07.09.2016

Збіраем мінулае на відэа. Зніклы Ўсход-1. Частка 1

Распачынаю серыю відэаролікаў ў якіх я буду распавядаць гісторыю Мінска ў сваіх успамінах. Я ўжо рабіў такое, але толькі час ад часу.
Як самы першы крытык сваёй уласнай творчасці, пачну з недахопаў таго, што раблю. Большасць тых, хто заглядае ў мой блог, відэаролікі не глядзіць. Таксама пішу на экране я лепш, чым распавядаю на камеру.
Здаецца тады відавочна трэба было не здымаць, а пісаць? Але ёсць два моманты, ад якіх не ўцячэш. Першае. Мой свабодны час непрадказальны. Работа ў мяне такая. Другое. Я працую з некалькімі практамі звязаннымі з вывучэннем навуковых дакументаў: гісторыя ЗША, гісторыя гарадка Печы -- і мушу рабіць на гэта больш значны акцэнт. Аднак я не толькі гісторык, а яшчэ і 37-гадовы жыхар Мінска, на памяці якога адбыліся пэўныя перамены ў горадзе. І я маю абавазак гэта не забыць. Таму частку сваіх мемуараў, я выкладаю не ў тэкставым фармаце, а на відэа.

Прапаную прагледзіць некалькі відэаролікаў пра адметныя элементы мікрараёна Усход-1, якія зніклі з цягам часу. Не заўсёды будуць бачны сляды, але будзе паказана, дзе яны знаходзіліся.

Зніклы палігон 121 школы

Гаворка пойдзе пра зніклы ваенны палігон пры сярэдняй школе 121 і яшчэ адзін ліквідаваны элемент сусудняй спартыўнай пляцоўкі. Таксама я распавяду пра труну, якую кінулі на стадыёне ля школы ў сярэдзіне 80-х

Зніклы самалёт

Я пакажу, дзе знаходзіўся пасажыскі самалёт, які прастаяў на Ўсходзе ў 80-я, 90-я і да 2000 і быў самай вядомай адметнасцю мікрараёна.

Зніклы міліцэйскі ўчастак

На гэтым відэа вы ўбачыце, дзе знаходзіўся адзін з апорных пунктах аховы парадку мікрараёна і што ад яго засталося

Працяг тут

Гл. таксама
Воспоминания старожила о Минске после войны. Видео
Зніклыя дзіцячыя сады Мінска

Комментариев нет:

Отправить комментарий

Примечание. Отправлять комментарии могут только участники этого блога.

Избранное сообщение

10 лет писанины

Когда 16 февраля 2013 года я запостил тут одну свою научную заметку , я еще не вполне представлял как дальше буду использовать этот ресурс. ...