Пэўны час таму я зрабіў пост з падборам здымкаў беларускамоўнай рэкламы. Пакуль збіраў калекцыю, не абыйшлося без здарэнняў: у метро нейкі п'яны грамадзянін паспрабаваў праверыць мае дакументы і нават узяць за каўнер, а калі не атрымалася нагаварыў мне "кампліментаў", але рукі больш не выкарыстоўваў... Але гэта лірыка. Я ўзгадаў гэту калекцыю дзеля парачкі кадраў, якія мне цікавы як лінгвісту, гісторыку і проста як занудліваму даследчыку.
Вы нічога асаблівага не заўважылі на здымках? Як так адбылося, што дзяўчына і хлопец, якія павінны ўжо шыбка размаўляць, гавораць сваё першае слова на роднай мове?
Я жыву ў даволі цікавы час з лінгвістычнага пункту гледжання. Большасць маіх суайчыннікаў па сваіх поглядах хутчэй за ўсё агностыкі, але пры гэтым яны сцвярджаюць, што яны праваслаўныя альбо каталікі. (Гэтай тэме прысвечаны асобны пост) Прычым агностыкаў хапае і сярод святароў. Таксама многія жыхары Беларусі лічаць, што іх погляды дэмакратычныя. Больш за тое, калі я вучыўся на настаўніка ў БДПУ, мы, студэнты, знаёміліся з пэўнымі нарматыўнымі дакументамі, якія датычыліся выхавання ў школе. Адзін з такіх дакументаў між іншым ставіў такую задачу: "выхаваць перакананых дэмакратаў" (назву не памятаю, а за фразу памятаю дакладна). Тым не меньш, многія з гэтых жа самых людзей ахвотна б абмежавалі правы сваіх палітычных апанентаў -- я кажу не толькі пра апалагетаў цяперашняга ўрада, а і пра апазіцыянераў. Да пазіцыі, выказанай Вальтэрам і Чэрчылям, "мне непрыемны вашы погляды, але я гатовы аддаць жыццё за ваша права іх выказваць" многім беларусам яшчэ далёка. Тут трэба памятаць і пра ўплыў той спадчыны, якая засталася ад СССР і Расійскай імперыі.
Такім чынам, ёсць дэмакраты, якія б ахвотна адабралі пашпарт у сваіх палітычных апанентаў і хрысціяне, якія вераць, што магчыма "штосьці існуе", як Вышэйшы Розум ці дабро ва ўсіх людзях, але не ў Бога, як рэальную асобу, што з'яўляецца адным з асноўных хрысціянскіх вучэнняў.
Цяпер вяртаемся да роднай мовы. Рэкламныя білборды, якія я прывёў вышэй, не арыентаваны на тых беларусаў, што маюць праблемы з моўным апаратам і пачынаюць размаўляць даволі позна. Таму гаворка ідзе пра яшчэ адзін распаўсюджаны стэрэятып: для кожнага беларуса роднай мовай з'яўляецца менавіта беларуская.
Існуюць розныя вызначэнні таго, што такое родная мова, але беларускай сацыялогіі больш уласціва такое "мова, якую чалавек першай засвоіў у дзяцінстве". Менавіта такое вызначэнне найбольш характэрна і для іншых моўных сітуацый. Для афрыканскага студэнта, які жыве ў Беларусі, роднай мовай можа быць, напрыклад, суахілі. Пры гэтым, ён можа ў паўсядзённым жыцці размаўляць на англійскай, а на занятках у вну -- на рускай.
Можна спрачацца наконт дэфініцый. Можна даказаць, што для беларуса родная мова -- беларуская, нават калі ён на ёй не размаўляе ў паўсяджённым жыцці. Але ці з'яўляецца беларуская маёй роднай мовай, калі я -- рускі?
Некалькі розных людзей у маім жыцці спрабавалі пераканаць мяне, што я беларус, а не рускі. У асноўным, іх аргументы зводзіліся да таго, што я нарадзіўся ў Беларусі. Але я не адчуваю сябе беларусам, усе мае продкі прыехалі сюды з Расіі, ніхто з іх ніколі не размаўляў са мной па-беларуску. І не толькі сям'я, але і кнігі, якія я чытаў у дзяцінстве, былі пераважна рускімі. Таму я не магу пагадзіцца, што мова, якую я засвоіў у школе і вну неяк аўтаматычна стала для мяне роднай.
Некаторы час таму мне давялося яшчэ раз пераканацца, што беларуская для мяне як гавораць на Захадзе, "другая мова" (2nd language). Пэўны час таму пэўны носьбіт беларускай па-добраму паправіў некаторыя мае працы. Памылкі, якія былі выпраўлены, нагадалі мне, што авалодаць чужой мовай дасканала амаль немагчыма.
Я заўсёды імкнуся быць удзячным тым, хто мне дапамагае штосьці лепш зразумець. Але гаворка не пра мяне. Я не адзіны чужынец, які не можа стаць "сваім" у іншай культуры. Але чужынец можа засвоіць мову той краіны, дзе жыве. І гэта нармальна. Проста родная мова і мова, на якой ты размаўляеш, -- гэта не адно і тое ж. Я зусім не камплексую ад таго, што я не беларус ці ад таго, што мяне хтосьці папраўляе, проста я хачу падкрэсліць, што падмена паняццяў нічога не дае, акрамя блытаніны ў галовах. Тыя, хто спрабаваў мяне пераканаць, што я беларус і што беларуская -- мая родная мова, самі размаўлялі са мной па-руску. Таму, калі ў вышэй названых плакатах змяніць "родную" мову на "беларускую", думаю, сэнсу будзе больш.
P.S. Я з пялюшак размаўляю з сваімі сынамі на некалькіх мовах, у тым ліку на беларускай. Рэгулярна чытаю ім кнігі на беларускай. Але бачу, што гавораць яны пераважна па-руску, часткова на "трасянцы". Гэта не дрэнна, гэта проста факт. Тым не менш, яны вучацца размаўляць і чытаць на беларускай, а таксама ставіцца да яе з павагай. Хіба гэта не важней за тое, якая мова для цябе першая?
Гл. таксама:
Яшчэ раз аб нараджэнні беларускай мовы
Я Вас не разумею!
P.P.S. У дзень роднай мовы 21 лютага 2020 г. запісаў невялікае відэа з разважаннямі на тэму: "Ці знікае беларуская мова?"

Комментариев нет:
Отправить комментарий
Примечание. Отправлять комментарии могут только участники этого блога.