02.04.2016

Баль робатаў 2.0. Суб'ектыўныя ўражанні.

Мінск -- горад багаты падзеямі. Усе не апішаш. І блог мой не для таго быў створаны.

Я жыву далёка ад раёна ст. м. "Пятроўшчына". Але за апошнія некалькі год мне давялося шмат пабываць ў гэтых краях. І ў плане пабытовых спраў, і як перакладчыку ў мясцовым ЗАГСе, і па справах блога (могілкі Пятроўшчына і Брылевічы). Але ўчора мне з сынамі пашанцавала наведаць баль робатаў на пр. Дзяржынскага 104.


Вось за гэтай царквой на пр. Газеты "Праўда" - адна з высотак - гэта ГЦ "Тытан", дзе праходзіць шоу-выстава "Баль робатаў". Гэты здымак зроблены ў 2014 г. з боку могілак Брылевічы. Я тады ўжо заўважыў цікавае спалучэнне: могілкі ХІХ ст, як мінулае, царква пачатку ХХІ ст, як сучаснасць і хайтэкаўскія небаскоробы як будучыня. Баль робатаў (які праходзіў у "Тытане, але ў іншым будынку - магазіна "Еўраопт") пацвердзіў мае ўражанні таго часу.

Пашанцавала, бо за малодшага сына, якому яшчэ няма трох год, не прыйшлося плаціць, і заплаціў я 140 тыс за сябе і 130 тыс за старэйшага (крыху больш за 10 дол. ЗША). Праўда не пашанцавала з фотаграфіямі: памяць планшэта маіх дзяцей, які мы ўзялі з сабой была забіта амаль поўнасцю, таму нашых суб'ектыўных уражанняў будзе нешмат. Вось наша аматарскае відэа асноўнага шоу --танцы робатаў:



А гэта здымак маіх дзяцей на фоне сцэны адразу пасля шоу.

Акрамя танцаў робатаў там было яшчэ прыкладна 15 кропак, дзе можна было забаўляцца: гладзіць робата-марскога коціка, атрымоўваць "ата-та", размаўляць с раставым андроідным робатам, які чытаў вершы, басні і адказваў на пытанні і піць сок, які разлівалі пры дапамозе смартфона. Яшчэ мы згулялі ў футбол робатаў і паспрабавалі гуляць у настольны тэніс з робатам. З нас пакуль тэнісісты вельмі пасрэдныя, але робат таксама быў не профі, таму "ў сухую" ён нас не перамог. Наш сэт быў скончаны супрацоўнікам, які, пачуўшы нашу беларускую гаворку падчас гульні, вырашыў патлумачыць перапынак па-беларуску:
-- Робату адпачываць трэба.
Таксама мы зрабілі сэлфі з дапамогай робата, які адправіў фотку ў .png мне на пошту:



Ураджанняў дзецям хапіла на ўвесь дзень. Яны не праходзілі, як цэлы дзень не змываўся штамп, які паставілі кожнаму з нас на руку пры ўваходзе. Не магу сказаць, што гэта быў самы лепшы дзень гэтай выставы і што нічога такога я раней не бачыў. Але нам спадабалася. Сёння, ў дзень робата, гэта было б бясплатна, але мой свабодны час не прадказальны...

Іншае з той жа "оперы":

Комментариев нет:

Отправить комментарий

Примечание. Отправлять комментарии могут только участники этого блога.

Избранное сообщение

Іван Шамякін. Першы генерал

 На прасторах сусветнай павуціны ёсць малавядомае апавяданне Івана Шамякіна "Першы генерал", якое варта прачытаць многім. Акрамя м...