Звычайна пад тэгам "Печы" тут стаяць мае ўласныя здымкі. Але сёння будзе выключэнне. Публікую працу іншых даследчыкаў, кожны з якіх рабіў сваю справу і ў выніку дапамог лепш даведацца пра гэты былы ваенны гарадок. Спачатку крыху картаграфіі.
Печы на картах
Печы на карце Мінскай вобласці. Зроблена ў 1994 г., надрукавана ў 1997 г. Праз праграму Fast Stone я абвёў чырвоным алоўкам межы Пячэй на гэтай карце
Печы на карце ТАМ.BY
На падставе гэтай карты - мой варыянт расфарбаваны з дапамогай Paint. Шэрым колерам мнагакватэрныя дамы і інфраструктура, сінім - вайсковыя казармы, уласна ваенны гарадок, карычневым - прыватны сектар, які як бачым часткова знаходзіўся на тэрыторыі гарадка, калі той быў абнесены плотам. А зялёным пазначаны лясны масіў.
А гэта варыянты з Google Maps.
Печы на старых здымках.
А зараз будуць некалькі старых здымкаў гарадка, якія маюць некаторае значэнне для гісторыі і Пячэй, і ўсёй Беларусі.
Фота дзяжурнага па гарадку А.Чыжыкава. Пачатак 1950-х. З архіва гісторыка А. Цісецкага. Крыніца: А. Тисецкий. Ликвидация по-борисовски. www.bramaby.com/ls/blog/history/4339.html Таксама апублікавана ў часопісе "Милиция Беларуси" май 2016 г., № 2 (62)
1967 г. Хутчэй за ўсё гэта "інжынерка". У 1980-х гэтай драўлянай канструкцыі, здаецца ўжо не было, але былі іншыя. Здымак Уладзіміра Іванова, на фота ён сам і яго таварыш. Апублікаваны газетай "Витебский курьер": Вл. Иванов. Воинский призыв. За и против, тогда и теперь// Витебский курьер 22.11.2015, www.vkurier.by/34206
Падчас вучэнняў у 1970-х. Хутчэй за ўсё гэта таксама "інжынерка". З фотаархіва майго дзеда Дзмітрыя Сямёнавіча Піянзіна.
***
Гэта толькі нататкі буйной працы па вывучэнню былога ваеннага гарадка. Па меры знаходжання дадатковай інфармацыі гэты пост буду пашыраць. Негледзячы на такі фінал ў стылі military, хачу зазначыць, што вывучаю Печы не як ваенны гарадок, а як пасёлак, які бачыў многія моманты гісторыі СССР і Беларусі, дзе жылі розныя людзі і часткова захаваліся рэшткі мінулага. Таму буду вітаць дадатковыя ўспаміны, фота, відэа, асабліва не прывязаныя да ваеннай тэматыкі.
Іншыя пасты пра Печы з мноствам маіх уласных фотаздымкаў:
Печы: гісторыя, ўспаміны і сучаснасць. Вандроўка з сынам
Ізноў у Печы па ўспаміны
Трэці паход на Печы

Комментариев нет:
Отправить комментарий
Примечание. Отправлять комментарии могут только участники этого блога.