01.02.2014

Масонскія ложы – папярэдніцы іншых грамадскіх аб'яднанняў Новага і Найноўшага часу

Калі я быў студэнтам, правёў шмат часу за кнігамі спрабуючы даведацца больш пра масонскія ложы. Фактычна, гэта ні да чаго не прывяло і ўсё свае матэрыялы па гісторыі масонства я потым знішчыў за непатрэбнасцю. У 2010-м, я ўдзельнічаў у навуковай канферэнцыі Інстытута прадпрымальніцкай дзейнасці. Асноўная мая прамова была ў секцыі філолагаў, а ніжэй я публікую змест тэзісаў маёй прамовы ў секцый гуманітарных дысцыплін. Я не выступаў з ёй, але яе тэкст быў апублікаваны ў зборніку «Предпринимательство в Беларуси: Опыт становления и перспективы развития» (Мн.: БГПУ 2010, ч.1, с. 111-113) і на сайце HistoriaPure.

Сярод гісторыкаў няма адной думкі наконт ролі масонаў (іх яшчэ называюць вольнымі мулярамі, братамі, дзецьмі ўдавы альбо франкмасонамі) у гісторыі Новага і Найноўшага часу. Адны лічаць, што масоны імкнуцца ўладарыць усім светам і што нават яны ўжо тайна кіруюць сусветным грамадствам (гэта думка у сучаснай расійскай гістарычнай навуцы адлюстравана кнігай Алега Платонава «Терновый венец России»). Шматлікія іншыя гісторыкі ігнаруюць ролю масонства ў гісторыі наогул. Трэціі вывучаюць масонскія ложа асобна, па-за развіццем гістарычных падзей. І самі масоны пішуць пра сябе ( філосаф-масон Фіхтэ распавядае пра сутнасць масонскай ідэалогіі ў кнізе «Философия масонства. Письма к Констану.» Некалькі гадоў таму у Вільні быў выдадзены зборнік “Вольныя муляры ў беларускай гісторыі. Канец XVIII - пачатак XX ст.”, у якім даследчыкі спрабавалі аб’ектыўна апісаць гісторыю масонства на Беларусі. Аднак не хапае даследaванняў, якія б паказвалі вядомых гістарычных дзеячоў і як масонаў і як пісьменнікаў, бізнесменаў, палітыкаў і г.д.
Вядома, што масонскі рух – «рознакаляровы». Няма адзінай сістэмы абрадаў, рытуалаў і поглядаў. Аднак усе масоны аб’ядноўваюцца ў ложы (сходы) і маюць іерархічную структуру накшалт сярэдневечнага рамеснага цэху. Сімвалы і выявы, якімі масоны карысталіся на працягу стагоддзяў ў сваіх рытуалах, у апошні час атрымалі шырокае распаусюджанне ў паўсядзенным жыцці. (Напрыклад, шэраг такіх сімвалаў можна знайсці на доларавых банкнотах.) Асноўнай мэтай дзейнасці ўсіх масонскіх ложаў дэкларуецца авысакароджванне чалавецтва. Адны масоны імкнуцца дасягнуць гэту мэту праз самаадукацыю (гэта было асабліва папулярна ў эпоху Асветніцтва). Іншыя – праз містыцызм. Многія з вольных муляроў шукаюць сродкі авысакароджвання грамадства ў палітычнай дзейнасці.
Менавіта палітычная  дзейнасць многіх масонаў прывяла шэраг даследчыкаў гісторыі вольных муляроў да высновы аб іх небяспечнасці для грамадства і дзяржавы. Сапраўды многія рэвалюцыянеры былі масонамі. І Вялікая французкая рэвалюцыя фактычна пачалася з актыўнага аб'яднанага супрацдзеяння ўладзе. А цэнтрамі, якія аб'ядналі незадаволенных сталі спачатку не палітычныя партыі і клубы, а масонскія ложы. (Падобным чынам, многія аматарскія клубы ў розных краінах у розны час хутка становяцца палітычнымі цэнтрамі рэвалюцыйнага руху ў час крызісу даверу ўладзе)
Шматлікія сусветнавядомыя дзеячы навукі, мастацтва, літаратуры, бізнеса і палітыкі XVIII - XX ст. прайшлі праз удзел у масонстве. Сярод іх і тыя, хто пакінуў свой след у гісторыі Беларусі: А. Міцкевіч, Т. Зан і Б. Тарашкевіч. Гэты факт аправяграе міф, што масоны былі штосці накшалт тайнай дробнай секты. Але гэта і не доказ тэорыі, што масоны з’яўляюцца цэнтралізаванай мафіознай структурай, якая імкнецца падпарадкаваць сабе ўвесь свет. Справа ў тым, што масонства распаўсюджвалася па свету хаатычна, і сярод тых, хто далучаўся да ложаў не было адзінства. Пісьменнікі і філосафы Вальтэр і Русо былі ў сур’езнай палеміцы па шматлікім прынцыповым пытанням, але абодва былі масонамі, а масон Рабесп’ер адправіў на гіл’яціну масонаў Кандарсэ і Дантона ў гады Вялікай французкай рэвалюцыі. Многія з тых, хто рабіўся масонам, не адносіліся да дзейнасці сваіх ложаў сур’езна, а толькі карысталіся пратэкцыяй сваіх уплывовых ідэйных братоў каб зрабіць кар’еру ў навуцы, бізнесе ці палітыцы, бо сярод масонаў адной ложы дзейнічаў прынцып узаемнай дапамогі. [1, № 4, с.116] Прычым з-за гэтага некаторыя новаўтвораныя масонскія ложы былі прафесійна-арыентаванымі: ложамі адвакатаў, вучоных, прадпрымальнікаў і г.д.
Яшчэ адзін міф пра масонаў: ложы ніхто не пакідаў жывым. Вядомы грамадскі дзеяч Заходняй Беларусі ХХ ст. Б. Тарашкевіч у сваей аўтабіяграфіі, напісанай для НКУС СССР і надрукаванай у часопісе “Спадчына,” і у вышэйузгаданым зборніку узгадвае свой удзел у Віленскай масонскай ложы. Калі ен вырашыў пакінуць масонства, астатнія ўдзельнікі ложы выказалі яму падзяку за “адкрытую і праўдзівую пастаноўку пытання і з просьбай захаваць усе ў тайне” аб’явілі пра яго “ўсыпленне” г.знач. выключэнне з ложы. [1, №5, с.130] Калі б гэта нешта накшалт мафіёзнай структуры, жывым б ен адтуль не вярнуўся. Тамсама Тарашкевіч узгадвае сваю размову з польскім грамадскім дзеячом Ваявудзкім, які казай яму: “Ведаю, што ты належыш да масонства… гэта драбяза, а я належу да нечага паважнейшага” [1, №4, с.116-117]
З гэтага можна зрабіць выснову: на працягу гісторыі масонскія ложы былі чымсьці падобным на клубы па агульным інтарэсам. Масонства дапамагала рабіць кар'еру малавядомым людзям дзякуючы пратэкцыі больш уплывовых аднадумцаў. На падставе ложаў узнікалі палітычныя групоўкі, з якіх, у сваю чаргу – палітычныі партыі, таварыствы вучоных і літаратараў. Ложы вывелі ў свет многія імены, але мэта авысакароджвання чалавецтва не аб’яднала намаганні гэтых шматлікіх дзеячоў, бо ў кожнага з іх было свае разуменне сродкаў дасягнення гэтай мэты—ад суцельнага вынішчэння палітычных праціўнікаў да заняткаў самаадукацыяй і містыцызмам.
Літаратура
  1. А. Валаховіч, У. Міхнюк. Споведзь у надзеі застацца жывым (Аутабіяграфія Б. Тарашкевіча)//Спадчына №4, 1996, с.92-132 і №5, 1996, с.130-186 (таксама надрукавана ў зборніку “Вольныя муляры ў беларускай гісторыі. Канец XVIII – пачатак ХХ ст.” Вільня, Gudas, 2005, с.239-244)

27.01.2014

Дыназаўры, мае дыназаўры...

"Динозавры, мои динозавры!
Куда же вы сгинули в прошлое!
Не успел я на вас посмотреть..."
Из детского стихотворения

" -- Ого, якая прыгажуня! -- пачуўся прыемны мужчынскі барытон. -- Ды гэта ж Хахуля! Пра яе пусцілі пагалоску, што яна вымерла, а яна, бач, жыве!"
Пятро Васючэнка. Каляровая затока.

1997 г. БДПУ імя М. Танка. Шматпавярховік гістарычнага факультэта. Семінар па археалогіі. Ля дошкі стаяць першакурснік Андрэй Берастоўскі і выкладчык Лявон Калядзінскі (дарэчы вядомы беларускі археолаг).
-- Малюй чалавека, Андрэй! -- камандуе выкладчык.
Бяру ружовую крэйду, малюю схематычнага чалавечка.
-- Гэта чалавек, ён чырвоны, бо з лазні выйшаў -- тлумачу. Выкладчык быў гумарыст яшчэ той, таму я ведаў, што за такія прыколы мне нічога не будзе.
Калядзінскі справа ад чалавека малюе зялёнага дыназаўра.
-- Гэта дыназаўр, ён траўкі наеўся, тлумачыць выкладчык, -- цяпер, Андрэй праводзь лінію ад чалавека да дыназаўра і пішы 65 млн гадоў. Менавіта столькі часу прайшло паміж тым як зніклі дыназаўры і ўзніклі людзі.

Я разумеў, што не ўсё ладна з той перыядызацыяй, але сістэмных ведаў яшчэ не меў, таму з мэтрам і не спрачаўся. Цяпер ў сваім навуковым блозе хачу выкласць яшчэ адну гіпотэзу. А што калі міфічныя драконы эпохі Сярэднявечча і былі дыназаўрамі?

Не трэба адразу кідацца яйкамі, бо гэта толькі гіпотэза. Я прывяду довады "за", а хто жадае дапіша камянтар з довадамі "супраць"

1. Я ўжо пісаў, што перыядызацыя старажытнай гісторыі мае істотныя дзіркі. Напрыклад хуткасць ўзнікнення ізатопаў радыёактыўнага вугляроду магла быць іншай, чым зараз, як і склад атмасфернага паветра і іншыя паказчыкі ад якіх танчыць перыядызацыя костак дыназаўраў.

2. Косткі дыназаўраў знойдзеных у пэўны час -- не доказ знікнення гэтых жывых істот менавіта ў гэты час, яны маглі знікнуць пазней альбо могуць жыць і зараз.

3. Вучоныя знайшлі столькі варыянтаў тых дыназаўраў, што такі разнастайны статак старажытных яшчараў мог знікнуць не поўнасцю, а часткова.

4. Шматлікія міфы розных народаў рознага часу аб сутыкненнях чалавека з драконам (у міфах беларусаў гэта звычайна цмок) сведчаць аб тым, што такое магло быць на самой справе: чалавек паляваў на дыназаўра ці абараняўся ад яго.

5. Практычна ўсё з таго, што існуе ў прыродзе, ўяўляе сабой складаную інжынерную сістэму, ў якой кожная рэч на сваім месцы. Калі ўявіць, што Бог стварыў дыназаўраў і знішчыў іх за 65 млн гадоў да таго як зрабіў чалавека, то навошта яны ўвогуле былі патрэбны?

Чакаю развіцця думкі...

Хто гэта -- дыназаўр ці дракон?

12.01.2014

Украінскі Аль-Пачына

Многія ведаюць сюжэт амерыканскай кінадрамы "Пах жаншчыны" (Scent of a Woman) дзе лейтэнант-палкоўнік Слейд (яго званне адпавядае беларускаму "падпалкоўнік") выступае на паседжанні дысцыплінарнай камісіі элітарнай школы, на якім усю віну за хуліганскі ўчынак супраць дырэктара школы трох багацеяў паспрабавалі перакласці на беднага хлопца Чарлі, адмовіўшагася выдаць імёны злачынцаў. Слейд выступае ў абарону Чарлі, як сябра яго бацькоў (чаго на самой справе не было) і камісія пад уплывам яго аўтарытэту салдата-героя і яго аргументаў адмаўляецца ад ідэі выключыць з школы Чарлі.

Аль-Пачына ў ролі Фрэнка Слейда
Крыніца: https://encrypted-tbn3.gstatic.com/images?q=tbn:ANd9GcTbaB0I-NJVh2xkcbchZ2HA2bWmCc-78DZzc-w_hCQf_83b4fLg6g

Нешта падобнае на самой справе адбылося пры савецкай уладзе ў Львове ў 1980-х. Мне і маёй жонцы аб гэтым казала сама гераіня той падзеі (цяпер ёй ужо далёка за 40). Яна працавала ў нейкай арганізацыі і падала дакументы ў тэхнікум на завочнае навучанне. Але ёй адмовілі і далі зразумець, што прычына ў тым, што яна не састаяла ў камсамоле.
Дзяўчына пайшла на работу.
-- Ну як? Паступіла? -- пытае яе адзін стары супрацоўнік, ветэран Вялікай Айчыннай вайны.
-- Не, мне адмовілі, бо я не камсамолка.
-- Пачакай, пойдзем туды разам.
Стары ветэран пайшоў дадому, апрануў мундзір з узнагародамі і накіраваўся ў гэты тэхнікум разам з дзяўчынай.
-- Што гэта такое?! -- лаяўся ён на прыёмную камісію -- Хіба я для таго праліваў сваю кроў, каб потым мая ўнучка не магла вучыцца толькі таму, што яна не камсамолка?!
-- Што Вы?! Мы не адмаўляемся, залічыць Вашу ўнучку ў наш тэхнікум. -- адказалі яму члены камісіі. Проста мы не ведалі, што яна ўнучка ветэрана вайны.
Дзяўчына паступіла. Крыху пазней яна купіла "дзеду" бутэльку каньяку, каб выразіць падзяку  за тое, што выратаваў яе ў складанай сітуацыі. Потым яна бліскучаскончыла тэхнікум і зараз працуе па спецыяльнасці.

Для мяне гэтыя дзве гісторыі -- галівудская і рэальная -- добры напамін, што ў розных краінах і культурах чалавек можа сутыкнуцца  і з несправядлівасцю, і з выскародствам.

07.01.2014

Косці пад падмуркам: працяг гісторыі

Папярэдні пост пра нямецкія вайсковыя могілкі пад Мінскам быў пабудаваны на ўспамінах: маіх уласных і майго дзеда, Дзмітрыя Сямёнавіча Піянзіна. Успаміны ўвогуле крыніца даволі ненадзейная, але ў гэтым выпадку ў мяне зусім няма іншых, хоць і плённа іх шукаў.

Калі я публікаваў успаміны майго дзеда, мяне турбавала адна дробязь, якая не пасавала да сітуацыі. Дзмітрый Сямёнавіч сцвярджаў, што бачыў недалёка ад нямецкіх пахаванняў у 1945 г. Маскоўскія (Усходнія) могілкі, але апошнія былі заснаваны значна пазней, калі верыць апублікаванай у Інтэрнеце інфармацыі. Таму я пісаў як пачуў, але разумеў, што не ўсё так і было.

Новыя ўспаміны.

Сітуацыя крыху праяснілася некалькі дзён таму, калі я выпадкова пазнаёміўся з Аскольдам Пятровічам Санько, які сцвярджае, што жыў у Мінску "пад немцамі". Згодна яго ўспамінаў нямецкія могілкі былі знішчаны яшчэ ў 1944 г., калі па ім прайшліся савецкія танкі. Пасля гэтага на месцы могілак пасадзілі лес (а па інфармацыі, атрыманай ад дзеда, яны знаходзіліся побач з лесам на тэрыторыі будаўніцтва "Маяка", а лес ўжо існаваў). Сам п. Санько гэтага не бачыў, але чуў вусную інфармацыю аб гэтым. Аскольд Пятровіч казаў, што магчыма танкі разбурылі могілкі і ў 1945-м альбо да сярэдзіны 1950-х, калі ён хаваў сваю маці на Маскоўскіх могілках. І дадаў, што дрэвы ў лесе даволі маладыя, таму ён быў пасаджаны ў 1940-я гг.

Паспрабуем узгадніць супярэчнасці.

Я меньш за ўсё жадаю аславіць свайго дзеда як хвалько і падманшчыка. Але думаю, што ўспаміны пана Санько больш падобны на праўду, чым успаміны майго дзеда. Хутчэй за ўсё, апошні мог пераблытаць некаторыя дэталі і падрабязнасці па часу, бо ён бываў на гэтым месцы некалькі разоў і яму ўжо далёка за 80. І вось мае высновы з усяго пачутага.
1. Хутчэй за ўсё чырвоармейцы разбурылі могілкі адразу як ўзялі Мінск у ліпені 1944 г. Прайсці танкамі па могілках маглі нават не ў рамках спланаванай акцыі, а проста па дарозе ў Мінск. Гэта ў згодзе з звычайнай палітыкай таго часу: ўсё, што было нагодай аб нямецкай акупацыі, знішчалі адразу (памятаеце кінахронікі, як з будынкаў ляцяць нацыстскія гербы і сцягі?). Такі ж лёс напаткаў і нямецкія афіцэрскія могілкі ў раёне Акадэміі навук (тады амаль ускраіна горада).
Малаверагодна, што магілы забітых ворагаў прастаялі да 1950-х гг. Але і знішчэнне іх у 50-х танкамі, яшчэ меньш верагодна. Калі да 1950-х гг. не было да іх справы, то знішчаць іх было зручнэй і лагічней бульдозерамі. Але, я схіляюся да думкі, што на месцы "папрацавалі" спачатку танкі, потым бульдозеры ці трактары.
2. Лес пасадзілі на месцы могілак, якія магчыма не было часу перакапаць, як толькі дайшлі рукі. Хутчэй за ўсё гэта былі 1940-я. Гэта ў згодзе з маімі ўласнымі ўспамінамі: ў 1980-х я бачыў косці ля лесу ў большай колькасці чым у поле. Да таго ж інфармацыя беларускіх некрапалістаў, апублікаваная спасылкай у папярэднім пасце пра гэтыя могілкі, змяшчае фоткі раскапаных "чорнымі капацелямі" пахаванняў менавіта ў лесе. Косці былі і ў поле. Але магчыма лесам была ахоплена толькі частка могілак. Да таго ж косці ў поле маглі вынесці дзеці ці нават "капацелі", якіх хапала і пры Саветах. Дарэчы лес маглі пасадзіць і па-за межамі могілак, бо як разбярэш дзе ёсць магілы, а дзе няма, калі ўсё наваколле пераарана танкамі. Таксама лес дазваляў добра схаваць магілы ад марадзёраў, бо пад дрэвамі многа не пакапаеш, а ў адкрытым полі гэта зрабіць лягчэй.
3. Па сцвярджэнню А.П. Санько зямляныя работы канца 80-х, падчас якіх выкідывалі чалавечыя косці, вяліся па праектам, спецыялістаў, якія не ведалі пра знішчаныя могілкі. Таму, хутчэй за ўсё, могілкі былі "сцёрты" адразу як Чырвоная армія заняла Мінск. Бо калі б нейкія рэшты пахаванняў (з крыжамі і  / ці ўзгоркамі альбо без) стаялі ля в.Вялікая Слепня да будаўніцтва гарадскіх кварталаў у 1967 г., аб іх ведалі б многія.
4. Найбольш верагодна ўся магчымая дакументацыя па могілках Вермахта пад Мінскам, якая магла быць у беларускай сталіцы, была знішчана яшчэ ў 40-х. Але магчыма аднавіць гісторыю па фатаграфіям калекцыянераў і архівам ФРГ. Спадзяюся, што такія матэрыялы, яшчэ не зусім зніклі.

Можна па-рознаму ставіцца да лёсу забітых нямецкіх вайскоўцаў. Я не за тое, каб на месцы знішчаных могілак ставіць ім помнік. Але гісторыя патрабуе вывучэння аб'ектыўных фактаў, нават непрыемных. І кожны чалавек мае права атрымаць праўдзівую інфармацыю па такім пытанням. Над гэтым і працую. Тым больш, што я сам маю дачыненне да вандалізму: гуляў з касцямі гэтых забітых немцаў хлопчыкам у 1980-х.

03.01.2014

Когда "наши" бьют "наших"

В 2004-05 учебном году на филиале факультета международных отношений Белгосуниверситета на Маяковского 96 в Минске профессор социологии Ричард Канья читал лекции о жизни в США. Среди прочего он рассказал случай как однажды привел русского в провинциальное американское кафе. Когда они заказывали что-то из меню, официантка заметила:
--Y'a not from 'ere (да Вы не местный)
-- I'm Russian (я русский) -- ответил русский спутник профессора
-- And a Communist? (И коммунист) -- спросила напуганная официантка.
-- I was (бывший) -- ответил русский и этим до смерти перепугал несчастную официантку.
Интересно, что в нашей стране коммунистом никого не напугаешь, ибо образы врага в бывшем СССР создавались и создаются совсем иные...
Между тем в самых разных странах и культурах люди прощают "своим" преступления, которые не прощают "чужакам". Т.е. если один и тот же злой поступок делают "свой" и "чужой", то первого рассматривают как исключение, а второго как правило, как типичного представителя.
Предлагаю ознакомиться в связи с этим с рассказом из цикла "Экстраординарные досье" одноименной французской радиопередачи с ведущим Пьером Бельмаром. Грубо говоря, "Экстраординарные досье"  -- это французский аналог передачи "Криминальная Россия": рассказы о реальных необычных преступлениях и происшествиях 19-20 века в Европе.
Рассказ называется "Изготовитель ангелов" Для тех, кто владеет французским, я публикую этот рассказ в виде изображений далее, а для тех, кто не владеет, -- краткий перевод основной мысли.
Молодой деревенский католический священник ведет активную работу с молодежью, ходит с юношами и девушками в походы, играет в футбол и т.п. В процессе неформального общения, он переходит границы дозволенного и одна несовершеннолетняя девушка беременеет от него. Священник пытается уговорить ее совершить аборт или уехать из деревни, чтобы скрыть факт своего отцовства. Девушка не поддается на уговоры, остается жить с родителями, в то же время не предает имя отца будущего ребенка огласке. Тогда священник за несколько дней до ожидаемых родов тайно встречается с ней, уговаривает ее принять отпущение грехов, затем убивает ее, делает кесарево, крестит свою "кесаренную" дочь, убивает ее и обезображивает ее лицо. Убийцу быстро находят и сажают на 20 лет в тюрьму.
Вот краткая суть истории. У этой истории есть имена, даты и иные атрибуты того, что это, вероятнее всего не плод журналистской фантазии. Но даже если это и так, разве не возможно в принципе, чтобы что-то подобное "отчебучил" православный священник в Греции? Или буддистский монах в Мьянме? Или иудейский раввин в Израиле? Или шиитский мулла в Иране? И во всех подобных случаях общество правильно реагирует на случившееся: преступника наказывают за преступление, а его брат, сват и сосед остаются невиновны, если их соучастие в злодеянии не доказано. Понятно, бывают свои издержки, но не будут же французы в таком случае бить всех священников подряд, насиловать монахинь и требовать изгнания всех католиков из страны. И "самоарестовываться" не будут. Однако, в той же Франции в после нередко стены домов украшают граффити "Mort à négres et arabes", что созвучно с идеей "Россия для русских", набирающей оборот в современной России.
А вот если бы подобное злодеяние было делом рук эмигранта или еще кого-нибудь, с кого рисуют образ врага, то за преступление одного человека ответили бы многие, как было с евреями в Российской империи в начале 20 века или с коптами в Египте несколько лет назад.
Текст рассказа в оригинале


















Кстати напоследок еще один случай. Я уже достаточно написал о недостатке толерантности у белорусов и росте расистских настроений в стране в последние годы. Но кроме случаев нетерпения и неуважения, которых я могу вспомнить много, хотелось бы вспомнить мой последний разговор со своим бывшим университетским преподавателем. Кроме чисто преподавательской работы он еще был крупным религиозным лидером объединения белорусских мусульман. И вот мы случайно встречаемся на улице годы спустя и ведем беседу "за жизнь". Одна из его последних фраз была:
-- Я шаную кожную рэлігію, абы толькі чалавек не чорту пакланяўся.
Руководитель военной миссии ООН в Руанде после геноцида тутси в 1994 г. сказал крылатую фразу, означавшую его сожаление о бездействии "голубых касок" :
-- Я пожал руку Дьяволу.
Не хотелось бы, чтобы кто-то сказал когда-нибудь что-то подобное в моей стране. Впрочем я надеюсь, что по крайней мере мои сыновья научатся судить людей по их поступкам, а не происхождению и взглядам на жизнь...

23.12.2013

Два выбухі, якія спарадзілі ЗША

У 2013 г. горад Бостан у ЗША "праславілі" чэчэнскія тэрарысты. Але ў гісторыі гэтага горада адбылося і два зусім іншых "выбухі", якія прывялі да ўзнікнення краіны.
Бостанская бойня ці Інцыдэнт на Кінг Стрыт.
5 сакавіка 1770 г. адбыўся першы такі "выбух". Каралеўскія салдаты стралялі ў пратэставаўшых бостанцаў ля будынку мытні. 3 чалавека загінулі на месцы, 2 памерлі ад ран крыху пазней. Гэта падзея вядомая ў Злучаных Штатах як "Бостанская бойня", а ў Вялікабрытаніі пад назвай "Інцыдэнт на Кінг Стрыт", звычайна разглядаецца савецкімі і пост-савецкімі амерыканістамі як праява тыраніі да амерыканскіх каланістаў. Ёсць выключэнні: пісьменнік Аляксандр Бушкоў у першым выданні сваёй кнігі "Расія, якой не было" называе забітых бостанцаў хуліганамі. І не толькі ён.
Разгледзім прычыну такой розніцы. Пасля Сямігадовай вайны з французамі і індзейцамі, брытанскі ўрад ўвёў у сваіх амерыканскіх калоніях шэраг дадатковых падаткаў і адно істотнае абмежаванне: забарону засяляць новыя землі на захад ад Атлатыкі, дзе жылі індзейскія плямёны і французскія каланісты, якія падпарадкаваліся ўладзе Брытанскай кароны. У адказ -- пратэсты і незадаволеннасць каланістаў. Кароль адпраўляе войскі ў некаторыя гарады каб пазбегнуць магчымасці вулічных беспарадкаў і абараніць сваіх чыноўнікаў у амерыканскіх калоніях. Да каралеўскіх салдат ставяцца з кпінамі і здзекамі, асабліва ў сталіцы Масачусэтса Бостане. Час ад часу гэта прыводзіць да асобных сутычак, боек і нават забойств. Так многа шуму нарабіла забойства 11-гадовага хлопца Крыстафера Зайдэра супрацоўнікам бостанскай мытні. Газеты паведамлялі і аб іншых падобных падзеях, але наколькі праўдзівымі былі такія паведамленні судзіць цяжка. (1) Але ўвогуле каралеўская армія трымаецца чырвонаармейскага правіла "на правакацыі не паддавацца".
5 сакавіка 1770 г. натоўп сабраўся каля мытні Бостана, пасля таго як адбылася лаянка вартавога, які ахоўваў будынак мытні, з нейкім хлопчыкам і апошні атрымаў, паводле некаторых звестак, ад першага стрэльбай па галаве. На абарону вартавога падышоў атрад капітана Прэнстана. Праз некаторы час у салдат паляцелі каменні, снежкі і іншыя рэчы; адзін салдат быў збіт з ног. Расследаванне падзеі паказала, што капітан не аддаваў загад страляць у натоўп, але некаторыя салдаты далі некалькі залпаў па нападаўшым, што прывяло да ахвяр і пацярпелых.
Пасля гэтага салдаты і сам капітан былі арыштаваны, а восенню таго ж года іх судзілі ў Бостане як і чатырох удзельнікаў акцыі пратэсту. І вось некалькі цікавых фактаў.
1. Удзельнікі арганізацыі "Сыны свабоды", якая змагалася за аўтаномію амерыканскіх калоній (бо тады яшчэ не было гаворкі аб стварэнні сувярэнных дзаржаў ці адзінай дзяржавы ў Амерыцы), распачалі масавую інфармацыйную кампанію праз памфлеты і газетныя артыкулы. Мэта кампаніі - паказаць дзеянні брытанскіх вайскоўцаў як тыранію і апраўдаць пратэст бостанцаў як крык душы змораных падаткамі і абмежаваннямі сумленных грамадзян. Гэта кампанія дасягнула сваёй мэты: пакуль урадавыя чыноўнікі толькі рыхтавалі афіцыйную справаздачу аб адбыўшымся інцыдэнце, памфлеты "Сыноў свабоды" ўжо распаўсюджваліся ў Лондане (1). Менавіта гэта кампанія,  і магла стаць першай прычынай таго, што ў савецкіх і постсавецкіх падручніках па гісторыі  гэта падзея гісторыі аднабакова разглядаецца, як праява тыраніі брытанскага караля.
Цікава, што падобная тактыка выкарыстоўвалася і падчас укранскай рэвалюцыі снежня 2013- лютага 2014 г., калі ў сацыяльных сетках распаўсюджвалі фатаграфіі пабітых міліцыяй украінскіх апазіцыянераў з подпісам "хіба Вам іх не шкада?". Пасля такога эмацыянальнага ўздзеяння многія лічаць усе дзеянні такіх пацярпелых апраўданымі, таксама пасля гэтага не шкада і забітых і параненых міліцыянераў.
2. Адзін з "Сыноў свабоды", кузен яе лідара Самюэля Адамса і будучы прэзідэнт ЗША Джон Адамс быў адвакатам страляўшых вайскоўцаў (гаворачы савецкай тэрміналогіяй  "з дазволу партыі"). Падчас судовага разбіральніцтва ён, згодна некаторых звестак, заявіў, што калі салдаты абараняліся ад "пярэстай хеўры дзёрзкіх хлапцоў, неграў і мулатаў, ірландскіх каталіцкіх свінняў і чужаземнай матрасні", то яны нявінаваты. (цыт. па: 1). Ідэя палітычнай карэктнасці амерыканскім палітыкам была яшчэ незнаёма, таму не трэба судзіць Адамса з пазіцыі сучаснага разумення дэмакратыі. Галоўнае тут іншае: будучыя амерыканскія рэвалюцыянеры самі разумелі, што забітыя бостанцы ніякімі ахвярамі тыраніі не былі. Што з другога боку не замінала ім (у тым ліку і Джону Адамсу) штогод ушаноўваць памяць забітых бостанцаў і весці ў гэты дзень анцібрытанскую агітацыю. Як бы то не было, але апраўдалі практычна усіх падсудных па справе аб інцыдэнце на Кінг Стрыт, акрамя двух салдат, прысуджаных да кляймення вялікага пальца. Апраўдалі і бостанскіх "забіяк".
3. Падзея 5 сакавіка 1770 г. выклікала такі значны рэзананс і ў калоніях, і ў метраполіі, што урад Вялікабрытаніі адмяніў усе свае падаткі, зборы і абмежаванні акрамя невялікага чайнага падатку і забароны засяляць новыя землі. Чайны падатак - як сімвал права метраполіі на падаткаабкладанне калоній, а забарона засяляць новыя землі ў заходнім напрамку захавалася каб прадухіліць новыя войны паміж трымя групамі падданых Кароны: французамі (якія ўжо мелі свае ўладанні на Кантыненце), індзейцамі (якіх немагчыма было далей зганяць з іх гістарычных зямель) і англійскімі каланістамі (у якіх ужо было 13 калоній з некаторай ступенню самакіравання).
Пасля такой рэакцыі караля і парламента на гэту падзею напруджанасць паміж калоніямі і метраполіяй у некаторай ступені сціхла на тры гады, як аб гэтым сведчаць сучасныя амерыканскія гісторыкі (3). Толькі "Сыны свабоды" вялі маштабную інфармацыйную вайну супраць чайнага падатку. Вось як аб гэтым піша даследчык Рэй Рафаэл: "Лідары супраціўлення паднялі новую хвалю негатыўнай прапаганды, якая патурала дрэнным адносінам да ўсяго замежнага: чай Ост-Індыйскай кампаніі шчыльна ўпакоўвалі ў скрыні, трамбуючы голымі нагамі кітайцаў, і там кішэлі кітайскія блохі. У сваю чаргу многія каланісты  кляліся абараняць амерыканскі бізнес ад замежнай канкурэнцыі, нават калі гэты бізнес быў кантрабандай. Сцеражыцеся тавараў з Кітая, купляйце амерыканскае, вайна шкодным рэчывам, далоў карпарацыі — ўсе гэтыя ідэі, як і блізкая ім і больш вядомая "ніякіх падаткаў без прадстаўніцтва" — ўзмацнялі рэакцыю на парламенцкі Закон аб чае 1773 г." (2)  А вось як выказаўся а-ля Генадзь Анішчанка бостанскі доктар Томас Янг: "Я кінуў піць чай, калі ён стаў палітычнай атрутай, і  мае цела стала дужэй і здаравей. Чай я замяніў кветкамі рамонкаў." (цыт па: 2)
Слова "ўзмацнялі" -- паняцце адноснае, бо большасць амерыканскіх каланістаў не турбаваліся наконт чайнага падатку.  Але яшчэ адна паздея ў Бостане стала іскрай, запаліўшай полымя рэвалюцыі.
Бостанскае чаяпіцце альбо знішчэнне чаю і невыносныя законы
16 снежня 1773 г. Самюэль Адамс, кіраўнік "Сыноў свабоды" і некалькі дзясяткаў бостанцаў узышлі на караблі Ост-Індыйскай кампаніі у парту горада, каб выразіць свой пратэст супраць увозу таннага чаю у калонію. Не ўсе падрабязнасці гэтай акцыі і намераў яе ўдзельнікаў зразумелы, але яны скончылася тым, што людзі Адамса выкінулі чай у мора. Спачатку гэта падзея была вядома пад назвамі "акцыя супраць чаю" і "знішчэнне чаю", потым увайшла ў гісторыю як бостанскае чаяпіцце.
У адказ на скаргу Кампаніі брытанскі ўрад патрабаваў ад адміністрацыі Бостана пакараць хуліганаў і выплаціць кампенсацыю за знішчаны тавар. Патрабаванне падмацовалася некалькімі законамі, якія ўвайшлі ў гісторыю пад назвай "невыносных" (Intolerable Acts). Паміж амаль кожным з гэтых законаў існуе пэўны прамежак часу, што сведчыць аб тым, што метраполія чакала ад Бостана і Калоніі Масачусэцкага заліва выканання распараджэння адносна знішчальнікаў чаю і асабліва кампенсацыі. Таксама гэтыя законы не былі абсалютна "драконаўскімі" і зусім невыноснымі, як па зместу, так і па абмежаванаму тэрміну дзеяння. Судзіце самі.
Першы закон -- "Бостанскі партовы акт" (The Boston Port Act) (прыняты 31.03.1774 і пачаў дзейнічаць 1.06.1774) -- аб'яўляў поўную марскую блакаду порта Бостана да выплаты кампенсацыі Ост-Індыйскай кампаніі і пэўных тарыфных збораў у бюджэт метраполіі. Таксама гэтым законам адміністрацыя калоніі пераводзілася ў горад Салем, а галоўны порт калоніі пераносіўся ў Марблхэд. Другі закон -- "Масачусэцкі ўрадавы акт" (The Massachusetts Government Act) (прын. 20.05.1774, дзейніч. з 1.07.1774) -- адмяняў выбарнасць членаў выканаўчага савета калоніі і іншых чыноўнікаў і функцыянераў калоніі і перадаваў права іх прызначэння каралю, губернатару, і віцэ-губернатару. У рамках ажыццяўлення гэтага закона губернатар правінцыі Масачусэцкага заліва распусціў правінцыяльны сход у кастрычніку 1774 г. "Акт ажыццяўлення правасуддзя" (The Administration of Justice Act), прыняты 20 мая 1774 г. на тры гады  і пачынаў дзейнічаць 1 чэрвеня 1774 г., дазваляў перанос судовага разбіральніцтва за тэрыторыю Калоніі Масачусэцкага заліва -- ў іншую калонію ці  ў Брытанію па справах аб абвінавачваннях супраць урадавых чыноўнікаў метраполіі ў выпадку калі ёсць падазрэнні, што суд прысяжных будзе прадузята ставіцца да абвінавачанных. Спектр такіх абвінавачванняў быў невялікі і быў даволі добрым напамінам аб Бостанскай бойне: за межы Калоніі выносілася разбіральніцтва па абвінавачванню ў злачынстве, за якое належыць смяротны прысуд і якое здзейсніў дзяржслужачы падчас удзелу ў супраціўленні грамадскім хваляванням. (Іншымі словамі, калі салдаты страляюць у натоўп, які кідае ў іх каменні, іх судзяць у Джорджыі ці Ёркшыры, а калі тыя ж салдаты згвалцілі і забілі нейкіх бостанскіх дзяўчат і таму ёсць сур'ёзныя доказы, іх будуць судзіць у межах Калоніі. Таксама, і калі тыя ж самыя салдаты ўкралі на салемскім кірмашы піражкі, іх таксама не будуць нікуды з Масачусэтса вывозіць для ажыццяўлення правасуддзя.) Пры гэтым сведкі і іншыя ўдзельнікі працэсу ехалі на новае месца разбіральніцтва за дзяржаўны кошт. Яшчэ адзін закон "Кватэравальны акт" (The Quartering Act) (прын. 2.06.1774 як новая рэдакцыя адпаведнага закона 1765 г. тэрмінам дзеяння да 24.03.1776) дазваляў размяшчэнне вайскоўцаў у свабодных жылых / нежылых пабудовах (пустых дамах, харчэўнях, гасцініцах, пабудовах для жывёлы ці гаспадарчага інвентара) непасрэдным рашэннем губернатара той ці іншай амерыканскай калоніі на працягу 24-х гадзін пасля ўзнікнення такой патрэбы пры адсутнасці вайсковай казармы альбо калі казарма не магла змясціць усіх вайскоўцаў. Прычына новай рэдакцыі закона была звязана з тым, што раней губернатару было цяжка атрымаць дазвол ад мясцовай каланіяльнай адміністрацыі на размяшчэнне вайскоўцаў па-за межамі казармы. Нарэшце, "Квебекскі акт" (The Quebec Act), які часам адносяць да групы невыносных законаў (прын. 7.10.1774) крыху пашыраў граніцы правінцыі Квебек, ўводзіў там французскі грамадзянскі кодэкс, аб'яўляў свабоду веравызнання на яе тэрыторыі і змяшчаў новую версію прысягі каралю-пратэстанту, якая была больш паліткарэктнай для яго падданых-каталікоў. (4)
Такі кароткі агляд невыносных законаў дае зразумець наступнае:
1. Першыя тры законы былі прынцыпова звязаны з жаданнем метраполіі пакараць удзельнікаў хуліганскай акцыі і закраналі толькі адну з 13 калоній;
2. Першы, трэці і чацвёрты законы былі часовымі непапулярнымі мерамі, свайго роду зваротам брытанскага парламента да адміністрацыі калоній "навядзіце ў сябе парадак і мы адменім гэтыя законы";
3. Кватэравальны акт з аднаго боку крыху спрасціў сітуацыю, а з другога боку цікава, а якія праблемы ўзнікнуць у звычайнага жыхара амерыканскай калоніі ад гэтых змяненняў калі гаворка вядзецца пра магчымасць сяліць ваенных толькі ў тыя памяшканні, дзе ніхто не жыве? А вось уплывовым людзям амерыканскіх калоній гэты акт вельмі не падабаўся, бо пазбаўляў іх некаторых' механізмаў уздзеяння на губернатараў. (Дарэчы я быў сведкам таго як лектар курсу гісторыі ЗША ад амерыканскага пасольства Дональд Уізэнхант, які чытаў лекцыі студэнтам-міжнароднікам БДУ ў першым сяместры 2004-05 навучальнага года, сцвярджаў, што гэтыя вайскоўцы цалкам складаліся з гэсенскіх наймітаў (немцаў), якія не размаўлялі па англійску і якіх сялілі ў прыватныя дамы каланістаў. Але, паўтаруся, гэта перабольшванне сітуацыі: вайскоўцаў не дазвалялі кватараваць у населеныя жылыя памяшканні, і немцы не складалі большасць каралеўскай арміі ў Амерыцы);
4. Квебекскі акт ніяк не закранаў жыццё 13 англамоўных калоній, але сярод палітычнай эліты каланістаў хадзілі ідэі, што гэты акт можа стаць пачаткам збліжэння караля з былымі ворагамі (французамі Квебека) супраць англамоўных каланістаў. (Дарэчы аналагічныя спробы караля Вялікабрытаніі пашырыць правы брытанскіх каталікоў выклікалі г.зв. "горданаўскія бунты" незадаволенных пратэстантаў -- адзін з выпадкаў у гісторыі калі кіраўнік дзяржавы з'яўляецца больш прагрэсіўным за сваіх падданых).
Джон Адамс напісаў пасля акцыі супраць чаю свайму сябру Джэймсу Ўорэну: "Жэрабя кінута, Народ перайшоў Раку і знішчыў за сабой Мост: мінулым Вечарам Тры Карабля з Чаям былі разгружаны ў Бухту. Гэта найвялікшая падзея з таго Часу, як пачалося Процістаянне з Брытаніяй. Веліч гэтага зачароўвае мяне" (цыт. па 2). І ён быў адзін з тых нямногіх, хто правільна спрагназавалі далёкія наступствы гэтай акцыі. Многія прыхільнікі пашырэння аўтаноміі амерыканскіх калоній і нават іх незалежнасці ад метраполіі разглядалі падзеі снежня 1773 г. як хуліганства, якое не мае нічога агульнага з высакароднай справай барацьбы за права калоній шырока ўдзельнічаць у прыняцці законаў, якія датычыліся іх жыцця. Рэакцыю калоній можна выразіць фразай "А нас за што пакаралі?" Урад Брытаніі чакаў, што калоніі аб'яднаюцца супраць людзей Адамса альбо будуць стаяць убаку ад праблем Бостана і Масачусэтса, але атрымалася, што калоніі аб'ядналіся супраць нявыносных законаў. Пры гэтым яны не былі за знішчальнікаў чаю. Рэакцыя каланіяльнай палітычнай эліты на нявыносныя законы была падобна на рэакцыю расійскай інтэлігенцыі на пакаранне "Пусі Раёт"за хуліганскае набажэнства: мы па-рознаму ставімся да іх учынку, але не згодны з прысудам па гэтай справе.
Негледзячы на тое, што амерыканская грамадская думка з ХІХ ст. па сённяшні дзень разглядае "Чаяпіцце" як патрыятычны акт, некаторыя грамадзяне ЗША застаюцца на пазіцыі, што хуліганства не можа быць прыкладам патрыятычных паводзін. Так у адным міжнародным перыядычным выданні ў жніўні 1974 г. быў надрукаваны артыкул пра падлеткавы вандалізм у ЗША і за іх межамі. У гэтым артыкуле прыводзілася цытата з рэпартажу "Эд'юкейшн Ю-Эс-Эй" (Education USA): "Бостанскае чаяпіцце нярэдка падаецца навучэнцам як "патрыятычны ўчынак", пакаранне брытанцам за непамерны чайны падатак. Але ж тое, што адбылося было чыстым вандалізмам, зробленым рукамі дарослых людзей" (5).
Акрамя таго, варта не забываць, што самы невыносны закон -- аб блакадзе порта Бостана -- не асабліва адчуваўся жыхарамі горада, бо пасля яго ўвядзення астатнія 12 калоній пачалі масава адпраўляць пацярпелым бостанцам гуманітарную дапамогу, так што кіраўніцтва горада, згодна некаторым даным, заявіла, што Бостан можа стаць жытніцай Амерыкі, калі закон не будзе адменены (6).
Пасля прыняцця невыносных законаўпра чай ужо гаворкі не было, але палітычныя актывісты англійскіх калоній Атлантычнага ўзбярэжжа збіраліся на Першы і Другі Кантынентальны Кангрэсы, дзе выпрацоўвалі розныя варыянты дамовіцца з метраполіяй і дабіцца адмены гэтых законаў. Кароль і Парламент не жадалі саступаць, і пачаліся баі паміж каралеўскай арміяй і апаўчэннем каланістаў, якія перайшлі ў Рэвалюцыю.
Значэнне "Бойні" і "Чаяпіцця" ў гісторыі.
Бывае ў сямейным жыцці, што жонка хоча даказаць сваю думку мужу тым, што, напрыклад, б'е талеркі з сервіза, які яму падарыла яго маці, а потым дэманстратыўна адмаўляецца прыбраць друзачкі. Муж помсціць ёй тым, што прадае яе норкавую футру, потым жонка помсціць чым-небудзь яшчэ і праз некаторы час узаемных шкод адносіны паміж гэтымі людзьмі складаюцца такімі, што ўжо не мае значэнне хто пачаў сварку і хто яе падхапіў, а ёсць толькі нянавісць, развод і жыццё па-асобку.
Нешта падобнае было і з падзеямі ў Бостане ў канцы 18-га стагоддзя і іх наступствамі. Калі ўзнік крызіс, які спарадзіла Бостанская бойня, знайшлося дастаткова разумных людзей, здольных прыняць адэкватныя рашэнні і прадухіліць грамадзянскую вайну. Калі людзі С. Адамса выкінулі чай у мора, рашэнні прыймаліся па абодва бакі Атлантыкі ўжо не самыя мудрыя.
Трэба таксама патлумачыць яшчэ адну рэч. Кароль Георг ІІІ не быў вар'ятам альбо тыранам у звычайным разуменні гэтага слова. Ён меў асабістыя сімпатыі да кансерватараў, але дазваляў прыход да ўлады прэм'ер-міністраў з ліку лібералаў. Ён некалькі разоў меў сур'езныя праблемы з псіхікай, але пры гэтым такія хваробы не цягнуліся доўга. У 1770 г. ён цараваў ужо 10 гадоў, а ў 1773 г. - 13 адпаведна таму нельга казаць, што яму зусім не хапала палітычнай сталасці кіраўніка дзяржавы. Многія законы, прынятыя ў эпоху яго царавання, былі спробамі лібералізацыі і дэмакратызацыі грамадска-палітычнага жыцця Брытаніі. Таму нельга казць, што кароль быў неразумным салдафонам, як яго спрабуюць паказаць некаторыя гісторыкі, ў тым ліку і ў Беларусі. І нарэшце, ўлада караля ўжо была істотна абмежавана паўнамоцтвамі Парламента, і кароль не мог несці адзін усю адказнасць за палітычныя пралікі ў адносінах да амерыканскіх калоній.
Я не хачу сказаць, што Амерыканская рэвалюцыя была абсалютным злом, а ўрад Брытаніі быў нявіннай ахвярай. Калі б тыя 13 калоній, аддзяліўшыхся ад Вялікабрытаніі, засталіся з метраполіяй і дачаліся б "цывілізаванага разводу" як Канада і Аўстралія, не было б не толькі крывавай вайны за незалежнасць, але і многіх з'яў прагрэса, якія сталі магчымымі толькі ў Злучаных Штатах. Але праблема ў тым, што пры разгляданні падзеяў, што мелі месца напярэдадні Амерыканскай рэвалюцыі, многія гісторыкі малююць іх схематычна і бездэталёва: англійскі кароль прыгнятаў жыхароў сваіх калоній, пры гэтым растраляў акцыю пратэсту няшчасных каланістаў у Бостане, а, калі яны знішчылі брытанскі чай, яшчэ больш пачаў іх прыгнятаць і давёў іх да вайны за незалежнасць. У такі варыянт добра пасуюць тэрміны "бойня" і "чаяпіцце", якія сталі міжнароднымі назвамі адпаведных падзеяў.
На вялікі жаль, такі варыянт разглядання гісторыі ўзнікнення ЗША не пакідае месца ўсебаковасці і аб'екыўнасці. Ці можна выкарыстоўваць тэрмін "бойня", калі загінула толькі 5 чалавек? Ці былі яны нявіннымі ахвярамі, калі іх таварышы збівалі з ног салдат каменнямі і ўдарамі дубінак? Ці можна разглядаць акт вандалізму супраць тавару камерцыйнай кампаніі, якая не лезла ў палітыку, як вясёлае чаяпіцце ці вечарыну? Ці можна прызнаць нявыносным акт аб пашырэнні правоў каталікоў Квебека, які ніяк не абмяжоўваў жыццё 13 англійскіх калоній? Ці прызнаў б сёняшні ўрад ЗША легітымнасць і справядлівасць такіх акцый як напад на вайскоўцаў 5 сакавіка 1770 г. і Бостанскае чаяпіцце, калі б яны паўтарыліся ў сучасных Злучаных Штатах і супраць сучасных уладаў краіны?
Кожны чалавек мае права на аб'ектыўную інфармацыю. У тым ліку і на беларускай мове. Гэта права ставіць перад беларускай амерыканістыкай сурёзную задачу: закрыць "белыя плямы" гісторыі ЗША, якія засталіся ў спадчыну ад савецкай гістарычнай школы і культасветработнікаў пасольства Злучаных Штатаў. Спадзяюся, што часткова гэта ўжо атрымалася.
Спасылкі:
(1) Бостонская бойня// Сайт CABAL's Core. Рэжым доступу: http://cabal-ussr.livejournal.com/8000.html дата доступу: 21.12.2013.
(2) Рэй Рафаэл. Выкрыццё міфаў пра Бостанскае чаяпіцце // Сайт Гістарычная праўда. Рэжым доступу: https://www.istpravda.ru/bel/research/4287/ дата доступу: 21.12.2013.
(3) An Outline of American History. Published by US Information Agency, p.66
(4) Поўны тэкст кожнага з невыносных законаў у арыгінале можна знайсці на сайце Yale Law School. Lilian Goldman Law Library. The Avalon Project. Documents in Law, History and Diplomacy. Рэжым доступу: Boston Port Act: http://avalon.law.yale.edu/18th_century/boston_port_act.asp ; Massachusetts Government Act: http://avalon.law.yale.edu/18th_century/mass_gov_act.asp ; Administration of Justice Act: http://avalon.law.yale.edu/18th_century/admin_of_justice_act.asp ; Quartering Act: http://avalon.law.yale.edu/18th_century/quartering_act_1774.asp ; Quebec Act: http://avalon.law.yale.edu/18th_century/quebec_act_1774.asp дата доступу: 23.12.2013.
(5) Coping with the Rising Tide of Vandalism // Awake! August 22, 1974, vol 55, No 16 , pp. 4-5
(6) Boston Port Bill // The Encyclopedia Americana (1920). Рэжым доступу: https://en.wikisource.org/wiki/The_Encyclopedia_Americana_(1920)/Boston_Port_Bill дата доступу: 23.12.2013.

18.12.2013

Сучасныя беларускія казкі і вершы на аўдыя

У папярэднім пасце раздзела "Бяры кніжку ў рукі", я размяціў фоткі кніг, якія мы з маім старэйшым сынам Данікам узялі ў мясцовай дзіцячай бібліятэцы. А тут мы размяшчаем аўдыязапісы некаторых казак і вершаў з гэтых кніжак. Прашу прабачэнне, што якасць запісаў не самая высокая, бо ўсё рабілася на дыктафон мабільніка і потым праз адпаведную камп'ютарную праграму пераводзілася ў МР3.

Алесь Бадак. Насякомыя
Непаслухмяны жучок (казка)
Разумны камар (верш)

Ніна Галіноўская. Звяры ў трамваі
Вароны і тэлефоны (верш)
Мы ў метро (верш)

"Азбукоўнік і лічылка" (вучэбны зборнік)
Джаз *
Лічылка (верш)
Смачны алфавіт *
_____
* З твораў Уладзіміра Ліпскага

Пётр Васючэнка. Каляровая Затока (экалагічная казка)
Урывак з казкі

І нарэшце, некалькі "перлаў" з "Затокі"
"Я б разбурыў, ды не мая гэта прафесія."
"У нас з трубы даволі часта жывы пеніцылін цячэ."
"Я даўно заўважыў, што ў гэтым свеце нешта не тое дзеецца! Ловіш, ловіш рыбку, потым пачнеш яе цалаваць -- а ад яе мазутам смярдзіць!"
"Карысна часам вылезці з Каляровай Затокі і павандраваць па беразе. Калі, вядома, цябе не кідаюць у мяшок."
"На ясных паненак  ахвочыя любавацца ўсе, а вось пра тое, што і ім трэба нешта есці, забываюцца."
"Не было яшчэ на свеце паненкі, якая з'ела б свайго абаронцу"

P.S. Дарэчы мой Данік, які шалее ад радасці, калі бачыць якое-небудзь насякомае ці жывёлу "зачытаў" малюнкі амаль да дзір.

Избранное сообщение

Метэаназіранні 2026 г.

 Працягваю свае назіранні за глабальным пацяпленнем. У мінулым годзе рабіў падрабязны агляд , у гэтым вырашыў пісаць крыху лаканічней. Студз...

Зараз чытаюць