27.04.2013

Старажытныя людзі: каму патрэбна было паказаць іх дурнымі


Вось ужо два паста я апублікаваў тут пра жыццё старажытных людзей і тэорыю эвалюцыі Дарвіна. Пакуль што не знайшоўся ніводзін кампетэнтны навуковец ці аматар, які б прывёў довады «за» ці «супраць» маіх асноўных тэзісаў: (а) старажытныя людзі не былі прымітыўнымі істотамі, якія паступова развіваліся ад горшага да лепшага ў біялагічным, інтэлетуальным і маральным плане; (б) абапірацца на тэорыю эвалюцыі Дарвіна, як на факт ненавукова; (в) усе навукі, якія даследуюць гісторыю старажытнага грамадства, настолькі абмежаваны ў сваіх магчымасцях, што не могуць даць яснае ўяўленне аб старажытным грамадстве.
Гэты пост я прысвячаю таму, як «раскруцілі» тэорыю Дарвіна і звялі вобраз старажытнага чалавека да цёмнага неандэртальца з дубінай. Разгледзім каму гэта было патрэбна.

Я ведаю, што нічога ня ведаю.
«И хотя оно (первобытное состояние) длилось много тысячелетий, доказать его существование на основании прямого свидетельства мы не можем, но признавая происхождение человека из царства животных необходимо допустить такое переходное состояние»
Ф. Энгельс. Происхождение семьи, частной собственности и государства
Чалавеку ня ўласціва шмат разважаць пра тое, што яго не датычыцца. Навукоўцы – не выключэнне з гэтага правіла. Калі біёлагі пачалі казаць пра глабальнае пацяпленне, якое пагражае планеце, большасць тых, хто ня вывучае гэту праблему, проста ў гэта паверылі. Калі ў Беларусі лета спякотнае, а зіма халодная, гэта большасць кажа, што вінавата глабальнае пацяпленне. Калі зіма цёплая і даждлівая, а лета халоднае, таксама вінавата глабальнае пацяпленне. Я не хачу казаць, што глабальнага пацяплення няма, я хачу сумленна прызнацца, што я ў гэтым не разбіраюся, і не магу заўважыць сур'ёзных змен у надвор'і за сваё жыццё.
Менавіта так сусветнае грамадства і «праглынула» тэорыю эвалюцыі Дарвіна разам з неандэртальцам з дубінай. Крыху далей гаворка пойдзе пра тых, каму гэта было патрэбна, але іх заўжды было нямнога. А большасць... Калі чалавека стварыў Бог і нашы продкі былі разумныя, зарплату сантэхніку Івану ўсё роўна не паднімуць. Калі жыццё на Зямлі ўзнікла выпадкова, нашы продкі паступова ператвараліся з прымітыўных дэгэнератаў у сучасных інтэлектуалаў, гэнетыку Сяргею ўсё роўна прыйдзецца шукаць грошы, каб выплаціць крэдыт за кватэру. Калі жыццё на Зямлю занеслі з космаса, настаўніце Яўгеніі ўсё роўна прыйдзецца завіхацца ля сваёй маці, якая памірае ад рака. Таму большасць проста ня думае доўга над такімі пытаннямі. Цікава аднак, што ў Беларусі большасць ненавукоўцаў верыць што «існуе Штосьці разумнае, якое стварыла Сусвет» і ня вераць у эвалюцыю. Але ніхто з іх ня лезе ў палеміку з навукоўцамі.
Я не хачу казаць, што з пункту гледжання маралі ўсё роўна ці чалавек развіўся ад малпы, ці яго стварыў Бог. Пра маральны аспект гаворка пойдзе далей. Я пра тое, што большасць людзей кіруюцца ня столькі маральнымі прынцыпамі сколькі ўласнай карысцю, і з гэтага пункту гледжання няістотна выясніць, ці праўду пісаў Дарвін, ці не.
Дарвін памёр, а справа яго жыве.
"Фу,  да  у  нас  --  половина  девчёнок!..  А одна  ещё  в  восьмом
забеременела! А одну на квартире поймали, где... за деньги, понимаешь? У неё
уже  своя  сберкнижка  была!  А  как открылось?  --  в  дневнике  забыла,  а
учительница нашла.  Да чем раньше, тем интересней!.. И чего  откладывать? --
атомный век!.."
А.И. Солженицын. Раковый корпус

Як казаў адзін даследчык, «ідэі маюць уплыў на гісторыю, а гісторыя мае ўплыў на ідэі». Гэта справядліва і ў дачыненні да тэорыі эвалюцыі. Па-рознаму яе асобныя палажэнні выражалі яшчэ да Дарвіна, але менавіта яму пашанцавала «раскруціцца не па-дзіцячы».
Перш за ўсё «бонусы» ад тэорыі эвалюцыі атрымалі ўсе хто жадаў свабоднай маралі: многія атэісты, ў тым ліку марксісты, апалагэты «сэксуальнай рэвалюцыі», расісты і нацыянал-сацыялісты. Камусьці з іх хацелася мець навуковае абгрунтаванне нармальнасці сваіх сэксуальных паводзін (сцэна з фільма «Кінг Конг»: жанчына-вучоны прапануе мужчыне, з якім кладецца на начлег у лясу, заняцца з ёй сэксам тлумачучы «мы таксама прыматы»), камусьці -- мець доказ няіснавання Бога (а гэта апраўданне барацьбы з рэлігіяй і рэлігійнай этыкай), камусьці было патрэбна навуковае абгрунтаванне каланіялізму, рабству, генацыду і сацыяльнай няроўнасці. Нельга сказаць што іншыя ідэі, ў тым ліку і рэлігійныя (напрыклад, вера ў тое, што цёмнаскурым хамітскім народам суджана Богам быць рабамі белых) не выкарыстоўваліся расістамі для абгрунтавання сваіх учынкаў. Але асноўная ідэя тэорыі эвалюцыі – гэта не няіснаванне Бога, а развіццё ад горшага да лепшага. Тое, што было горш за тое, што ёсць зараз, а гэта, ў сваю чаргу, зменіцца лепшым заўтра. Дарвін ня спрабаваў даць сваёй тэорыі палітычную, маральную ці рэлігійную трактоўку. Але ход яго думак спадабаўся ўсім, хто жадаў эвалюцыі ў галіне маралі. Калі сэкс па-за шлюбам асуджаецца рэлігіяй, значыць рэлігійныя абмежаванні гэта старамоднае і горшае, якое павінна змяніцца лепшым. Калі народы Афрыкі, Азіі і Амерыкі ня былі здольны супрацьстаяць агрэсіі еўрапейцаў, значыць яны павінны загінуць падчас «натуральнага адбору». У сувязі з гэтым вось цікавая цытата з аднаго рэлігійнага часопіса :
«Папытаеце сябе, "Наколькі добра ў рэчаіснасці, я ведаю аб мінулым Афрыкі"? Адкрыта гаворачы, большасць сучасных людзей вывучала афрыканскую гісторыю праз прызму адносін да яе еўрапейцаў. Для еўрапейцаў Афрыка была месцам, дзе яны зрабілі сабе імя праз гандаль, місіянерства, даследавання і заваёвы. Часцяком, еўрапейцы лічылі Афрыку адсталай і звалі яе "Цёмным кантынентам ".
Але ці думаюць самі афрыканцы, што яны былі сапраўды такімі адсталымі, як лічаць еўрапейцы? Адказ даў Нвабуез Чуквемек Окойе, з дзяржаўнага ўніверсітэцкага каледжа Нью-Ёрка, аддзела афрыканскіх і афраамерыканскіх даследаванняў. Вось што ён гаворыць адносна еўрапейскай экспансіі на тэрыторыі Афрыкі: "Дзеянне было накіравана на тое, каб апраўдаць ўплыў еўрапейцаў на афрыканцаў не з пункту гледжання ўжывання адной толькі сілы (што і было), але з пункту гледжання культурнай перавагі (чаго не было)".» (Should History Be Rewritten?//Awake! Dec.22, 1974, p.17)
Тэорыя эвалюцыі таксама многае тлумачыла атэістам і агностыкам, якія бачылі няадназначныя і супярэчлівыя паводзіны і вучэнні розных рэлігій: напрыклад, рэлігійныя войны і канфлікты з аднаго боку і заклікі святароў да любові да бліжніх з другога, вучэнне аб вечных муках у пекле з аднаго боку і аб бясконцай літасці Бога з другога. Тэорыя эвалюцыі, ў сваю чаргу, вучыць, што пакуты людзей і канфлікты – гэта частка працэсу «натуральнага адбору», ахвяры для лепшай будучыні.
Тэорыя эвалюцыі патрэбна таксама многім палітычным дзеячам і прадпрымальнікам. І справа не столькі ў апраўданні канкурэнтнай барацьбы. Уся міжнародная палітычная і камерцыйная дзейнасць пабудавана на ідэі паступовай эвалюцыі грамадства ад горшага да лепшага.
За апошнія 4 стагоддзі палітычныя дзеячы Еўропы і Амерыкі прынялі шэраг дакументаў, якія заклалі аснову сучаснага міжнароднага права. Былі створаны Арганізацыя аб'яднаных нацый, Еўрапейскі суд па правам чалавека, Арганізацыя па бяспеке і супрацоўніцтву ў Еўропе і г.д. За ўсёй гэтай дзейнасцю стаіць пэўная інфраструктура, працуюць спецыялісты, ідзе падрыхтоўка новых кадраў і на ўсё гэта патрэбны грошы, грошы і грошы... Палітыкі проста абавязаны паказаць, што іх намаганні за падатковыя грошы і ахвяраванні мецэнатаў даюць вынікі. І ўзнікае жыццёвая неабходнасць паказаць як жыць стала лепей і вясялей за апошнія гады, як пашыраюцца свабоды і магчымасці людзей. У такой сітуацыі непазбежна паказаць мінулае ў шэрым афарбаванні, і чым далей ад сённяшняга дня, тым чарней. Але ці сапраўды мы шчаслівей за сваіх продкаў?
Камерсанты жывуць за кошт вырабу і продажу тавараў і паслуг. Таму ім проста неабходна паказаць сувязь тэхнічнага прагрэсу з паляпшэннем жыцця чалавека і грамадства. Адмаўляць дасягненні навуковага прагрэсу справа дурная. Я не за тое, каб выкінуць камп'ютары і жыць у лясах з каменнымі сякерамі. Але большасць тавараў і паслуг, якія спажывае сучасны чалавек, ня маюць ніякага дачынення да яго сапраўдных патрэб. Навуковы прагрэс аблягчае жыццё чалавека ў некаторых справах, але спараджае яго залежнасць ад дасягненняў цывілізацыі, а свет камерцыі пабуджае людзей працаваць больш для набывання ўсё новых і новых тавараў і паслуг. Гэта мае свой негатыўны адбітак і на экасістэму Зямлі, і на жыццё сям'і, грамадства і дзяржавы. Таму камерсантам неабходна паказаць, што жыццё было горш, калі не было сотавай сувязі, планшэтных камп'ютараў і іншых дасягненняў прагрэсу.
Ёсць яшчэ адна група дарвіністаў, найбольш позняя па часу ўзнікнення, – гэта навукоўцы, якія пабудавалі сваю кар'еру на падмурку тэорыі Дарвіна. Паколькі тэорыя эвалюцыі закранае розныя навукі, птушку шчасця ўдалося схапіць і біёлагам, і гісторыкам, і этнографам, і псіхолагам... Гэта як прыватызацыя: хто першы зразумеў магчымасць зарабіць, той і пабудаваў свой МММ. Навука, як і рэлігія, можа быць разнавіднасцю бізнеса. І для такіх бізнесменаў ад навукі з'явіліся магчымасці зарабіць праз пошук даказаў тэорыі эвалюцыі і распрацоўку новых тэорый на яе падставе.
Тэорыя эвалюцыі перастала бы быць тэорыяй, калі б існавалі бясспрэчныя доказы яе праўдзівасці. Але як я ўжо пісаў (і ня толькі і ня столькі я) такіх доказаў няма. Прапаную маім чытачам разгледзіць як абараняюць тэорыю эвалюцыі ўсе вышэй названыя апалагеты.
Піар тэорыі эвалюцыі.
Адразу прыйдзецца адкінуць усіх, хто падтрымлівае тэорыю эвалюцыі моўчкі: апалагеты свабоды сэксу (яны практыкі а не тэарэтыкі), некаторыя навукоўцы, якія не маюць прамога дачынення да гэтай тэорыі і проста ў яе вераць і палітыкі і бізнесмены сярэдняй рукі, якім не да падтрымкі глабальных пытанняў.
Асноўная група абаронцаў – гэта навукоўцы і калянавуковыя спецыялісты (супрацоўнікі сістэмы адукацыі напрыклад). Таксама буйныя палітыкі і бізнесмены. Цікава, але на абароне тэорыі эвалюцыі стаяць і некаторыя рэлігійныя дзеячы, якія вучаць, што Бог паступова зрабіў з малпы чалавека.
Вось некаторыя спосабы абараніць тэорыю эвалюцыі (прымяняюцца ў розных сферах навуковага спазнання):
  1. тлумачыць спрэчныя факты, як доказы тэорыі Дарвіна. Так бывае, калі, напрыклад, археолагі знаходзяць старажытныя косткі: спачатку з дапамогай СМІ аб'яўляецца, што знайшлі чарговы доказ, потым робіцца падгонка фактаў пад тэорыю. Калі артэфакт старэй згодна радыёвугляроднаму гадзінніку (пра недакладнасць якога я ўжо пісаў), чым трэба навукоўцам робіцца выснова, што «гадзіннік» памыліўся і падганяецца іншая дата; па адной костке рукі ці лапы робіцца рэканструкцыя ўсяго шкілету памерлай істоты і распавядаецца чым гэта істота займалася (калі гэта быў чалавек). Асобай тэмай можа стаць кастынг неандэртальцаў на навуковым конкурсе «містэр Квазімода», можа знойду час напісаць пра гэта, можа мае чытачы напішуць. Калі шаман эвенкаў стукае сябе ў грудзі каб выклікаць літасць духаў продкаў, робіцца выснова, што ён дурань, і ўсе эвенкі таксама, нават калі яны разглядаюць дзеянні шамана як даніну мясцовай традыцыі і ня вераць ні ў духаў, ні ў Бога, і ўсе нашы старажытныя продкі таксама білі сябе ў грудзі, бо былі дурні і верылі ў духаў продкаў.
  2. моўчкі не згадзіцца з довадамі апанентаў. Я асабіста ня чуў каб былі нейкія шырокавядомыя дэбаты эвалюцыяністаў з прыхільнікамі альтэрнатыўных канцэпцый узнікнення жыцця на Зямлі. Нярэдка гэта тлумачыцца «недахопам часу на аправяржэння глупстваў». Але сапраўдны навуковец павінен быць першым крытыкам самога сябе, яго сумленне павінна пабуджаць яго знаёміцца з доказамі супраць яго ўласных перакананняў. Можа і мае сэнс пакідаць без увагі працы, ў якіх бяздоказна сцвярджаецца нянавуковасць тэорыі эвалюцыі, але пакінуць без увагі сур'ёзныя аргументы – гэта падобна як адна футбольная каманда адмаўляецца гуляць з другой і патрабуе каб ёй аўтаматычна залічылі перамогу. Такой тактыкі нярэдка прытрымліваюцца таксама палітыкі, бізнесмены і іншыя калянавуковыя дарвіністы: лепей прамаўчаць, калі маешь справу з «падкаваным» апанентам дарвінізму ці проста скептыкам, бо няма чым крыць.
  3. сцвярджаць, што эвалюцыя біялагічных відаў і эвалюцыя чалавечага грамадства ад горшага да лепшага – гэта не тэорыя, а факт, такі ж бясспрэчны, як «дважды два чатыры». Выкарыстоўваецца гэты метад і навукоўцамі і іншымі катэгорыямі дарвіністаў.
  4. крыць довады апанентаў навуковымі тытуламі, колькасцю апублікаваных прац і стажам работы. Нярэдка гэта таксама не абыходзіцца без кастынга, які адкідывае ад навукова-даследчых цэнтраў большасць нядарвіністаў з ліку патэнцыяльных маладых вучоных, і такім ёсць дзве дарогі: альбо адмовіцца ад навуковай дзейнасці, альбо працаваць у альтэрнатыўных навукова-даследчых цэнтрах, якія заплямываюцца ганьбой як нянавуковыя ці калянавуковыя. Безумоўна, ёсць і магчымасць пачакаць калі падрасцеш да пэўнага навуковага аўтарытэту каб мець сваю думку ці працаваць у тых галінах навуковага спазнання, якія не патрабуюць лаяльнасці тэорыі эвалюцыі.
  5. адмаўляцца ад тлумачэння пытання неспецыялісту, спасылаючыся на складанасць, альбо тлумачыць з дапамогай складаных незразумелых тэрмінаў. Не жадаю быць грубым, але гэта пазіцыя альбо баязліўца (як доктар з анекдота, які ня хоча пісаць дыягназ пацыента на камп'ютары таму што той будзе здольны прачытаць напісанае), альбо некампетэнтнага спецыяліста (адзін прафесар эканомікі распавядаў на лекцыі, як ён у свае студэнцкія гады задаў пытанне свайму выкладчыку, што значыць адзін эканамічны тэрмін і той адказаў «Малады чалавек, вы яшчэ надта малады, каб разумець такія складаныя рэчы!»)
    У краінах перамогшага марксізму ў навукоўца, настаўніка, чыноўніка і журналіста проста не было выбару што казаць, калі гаворка ішла пра адносіны да тэорыі эвалюцыі. Вядомае правіла савецкага інтэлігента «не думай, а калі думаеш, гаворыш, пішаш і падпісваешся, не здзіўляйся». На свабодным Захадзе ролю КПСС займае арганізацыя, ў якой ты працуеш. Калі ты кажаш тое, што лічыш правільным і гэта супярэчыць ідэалогіі тваёй камерцыйнай карпарацыі, твайго навукова-даследчага цэнтра ці чагосьці яшчэ, шукай новую работу.
А ці быў прагрэс?
«Пасля старанняў, якія цягнуліся многія стагоддзі, палiтычныя партыі паказалi сваю няздольнасць адпавядаць сучасным умовам i вырашыць праблемы, выклiкаючыя сур'ёзныяя турботы»
Брашура Асацыяцыі міжнародных даследчыкаў Бібліі «Мільёны, тых, хто зараз жыве, ніколі не памруць» (цытата перакладзена за англійскай аўтарам блога)
Я ўжо пісаў, што адны і тыя ж фармацыі ня былі ўласцівы толькі нейкай эпохе. Напрыклад, феадалізм быў ня толькі ў сярэднявечнай Еўропе, але і ў адной паўночнаамерыканскай калоніі на р. Гудзон, і ў савецкай калгаснай сістэме. Для перыядызацыі выкарыстоўваецца падгонка пэўных крытэрыяў так каб кожнае адхіленне ад іх разглядалася як адхіленне ад нормы, выключэнне з правіла. Але ці правамерна такая падгонка? Некаторыя мужчыны кажуць, што лепш адзін раз нарадзіць, чым кожны дзень галіцца. Але нараджаць дзяцей і галіцца – гэта розныя рэчы. Каменная сякера ня горш за планшэтны камп'ютар, гэта розныя прылады працы. Не разумна лічыць, што нашы продкі прыбягалі да ўтварэння пэўных эканамічных і палітычных фармацый ад дурной галавы. Наадварот, рабаўладальніцтва, феадалізм, капіталізм, «першабытны» лад і сацыялізм, а таксама саюзы плямён, дзяржавы-гарады і вялікія імперыі былі рознымі шляхамі, якімі нашы продкі будавалі свае шчасце і дабрабыт. Пры кожным раскладзе былі і тыя, хто атрымоўваў бонусы і тыя, хто цярпеў ліха. Калі пэўная эканамічная ці палітычная сістэма выраджалася, людзі адмаўляліся ад яе. Калі ізноў узнікала ў ёй патрэба, сістэму адраджалі. Пры гэтым колькасць «шчаслівых» і «няшчасных» вагалася. Але ці можна вымяраць шчасце толькі колькасцю спажытых прадметаў матэрыяльнага дабарбыту? Альбо магчымасцю чытаць кнігі і карыстацца Інтэрнетам?
Мае 2 пасты пра старажытных людзей разглядалі ўжо 14 і 15 разоў адпаведна. Ніхто яшчэ не спрабаваў даць нейкую навуковую ацэнку маім аргументам. І тут справа не ў маіх амбіцыях, а ў пошуку гістарычнай праўды. Кожны чалавек, на мой погляд, мае права разабрацца ў гэтым пытанні. І задача навукоўца паведаміць гэту праўду простымі словамі.
Як у 1996 г. казаў Сяргей Вен'ямінавіч Паноў, настаўнік гісторыі і супрацоўнік акадэміі навук РБ па метадалогіі выкладання гісторыі, «гісторыя старажытных часоў – гэта вялікая фантастыка». Калі аб паходжанні і развіцці чалавека і грамадства будуць і далей судзіць на падставе падгонкі фактаў пад прывабныя тэорыі, гісторыя старажытнасці так і будзе пісацца ў жанры «фэнтэзі».

Далей па тэме:

2 комментария:

  1. P. S. У 1925 г. ў штаце Тэнэсі выкладчыка біялогіі Джона Скоўпса судзілі за тое, што ён выкладаў тэорыю эвалюцыі ў вну, (што супярэчыла законам штата) (An Outline of American History. Published by US Information , p. 252) Выкладчык пазбяжаў турмы, але такія прыклады таксама "піараць" тэорыю Дарвіна. Увогуле акадэмічныя спрэчкі не павінны пераходзіць у суд, бо на ўроках біялогіі вывучаюцца факты, калі вучні пазнаёмяцца з імі лепш за інтэрпрэтацыю настаўніка, яны самі зробяць вывады

    ОтветитьУдалить
  2. Этот комментарий был удален администратором блога.

    ОтветитьУдалить

Примечание. Отправлять комментарии могут только участники этого блога.

Избранное сообщение

10 лет писанины

Когда 16 февраля 2013 года я запостил тут одну свою научную заметку , я еще не вполне представлял как дальше буду использовать этот ресурс. ...