19.11.2014

Аўтавакзал "Маскоўскі". Працяг гісторыі

З таго часу, як знеслі АВ "Маскоўскі" і пачалі будаваць транспартную развязку мінуў ужо некаторы час. Цікава было заўважыць неадназначныя перамены ў транспартным жыцці скрыжавання вул. Філімонава з пр. Незалежнасці.

Але пачну з іншага. Я пісаў, што паспрабую з'ездзіць на Каладзішчанскія могілкі без дапамогі 31 аўтобуса (які цяпер ходзіць з Уручча, а раней -- з "Маскоўскага") і ў канцы жніўня так і зрабіў: паехаў на велaсіпедзе. Велік у мяне стары, савецкі. Туды ехаў крыху больш за гадзіну, а зваротна -- прыкладна паўтары. Прапацеў наскрозь. Калі трэба было паднімацца на ўзгорак, што ідзе ад мяжы Мінска да маста праз чыгуначны пераезд ля станцыі Азярышча, мае ногі адпачывалі ад таго, што ішлі, а не ціснулі педалі веліка. І адчуванне ад неабходнасці ехаць па адной дарозе з аўтатранспартам было не самым прыемным. Але ад гэтага крыўда за знішчэнне аўтавакзала не ўзнікла ў маім сэрцы. Узнікла думка: "Трэба вучыцца на правы і збіраць грошы на машыну. Вось такое суб'ектыўнае ўспрыманне сітуацыі.

Нядаўна ўзнікла неабходнасць хадзіць ў нашу дзіцячую паліклініку на Філімонава. І гэта дало мне магчымасць зрабіць некалькі свежых кадраў будоўлі развязкі.


 Вул. Філімонава каля бізнес-цэнтра "Аляксандраў пасаж" перакрылі поўнасцю.

 Будоўля развязкі бліжэй да тэрыторыі "Нацыяналкі".


Усю тэрыторыю былога АВ "Маскоўскі абнеслі высокім плотам, на якім  бліжэй да скрыжавання Філімонава-Незалежнасці павесілі сацыяльную і камерцыйную рэкламу кампаніі "Газпрам" -- новага ўладара тэрыторыі.

Некаторы час таму я мусіў сустрэць жонку з дзецьмі ля паліклінікі на Філімонава і выйшаў на прыпынку, дзе вялася будоўля. З-за гэтага мусіў шкандыбаць вялікі крук да "Нацыяналкі" і ад яе да паліклінікі (хоць мог пайсці зваротным бокам цераз праспект і прыйсці на месца хутчэй).

А іншым разам мусіў ехаць з вул. Радыяльнай (ад прыпынку "Волжская") дадому на 87-м аўтобусе і пад'ехаў да м. "Усход", што зручней для мяне (раней мусіў шыбываць дамоў ад прыпынку насупраць магазіна "Феронія", калі ехаў гэтым маршрутам). Так заўжды: дзесьці губляеш, дзесьці знаходзіш.

Комментариев нет:

Отправить комментарий

Примечание. Отправлять комментарии могут только участники этого блога.

Избранное сообщение

Іван Шамякін. Першы генерал

 На прасторах сусветнай павуціны ёсць малавядомае апавяданне Івана Шамякіна "Першы генерал", якое варта прачытаць многім. Акрамя м...