ЯК
МЫ
СВЯТКАВАЛІ
ДЗЕНЬ МАЦІ
Стывен
Лікак
Мы
вырашылі асаблівым чынам адзначыць
Дзень Маці.
Мы
падумалі, што гэта файная ідэя.
Дзякуючы
гэтаму мы ўсвядомілі, колькі
мама
зрабіла для нас і на якія ахвяры
яна
ішла дзеля нас.
Мы
вырашылі зрабіць гэты дзень вялікім
святам для ўсёй сям'і і зрабіць усё
магчымае, каб парадаваць маму.
Тата
ўзяў адгул у офісе, каб дапамагчы ў
правядзенні свята, мая сястра Эн і я не
пайшлі ў каледж на заняткі, а Мэры і брат
Уіл не пайшлі ў школу.
Нашым
планам было правесці гэты дзень як
Каляды ці іншае значнае свята і мы
вырашылі ўпрыгожыць
дом
кветкамі
і развесіць над камінам дэвізы і ўсё
такое.
Мы
даверылі гэта зрабіць маме,
бо яна заўжды так робіць на Каляды.
Дзяўчаты
падумалі, што з такой нагоды мае сэнс
апрануцца найпрыгажэйшым чынам і абедзве
купілі сабе новыя капелюшы.
Мама
ўпрыгожыла
абодва капелюшы і
яны
глядзеліся класна, а тата
купіў сабе і нам, хлопцам, шаўковыя
гальштукі, як напамін пра свята і пра
маці.
Мы
збіраліся і маме
купіць новы капялюш, але здавалася, што
ёй падабаецца яе стары шэры больш, чым
які-небудзь новы, і дзяўчаты сказалі,
што ёй стары капялюш файна падыходзіць.
Пасля
сняданка мы падрыхтавалі сюрпрыз для
мамы:
узялі
напракат машыну, каб адвезці яе
на прыроду
за
горад.
Маме
наўрад ці яшчэ так пашанцуе, бо мы можам
дазволіць мець сабе толькі адну служанку
і мама мусіць амаль увесь час працаваць
пад дому.
Але
раніцай у той дзень мы крыху змянілі
планы, бо тата вырашыў, што лепей не
проста пакатаць маму на машыне, а ўзяць
яе з сабой на рыбалку.
Мы
ўсе згадзіліся, што лепш маме паехаць
з дакладнай мэтай, чым проста так, тым
больш, што тата нядаўна купіў новую
вуду.
Мы
падрыхтавалі ўсё для паездкі і папрасілі
маму зрабіць нам бутэрброды ў дарогу,
калі мы раптам захочам есці, хоць,
зразумела, мы і збіраліся вярнуцца на
раннюю
вячэру,
падобную
каляднай
ці навагодняй,
у сярэдзіне дня. Мама паклала іх у кошык
і мы былі гатовы ехаць.
Калі
прывезлі машыну, аказалася, што ў ёй
менш месца, чым мы думалі.
Тата
сказаў, што нічога страшнага, ён можа
застацца дома і прымусіць сябе папрацаваць
ў садзе; ён папрасіў нас не думаць аб
тым, што ў яго не было сапраўднага
водпуску ўжо тры гады, ехаць уперад і
шчасліва правесці дзень
Але
мы ўсе адчувалі, што
лепш
не пакідаць тату аднаго дома, асабліва
таму, што мы ведалі, калі яго пакінуць
дома, ён наробіць бяды.
Дзяўчаты,
Эн
і
Мэры
былі гатовы застацца дома і дапамагчы
служанцы прыгатаваць вячэру,
але ім
было шкада не паехаць у такі цудоўны
дзень ды яшчэ і з новымі капелюшамі. Але
скажы толькі мама слова, і яны з гатоўнасцю
застануцца дома і будуць працаваць.
Уіл
і я маглі застацца, але ад нас ніякай
карысці не было ў плане гатавання вячэры.
Нарэшце
было вырашана, што мама застанецца
пазавіхацца дома ў якасці адпачынку,
добра правядзе дзень і пакрысе прыгатуе
вячэру.
Аказалася,
што мама абыякава да рыбнай лоўлі, а
яшчэ было крыху халаднавата, хоць і
прыгожа і сонечна, і тата казаў, што
баіцца, каб мама не прастудзілася, калі
паедзе.
Мы
тройчы пракрычалі «ўра» маме і паехалі,
а тата махаў маме кожную хвіліну, пакуль
не стукнуўся рукой аб машыну і не сказаў,
што напэўна мама нас ужо не бачыць.
Мы
шыкоўна правялі
час
на версе такіх узгоркаў, якія вы толькі
можаце сабе
ўявіць.
Было
ўжо даволі позна, каля сямі гадзін
вечара, калі мы вярнуліся, але мама
здагадалася, што мы можам спазніцца і
падрыхтавала ежу так, каб мы маглі паесці
яе свежай і гарачай.
Толькі
спачатку ёй давялося даць ручнікі і
мыла таце і чыстую вопратку, каб
пераапрануўся, бо ён заўжды пэцкаецца
на рыбалцы, і
гэта
заняло ў мамы пэўны час, а таксама ёй
давялося дапамагчы дзяўчатам падрыхтавацца.
Нарэшце
ўсё было гатова і мы селі за цудоўную
вячэру, на якую нам падалі печаную
індычку
і ўсё, што мы звычайна маем на Каляды.
Падчас
вячэры мама
добра пабегала туды-сюды,
каб падаць нам ежу ці аднесці пустыя
талеркі.
Вячэра
цягнулася доўга і нам было здорава; калі
яна скончылася, мы ўсе хацелі дапамагчы
памыць посуд і прыбрацца, але мама
сказала, што сама ўсё зробіць, і мы
дазволілі, каб яна магла пацешыцца.
Было
даволі позна, калі ўсё скончылася і,
калі мы пацалавалі маму перад сном, яна
сказала нам, што гэта быў самы цудоўны
дзень у яе жыцці, і, мне здаецца,
у
яе вачах былі слёзы. Таму мы ўсе адчулі,
што ўсе нашы намаганні не
былі дарэмнымі.
Пер.
А. Берастоўскага Рэд.
Н. Духоўнікавай
Комментариев нет:
Отправить комментарий
Примечание. Отправлять комментарии могут только участники этого блога.