Наконт прыватных навучальных устаноў у Беларусі ёсць некалькі міфаў. Напрыклад, некаторыя думаюць, што ў прыватных навучальных установах выкладчыкі зарабляюць больш, чым у дзяржаўных, а студэнты вучацца горш, а то і проста набываюць дыплом за грошы. Гэта не так. Я працаваў 4 гады ў прыватным Інстытуце прадпрымальніцкай дзейнасці (далей для зручнасці – ІПД) і значнай розніцы з дзяржаўнымі вну па зарплаце не адчуў. Часткова, гэта залежыць не ад формы ўласнасці, а ад таго колькі зарабляе тая ці іншая ўстанова і колькі яе кіраўніцтва ўкладае грошай у персанал. Узровень маіх студэнтаў ў ІПД быў прыкладна тым жа, што і ў дзяржаўных вну. Карупцыя, сувязі, бяздумнае выкананне выкладчыкамі малаэфектыўных планаў і праграм існуе і там, і там. Бюракратычныя абмежаванні і міністэрскі кантроль часам у прыватных вну вышэй за дзяржаўныя. Ёсць і праблема дэвальвацыі вышэйшай адукацыі ў постсавецкім менталіцеце: калі ты не маеш вышэйшай адукацыі, ты, пэўна, зусім дурны. І ад гэтага на вышэйшую адукацыю высокі попыт.
Мабыць, адзіны момант перавагі дзяржаўных вну ў тым, што туды часцей паступаюць студэнты з добрай базай ведаў, чым у прыватныя ўстановы. А потым многае залежыць ад намаганняў саміх студэнтаў і здольнасцяў іх выкладчыкаў...
Але размова пойдзе пра іншае. У Мінску на маёй памяці знік шэраг навучальных устаноў. Знік, як знікаюць людзі. І атрымалася, што некаторыя з іх я бачыў на свае вочы. Нажаль, я не здолею ўваскрэсіць у памяці многія дэталі таго, што адбывалася мімаходам у маім жыцці. Аднак за апошнія месяцы ў мяне атрымалася сабраць некаторы дадатковы матэрыял, які дапаможа не забыць кавалак гісторыі 90-х і 2000-х. Пачну з найбольш вядомай са зніклых прыватных вну.
1-я выпускнікі ЕГУ.
Уваход у будынак ЕГУ на вул. П. Броўкі, 3/2. Здымкі з сайта студэнтаў ЕГУ
Насамрэч, ЕГУ знік толькі з Мінска і аднавіў сваю працу як беларуская вну ў Вільнюсе. Але ў некаторым сэнсе гэты ўніверсітэт напаткаў лес і устаноў адукацыі, якія ніколі не ўваскрэслі...
Першы і апошні раз я пабываў у ЕГУ за лічаныя тыдні да яго ліквідацыі ў Мінску. Гэта было альбо ў канцы мая, альбо ў пачатку чэрвеня 2004 г. Тэрмін маёй абавязковай працы школьным настаўнікам падыходзіў да канца, дырэктар школы прама казала мне шукаць новую работу і я шукаў пасаду выкладчыка англійскай у вну. Тады яшчэ Інтэрнэт не ўвайшоў у жыццё звычайнага мінскага настаўніка ў такой ступені, як зараз, і я ўзброіўся раздрукоўкай адрасоў розных вну Мінска з дыска "Бізнес Беларусі", хадзіў па вну і выкрэсліваў месцы, дзе я быў непатрэбны. Вось прыгожым сонечным днём я вырашыў прагуляцца па вул. П. Броўкі і завітаў у ЕГУ. Там кіпела жыццё. Ніякай напружанасці ў паветры. Ніякіх слядоў трывогі ад процістання рэктара вну з уладамі краіны, якое пачалося яшчэ ў студзені таго года. Паўсюль снуюць і жартуюць студэнты. На вахце пытаюся, дзе кафедра замежных моў, магчыма, яна называлася інакш, але я задаў менавіта такое пытанне. Мне падказалі куды ісці. Здаецца, яна была на 2, 3 ці 4 паверсе. На кафедры мяне сустрэла сур'ёзная жанчына сярэдняга ўзросту і правяла са мной бліц-інтэрв'ю. Правяраць узровень маёй англійскай не стала, бо вакансій не было, але прапанавала вярнуцца ў канцы жніўня, калі можа з'явіцца работа. Я адзначыў для сябе ЕГУ, як магчымы рэзервовы аэрадром і пайшоў шукаць іншыя варыянты.
Днём згадаў гэта сваёй каханай дзяўчыне, якая ўжо некалькі год выкладала ў вну, на што тая толькі здзівілася:
- ЕГУ? Ну ты замахнуўся!
Сапраўды, ЕГУ, як і БДУ, лічыўся нейкім прэстыжным месцам.
А праз кароткі час у ЕГУ анулявалі ліцэнзію. Было драматычнае процістаянне міністэрскіх і гарадскіх улад са студэнтамі і выкладчыкамі. Вось як аб гэтым піша сайт студэнтаў ЕГУ:
Але гэтыя страсці прайшлі міма мяне. У той час я не асабліва сачыў за навінамі: рыхтаваўся да вяселля, рабіў рамонт кватэры, шукаў новую работу... Акрамя таго, пра падзеі ў ЕГУ ніхто сярод маіх знаёмых, сяброў і суседзяў нічога не казаў, бо яны прайшлі і міма большасці звычайных беларусаў. Тым больш, што акцыі пратэсту былі мірнымі і абывацеляў больш "чаплялі" навіны аб войнах і тэрактах.
Праз пару месяцаў, калі я нарэшце ўладкаваўся выкладчыкам англійскай у адным з шматлікіх аддзяленняў Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, тэма ліквідацыі ЕГУ дайшла і да мяне разам з абуранымі былымі студэнтамі знішчанай вну. Мінімум адзін з маіх студэнтаў раней вучыўся ў ЕГУ. Аднойчы ён казаў на занятку:
- Вось ЕГУ быў значна лепш за БДУ. Мы, студэнты, маглі свабодна да рэктара заходзіць! А тут на цябе як на чалавека не глядзяць.
Гэта была не зусім суб'ектыўная думка, бо на пагарду дэкана мне скардзіліся і іншыя студэнты. Акрамя таго, падобныя думкі аб перавазе якасці адукацыі ЕГУ над БДУ - галоўнай дзяржаўнай вну Беларусі, казалі і іншыя "размеркаванцы".
У кантраст з гэтым адна з былых супрацоўніц ЕГУ неаднаразова асыпала нашага загадчыка кафедры кампліментамі за тое, што ён яе "прытуліў" пасля ліквідацыі вну, дзе яна сама кіравала кафедрай...
Праўда, хутка ЕГУ аднавіў сваю працу за мяжой. Але гэта, на мой погляд, ужо зусім іншая навучальная ўстанова, хоць і даволі цікавая альтэрнатыва беларускай адукацыі. Чаму іншая? Па-першае, усе мяняецца, што развіваецца і не стаіць на месцы. Па-другое, ЕГУ вырвалі з аднаго месца і ён пусціў карані ў іншым. А Вільнюс - гэта далёка не Мінск і стварыць там паўнавартасную беларускую рэзервацыю праблематычна. Таму цяпер ЕГУ для беларусаў з'яўляецца адным з варыянтаў навучання за мяжой, як, маўляў, польская праграма Каліноўскага.
Для паўнаты карціны былога ЕГУ дадам яшчэ некалькі штуршкоў.
Дзесьці ў 1999 і 2000 гг давялося некалькі разоў сустрэцца са студэнтам тэалагічнага факультэта ЕГУ. Справа была ў намаганнях маей цёці вярнуць мяне ў праваслаўную веру. Дзе яна яго сустрэла, даведацца ўжо немагчыма, бо цёця памерла задоўга да таго, як я пачаў "збіраць каменні". Імя хлопца таксама не памятаю. Памятаю вось што. Мы некалькі разоў сустракаліся ў розных чытальных залах па-за межамі ЕГУ і ён спрабаваў мне даказаць перавагу праваслаўнай тэалогіі. Малады студэнт, разумны, стрыманы, як і іншыя маладыя людзі, якія спрабуюць навярнуць цябе ў сваю веру. У ЕГУ вывучаў старажытнаяўрэйскую. Працаваў паралельна вярстальшчыкам. Пах тытунём, але пры мне не курыў.
Крыху пазней іншы студэнт (міжнароднік БДУ) казаў мне, што некаторыя студэнты-багасловы з ЕГУ карысталіся значнай папулярнасцю дзяўчат, бо вучыліся за кошт Праваслаўнай царквы і мелі добрую стыпендыю. Але магчыма, што гэта плёткі альбо звесткі больш позняга часу, калі тэафак застаўся адзінай неліквідаванай структурай ЕГУ ў Мінску і стаў Інстытутам тэалогіі пры Белдзяржуніверсітэце...
Інстутут тэалогіі БДУ. Заснаваны ў кастычніку 2004 г. на базе факультэта тэалогіі ЕГУ. Здымак з афіцыйнага сайта Інстытута.
Нейкі час давялося супрацоўнічаць з жанчынай, якая, акрамя асноўнай работы, дыстанцыйна працавала ў ЕГУ ў Вільнюсе. Яна была самым эфектыўным кіраўніком, якога я сустракаў за ўсе гады працы ў сістэме адукацыі. Гэта быў адзіны кіраўнік, які даваў свабоду дзеяння сваім падначаленым і ясна азначаныя мэты, якія трэба было дасягнуць, які не даваў гультайнічаць і пры гэтым захоўваў дэмакратычныя стасункі з настаўнікамі...
У 2000 г. давялося ехаць з адным маладым бізнесменам у міжгароднім аўтобусе. Падчас размовы за жыццё ён кажа:
- Калі мяне дастала дэканша, на дачцэ якой я ажаніўся, я забраў дакументы з ЕГУ і пайшоў давучвацца ў Інстытут сучасных ведаў. Там я проста адпачываў пасля ЕГУ. Адпачываў, а не вучыўся.
Праз гады я працаваў разам з адным выкладчыкам нямецкай, які некалі супрацоўнічаў з ЕГУ. Я яго не пытаў пра апальны ўніверсітэт і ён асабліва не размаўляў. Але раз ён распавёў смешную гісторыю з ЕГУ:
-Аднойчы два маіх калегі прыйшлі у вну апранутыя ў кашулі, расшытыя каляровымі малюнкамі на пляжны манер ды ў шортах. На маіх вачах насустрач ім праз вестыбюль ідзе рэктар, спыняе іх і загадвае вярнуцца дамоў ды пераапрануцца!
На месцы ЕГУ па Броўкі 3/2 памяшканне Камітэта дзржкантролю і Дэпартамента фінансавых расследаванняў. Студзень 2018 г. Фотаграфіі Андрэя Берастоўскага.
БКІК спыніў сваю работу прыкладна ў той жа час, што і ЕГУ. Але гэта прыватная вну так і не адрадзілася. Заснаваў яго беларускі бізнесмен і палітычны дзеяч польскага паходжання Эдвард Ахрэм. Спачатку гэта была акадэмія, потым універсітэт, нарэшце інстытут. У адрозненні ад многіх іншых беларускіх вну, гэты інстытут адразу пачаў дзейнічаць як сетка невялікіх філіялаў у многіх гарадах краіны. Пры інстытуце быў і аднайменны тэхнікум. Інстытут і тэхнікум Ахрэма працавалі да 2000-х без асаблівых праблем. Рыхтавалі юрыстаў, эканамістаў, журналістаў і лінгвістаў. Але ў азначаны час пачалося наступленне наглядных органаў і прэсы на прыватныя навучальныя ўстановы ўвогуле і на ўстановы Э. Ахрэма ў прыватнасці.
Тут трэба зрабіць маленькі экскурс у пачатак 90-х. Эканоміка Беларусі была ніжэй плінтусоў. Прадпрымальніцкая дзейнасць была стыхійнай. Часткай гэтай стыхіі былі і многія прыватныя вну. Некаторыя пачынанні, такія як вышэйшая адукацыя на польскай мове, поспеху не атрымалі і ціха зніклі. Іншыя пачалі хутка і бескантрольна развівацца. З аднаго боку, без кантролю якасці сістэма адукацыі Беларусі самаліквідуецца. Проста спакуса гандляваць дыпломамі дзяржаўнага ўзору надта вялікая будзе. Таму спроба дзяржавы кантраляваць вну была прадказальнай. З другога боку, тыя, хто арганізуе такі кантроль, нярэдка апанаваны ілюзіямі і стэрэатыпамі, што прыводзіць да перагібаў. Сітуацыю пагаршаюць і стабільныя страты насельніцтва. У такіх умовах можна зразумець увядзенне квот на набор студэнтаў у прыватныя вну, праўда ў сучаснай Беларусі яны зводзяцца да паступовага скарачэння максімальнай колькасці навучэнцаў ва ўсіх прыватных установах адукацыі згодна логіцы: няхай прыватнікі ляснуцца першымі, калі што.
У гэтых абставінах звярнулі ўвагу на БКІК і яго тэхнікум. Было відавочна, што навучальныя ўстановы, якія могуць ісці ў невялікія гарады, створаць моцную канкурэнцыю дзяржаўным вну ў буйных гарадах. І паступова пачалося абмежаванне магчымасцяў структуры.
Аб'ява БКІК у Інтэрнэце, калі гэта ўстанова яшчэ была ўніверсітэтам.
У 2002 г. змянілі статус з універсітэта на інстытут, потым забаранілі праводзіць набор і навучанне па-за межамі Мінска. Пры гэтым філіялам дазволілі існаваць як прадстаўніцтвам арганізацыі, свайго кшталту "інформбюро". Нарэшце, у 2003 г. філіялы зачынілі, а іх маёмасць канфіскавалі. Гэта кампанія суправаджалася крытычнымі адозвамі пра прыватную адукацыю і пра БКІК у газеце Савміна Беларусі "СБ - Беларусь сегодня". (артыкул 1 і артыкул 2)
У маі 2004 г. БКІК быў пазбаўлены ліцэнзіі. Студэнты і выкладчыкі выйшлі на акцыю пратэсту, але гэта нічога не змяніла. Сам Ахрэм, сутыкнуўшыся з крымінальным разбіральніцтвам, пераехаў у Польшчу.
Са знікненнем БКІК і яго тэхнікума знікла і амаль уся інфармацыя пра гэты навучальны праект, даступная ў Сеціве. Таму мне атрымалася раскапаць толькі рэшткі недалёкага мінулага.
Мае ўласныя ўспаміны пра БКІК зводзяцца да таго, што на момант майго прыходу ў канцы жніўня 2004 г. падчас пошуку работы на пр. Партызанскі, д. 2, дзе Інстытут сустрэў сваю ліквідацыю, ад яго існавання застаўся толькі адзін напамін: аб'ява, якая забараняла студэнтам БКІК курыць каля будынку. Усе арэндаваныя памяшканні ўжо перайшлі іншым арганізацыям, бо свята месца пустым не бывае.
Выпускнікі аршанскага філіяла ў сярэдзіне 1990-х. Тады БКІК яшчэ быў унверсітэтам.
Выпускнікі камерцыйнага ўніверсітэта 1996 г. Месца здымку невядома. Гэты і папярэднія здымкі знойдзены на сайце "Аднакласнікі".
Вул. Радыяльная, 36. Месца, дзе доўгі час знаходзіўся БКІК.
Партызанскі пр., 2. Месца, дзе БКУК/БКІК дзейнічаў перад сваёй ліквідацыяй. Здымак А. Берастоўскага. Люты 2018 г.
Лагатып Энвілы
Гэта было адзінае месца ў СНД, дзе вучыліся толькі студэнткі. Сапраўды ўнікальны праект, які можна параўнаць з амерыканскім Girls Who Code. Таксама цікава, што акрамя тэафака ЕГУ/Інстытута тэалогіі БДУ, гэта была яшчэ адна прыватная установа адукацыі, заснаваная з актыўным фінансавым удзелам Беларускай праваслаўнай царквы. Назва вну паходзіць ад слоў "надзея, вера, любоў".
Мітрапаліт Філарэт наведвае Энвілу ў 2007 г на Вялікдзень. Здымак з відэазапісу зроблены А. Берастоўскім
Праваслаўны святар праводзіць занятак у Інстытуце. Здымак з відэазапісу зроблены А. Берастоўскім
У жніўні 2004 г. я зазірнуў у гэты інстытут у пошуках работы, атрымаў адмову і больш у Энвілу не хадзіў. Тады было ўражанне, што гэта не інстытут, а невялікі каледж, прычым не столькі ад самога сціплага будынку арганізацыі, колькі ад таго, што мне казалі супрацоўнікі, з якімі я размаўляў аб магчымасці ўладкавацца ў гэта жаночае царства (выкладчыкі-мужчыны статутам не забараняліся).
Пасля тэракту ў метро ў 2011 г., Прэзідэнт Беларусі даў вуснае распараджэнне наглядным органам разабрацца з дзейнасцю прыватных вну. Я як раз працаваў у ІПД і магу зазначыць, што з прыватнай вышэйшай адукацыяй дзяржава разбіралася пастаянна, страх "нас зачыняць" наганяўся на супрацоўнікаў кожны год, таму, лічу, што нейкія публічныя выказванні кіраўніка дзяржавы тут былі ні пры чым. Проста пачалася чарговая хваля праверак, а ІПД геаграфічна знаходзіцца недалёка ад Энвілы. Таму мы хутка пачалі атрымоўваць вусныя папярэджанні наконт правільнага і своечасовага вядзення дакументаў, недазволу студэнтам і выкладчыкам выходзіць падчас пары з аўдыторыі і забароны курэння ля вну. Хадзіла чутка, што Энвілу зачынілі за знаходжанне побач з уваходам у інстытут студэнткі, якая курыла. Калі гэта так, то зачыніць можна ўсе вну, бо каля многіх дзяржаўных універаў падчас перапынкаў дым ад цыгарэт робіць уражанне, што студэнты адстрэльваюцца ад нейкага нябачнага ворага...
Энвіла яшчэ праходзіла праверку ў 2011 г. (прычым паспяхова, згодна дакументу далей: спачатку прайшла інфармацыя, што Мінадукацыі яе зачыняе, а потым аправяржэнне гэтай інфармацыі), а ў ІПД пайшла чутка, што ўсе прыватные вну будуць ліквідаваны да 2014 г. У мяне была магчымасць адрасаваць гэта пытанне аднаму афіцэру КДБ, якога я ведаў асабіста і які курыраваў вну.
- Так. Будуць ліквідаваныя. Паступова ім будуць абмяжоўваць колькасць студэнтаў, якіх яны могуць набіраць.
Але яго прагноз не спраўдзіўся ні ў 2014 г., ні цяпер. І яшчэ адна дэталь: зачыніць "Энвілу" ў 2012 г. прынялі заснавальнікі гэтай вну: Экзархат Беларускай праваслаўнай царквы і Л. Чарапанава, якую Мінадукацыі зняў з пасады рэктара "Энвілы" ў 2011 г. На заснавальнікаў маглі ціснуць чыноўнікі, ускосныя непацверджаныя звесткі таму ёсць. Але гэта не змяняе факта: рашэнне аб ліквідацыі вну, у адрозненні ад папярэдніх выпадкаў, прыймала не дзяржава, а самі заснавальнікі, на падставе недабору студэнтаў...
Цяпер перайдзем да таго, што захавалася ад самага жаночага інстытута на прасторах Інтэрнета і асабліва сацсетак УКантакце і Аднакласнікі. Ліквідацыя "Энвілы" ў 2012 г. прыйшлася на эпоху сацыяльных сетак, таму, у адрозненні ад БКІК, пра гэты інстытут захавалася больш звестак.
Выпуск 2010 г.
Выпуск "Бізнес-адміністравання"
Яшчэ адзін выпускны. Магчыма 2011 ці 2012 г. Здымкі з сайта "УКантакце"
Студэнткі "чацяцца" пра выкладчыкаў. Прычым даволі пазітыўна ставяцца да большасці супрацоўнікаў вну. 2008-10 гг. Укантакце.
2 самапрэзентацыі студэнтак Энвілы YouTube
Адказ намміністра адукацыі групе студэнтак Энвілы 20 чэрвеня 2011 г. Згодна гэтаму дакументу, праверка прыватных вну ў маі-чэрвені 2011 г. была планавай і не выявіла ніякіх парушэнняў. Гэта вельмі важная падрабязнасць. Калі ЕГУ (акрамя тэафака) адмовіўся падпарадкавацца патрабаванням мінадукацыі, а рэктар БКІК Ахрэм быў, згодна прызнанням, як мінімум, аднаго студэнта, быў вальнадумным і нефарматным чалавекам, што і магло пасадзейнічаць ліквідацыі гэтых вну, то Энвіла поўнасцю адпавядала патрабванням дзяржавы да вну і па праграмнаму кантэнту, і па патрыятычнаму выхаванню. Але праз год пасля гэтай міністэрскай заявы Энвіла спыніла сваё існаванне. Вылучэнне маркерам А. Берастоўскага. Дакумент знойдзены на сайце "Аднакласнікі".
Студэнткі, размеркаваныя з Энвілы давучвацца ў педуніверсітэт, атрымалі там мянушку "энвіаляты". Наколькі гэта было крыўдна большасці размеркаваных - невядома. Ці былі якія-небудзь больш сур'ёзныя праяўленні дыскрымінацыі да "энвіалят" у БДПУ і БДУ таксама не ведаю. "Аднакласнікі". 2013 г. Дарэчы, ў ІПД як мінімум адна выкладчыца называла Энвілу "Элемай", але без злосці. А некаторыя са студэнтак Энвілы жартаўліва называлі сваю альма матэр "куратнікам"...
Я думаў зрабіць 1 кантрольны здымак дома 3 па вул. Велазаводскай, каб паказаць хто цяпер карыстаецца будынкам Энвілы. Але атрымалася фотасесія па-сталкерску...
Від на дом 3 вуліцы Велазаводскай
Цэнтральны ўваход у Інстытут.
Свірнавы замок на галоўнай браме стварае ілюзію, што будынак добра ахоўваецца, але жалезны плот мае разрыў на 2 метры і я без праблем патрапіў на тэрыторыю...
Будынак у аварыйным стане. Графіці, бітыя вокны...
Фатаграфую тыльную частку праз бітыя вокны першага паверху
Гэта я забраўся па знешніх прыступкаў на другі паверх і сфатаграфаваў калідор.
Зноў першы паверх. У гэтым кабінеце захаваўся каркас нейкай шафы...
Здымкі А. Берастоўскага 1 лютага 2018 г.
***
Гэтыя тры ўстановы – не адзіныя з тых, што зніклі. Былі яшчэ некалькі адукацыйных "стартапаў"90-х, якіх больш няма. Зразумела, тут ужо больш было праблемы ў нізкай канкурэнтнай здольнасці паслуг, чым нейкія забаронныя дзеянні мінадукацыі. Напэўна найбольш цікаўнасці тут выклікаюць пра польскамоўныя беларускія вну, якія ціха зніклі без якіх-небудзь слядоў у Інтэрнэт-прасторы. Таму гэта тэма атрымала свой працяг:
Мабыць, адзіны момант перавагі дзяржаўных вну ў тым, што туды часцей паступаюць студэнты з добрай базай ведаў, чым у прыватныя ўстановы. А потым многае залежыць ад намаганняў саміх студэнтаў і здольнасцяў іх выкладчыкаў...
Але размова пойдзе пра іншае. У Мінску на маёй памяці знік шэраг навучальных устаноў. Знік, як знікаюць людзі. І атрымалася, што некаторыя з іх я бачыў на свае вочы. Нажаль, я не здолею ўваскрэсіць у памяці многія дэталі таго, што адбывалася мімаходам у маім жыцці. Аднак за апошнія месяцы ў мяне атрымалася сабраць некаторы дадатковы матэрыял, які дапаможа не забыць кавалак гісторыі 90-х і 2000-х. Пачну з найбольш вядомай са зніклых прыватных вну.
Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт. Самая еўрапейская вну.
У нас кіраўніцтва вну, рэктары забранзавелі і некаторыя параслі цінай. Я ўжо не кажу пра выкладчыкаў. Яны не рыхтуюць людзей, якія ўжо сёння працаваць могуць, не кажучы пра заўтрашні дзень.
З выступлення Прэзідэнта Беларусі А. Лукашэнкі на 2-м З'ездзе вучоных Беларусі. 2017 г.
Уваход у будынак ЕГУ на вул. П. Броўкі, 3/2. Здымкі з сайта студэнтаў ЕГУ
Насамрэч, ЕГУ знік толькі з Мінска і аднавіў сваю працу як беларуская вну ў Вільнюсе. Але ў некаторым сэнсе гэты ўніверсітэт напаткаў лес і устаноў адукацыі, якія ніколі не ўваскрэслі...
Першы і апошні раз я пабываў у ЕГУ за лічаныя тыдні да яго ліквідацыі ў Мінску. Гэта было альбо ў канцы мая, альбо ў пачатку чэрвеня 2004 г. Тэрмін маёй абавязковай працы школьным настаўнікам падыходзіў да канца, дырэктар школы прама казала мне шукаць новую работу і я шукаў пасаду выкладчыка англійскай у вну. Тады яшчэ Інтэрнэт не ўвайшоў у жыццё звычайнага мінскага настаўніка ў такой ступені, як зараз, і я ўзброіўся раздрукоўкай адрасоў розных вну Мінска з дыска "Бізнес Беларусі", хадзіў па вну і выкрэсліваў месцы, дзе я быў непатрэбны. Вось прыгожым сонечным днём я вырашыў прагуляцца па вул. П. Броўкі і завітаў у ЕГУ. Там кіпела жыццё. Ніякай напружанасці ў паветры. Ніякіх слядоў трывогі ад процістання рэктара вну з уладамі краіны, якое пачалося яшчэ ў студзені таго года. Паўсюль снуюць і жартуюць студэнты. На вахце пытаюся, дзе кафедра замежных моў, магчыма, яна называлася інакш, але я задаў менавіта такое пытанне. Мне падказалі куды ісці. Здаецца, яна была на 2, 3 ці 4 паверсе. На кафедры мяне сустрэла сур'ёзная жанчына сярэдняга ўзросту і правяла са мной бліц-інтэрв'ю. Правяраць узровень маёй англійскай не стала, бо вакансій не было, але прапанавала вярнуцца ў канцы жніўня, калі можа з'явіцца работа. Я адзначыў для сябе ЕГУ, як магчымы рэзервовы аэрадром і пайшоў шукаць іншыя варыянты.
Днём згадаў гэта сваёй каханай дзяўчыне, якая ўжо некалькі год выкладала ў вну, на што тая толькі здзівілася:
- ЕГУ? Ну ты замахнуўся!
Сапраўды, ЕГУ, як і БДУ, лічыўся нейкім прэстыжным месцам.
А праз кароткі час у ЕГУ анулявалі ліцэнзію. Было драматычнае процістаянне міністэрскіх і гарадскіх улад са студэнтамі і выкладчыкамі. Вось як аб гэтым піша сайт студэнтаў ЕГУ:
"У ліпені 2004 г., пасля чарговай адмовы на патрабаванне міністра адукацыі аб адстаўцы рэктара, Кіраўніцтва справамі прэзідэнта запатрабавала вызваліць будынак, у якім размяшчалася большасць навучальных і навуковых падраздзяленняў ЕГУ і праводзіліся заняткі (пазней Гаспадарчы суд прызнаў высяленне ЕГУ з будынка незаконным). Ужо праз некалькі дзён, на падставе адсутнасці ў ЕГУ неабходнай колькасці вучэбных і адміністрацыйных памяшканняў Міністэрства адукацыі пазбавіла універсітэт ліцэнзіі на вядзенне адукацыйнай дзейнасці."Здымак з сайта студэнтаў ЕГУ. Верагодна ліпень 2004 г.
Але гэтыя страсці прайшлі міма мяне. У той час я не асабліва сачыў за навінамі: рыхтаваўся да вяселля, рабіў рамонт кватэры, шукаў новую работу... Акрамя таго, пра падзеі ў ЕГУ ніхто сярод маіх знаёмых, сяброў і суседзяў нічога не казаў, бо яны прайшлі і міма большасці звычайных беларусаў. Тым больш, што акцыі пратэсту былі мірнымі і абывацеляў больш "чаплялі" навіны аб войнах і тэрактах.
Праз пару месяцаў, калі я нарэшце ўладкаваўся выкладчыкам англійскай у адным з шматлікіх аддзяленняў Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, тэма ліквідацыі ЕГУ дайшла і да мяне разам з абуранымі былымі студэнтамі знішчанай вну. Мінімум адзін з маіх студэнтаў раней вучыўся ў ЕГУ. Аднойчы ён казаў на занятку:
- Вось ЕГУ быў значна лепш за БДУ. Мы, студэнты, маглі свабодна да рэктара заходзіць! А тут на цябе як на чалавека не глядзяць.
Гэта была не зусім суб'ектыўная думка, бо на пагарду дэкана мне скардзіліся і іншыя студэнты. Акрамя таго, падобныя думкі аб перавазе якасці адукацыі ЕГУ над БДУ - галоўнай дзяржаўнай вну Беларусі, казалі і іншыя "размеркаванцы".
У кантраст з гэтым адна з былых супрацоўніц ЕГУ неаднаразова асыпала нашага загадчыка кафедры кампліментамі за тое, што ён яе "прытуліў" пасля ліквідацыі вну, дзе яна сама кіравала кафедрай...
Праўда, хутка ЕГУ аднавіў сваю працу за мяжой. Але гэта, на мой погляд, ужо зусім іншая навучальная ўстанова, хоць і даволі цікавая альтэрнатыва беларускай адукацыі. Чаму іншая? Па-першае, усе мяняецца, што развіваецца і не стаіць на месцы. Па-другое, ЕГУ вырвалі з аднаго месца і ён пусціў карані ў іншым. А Вільнюс - гэта далёка не Мінск і стварыць там паўнавартасную беларускую рэзервацыю праблематычна. Таму цяпер ЕГУ для беларусаў з'яўляецца адным з варыянтаў навучання за мяжой, як, маўляў, польская праграма Каліноўскага.
Для паўнаты карціны былога ЕГУ дадам яшчэ некалькі штуршкоў.
Дзесьці ў 1999 і 2000 гг давялося некалькі разоў сустрэцца са студэнтам тэалагічнага факультэта ЕГУ. Справа была ў намаганнях маей цёці вярнуць мяне ў праваслаўную веру. Дзе яна яго сустрэла, даведацца ўжо немагчыма, бо цёця памерла задоўга да таго, як я пачаў "збіраць каменні". Імя хлопца таксама не памятаю. Памятаю вось што. Мы некалькі разоў сустракаліся ў розных чытальных залах па-за межамі ЕГУ і ён спрабаваў мне даказаць перавагу праваслаўнай тэалогіі. Малады студэнт, разумны, стрыманы, як і іншыя маладыя людзі, якія спрабуюць навярнуць цябе ў сваю веру. У ЕГУ вывучаў старажытнаяўрэйскую. Працаваў паралельна вярстальшчыкам. Пах тытунём, але пры мне не курыў.
Крыху пазней іншы студэнт (міжнароднік БДУ) казаў мне, што некаторыя студэнты-багасловы з ЕГУ карысталіся значнай папулярнасцю дзяўчат, бо вучыліся за кошт Праваслаўнай царквы і мелі добрую стыпендыю. Але магчыма, што гэта плёткі альбо звесткі больш позняга часу, калі тэафак застаўся адзінай неліквідаванай структурай ЕГУ ў Мінску і стаў Інстытутам тэалогіі пры Белдзяржуніверсітэце...
Інстутут тэалогіі БДУ. Заснаваны ў кастычніку 2004 г. на базе факультэта тэалогіі ЕГУ. Здымак з афіцыйнага сайта Інстытута.
Нейкі час давялося супрацоўнічаць з жанчынай, якая, акрамя асноўнай работы, дыстанцыйна працавала ў ЕГУ ў Вільнюсе. Яна была самым эфектыўным кіраўніком, якога я сустракаў за ўсе гады працы ў сістэме адукацыі. Гэта быў адзіны кіраўнік, які даваў свабоду дзеяння сваім падначаленым і ясна азначаныя мэты, якія трэба было дасягнуць, які не даваў гультайнічаць і пры гэтым захоўваў дэмакратычныя стасункі з настаўнікамі...
У 2000 г. давялося ехаць з адным маладым бізнесменам у міжгароднім аўтобусе. Падчас размовы за жыццё ён кажа:
- Калі мяне дастала дэканша, на дачцэ якой я ажаніўся, я забраў дакументы з ЕГУ і пайшоў давучвацца ў Інстытут сучасных ведаў. Там я проста адпачываў пасля ЕГУ. Адпачываў, а не вучыўся.
Праз гады я працаваў разам з адным выкладчыкам нямецкай, які некалі супрацоўнічаў з ЕГУ. Я яго не пытаў пра апальны ўніверсітэт і ён асабліва не размаўляў. Але раз ён распавёў смешную гісторыю з ЕГУ:
-Аднойчы два маіх калегі прыйшлі у вну апранутыя ў кашулі, расшытыя каляровымі малюнкамі на пляжны манер ды ў шортах. На маіх вачах насустрач ім праз вестыбюль ідзе рэктар, спыняе іх і загадвае вярнуцца дамоў ды пераапрануцца!
На месцы ЕГУ па Броўкі 3/2 памяшканне Камітэта дзржкантролю і Дэпартамента фінансавых расследаванняў. Студзень 2018 г. Фотаграфіі Андрэя Берастоўскага.
Беларускі камерцыйны інстытут кіравання. Самы раскіданы інстытут.
Ну і ідзі! Гандлюй мясам! Прыватніца!!!
З к/ф "Маладая жонка"
Тут трэба зрабіць маленькі экскурс у пачатак 90-х. Эканоміка Беларусі была ніжэй плінтусоў. Прадпрымальніцкая дзейнасць была стыхійнай. Часткай гэтай стыхіі былі і многія прыватныя вну. Некаторыя пачынанні, такія як вышэйшая адукацыя на польскай мове, поспеху не атрымалі і ціха зніклі. Іншыя пачалі хутка і бескантрольна развівацца. З аднаго боку, без кантролю якасці сістэма адукацыі Беларусі самаліквідуецца. Проста спакуса гандляваць дыпломамі дзяржаўнага ўзору надта вялікая будзе. Таму спроба дзяржавы кантраляваць вну была прадказальнай. З другога боку, тыя, хто арганізуе такі кантроль, нярэдка апанаваны ілюзіямі і стэрэатыпамі, што прыводзіць да перагібаў. Сітуацыю пагаршаюць і стабільныя страты насельніцтва. У такіх умовах можна зразумець увядзенне квот на набор студэнтаў у прыватныя вну, праўда ў сучаснай Беларусі яны зводзяцца да паступовага скарачэння максімальнай колькасці навучэнцаў ва ўсіх прыватных установах адукацыі згодна логіцы: няхай прыватнікі ляснуцца першымі, калі што.
У гэтых абставінах звярнулі ўвагу на БКІК і яго тэхнікум. Было відавочна, што навучальныя ўстановы, якія могуць ісці ў невялікія гарады, створаць моцную канкурэнцыю дзяржаўным вну ў буйных гарадах. І паступова пачалося абмежаванне магчымасцяў структуры.
Аб'ява БКІК у Інтэрнэце, калі гэта ўстанова яшчэ была ўніверсітэтам.
У 2002 г. змянілі статус з універсітэта на інстытут, потым забаранілі праводзіць набор і навучанне па-за межамі Мінска. Пры гэтым філіялам дазволілі існаваць як прадстаўніцтвам арганізацыі, свайго кшталту "інформбюро". Нарэшце, у 2003 г. філіялы зачынілі, а іх маёмасць канфіскавалі. Гэта кампанія суправаджалася крытычнымі адозвамі пра прыватную адукацыю і пра БКІК у газеце Савміна Беларусі "СБ - Беларусь сегодня". (артыкул 1 і артыкул 2)
У маі 2004 г. БКІК быў пазбаўлены ліцэнзіі. Студэнты і выкладчыкі выйшлі на акцыю пратэсту, але гэта нічога не змяніла. Сам Ахрэм, сутыкнуўшыся з крымінальным разбіральніцтвам, пераехаў у Польшчу.
Са знікненнем БКІК і яго тэхнікума знікла і амаль уся інфармацыя пра гэты навучальны праект, даступная ў Сеціве. Таму мне атрымалася раскапаць толькі рэшткі недалёкага мінулага.
Мае ўласныя ўспаміны пра БКІК зводзяцца да таго, што на момант майго прыходу ў канцы жніўня 2004 г. падчас пошуку работы на пр. Партызанскі, д. 2, дзе Інстытут сустрэў сваю ліквідацыю, ад яго існавання застаўся толькі адзін напамін: аб'ява, якая забараняла студэнтам БКІК курыць каля будынку. Усе арэндаваныя памяшканні ўжо перайшлі іншым арганізацыям, бо свята месца пустым не бывае.
Выпускнікі аршанскага філіяла ў сярэдзіне 1990-х. Тады БКІК яшчэ быў унверсітэтам.
Выпускнікі камерцыйнага ўніверсітэта 1996 г. Месца здымку невядома. Гэты і папярэднія здымкі знойдзены на сайце "Аднакласнікі".
Вул. Радыяльная, 36. Месца, дзе доўгі час знаходзіўся БКІК.
Партызанскі пр., 2. Месца, дзе БКУК/БКІК дзейнічаў перад сваёй ліквідацыяй. Здымак А. Берастоўскага. Люты 2018 г.
Самы жаночы інстытут - "Энвіла".
А чым мы горш?
З інтэрнэт-перапіскі былых студэнтак Энвілы.
Лагатып Энвілы
Гэта было адзінае месца ў СНД, дзе вучыліся толькі студэнткі. Сапраўды ўнікальны праект, які можна параўнаць з амерыканскім Girls Who Code. Таксама цікава, што акрамя тэафака ЕГУ/Інстытута тэалогіі БДУ, гэта была яшчэ адна прыватная установа адукацыі, заснаваная з актыўным фінансавым удзелам Беларускай праваслаўнай царквы. Назва вну паходзіць ад слоў "надзея, вера, любоў".
Праваслаўны святар праводзіць занятак у Інстытуце. Здымак з відэазапісу зроблены А. Берастоўскім
У жніўні 2004 г. я зазірнуў у гэты інстытут у пошуках работы, атрымаў адмову і больш у Энвілу не хадзіў. Тады было ўражанне, што гэта не інстытут, а невялікі каледж, прычым не столькі ад самога сціплага будынку арганізацыі, колькі ад таго, што мне казалі супрацоўнікі, з якімі я размаўляў аб магчымасці ўладкавацца ў гэта жаночае царства (выкладчыкі-мужчыны статутам не забараняліся).
Пасля тэракту ў метро ў 2011 г., Прэзідэнт Беларусі даў вуснае распараджэнне наглядным органам разабрацца з дзейнасцю прыватных вну. Я як раз працаваў у ІПД і магу зазначыць, што з прыватнай вышэйшай адукацыяй дзяржава разбіралася пастаянна, страх "нас зачыняць" наганяўся на супрацоўнікаў кожны год, таму, лічу, што нейкія публічныя выказванні кіраўніка дзяржавы тут былі ні пры чым. Проста пачалася чарговая хваля праверак, а ІПД геаграфічна знаходзіцца недалёка ад Энвілы. Таму мы хутка пачалі атрымоўваць вусныя папярэджанні наконт правільнага і своечасовага вядзення дакументаў, недазволу студэнтам і выкладчыкам выходзіць падчас пары з аўдыторыі і забароны курэння ля вну. Хадзіла чутка, што Энвілу зачынілі за знаходжанне побач з уваходам у інстытут студэнткі, якая курыла. Калі гэта так, то зачыніць можна ўсе вну, бо каля многіх дзяржаўных універаў падчас перапынкаў дым ад цыгарэт робіць уражанне, што студэнты адстрэльваюцца ад нейкага нябачнага ворага...
Энвіла яшчэ праходзіла праверку ў 2011 г. (прычым паспяхова, згодна дакументу далей: спачатку прайшла інфармацыя, што Мінадукацыі яе зачыняе, а потым аправяржэнне гэтай інфармацыі), а ў ІПД пайшла чутка, што ўсе прыватные вну будуць ліквідаваны да 2014 г. У мяне была магчымасць адрасаваць гэта пытанне аднаму афіцэру КДБ, якога я ведаў асабіста і які курыраваў вну.
- Так. Будуць ліквідаваныя. Паступова ім будуць абмяжоўваць колькасць студэнтаў, якіх яны могуць набіраць.
Але яго прагноз не спраўдзіўся ні ў 2014 г., ні цяпер. І яшчэ адна дэталь: зачыніць "Энвілу" ў 2012 г. прынялі заснавальнікі гэтай вну: Экзархат Беларускай праваслаўнай царквы і Л. Чарапанава, якую Мінадукацыі зняў з пасады рэктара "Энвілы" ў 2011 г. На заснавальнікаў маглі ціснуць чыноўнікі, ускосныя непацверджаныя звесткі таму ёсць. Але гэта не змяняе факта: рашэнне аб ліквідацыі вну, у адрозненні ад папярэдніх выпадкаў, прыймала не дзяржава, а самі заснавальнікі, на падставе недабору студэнтаў...
Цяпер перайдзем да таго, што захавалася ад самага жаночага інстытута на прасторах Інтэрнета і асабліва сацсетак УКантакце і Аднакласнікі. Ліквідацыя "Энвілы" ў 2012 г. прыйшлася на эпоху сацыяльных сетак, таму, у адрозненні ад БКІК, пра гэты інстытут захавалася больш звестак.
Выпуск 2010 г.
Яшчэ адзін выпускны. Магчыма 2011 ці 2012 г. Здымкі з сайта "УКантакце"
Студэнткі "чацяцца" пра выкладчыкаў. Прычым даволі пазітыўна ставяцца да большасці супрацоўнікаў вну. 2008-10 гг. Укантакце.
Адказ намміністра адукацыі групе студэнтак Энвілы 20 чэрвеня 2011 г. Згодна гэтаму дакументу, праверка прыватных вну ў маі-чэрвені 2011 г. была планавай і не выявіла ніякіх парушэнняў. Гэта вельмі важная падрабязнасць. Калі ЕГУ (акрамя тэафака) адмовіўся падпарадкавацца патрабаванням мінадукацыі, а рэктар БКІК Ахрэм быў, згодна прызнанням, як мінімум, аднаго студэнта, быў вальнадумным і нефарматным чалавекам, што і магло пасадзейнічаць ліквідацыі гэтых вну, то Энвіла поўнасцю адпавядала патрабванням дзяржавы да вну і па праграмнаму кантэнту, і па патрыятычнаму выхаванню. Але праз год пасля гэтай міністэрскай заявы Энвіла спыніла сваё існаванне. Вылучэнне маркерам А. Берастоўскага. Дакумент знойдзены на сайце "Аднакласнікі".
Студэнткі, размеркаваныя з Энвілы давучвацца ў педуніверсітэт, атрымалі там мянушку "энвіаляты". Наколькі гэта было крыўдна большасці размеркаваных - невядома. Ці былі якія-небудзь больш сур'ёзныя праяўленні дыскрымінацыі да "энвіалят" у БДПУ і БДУ таксама не ведаю. "Аднакласнікі". 2013 г. Дарэчы, ў ІПД як мінімум адна выкладчыца называла Энвілу "Элемай", але без злосці. А некаторыя са студэнтак Энвілы жартаўліва называлі сваю альма матэр "куратнікам"...
Руіны страляюць дакор
Я думаў зрабіць 1 кантрольны здымак дома 3 па вул. Велазаводскай, каб паказаць хто цяпер карыстаецца будынкам Энвілы. Але атрымалася фотасесія па-сталкерску...
Від на дом 3 вуліцы Велазаводскай
Цэнтральны ўваход у Інстытут.
Свірнавы замок на галоўнай браме стварае ілюзію, што будынак добра ахоўваецца, але жалезны плот мае разрыў на 2 метры і я без праблем патрапіў на тэрыторыю...
Будынак у аварыйным стане. Графіці, бітыя вокны...
Фатаграфую тыльную частку праз бітыя вокны першага паверху
Гэта я забраўся па знешніх прыступкаў на другі паверх і сфатаграфаваў калідор.
Зноў першы паверх. У гэтым кабінеце захаваўся каркас нейкай шафы...
Здымкі А. Берастоўскага 1 лютага 2018 г.
***
Гэтыя тры ўстановы – не адзіныя з тых, што зніклі. Былі яшчэ некалькі адукацыйных "стартапаў"90-х, якіх больш няма. Зразумела, тут ужо больш было праблемы ў нізкай канкурэнтнай здольнасці паслуг, чым нейкія забаронныя дзеянні мінадукацыі. Напэўна найбольш цікаўнасці тут выклікаюць пра польскамоўныя беларускія вну, якія ціха зніклі без якіх-небудзь слядоў у Інтэрнэт-прасторы. Таму гэта тэма атрымала свой працяг:
Комментариев нет:
Отправить комментарий
Примечание. Отправлять комментарии могут только участники этого блога.