20.02.2026

Цікавыя малюнкі

 У лютым я час ад часу публікую нешта на тэму беларускай мовы як з'явы. У гэты раз звярну ўвагу на некалькі цікавых малюнкаў, што траплялі ў аб'ектыў.

Малюнак Ірыны Буфетавай. З артыкула Сняжаны Міхайлоўскай "Застацца чалавекам. Ці бяскрыўднае брыдкаслоўе? // Беларуская думка № 9, 2024, с. 55

Гэта карыкатура добра ілюструе, як іншамоўныя запазычанні становяцца моладзевым слэнгам сучаснай беларускай мовы :)

Паркоўка для пакупальніцкіх калясак ля гіпермаркета "Грошык" у Мінску на пр. Незалежнасці 117/1, ды яшчэ і пад аховай коціка. Дарэчы, "Грошык" актыўна выкарыстоўвае беларускую мову на цэтліках і ў радыёрэкламе, хоць сам уладальнік брэнда -- "Еўрагандль" -- кампанія з Расіі.

"Барадаты" жарт пра другую платформу візуалізавалі ў інтэрнэце. Крыніца: pikabu.ru

ЦікТок-канал Zrazumela трапна апісаў асноўныя моманты розніцы паміж 2-ма беларускімі правапісамі: "наркамаўкай" (афіцыйны правапіс) і "тарашкевіцай" (альтэрнатыўны на базе правапісу 1930-х гг.)

Комментариев нет:

Отправить комментарий

Примечание. Отправлять комментарии могут только участники этого блога.

Избранное сообщение

Метэаназіранні 2026 г.

 Працягваю свае назіранні за глабальным пацяпленнем. У мінулым годзе рабіў падрабязны агляд , у гэтым вырашыў пісаць крыху лаканічней. Студз...

Зараз чытаюць