Пасля таго як змены курсаў валют у снежні 2014 г. прывялі да чарговага масавага "хапуна", калі па старым цэнам не размялі, напэўна, толькі прадметы рытуальных паслуг, узнікла новая праблема: закрыццё магазінаў. "Хапуны", малыя і вялікія, здараюцца час ад часу і з'яўляюцца рэаліяй беларускага жыцця яшчэ з савецкіх дэфіцытных гадоў. Проста беларусы з аднаго боку кансерватыўны і інертны ў тым, каб развіваць новыя віды бізнесу, але хутка разумеюць, дзе можна танней купіць і не аддаць свае грошы інфляцыі.
А вось закрыццё многіх магазінаў у пачатку 2015 г. -- гэта нешта новае. Дарэчы, не зусім. Я добра памятаю, як на тым баку станцыі метро "Усход", дзе зараз знаходзіцца толькі пара кавярань, будоўля "Маяк Мінска" і доўгі аўтобусна тралейбусны прыпынак напрамку на Ўручча і Зялёны Луг, у пачатку 1990-х быў нейкі міні-рынак з мноствам кіёскаў, дзе, здаецца, прадавалі ўсё, акрамя зброі. Усё гэта хутка знікла. Магу згадаць як у пачатку 2000-х на вул. Леніградскай забралі будынак у Макдональдса і вакол яго забудавалі новы корпус Факультэта Міжнародных адносін БДУ, ўрачыста адкрыты ў верасні 2012 г. Але гэта ўсё не было такой тэндэнцыяй, як закрыццё магазінаў у студзені 2015 г.
Каб быць аб'ектыўным, не буду пераказчыкам таго, што ўжо апублікавана ў Інтэрнеце, бо сродкі масавай інфармацыі рэдка бываюць аб'ектыўнымі ды і мала сэнсу паўтараць, што ўжо напісалі іншыя аўтары. Таму апішу толькі два выпадка, да якіх я мёў некае дачыненне.
Адзін з маіх студэнтаў-завочнікаў падчас заліку па англійскай мове распавёў (на англійскай, зразумела), што працуе менеджерам у адной міжнароднай гандлёвай кампаніі. У студзені іх гандлёвы цэнтр на вул. Ванеева быў закрыты на тыдзень пасля дзяржаўнай праверкі па прычыне таго, што яны паднялі цэны адпаведна росту курсу долара, што было забаронена. Кампанія згубіла частку прыбылі, але гэта не наклала адбітак на зарплату студэнта-менеджера.
Другая сітуацыя адбылася ў маім мікрараёне "Усход-1". Некаторы час таму закрыўся без тлумачэння прычын магазін, вядомы пад мянушкай "Падвальчык" (бо знаходзіцца ў падвальным памяшканні салона "Шчасце"). Згодна аб'явы на яго ўваходзе, 26 студзеня ён ўжо пачне працаваць ізноў.
Падчас крызісу 2011 г. падобным чынам спыніў сваё існаванне магазін "Закрама" на вул. Каліноўскага і замест яго з'явілася крама "Багатая хата". Таму сцвярджаць, што магазін быў закрыты праверкай не бяруся. Магчыма, што ідзе пераход да новага гаспадара.
Зачынены "Падвальчык" зрабіў мне некаторыя цяжкасці, бо пасля работы, каб купіць некаторыя дробязі, мусіў шыбаваць у "Багатую хату" ці "Суседзі". Але калі ў нас на раёне спыняць працу яшчэ 1-2 магазіна, катастрофы не будзе, бо ўсяго тут дзейчае больш за 10 гандлёвых кропак, і сярод іх два супермаркета -- "Суседзі" і "Гіпа". Таксама ўсё больш жыхароў майго мікрараёна замаўляюць пакупкі праз Інтэрнет у "Еўраопце". (Іх кур'ерскую машыну можна бачыць то тут, то там).
Пажывем і ўбачым ці будзе ў Мінску сапраўды меньш магазінаў, чым ёсць, і ці будзе ад гэтага лепш мінчанам.

Сёння, 27.01.15 даведаўся, што да праверак закрыццё падвальчыка дачынення не мае: яго зачынялі ў сувязі з пераходам уласнасці да новых гападароў. Пакуль не працуе тэрмінал для плацяжэй карткай, але прадаўшчыца кажа, што гэта часова
ОтветитьУдалитьУчора, 26.03.15., нарэшце тэрмінал пачаў працаваць
ОтветитьУдалить