22.04.2016

Зніклыя дзіцячыя сады Мінска

Зніклыя дзіцячыя сады, як і зніклыя вёскі -- гэта не абавязкова напалову зруйнаваныя будынкі з разбітымі вокнамі і графіці на сценах. У Мінску амаль заўсёды гэта будынкі, змяніўшыя сваё прызначэнне: замест дзетсада -- нейкая іншая ўстанова, магчыма для дзяцей, а магчыма і ніяк не звязаная з імі. Гэта з'ява найбольш характэрна для кварталаў з пераважна пажылым насельніцтвам і наяўнасцю некалькіх дзіцячых садоў.

Мы з сынамі правялі маленькую вандроўку з фотаапаратам і прапануем чытачам блога вынікі нашага міні-даследавання.

1.
 Вул. Каліноўскага 74а. Яшчэ ў 90-я тут быў дзцячы сад. Потым філіял каледжа або вну, потым інтэрнет-магазін, цяпер Дзіцячая акадэмія. А лужа на ўваходзе жывей за ўсіх жывых. Нават навакольныя бабулі займаюцца спортам (праход па бардзюру), каб прайсці тут праз тэрыторыю ў магазін "Суседзі".


 Калі тут быў дзетсад, на гэтым месцы стаяў тэхнічны будынак. Новыя гаспадары знеслі і яго і ўсе навесы на тэрыторыі разам з іншымі дзіцячымі аксесуарамі (пясочніцы, арэлі).

 Галоўны ўваход у Акадэмію.

 З боку тыльнага ўваходу.

2.
Каліноўскага 50б. Гэта таксама акадэмія. Філіял Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў.

 Галоўны ўваход.

 У навесаў знеслі дахі. Але сцены захаваліся. Мастакі -- народ дзіўны.

 Вось такое поле на тэрыторыі БДАМ. Хоць рэпу сей.

3.
 Вул. Славінскага 11.




 Як бачым, ідзе моцная рэканструкцыя. На месцы д/с будуць офісныя памяшканні.

4.
 Вул. Кедышкі 16а. Гэты здымак ужо не наш. Крыніца: www.minsk-fszn.by. Але мне даводзілася пабываць ў ім у 2003 ці 2004 годзе. Кінуты сад з рэдкімі неразбітымі вокнамі. Унутры ні душы, але шматлікія сляды горкаўскага дна. На падлозе некалькі бамжацкіх ляжанак з верхняй вопраткі. На сценах студэнты БАТУ апісвалі свае ўражанні ад злоўжывання алкаголем, палавых кантактаў і сваё стаўленне да вучобы. Вось адзін іх верш у маёй літаратурнай апрацоўцы:
Водка булькает в стакане
Огурец хрустит во рту
И плевал я на декана
И на ректора БАТУ.
Цяпер гэта месца належыць філіялу ФСАН. Яно змянілася так, што і не пазнаць. І гэта добра.

5.


Вул. Пляханава 8 (на некаторых картах дом памылкова пазначаны нумарам 6). Гэта мы здымалі ў кастрычніку 2014 г. Дакладна не ведаю, калі гэта месца перастала быць дзіцячым садам. Не памятаю і назвы арганізацыі, якой яно цяпер належыць. Але працаваў тут з 2008 па 2011 г. на завочным аддзяленні Інстытута прадпрымальніцкай дзейнасці. Калі мае студэнты рабілі глупства, то фраза "дзіцячы сад" мела спецыфічнае значэнне. У сярэдзіне 2010/11 навучальнага года нас як арандатараў (ці субарандараў) адтуль папрасілі. А старажылы з маіх калег працавалі ў гэтым будынку яшчэ з сярэдзіны 2000-х гг...

Вядома, даследаванне не поўнае. Дзетсады не мая тэма, як навукоўца. Таму запрашаю цікаўных закінуць праз каментарыі больш інфармацыі пра гэтыя і іншыя зніклыя д/с.

Калі не пазначана інакш, здымкі зрабілі Андрэй і Данііл Берастоўскія 20.04.2016 г.

Па тэме: Мінскія аптэкі ратуюць не толькі хворых...

Комментариев нет:

Отправить комментарий

Примечание. Отправлять комментарии могут только участники этого блога.

Избранное сообщение

Іван Шамякін. Першы генерал

 На прасторах сусветнай павуціны ёсць малавядомае апавяданне Івана Шамякіна "Першы генерал", якое варта прачытаць многім. Акрамя м...