07.07.2013

Парадокс "тыц-тыц-тыц"

Сёння ўсю ноч чуў, як здаецца з канцэртнай пляцоўкі на Баравой ля Мінска, "тыц-тыц-тыц". Добра мне да чатырох раніцы трэба было займацца перакладам. Добра, што мае дзеці і жонка спалі. Але думаю, што для многіх гэта ноч з суботы на нядзелю была без сна.

Я не з тых людзей, якім зайздросна як іншыя вясяляцца. Калі хтосьці хоча танчыць пад музыку з дэцыбеламі Ніагары, я не супраць. Але бачу ў гэтым цікавы парадокс.

У Беларусі за апошнія некалькі гадоў было некалькі выпадкаў, калі міліцыя спыняла пратэстанцкія набажэнствы на прыватных кватэрах і, здаецца, не толькі пратэстанцкія, як парушэнні грамадскага парадку. Не думаю, што вернікі танчылі пад "ніагарскую" музыку, крычалі і білі бутэлькі. Але закон аб рэлігіі і закон аб масавых мерапрыемствах абмяжоўваюць магчымасць такіх сустрэч па-за межамі рэлігійных пабудоў.

А некалькі гадоў таму ў маім раёне (Усход-1) рыхтавалі ўрачыстае мерапрыемства звязанае з пахаваннем костак трох салдат на тэрыторыі новай праваслаўнай царквы. Адным з кампанентаў мерапрыемства быў салют. І артылерысты праводзілі штодзённую рэпетыцыю: ты гушкаешь дзіця на балконе, раён ціхі і раптам "ба-бах!".

Не ведаю, наколькі громкія канцэрты па начах і гарматная пальба ўдзень менш турбуе грамадскі спакой, чым калі, маўляў, людзі сабраліся на кватэры і чыталі там Пушкіна без санкцыі пракурора. Я далёк ад таго каб заклікаць сваім інтэрнэт-дзённікам да сякеры ці каб скардзіцца на штосьці. Але звяртаю ўвагу, што парадокс з пункту гледжання навукі ўтвараецца вельмі цікавы...

Комментариев нет:

Отправить комментарий

Примечание. Отправлять комментарии могут только участники этого блога.

Избранное сообщение

10 лет писанины

Когда 16 февраля 2013 года я запостил тут одну свою научную заметку , я еще не вполне представлял как дальше буду использовать этот ресурс. ...