У рамках сваёй задумы збіраць мінулае на відэа я зрабіў невялікі ролік пра плошчу Незалежнасці ў Мінску. Каб не паўтарацца з тым, на што звычайна звяртаюць увагу турыстаў і наведвальнікаў горада, я распавядаю пра моманты, якія звычайна не чутны на экскурсіях.
У гэтым відэа гаворыцца пра беларускамоўную вітрыну магазіна "Суседзі", пераўтварэнні на плошчы у 2000-х, якія адбываліся на маіх вачах, пра дзве моцныя акцыі пратэсту што былі тут: забастоўку 1991 г. і Плошчу 2010 г., пра такіх мэтраў гістарычнага факультэта БДПУ як Ібрагім Канапацкі, Генадзь Космач і Ігар Карпенка, а таксама пра іншых выбітных выкладчыкаў і навучэнцаў Педуніверсітэта і нарэшце пра помнік настаўніцы і анекдот пра педагогаў.
Дадатковыя фота
Паколькі YoutTube больш не дазваляе рабіць слайдшоу з фотаздымкаў, некалькі здымкаў плошчы публікую тут.
Плошча ў пачатку 1960-х. Фота з групы "Вандроўкі ў мінулае" гісторыка П. Дзюсекава (пра гэтыя праект і гісторыка ёсць некалькі слоў у маім відэа).
Будынкі на плошчы насупраць Педінстытута і Дома Ўрада. Канец 1960-х гг. Здымак узяты з групы "Вучымся па-беларуску" на Facebook. Апублікаваны гісторыкам П. Булатым.
З майго сямейнага архіва. Мая маці, Люда Піянзіна, у пачатку 1970-х побач з Домам кіно, які дзейнічаў у цяперашнім Чырвоным касцёле.
Плошча ў 1995 г. Праезная частка, якая знікла ў 2000-х, і Чырвоны касцёл зноў як рэлігійны будынак. Здымак узяты з групы "Вучымся па-беларуску" на Facebook. Апублікаваны гісторыкам П. Булатым.
Таксама: Збіраем мінулае на відэа. Уручча

Комментариев нет:
Отправить комментарий
Примечание. Отправлять комментарии могут только участники этого блога.