22.09.2014

"Блакітна-ружовая" Беларусь

-- Тата, глядзі: яшчэ адзін мужчына, які хоча стаць жанчынай! -- выгукнуў мой старэйшы сын і паказаў на доўгавалосага барадатага веласіпедыста, які чакаў зялёнага святла на пераходзе.
Пасля таго, як ён убачыў у Інтэрнеце асобу, якая перамагла на Еўрабачанні, для майго Даніка адкрылася новая з'ява жыцця: быць мужчынай ці жанчынай -- гэта не абавязкова назаўжды. (Цяпер ён разумее, што не ўсе валасатыя мужчыны -- трансвестыты).

У маім жыцці асобы нетрадыцыйнай арыентацыі амаль не сустракаліся. Быў аднакласнік, які фарабаваў губы і часам паводзіў сябе як дзяўчына. Быў студэнт, пра якога хадзілі чуткі аб яго нетрадыцыйнай арыентацыі. Калі апошні мусіў здаць мне вучэбную практыку, ў яго залікоўцы хтосьці накрэмзаў, што ён практыкаваўся прастытуткай на Камароўскім рынку. Я зрабіў яму заўвагу, каб сачыў за дакументамі, на што атрымаў адказ:
-- А што, калі гэта -- праўда?
-- Тады гэта дакументальна афармляецца інакш, не так, як у вас напісана.

Але эвалюцыя тэрміналогіі і адносіны беларусаў да гомасэксуалізма могуць прадстаўляць навуковы інтарэс і нават некаторы парадокс. У 1988 г. слова "блакітны" набыло спецыфічны сэнс. Але я памятаю як у гэты час саслужыўцы майго бацькі -- тады афіцэра беларускай арміі --спявалі разам з ім раманс:
Господа офицеры,
Голубые князья,
Я, конечно, не первый,
Но последний не я,
Господа офицеры,
Я прошу вас учесть:
Кто сберег свои нервы,
Тот не спас свою честь.
І яны, якія знаходзілі пошласць там, дзе яе век не было, не рагаталі з гэтага, а адчувалі сябе крутымі панамі афіцэрамі.

А ўжо ў пачатку 90-х слова "блакітны" стала папулярным, як і змяніўшае сэнс слова "певень". У нетрадыцыйнай арыентацыі мае аднакласнікі абвінавачвалі ўсіх і кожнага, хто не мог за гэта адвалтузіць. Тое ж самае рабілася па-за межамі школы. Праводзіліся вайсковыя вучэнні падчас якіх умоўныя ворагі дзяліліся на "аранжавых" і "сініх" і паны-афіцэры перафарбавалі іх у "блакітных" і "ружовых" адпаведна.

У 2000-х лаянкай сталі словы "транвестыт" і "трансэксуал". З'явуіўся юрыдычны тэрмін "жаншчына ад нарождання". І гумар вакол "блакітна-ружовай" тэмы па-ранейшаму не губляе папулярнасці.

Вось тут ёсць цікавы парадокс. Беларусаў нярэдка абвінавачваюць у гомафобіі, але гэта не зусім так. Савецкая турэмная культура, якая аказала ўплыў на ўсе краіны былога СССР асуджае толькі пасіўных гомасэксуалістаў. Менталітэт многіх беларусаў не асуджае мужчын, якія ўступаюць у аднаполую сувязь у якасці "актыўных" партнёраў пры ўмове, што гэта робіцца пры адсутнасці магчымасцяў мець сувязь з жаншчынай ці з мэтай пакараць ворага. На лесбіянак гэта правіла не распаўсюджваецца, як і на тых, хто дабраахвотна вядзе "нетрадыцыйны" лад жыцця.

Таксама ўяўленне аб "блакітных" у сучасным беларускім грамадстве даволі спецыфічнае: гэта жанападобны мужчына, фізічна неразвіты, магчыма недалёкі розумам. Таму для некаторых беларусаў даведацца, што нейкі моцны мускуламі і духам інтэлектуал -- гей, з'яўляецца шокам.

Некаторыя заходняарыентаваныя беларусы робяць заявы аб неабходнасці талерантнасці да гэяў. У асобных выпадках на палітычных акцыях пратэсту разам выступалі геі і апазіцыянеры. Але гэта толькі невялікая частка сучаснай Беларусі.

Ці прыйдзе час, калі ў Беларусі будуць рэгістраваць аднаполыя шлюбы і адкрыта праводзіць лав-парады -- пакуль невядома. Нездаровая цікаўнасць да гэтай тэмы ў грамадстве ў канцы 80-х з'явілася амаль ніадкуль і прыжылася сярод дарослых і дзяцей. Таму адносіны грамадства да гэтага яшчэ могуць змяніцца, як яны змяніліся да г.зв. грамадзянскіх шлюбаў і падлеткавых палавых кантактаў.

А што я ўласна думаю пра гэта? Жыццё -- складаная рэч, і людзі адчуваюць такія спецыфічныя схільнасці па розным прычынам і я б не жадаў быць ім суддзёй. Але я не лічу правільным дзяліць гомасэксуалістаў на "актыўных" і "пасіўных", бо без першых не існуе і другіх. І не магу не пагадзіцца з выказваннем пра Канчыту Вурст майго старэйшага сына "дзядзі павінны быць дзядзямі, а дзяўчыны -- дзяўчынамі".

2 комментария:

  1. Наташа Гураль.27 сентября 2014 г. в 01:00

    Было интересно прочитать,почти все поняла)узнала что-то новое из истории.Спасибо
    .

    ОтветитьУдалить
  2. Нядаўна адзін знаемы зрабіў камплімент маей вопратцы: "Які ты блакітны!". Я хацеў было пажартаваць на гэты конт, але стрымаўся. Падумаў: ненармальна рабіць столькі ўвагі гэтай з'яве кожны раз гаворачы пра пеўняў, пэўныя колеры ці арыентацыю...

    ОтветитьУдалить

Примечание. Отправлять комментарии могут только участники этого блога.

Избранное сообщение

10 лет писанины

Когда 16 февраля 2013 года я запостил тут одну свою научную заметку , я еще не вполне представлял как дальше буду использовать этот ресурс. ...