Аднойчы я падымаў тэму песен, сэнс якіх разумеюць няправільна. Гэта тэма зноў мае свой нестандартны працяг. У гэты раз гаворка пойдзе пра 2 песні, з якімі звязаны пэўны кантэкст або гісторыя, вядомая далёка не кожнаму слухачу. Вядома, ёсць людзі, якім я Амерыку не адкрыю, але хапае тых, хто (як і я раней) памыляўся адносна гэтых музычных твораў.
Персанажы Б. Маісеева і Л. Гурчанкі ехалі 10 год у Пецярбург/Ленінград?
У песні "Пецярбург-Ленінград" герой і гераіня сюжэта паехалі ў Пецярбург, а прыехалі ў Ленінград. Доўгі час я лічыў, што песня ўтрымлівае гістарычны ляп, падобны на памылку ў песні групы "Любэ" пра Аляску, якую быццам прадала Кацярына ІІ (насамрэч не яна). Справа ў тым, што з 18 жніўня 1914 г. Пецярбург называўся Петраградам, а з 26 студзеня 1924 г. па 6 верасня 1991 г. Ленінградам. Атрымоўваецца, што дарога ў горад на Няве павінна была заняць у мужчыны і жанчыны каля 10 год. Таму песня выклікала ў мяне ўсмешку: героі-тармазы. Мяркую, не я адзін такі наглядальны, хоць не сустракаў, каб пра гэту недарэчнасць з назвамі горада пісаў хтосьці яшчэ.
У сталыя гады я даведаўся, што справа ў іншым: пажылыя людзі едуць у сучасны горад (Пецярбург), але вяртаюцца ў горад сваёй маладосці (Ленінград). Увесь сюжэт пра мінулае, аб якім крыху шкадуюць два чалавекі, але разумеюць, што яно засталося толькі ў іх сэрцы. І, бясспрэчна, што Гурчанка і Маісееў (як бы хто да іх ні ставіўся асабіста) выдатна выканалі свае ролі, перадаўшы не толькі словы, але і дух песні сваім артыстызмам...
Чарка на пасашок (не) народная творчасць