З восені 2002 г. я выкладаю англійскую мову як у розных навучальных установах, так і прыватным чынам. Апошнія некалькі год займаюся і перакладамі. Мой блог у асноўным пра гісторыю, але сёння жадаю звярнуць увагу на некалькі карысных Інтэрнет-рэсурсаў, якімі я карыстаюся, як выкладчык і як перакладчык.
Рэсурсы для перакладчыкаў
Слоўнік Мульцітран (працуе з некалькімі еўрапейскімі мовамі, база папаўняецца практыкуючымі перакладчыкамі, найлепшая база -- англа-руская). Гэты слоўнік мае дэма-версію, якая працуе на камп'ютары аўтаномна.
Пасля яго па магчымасцям ідуць слоўнікі Abby-Lingvo i Prompt. Але як слоўнікі яны лепш працуюць у аўтаномнай версіі. Prompt яшчэ можна выкарыстоўваць як ан-лайн перакладчык. Але кожны ан-лайн перакладчык нармальна працуе толькі з вельмі блізкімі адна да адной мовамі (напрыклад, рускай і ўкраінскай). Аднойчы Prompt мяне выручыў, калі заказчык перадаў мне дакумент на пераклад на украінскай замест рускай (бо для яго кірыліца як для мяне егіпецкія іерогліфы).
Калі прыходзіцца працаваць з перакладам на беларускую налепш за ўсё дапамагае руска-беларускі слоўнік Скарнік. Пры гэтым ён не толькі дае розныя варыянты перакладаў, а і тлумачэнні правапісу (калі пісаць "курса", а калі "курсу" і г.д.). А гэта можа быць галаўным болем нават для носьбітаў беларускай.
Яшчэ адзін рэсурс дапамагае мне пераводзіць дакументы з PDF ці выявы ў Word, Excel i TXT. Гэта http://www.onlineocr.net/default.aspx. Знайшоў яго выпадкова пасля таго як сканер перастаў добра працаваць. Гэты рэсурс распазнае гэтак жа якасна як і Fine Reader, але мае гасцявы рэжым, які дазваляе апрацоўваць асобныя выявы бесплатна, без амбежаванняў у колькасці старонак. Пры гэтым ён распазнае тэксты на шматлікіх мовах, сярод якіх і беларуская. Асноўны недахоп у тым, што ён працуе бясплатна толькі з асобнымі старонкамі, і калі трэба распазнаць 25 адсканаваных старонак у адным файле PDF, то прыходзіцца рабіць экспарт у выявы кожнай старонкі і 25 разоў паўтараць адну і тую ж працэдуру. Пры гэтым дзейнічае абмежаванне на 15 старонак (файлаў) у гадзіну. Таксама гэты рэсурс працуе толькі з адной мовай кожны раз, а калі тэкст змяшчае фразы, маўляў, на рускай і англійскай, то трэба вызначыцца, якая мова сустракаецца часцей і задаць яе да распазнання (па змаўчанню -- англійская).
Таксама карысным можа быць метрычны калькулятар, які дапамагае пераводзіць, напрыклад, градусы Фарэнгейта ў градусы Цэльсія, ці дзюймы ў санціметры. Адзін такі калькулятар нават мае старонку на беларускай, праўда, створаную з дапамогай камп'ютарнага перакладчыка. Адрас гэтага канвертэра: http://www.metric-conversions.org/be/.
Нарэшце, апошні рэсурс праграма Zoho Writer, як кампанент Google Disk. У некаторых выпадках, калі мне даводзілася мець справу з пашкоджанымі дакументамі Word, Zoho адкрываў іх, ствараў копію, змест якой можна было кідаць у блакнот ці ў Word (лепш за ўсё спачатку ў блакнот, бо заўсёды пры гэтым наладкі дакумента мяняюцца і іх трэба абнуліць -- але гэта меньшае за немагчымасць працаваць з файлам ліха.
Рэсурсы для выкладчыкаў англійскай.
Як выкладчык у апошні час знайшоў два ан-лайн рэсурса, якія даволі добра дапамаглі мне ў працы.
http://www.gamestolearnenglish.com -- сайт з ан-лайн гульнямі, які дапамагаюць крэатыўна вучыць лексіку. Ёсць багаты выбар слоў і варыянтаў гульняў. Словы можна паўтарыць перад пачаткам гульні з дапамогай рамкі, якая з'яўляецца пры навядзенні мышы на тэму ў меню некаторых гульняў. Таксама некаторыя гульні з гэтага сайта дапамагаюць вучыць граматыку англ. мовы. Але пры гэтым гульні не разлічаны на тое, каб пачынаць вучыць мову. Яе інтэрфейс на англійскай і гуляць у яе магчыма толькі калі валодаеш мовай на узроўні Elementary ці Pre-Intermediate. Таксама гэта дэсерт, а не асноўная страва.
Яшчэ адзін рэсурс для вывучэння англійскай -- http://englishpage.com/. Гэты сайт переважна складаецца з лексічна-граматычных і граматычных інтэрактыўных тэстаў, якія дапамагаюць вучыць англійскую на сярэднім і паглыбленым узроўні. Яго асноўны плюс у наяўнасці шматлікіх і разнастаўных тэстаў на розныя тэмы. Можна і "кантрольную" правесці ў пэўных сітуацыях, і проста выканаць тэст для замацавання ведаў і навыкаў. Беларуская дзясяцібальная сістэма адзнак ідэяльна пасуе пад працэнты, якія выдае тэст. Асноўнымі мінусамі з'яўляюцца "глюкі", якія бываюць падчас працы з тэстамі праз Android (але рэдка).
Абодва рэсурса могуць добра падыходзіць для адвязкі беларускай сістэмы навучання замежным мовам ад вывучэння замежнай мовы на базе рускай. (Бо практычна паўсюль, асабліва ў вну ў якасці роднай мовы выкарыстоўваецца руская і пад яе пішуцца падручнікі, ствараюцца заданні і тэсты, што можа быць непрыемным тым, хто жадаў б вывучаць замежныя мовы на базе беларускай, як роднай).
Ёсць і іншыя рэсурсы, пра якія я ведаю значна меньш. Таму запрашаю ўсіх цікаўных даваць іх апісанне ў каментарыях.
Гл. таксама: Мои разработки по изучению английского языка и переводоведения.
Русская версия статьи

Комментариев нет:
Отправить комментарий
Примечание. Отправлять комментарии могут только участники этого блога.