установы палітычныя рэпрэсіі. Насамрэч, сітуацыя крыху іншая, чым яе бачаць перадузятыя людзі...

Часткова гэта паведамленне будзе праходзіць у форме дыскусіі з адным з найбольш адэкватных артыкулаў на тэму плюсаў і мінусаў прыватных вну, апублікаваным галоўнай дзяржаўнай газетай Беларусі "СБ-Беларусь сегодня". Аўтар: В. Панамароў, назва: "Чего не дано, того в аптеке не купишь". Адразу падкрэслю, што я нічога не маю супраць аўтара, бо ведаю, што ён мог пісаць не сваё асабістае стаўленне, а афіцыйную пазіцыю рэдакцыі ці проста выконваў разнарадку пэўнага ведамства дзяржапарату. Таксама я не ваюю з самой газетай. Часам там друкуюць даволі цікавыя матэрыялы па гісторыі. І там працуюць адэкватныя ды таленавітыя людзі, такія, як літаратурныя мэтры Л. Рублеўская, А. Мальдзіс і У. Сцяпан. Але гэты артыкул стаў для мяне штуршком ў развіцці тэмы зніклых навучальных устаноў і таму час ад часу я буду вяртацца і спрачацца з тым, што там напісана.

Не кожны інстытут - гэта вну.

В. Панамароў пісаў, што праехаў па Мінску і зазірнуў у такія вну, як Мінскі інстытут тэхналогій і маркетынгу (завулак Уральскі, 15) і Інстытут прыватызацыі і менеджмента (вуліца Захарава, 76) і падзівіўся як там усё дрэнна: у Інстытуце тэхналогій толькі 14 чалавек навучаюцца, а ў Інстытуце прыватызацыі няма рэктара, а толькі прэзідэнт "проста Дзмітрый". Журналіст (выпадкова ці наўмысна) паблытаў шматлікія камерцыйныя навучальныя цэнтры з назвай "інстытут" з вышэйшымі навучальнымі ўстановамі. Справа была ў 2002 г. Але ўяўляю якой "бомбай" мог стаць рэпартаж крыху пазней пра Дзіцячую акадэмію на вуліцы Каліноўскага 72, калі б аўтар быў паслядоўным.

Дзіцячая акадэмія. 2016 г. З артыкула "Зніклыя дзіцячыя сады" ў гэтым блозе.

Акрамя таго, інстытут можа быць навукова-даследчым. Арганізацыя можа быць займацца экспертызай, а не навучаннем. І, калі яна займаецца экспертнымі даследаваннямі альбо навучаннем за грошы, то гэта не значыць, што гэта прыватная арганізацыя. Мінскі інстытут тэхналогій і маркетынгу быў дзяржаўнай камерцыйнай установай адукацыі. Дзяржаўныя вну і да гэтага часу маюць самыя розныя курсы і праекты абсалютна камерцыйнай накіраванасці. Гэта сродак зарабляць грошы. І калі Інстытут тэхналогій і маркетынгу то меў свае прадстаўніцтвы па-за межамі Мінска, то толькі 14 навучэнцаў (згодна слоў Панамарова), а потым спыніў сваё існаванне, то гэта звычайны момант у бізнесе: сёння ёсць кліенты, заўтра няма.

Юрысты, эканамісты, турысты...

Як можна заўважыць далей з назваў зніклых вну, практычна ўсе яны рыхтавалі менеджераў, эканамістаў, юрыстаў, спецыялістаў па мовах, некаторыя таксама рыхтавалі журналістаў і спцыялістаў па турызму.  Гэта быў дух часу 90-х і 2000-х, як зараз мноства беларусаў жадае быць айцішнікамі і розныя арганізацыі прапануюць навучэнне праграмаванню. Зразумела, Беларусь не такая вялікая краіна, і насельніцтва яе не расце, а скарачаецца. Зразумела і што патрэбы дзяржаўных і прыватных кампаній ва ўсіх гэтых спецыялістах не рызінавыя. Таму канкурэнцыя паміж мноствам прыватных вну і навучальных цэнтраў за месца пад сонцам была непазбежнай. Таксама частка заснавальнакаў гэтых вну актыўна ўдзельнічала ў палітычнай барацьбе, што прыводзіла і да праблем з бізнесам. Таму, як я пісаў у папярэднім пасце пра вну, закрыццё часткі недзяржаўных інстытутаў і ўніверсітэтаў было пытаннем часу.

Каб не парушаць традыцыю праекта "Каб не забыць", вярнуся да сваіх успамінаў 2004 г., калі я шукаў работу выкладчыка англійскай у вну і каледжах. Сярод арганізацый, якія я тады наведаў быў філіял нейкага расійскага інстытута. Філіял здымаў офіс у будынку на вул. Някрасава. Мужчына гадоў 50, які там быў адзін на момант майго візіту шчыра сустрэў мяне і, выслухаўшы мэту майго візіту, адразу прапанаваў:
- Right! Напішыце у гэтай табліцы сваё прозвішча і якія аспекты англійскай мовы можаце выкладаць.
Я напісаў фанетыку, граматыку і яшчэ нешта, хоць ніколі раней не выкладаў гэтыя дысцыпліны. А мой патэнцыяльны бос расхвальвай свой інстытут і тое якія крутыя спецыяльнасці яны плануюць выкладаць, сярод якіх я магу ўзгадаць толькі новае тады для мяне слова "пі-ар".
Ужо ў пачатку верасня, калі я пачаў працаваць у БДУ, але яшчэ не быў там аформлены дакументальна, я патэлефанаваў яму на офісны нумар
Нагадаўшы пра сябе, пытаюся:
- Ці ёсць там для мяне яшчэ работа?
- Right! Мы яшчэ не набралі студэнтаў. Будзем даваць рэкламу на радыё, раскручвацца і ў кастрычніку набярэм навучэнцаў. Будзем на сувязі!
Больш я не званіў яму як і ён мне.

Цяпер пагаворым пра тых, хто працаваў відавочна з большым поспехам.

Эканоміка-лінгвістычны ўніверсітэт.

Артыкул Панамарова пачынаўся з апісання ЭЛУ як нейкай фінансавай піраміды: студэнты ўклалі грошы, вучыліся і раптам вну знікла і грошы ніхто не вярнуў. Я пачаў шукаць інфармацыю пра гэты ўніверсітэт і толькі пра яго з ніжэй апісаных зніклых вну мне атрымалася знайсці некаторыя падрабязнасці.


Скрыншот з Адзінага дзяржаўнага рэестра Беларусі. Згодна яму ЭЛУ яшчэ дзейнічае, негледзячы на сваё знікненне.

Мне атрымалася знайсці і апытаць некалькі чалавек, якія навучаліся ў ЭЛУ. Адразу скажу, што як і ў выпадку з тымі, хто публікаваў свае кароткія ўспаміны пра ЭЛУ ў СМІ, размова з гэтымі людзьмі не дае адчування гутаркі з падманутымі інвестарамі. На свой універсітэт усе яны не крыўдзяцца, значыць не ўсё проста з "фінансавай пірамідай". Паколькі мне яны не давалі паўнамоцтвы агалосіць іх імёны, я захоўваю іх інкогніта.

Пытаю былую студэнтку праз e-mail: Калі не цяжка, не маглі б Вы распавесці, дзе менавіта знаходзілася гэтая вну, калі дзейнічала і можа яшчэ нейкія падрабязнасці можаце ўзгадаць.
Адказ: Вну знаходзілася на вуліцы Батанічная, здаецца, 15. Я вучылася там на дзённым з 1994-1998. Яна не прайшла дзяржаўную акрэдытацыю і была зачынены дзяржавай. Студэнтам 3 і 4 курсаў было прапанавана скончыць спецыяльна створаны факультэт і атрымаць дыплом БДУ. Рэктара ўжо не памятаю. толькі імя - Венера.
Пытаю далей: Вучыцца было не цяжка? За прагулы не асоба ганялі? Ці было патрыятычнае выхаванне?
Адказ: Вучылі добра, за прагулы выганялі. Па патрыятычным выхаванні - не памятаю. Вучылі прадметам.
Пытаю былога студэнта праз сацыяльныя сеткі: Я збіраю інфармацыю аб ЭЛУ, і не маглі б Вы падказаць мне, дзе менавіта ў Мінску дзейнічаў гэты універсітэт і ў якія гады? Любая дадатковая інфармацыя вітаецца.
Адказ (крыху больш лаканічны): Гэты універсітэт знаходзіўся на вуліцы Батанічнай, нумар будынка не памятаю, насупраць гандлёвага вучылішча, існаваў ён з 1993-1997.

Да ўсяго гэтага дадам кароткія ўспаміны псіхолага А. Пушкарова, якія той даваў у сваім інтэрв'ю СМІ: Мой выбар прыйшоўся на эканоміка-лінгвістычны ўніверсітэт, які працаваў у Мінску ў "ліхія 90-я". І хоць у мяне былі адны двойкі па англійскай, я адолеў неабходны мінімум і паступіў. Правучыўся паўтары гады, паспяхова і з задавальненнем, але здарылася, як тады здавалася, непапраўнае - навучальную ўстанову зачынілі.

У красавіку 2018 г. я прыйшоў да дома 15 па вул. Батанічнай і зрабіў некалькі здымкаў.



На месцы ЭЛУ знаходзіцца Дзяржаўны інстытут кіравання і сацыяльных тэхналогій Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. 

Не ведаю, калі Інстытут кіравання пры БДУ заняў будынак ЭЛУ. Магчыма, гэта і ёсць той спецфакультэт, створаны для былых студэнтаў ЭЛУ.

Апошняй крыніцай пра гэту вну стаў даведнік 1996 г. для паступаючых у вну РБ пад рэд. Урбановіч (Даведнік для паступаючых у вышэйшыя навучальныя установы Рэспублікі Беларусь у 1996 годзе. Мн.: НМЦэнтр, 1996 - 206с, с. 195), дзе прыводзіўся падрабязны пералік спецыяльнасцяў, па якіх рыхтавалі ў ЭЛУ. Большай часткай рыхтавалі перакладчыкаў розных моў (для гэтага існаваў Перакладчы факультэт з дзённай і вячэрняй формамі навучання) і эканамістаў.

Гэта ўсё што атрымалася здабыць пра Эканоміка-лінгвістычны ўніверсітэт на цяперашні час. Я пісаў яшчэ некалькім былым студэнтам ЭЛУ, якія пакуль не адгукнуліся, таму магчыма далейшае развіццё тэмы.

Яшчэ некалькі зніклых вну

Пра большую частку астатніх вну 90-х і 2000-х інфармацыі знойдзена нешмат. Таму будзем пісаць пра гэтыя ўстановы тэзісна.


Недзяржаўны інстытут дзелавога адміністрыравання дзейнічаў у 1990-х гг. Але на 2000 г. ён ужо спыніў сваё існаванне. Магчыма, што ён быў ліквідаваны гарадскімі ўладамі ці Міністэрствам адукацыі па прычыне палітычных поглядаў яго заснавальнікаў, але, я схіляюся да думкі, што Інстытут проста не вытрымаў канкурэнцыі, як і сведчыць скрыншот з картатэкі Міністэрства падаткаў. Статыстычныя звесткі ў канцы гэтага паведамлення сведчаць аб тым, што Інстытут працаваў нармальна, як і ЭЛУ: вучылі прадметам, адлічвалі за прагулы і г.д.

Вуліца Прытыцкага, 62. Тут у 90-х здымалі памяшканні 2 прыватныя вну. Здымак А. Беастоўскага. Красавік 2018 г.


Усходнееўрапейскі інстытут бізнеса і права быў ліквідаваны ў той жа час, што і ЭЛУ. Арганізацыя Human Rights Watch разглядае яго ліквідацыю як палітычныя рэпрэсіі ў сістэме адукацыі. А Міністэрства падаткаў яшчэ разглядала працэс ліквідацыі ў 2001 г. Больш пра гэту установу мне амаль нічога не вядома. З даведнікаў для абітурыентаў вну за 1996-98 гг. вынікае, што інстытут кожны год мяняў юрыдычны адрас: 1996 г. - Варвашэні (цяпер Машэрава) 105, 1997 г. - Свярдлова 13а, у 1998 г. - Коласа 1. Пра гэту практыку яшчэ дадам пару слоў далей.


Беларускі недзяржаўны інстытут кіравання, фінансаў і  эканомікі спыніў сваё існаванне па прычыне банкруцтва. Статыстыка па гэтай вну (далей) сведчыць аб яе стабільнай дзейнасці ў 1990-х гг.



Беларускі інстытут міжнародных адносін знік яшчэ ў сярэдзіне 90-х, таму яго ліквідацыя не магла быць вынікам нейкіх рэпрэсіўных дзеянняў улады. На месцы яго рэгістрацыі (вул. Чайкоўскага, 7) цяпер знаходзіцца Рэспубліканскі інстытут кантролю ведаў. Апошнія 2 здымкі зроблены А. Берастоўскім у красавіку 2018 г.

Вуліца К. Маркса, 18. Тут у 1992-2004 гг. дзейнічаў філіял украінскай вну пад назвай "Міжнародный інстытут менеджменту, МІМ-Беларусь". Яе ўзначальваў грамадскі і палітычны дзеяч В. Цярэшчанка. Пэўны час Цярэшчанка супрацоўнічаў з Прэзідэнтам Беларусі, потым сам выстаўляў сваю кандыдатуру на прэзідэнцкіх выбарах, але ці мае дачынення яго палітычная дзейнасць да знікнення МІМ, мне не вядома. Афіцыйны вердыкт картатэкі Мінпадаткаў: банкруцтва ў 2006 г.

І яшчэ адна прыватная вну, Недзяржаўны сацыяльна-эканамічны інстытут, знаходзілася у ліхія 90-я на вул. Пляханава, 18. Хто знойдзе гэты будынак сярод іншых на старонцы, прысвечанай гэтай вуліцы, той малайчына.

Бамжы, падман і фронт работы...

В. Панамароў называў прыватныя вну бамжамі па прычыне іх пераездаў у межах горада. Журналіст сцвярджаў, што аб'ехаў горад і наведаў (у 2002 г!) адрасы, пазначаныя ў даведніку для абітурыентаў 1998 г. і практычна ніводзін інстытут не знаходзіўся па азначаным адрасе. І тут трэба зазначыць, што пан Панамароў не кажа праўду пра даведнік. Бо ў афіцыйным даведніку 1998 г. былі пазначаны толькі вну і з адпаведнымі зменамі адрасоў. Верагодна, у спадара журналіста быў цяжкі дзень і ён паблытаў названую крыніцу з чым-небудзь іншым.

Але далей Віктар Панамароў смела называе бамжамі вну, якія змяняюць свой юрыдычны ці фактычны адрас. Не салідна мяняць адрас? Значыць Факультэт міжнародных адносін БДУ, з якім я меў гонар супрцоўнічаць у 2004-07 і 2012-13 гг., таксама брадзяга, бо ў 2012 г. пераязжаў з вул. Акадэмічнай 25 на вул. Ленінградскую 20. Таму змена адрасу, асабліва ў выпадку арэнды памяшкання, гэта нармальная з'ява, як для прыватных, так і для дзяржаўных вну. Інстытут пераязжае туды, дзе будзе плаціць менш і зарабляць больш.

Яшчэ раз жадаю падкрэсліць важную думку. Я працаваў і ў дзяржаўных вну, і ў адной прыватнай. За словы адказваю. Розніцы ў плане якасці навучання ад формы ўласнасці практычна няма. Беларускія выкладчыкі вучаць беларускіх (часам не толькі) студэнтаў за беларускія зарплаты згодна беларускім праграмам навучання. Больш за тое, да прыватных вну больш бюракратычных патрабаванняў, таму у дзяржаўных я адчуваў сябе як фермер з анекдота, якога забралі  ў армію і ён радаваўся, што можна спаць да шасці гадзін раніцы.

У Панамарова было некалькі добрых думак пра перавагі прыватных вну і іх карысць для дзяржавы: даходы ад падаткаў, заробкі для выкладчыкаў, новыя спецыяльнасці. Хачу крыху развіць гэты тэзіс: калі б у ліхія 90я не было ўсіх гэтых інстытутаў і ўніверсітэтаў, як і іншых пачынанняў, то многія беларусы, якія не ўмелі нічога рабіць па-за межамі сваёй спецыяльнасці і гадамі працавалі на дзяржаву, маглі зарабіць адносна нармальныя грошы падчас эканамічнай катастрофы, а тыя, у каго яны былі, аддавалі тым у каго іх не было. Дзякуючы ім Беларусь не стала яшчэ адной краінай сацыяльных кантрастаў.

Па-за межамі гэтага праекта зноў апынуліся некалькі польскіх навучальных ўстаноў, якія зніклі ў сярэдзіне 90-х і пра якія пакуль ніякіх звестак я не знайшоў. Таму the show must go on.

І крыху статыстыкі. Ну, не зусім крыху...

У якасці дадатка публікую здымкі з дакумента: Вышэйшыя навучальныя ўстановы Рэспублікі Беларусь па стану на пачатак 1998-1999 навучальнага года (статыстычны даведнік). Мн.: Вылічальна-статыстычны цэнтр Мінадукацыі РБ, 1998, пачынаючы з 82 стар. Гэты даведнік утрымлівае дадзеныя не толькі па некаторых з вышэй пералічаных вну, але і па тых, пра якія я пісаў раней. Матэрыял друкуецца ан-лайн упершыню. Арыгінал даступны у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.































Сакавік-красавік 2018 г.

Избранное сообщение

Іван Шамякін. Першы генерал

 На прасторах сусветнай павуціны ёсць малавядомае апавяданне Івана Шамякіна "Першы генерал", якое варта прачытаць многім. Акрамя м...