05.07.2018

Мемарыяльныя могілкі Мінска. Частка 1

Мемарыяльныя могілкі і падобны, і непадобны на звычайныя вясковыя заціснутыя гарадскімі вуліцамі. Публікую серыю фота- і відэаматэрыялаў пра некалькі зніклых могілак, адноўленых як мемарыялы ў той ці іншай форме, і пра могілкі, адмыслова закладзеныя як мемарыяльныя. Спачатку ідуць відэаролікі, дзе я раблю кароткі агляд гісторыі і значэння  кожнага месца, а потым серыя маіх фотаздымкаў і, нарэшце, даступны дадатковы матэрыял іншых даследчыкаў. Нагадваю, што здымкі можна павялічыць, калі націснуць на іх.

Вайсковыя брацкія могілкі. Вул. В. Харужай.

На гэтым месцы былі пахаваны салдаты Рускай арміі, забітыя падчас Першай сусветнай вайны. Падчас савецкай улады могілкі былі знішчаны пад рынак. У ХХІ ст. адноўлены як мемарыял.


Фотаматэрыял


 Уваход з боку Старавіленскага тракту









 Адмыслова зрабіў здымкі шматлікіх мемарыяльных пліт, негледзячы на тое, што спіс пахаваных ёсць у Інтэрнэце. Гэтыя пліты добра нагадваюць зваротны бок патрыятызму, які пераходзіць у мілітарызм.

 У цэнтры могілак стаіць часоўня.
 На некаторых плітах - кветкі, відавочна пакладзеныя не так даўно.


 Від мемарыяла



 Яшчэ пліты з напамінам пра людзей, пра якіх нічога, акрамя іх імя і прозвішча, не захавалася.
 Від з боку вул. Харужай
З боку скрыжавання вул. Харужай і Чарвякова.

Сакавік 2018 г.

Дадаткова:
* Адам Мальдис. «Героям Великой Европейской войны». Советская Белоруссия, 2011. 20 июня. С.10, 11. www.sb.by
* Братское военное кладбище//Портал "Минск старый и новый", доступ: https://minsk-old-new.com/places/kladbishcha/bratskoe-voennoe-kladbishhe
* Вячеслав Бондаренко. Минское Братское воинское кладбище 1914-18 г.г.: списки погребенных // Сайт "Западная Русь", доступ: https://zapadrus.su/bibli/arhbib/235--1914-18-.html
* В.Мядзвдзева. Брацкiя могiлкi у Мiнску: Час аднавiць справядлiвасць. Звязда, 2007, 18 кастрычнiка.
* Олег Лицкевич. Мертвые среди живых. Беларуская думка, 2008, лістапад. С.60-64
* План Минска (1934). Архив НТД, 6-2-12
* Сав. карта (1933) ў кн. І. Куркова «Мiнск незнаёмы», Мн., Ураджай, 2002. С.21.
* Сов. карта (1938 −1944), НАРБ, 3500-2-102, л. 82
* Нем. план Минска и окрестностей (1942). Архив НТД, 6-2-24
* Нем. план Минска (1943). Архив НТД, 6-2-25
* Нем. план Минска (1918). НАРБ, 1335-1-49, л.1

Мемарыяльныя могілкі на вул. Талбухіна.

Мемарыял на вул. Талбухіна, прысвечаны савецкім салдатам, якія загінулі падчас Другой сусветнай вайны. Тут не было могілак, якія б існавалі афіцыйна, але на тэрыторыі паркавай зоны гэтай вуліцы падчас нямецкай акупацыі знаходзіўся канцлагер для савецкіх ваеннапалонных, побач з якім гэтых ваеннапалонных хавалі. Дарэчы, тады гэта месца было яшчэ па-за мяжой Мінска.


Фотаматэрыялы

 Побач з мемарыялам, але асобкам знаходзіцца магіла 4-х чырвонаармейцаў, якія загінулі падчас баёў за Мінск 3 ліпеня 1944 г.
 10 тысяч чалавек пахаваныя ў раёне гэтай вуліцы. Але гэты мемарыял куды больш сціплы за папярэдні Брацкі. Па-першае, няма дакладна вызначанай агароджанай тэрыторыі і папярэджання бегаць па плітах (што на маіх вачах рабілі дзеці) ці распіваць спіртныя напоі (што тэарэтычна можа рабіць "залатая" моладзь). Па-другое, з 10 тысяч пахаваных аформлены пліты толькі на некалькі чалавек. Астатнія імёны - гэта тыя вайскоўцы, хто загінуў ці памёр пасля вызвалення Мінска ад немцаў: 1944-1952 гг. Частку з іх пахавалі на гэтым месцы адразу, а частку перанеслі з іншых могілак у 1950-х гг.





Ізноў сумны напамін аб тым, што вайна - гэта перш за ўсё не подзвігі, а шмат забітых у безыменных магілах.

Красавік 2018 г.

Дадаткова:
* Олег Усачев. Городское отделение STALAG 352 - минский лагерь военнопленных AUSSTELLUNG (ВЫСТАВКА) на бывшей Пушкинской улице Братская могила на улице Толбухина.//Портал "Минск старый и новый", доступ: https://minsk-old-new.com/life/war1941-1945/gorodskoe-otdelenie-stalag-352-minskij-lager-voennoplennyh-ausstellung-vystavka-na-byvshej-pushkinskoj-ulice-bratskaya-mogila-na-ulice-tolbuhina

Рэшткі Старажоўскіх/Пярэспінскіх могілак на тэрыторыі царквы Марыі Магдаліны.

Гэтыя могілкі дзейнічалі з канца XVIII ст. па пачатак 1950-х гг. Пасля таго, як іх знішчылі бульдозерамі, значную частку гэтых могілак забудавалі і ў 1990-2000-х гг. з некалькіх магільных пліт стварылі імправізаваны мемарыял на тэрыторыі праваслаўнай царквы Марыі Магдаліны, якая ўваходзіла ў тэрыторыю могілак. Прычым адведзены мемарыялу толькі  адзін куток з боку вул. Старажоўскай.

Яшчэ адзін момант. Некаторыя блытаюць Старажоўскія могілкі з Брацкімі, пра якія быў матэрыял вышэй. Часткова гэта звязана з тым, што на месцы Брацкіх могілак быў Старажоўскі рынак. Але Старажоўскія могілкі геаграфічна знаходзяцца ў іншым месцы ад Брацкіх, хоць не так і далёк.


Фотаматэрыял



 Протадыякан Парфеній, немаўля Міхаіл, паручык Камінскі і іншыя асобы з ХІХ ст. на адной пляцоўцы ў куточку царкоўнай тэрыторыі.
 Цікава, што Вольга Булгакава была пахавана тут у лютым 2012 г. На здымках Уладзіміра Валожынскага (гл. спасылку далей) яе пахаванне пазначана 2010 г. пад тыпавым драўляным крыжом з пластыкавым цэклікам. Думаю, даследчык мог памыліцца, калі сартыраваў фатаграфіі.

І яшчэ два пахаванні.

Май 2018 г.

Дадаткова:
* В.Воложинский. Сторожевское кладбище//Портал "Минск старый и новый", доступ: https://minsk-old-new.com/places/kladbishcha/storozhevskoe-kladbishhe

Працяг тэмы.

Комментариев нет:

Отправить комментарий

Примечание. Отправлять комментарии могут только участники этого блога.

Избранное сообщение

Іван Шамякін. Першы генерал

 На прасторах сусветнай павуціны ёсць малавядомае апавяданне Івана Шамякіна "Першы генерал", якое варта прачытаць многім. Акрамя м...