25.09.2015

Крыжы на курганах: таямніцы Сухараўскіх могілак

Напэўна, гэта мой апошні "магільны" праект. Дакладней, апошні выпадак адмысловых рэйдаў па старым могілкам Мінска. Але магчымы і новыя фотаграфіі старых пахаванняў у рамках іншых праектаў.
Сухараўскія могілкі ў некаторым сэнсе адрозніваюцца ад іншых старых могілак, якімі я займаўся -- Пятроўшчына, Брылевічы, Дворышчы і Ўручча. Па-першае, яны адносна дагледжаныя, многія старыя магілы прайшлі файную рэстаўрацыю; звычайна я прыходзіў на могілкі ў той час, калі туды ніхто не ходзіць, але ў Сухарава падчас маёй працы на магілах хтосьці прыбіраўся, здаецца з "камунальшчкаў". Па-другое, чамусьці там больш дзіцячых магіл, чым у іншых месцах пахавання, дзе я быў. Па-трэцяе, старыя пахаванні (да якіх я умоўна аднёс магілы раней 1950-х гг) тут не знаходзяцца ў адным месцы, а раскіданы паміж пахаваннямі 1950-90-х гг, пераважна бліжэй да цэнтра могілак і захаваліся ў адносна невялікай колькасці.
І, нарэшце, Сухарава -- гэта некропаль ХІХ-ХХІ стст на курганах ХІ-ХІІ стст. Магілы на магілах. Пры гэтым, з аднаго боку, знішчаць культурны слой курганоў забаронена дзяржавай, з другога дазволена пахаванне да сваякоў, і на могілках знаходзіцца каля дзясятка магіл 2014 г. і нават адно пахаванне за 24.03.2015 г., -- што безумоўна не спрыяе захаванню курганоў.
У астатнім Сухараўскія не маюць прынцыповых адрозненняў ад іншых былых вясковых могілак, якімі я займаўся. Большасць магіл -- гэта помнікі праваслаўнага (постасавецкага) ці савецкага тыпу. Месцамі праход паміж магіламі выкладзены пліткай, а месцамі абсалютна немагчыма і патрабуе "назразаць кругі".

 Уваход
 Цэклік пра гісторыка-культурную каштоўнасць курганоў
 Калі плот не суцэльны, ад яго карысці няма
 Рэдкае пахаванне без крыжа ці праваслаўнага помніка
 Плот і тут паламаны
 Від з курганоў на новыя кварталы
 Вось такія няроўнасці на ўсіх могілках і ёсць курганы.

 Дзіцячая магіла






 Яшчэ адна магіла дзіцяці. Верш на рэверсе захаваўся а надпіс на аверсе -- не.
 Незвычайны дызайн

 Пайшлі старыя пахаванні













 Многія безыменныя, але частку адрадзілі рэстаўратары, як умелі




Рэстаўратары працавалі добра







 Незвычайны дызай помніка

 Пайшлі помнікі даваеннай эпохі


На некаторых помніках напісана толькі імя і прозвішча. Хутчэй за ўсё яны стаяць на месцы старых зніклых помнікаў






 Безыменныя магілы







 Фотаграфіі захаваліся, а надпісы зніклі








 Многа сямейных магіл, адноўленых рэстаўратарамі

 Від з кургана на магілы 1930-40-х гг.
 Яшчэ безыменная магіла

 Павалены дарэвалюцыйны помнік на кургане. Над ім у пластыкавым файле нагода не псаваць курганы як гістарычную спадчыну.
І бітыя помнікі таксама

 Сыходзяць у зямлю


 Гэтыя крыжы ўжо бліжэй да ўвахода, куды я прыйшоў кругавым рухам
Від на могілкі з боку пешаходнага пераходу праз вул. Янкоўскага

Здымкі А. Берастоўскага. Зроблены 25.09.2015 г.

Комментариев нет:

Отправить комментарий

Примечание. Отправлять комментарии могут только участники этого блога.

Избранное сообщение

Іван Шамякін. Першы генерал

 На прасторах сусветнай павуціны ёсць малавядомае апавяданне Івана Шамякіна "Першы генерал", якое варта прачытаць многім. Акрамя м...