Мой малодшы сын Любчык (2 гады) заўсёды ідзе спаць з цацкамі. Без цацак -- ні-ні. Звычайна гэта машынка (а то і цэлы аўтапарк), заяц і кішэнная Біблія ў выданні Гедэонавых братоў. Пэўны час таму, калі я клаў Любчыка ў ложак, я заўважыў, што гэта Біблія ўжо была добра схавана пад коўдрай. І ўхваліў яго:
-- Добра, сынок, ведаеш, як схаваць Біблію. Калі пачнуцца ганенні, будзеш ведаць як яе схаваць.
І адразу падумаў. Гэта ненармальна -- рыхтаваць дзіця з 2-х год да магчымых вобыскаў, арыштаў і турмы. Але праблема не ў маёй галаве. Як гісторык, я не магу не бачыць, што ні адна дзяржава ў свеце сёння не гарантуе бяспекі сваіх грамадзян. Калі гавораць пра злосны паўночнакарэйскі рэжым, звычайна забываюць пра жорсткія парушэнні правоў чалавека ў Паўднёвай Карэі. У такіх краінах-членах Савета Еўропы, як Францыя, Расія і Азербайджан парушаюцца правы нацыянальных і рэлігійных меньшасцяў, часам даволі жорстка. А быць членам Савета Еўропы значыць і трымацца Еўрапейскай канвенцыі аб абароне правоў чалавека і асноўных свабод. Гэта нагадвае вядомы жарт пра гаспадара свайму слову: даў слова і забраў. Калі я пачынаю аб гэтым гаварыць, большасць маіх суразмоўцаў не ў тэме, а некаторыя кажуць:
-- Ну Вы ж разумееце, сітуацыя вымушае ўлады гэтых краін карыстацца такімі мерамі для агульнага дабрабыту...
А я не разумею. Турма - гэта месца для забойц, насільнікаў, рабаўнікоў, гандляроў наркотыкамі і людзьмі, а не для тых, хто з кімсьці не згодны. Ніякія дзяржаўныя інтарэсы не могуць гэтага апраўдаць.
Але паколькі няма краіны ў свеце, дзе правы сумленных грамадзян былі б сапраўды гарантаваны, трэба рыхтавацца да арышту загадзя, як вучыў А. Салжаніцын. Таму і мушу тлумачыць старэйшаму сыну, што рабіць, калі мяне з жонкай арыштуюць за веру, нацыянальнае паходжанне ці што-небудзь яшчэ. І ён ужо разумее чаму сумленны чалавек можа сесці ў турму.
І ўсё ж, гэта ненармальна.

Комментариев нет:
Отправить комментарий
Примечание. Отправлять комментарии могут только участники этого блога.