Не кожны ведае, што штат ЗША Тэхас пачынаў сваё існаванне менавіта як незалежная Рэспубліка Тэхас. Пры гэтым гісторыя незалежнасці Тэхаса ў многім падобна на постсавецкую гісторыю.
Запрашаюцца імігранты.
У 1821 г. Мескіка адваявала сваю незалежнасць ад Іспаніі і стала федэратыўнай рэспублікай. Тэрыторыя, на якой зараз знаходзіцца Тэхас, была слаба заселена мексіканцамі. Значная яго частка кантралявалася індзейцамі. І ўрад Мексікі стаў заахвочваць іміграцыю з ЗША на гэту тэрыторыю. Вось тады і пачаў будучы Тэхас напаўняцца каўбоямі, якія не толькі пасвілі кароў, але яшчэ і вялі бясконцыя перастрэлкі з індзейцамі; таксама ў Тэхас едуць фермеры і плантатары з рабамі. Прырода Тэхаса спрыяла бавоўнагадоўле на вялікіх плантацыях і "штатаўская" сістэма "бавоўна-рабы" (cotton-slave system), паводле якой эканомика будавалася на рабскай працы на баваўняных плантацыях, набыла папулярнасць і ў Тэхасе.
Неўзабаве англамоўнае насельніцтва Тэхаса стала ў разы больш за мексіканцаў і індзейцаў. Але да 1835 г. гэта не было праблемай, бо англамоўныя імігранты прыносілі добры дывідэнт Мексіке і абаранялі яе паўночныя межы ад індзейцаў -- апошнія былі такой жа праблемай для Мексікі, як і для ЗША.
Тэхаская рэвалюцыя альбо Вайна за незалежнасць Тэхаса.
У 1829 г. новы ўрад Мексікі прыняў новую канстытуцыю, якая адмяняла рабства на ўсёй тэрыторыі федэрацыі. Для плантатараў Тэхаса гэта быў удар ніжэй пояса. Таксама была абмежавана іміграцыя з ЗША ў Мексіку. Да таго ж новы ўрад паводзіў сябе аўтарытарна, што не вельмі падабалася выхадцам з больш свабоднай краіны. І каўбоі з плантатарамі ўзяліся за зброю.
2 кастрычніка 1835 г. адбыўся першы буйны бой паміж атрадам 150 тэхаскіх апаўчэнцаў на чале з Джонам Генры Мурам і 100 мексіканскімі кавалерыстамі. Праз некалькі дзён, 9 кастрычніка, паўстанцы авалодалі невялікім горадам Галіад. 12 кастрычніка таго ж года 600 тэхасцаў узялі ў аблогу гарнізон горада Сан-Антоніа-дэ-Бехар. 28 кастрычніка 1835 г. ў бітве пры Кансепсьёне атрад з 90 тэхасцаў на чале з Стывенам Осцінам паспяхова адбілі атакі кавалерыі і пяхоты мексіканскага палкоўніка Дамінга Ўгартэчэа і згубілі толькі аднаго апаўчэнца супраць значнай колькасці атакуючых (звесткі супярэчлівыя, ад 14 да 76 забітых мексіканцаў). Адна з прычын бліскучых перамог атрадаў апаўчэнцаў над рэгуларнай мексіканскай арміяй была ў выкарыстанні першымі паляўнічай стрэльбы, якая біла на большую адлегласць, чым мушкет мексіканскага салдата. Другая -- ў падтрымцы ЗША. Злучаныя Штаты афіцыйна не аб'яўлялі вайну свайму паўднёваму суседу, але падчас баявых дзеянняў 1835-36 гг. пасылалі дабравольцаў і іншую дапамогу апаўчэнцам Тэхаса.
У лістападзе марскі шлях дапамогі гарнізону дэ-Бехар быў адрэзаны тэхаскімі апаўчэнцамі. Новыя поспехі паўстанцам прынёс снежань 1835 г. 10 снежня была абвешчэна незалежнасць Тэхаса, а 11-га гарнізон Сан-Антоніа-дэ-Бехар склаў зброю (якая, ў тым ліку артылерыя, дасталася тэхасцам).
Трэба зазначыць, што тагачасная Мексіка пакутавала ад сепаратызму і ў іншых сваіх штатах, напрыклад на паўвостраве Юкатан, які таксама прагнуў незалежнасці ад дыктатуры прэзідэнта Санта-Аны. (Сепаратызм розных частак Мексікі працягваў заставацца праблемай і ў 1990-х гг., калі ў адным з яе штатаў ішла фактычная грамадзянская вайна паміж мясцовай самаабвешчанай рэспублікай і федэральнай арміяй.) Таму да Тэхаса у Мексікі дайшлі рукі толькі ў пачатку 1836 г.
23 лютага 1836 г. 6000-я армія на чале з самім генералам Санта-Анай пачала тое, што сёння б назвалі анцітэрарыстычнай аперацыяй. У гэты дзень мексіканцы ўзялі ў аблогу крэпасць Алама ў Сан-Антоніа. 6 сакавіка былі знішчаны ўсе абаронцы ўмацавання, акрамя 16 чалавек -- жаншчын, дзяцей, аднаго мексіканца, які аб'явіў сябе ваеннапалонным сепаратыстаў, і аднаго раба.
Тым часам мексіканскі генерал дэ Ўрэа знішчыў яшчэ некалькі атрадаў тэхаскіх апаўчэнцаў. 27 лютага яго людзі забілі 20 і паланілі 32 апаўчэнца з атрада Джонсана (сам Джонсан патрапіў у палон, але збег з яго). 2 сакавіка быў разбіты атрад Морыса і Гранта, а самі яны забіты. 19-20 сакавіка "федэралы" дэ Ўрэа нанеслі паражэнне буйному злучэнню палкоўніка Джэймса Феніна. Негледзячы на невялікія страты 9 забітых і 60 параненых тэхасцаў злучэнне склала зброю і яго ўдзельнікі былі адпраўлены ў Галіад, дзе 27 сакавіка ўсіх 400 арыштаваных удзельнікаў тэхаскага апаўчэння ў тым ліку і Феніна пакаралі смерцю па загаду Санта-Аны.
Тым часам некаторыя тэхаскія палітычныя актывісты на сваім сходзе Амерыканскіх перасяленцаў 2 сакавіка падпісалі дэкларацыю незалежнасці Тэхаса ад Мексікі. Замест апаўчэння дабравольцаў пачалася арганізацыя рэгулярнай арміі Тэхаса, якую ўзначаліў Самуэль Хьюстан. І вось 21 красавіка 1836 г. адбыўся 18-мінутны бой, які вырашыў будучыню Тэхаса. Людзі Хьюстана раптоўна напалі на армію Санта-Аны ля Сан-Хасінта, забілі 630 федэралаў, у тым ліку і генерала Кастрыльёна, які спрабаваў узначаліць абарону, 208 паранілі і 730 узялі ў палон, у тым ліку самога прэзідэнта краіны Санта-Ану. Пры гэтым армія Хьюстана згубіла 9 забітымі і 26 параненымі. Узяты у палон Санта-Ана пагадзіўся на мірнае пагадненне, якое ўключала сярод іншага прызнанне незалежнасці Тэхаса, абмен ваеннапалоннымі і адыход федэральнай мексіканскай арміі на поўдзень ад Рыа-Грандэ. Другая частка мексіканскай арміі на чале з генералам Філісолай, якая не ўдзельнічала ў бітве пад Сан-Хасінта, пакінула тэрыторыю Тэхаса негледзячы на тое, што генерал дэ Ўрэа, які раней паспяхова ваяваў з тэхасцамі, упэўніваў Філісолу працягваць барацьбу.
14 мая 1836 г. Санта-Ана падпісаў мірнае пагадненне з тэхасцамі ў горадзе Веласка. Паводле яго ўмоў прызнавалася незалежнасць Тэхаса, а мексіканскія войскі адыходзілі за Рыа-Грандэ. Але ўрад Мексікі адмовіўся ратыфікаваць Веласкскае мірнае пагадненне і прызнаць незалежнасць Тэхаса. Пацярпеўшы паражэнне дыктатар згубіў аўтарытэт у вачах сваёй каманды.
Незалежная рэспубліка (1836-46 гг).
Тэхас стаў незалежнай прэзідэнцкай рэспублікай, якой кіравалі змяняючы адзін аднаго 4 прэзідэнта ў тым ліку і Самуэль Хьюстан (1836-38 і 1841-44 гг.) Тэхас прыняў канстытуцыю, якая дазваляла рабства (1836 г.), што прывяло да далейшага развіцця бавоўнагадоўлі.
Негледзячы на вялікія прасторы Тэхаса, якія не заселены кампактна і сёння, гэтай краіне не хапала жыццёвай прасторы для развіцця новых плантацый. Таму не дзіва, што некаторыя плантатары Тэхаса прэтэндавалі на захоп новых мексіканскіх тэрыторый у заходнім накірунку да Ціхага акіяна. Праўда, спробы пашырыць межы ў заходнім напрамку не мелі поспеху: ў 1841 г. армія Тэхаса авалодала Эль-Паса (цяпер гэта тэрыторыя штата Нью-Мексіка), але хутка была выбіта адтуль.
У гэты ж самы час сама незалежнасць Тэхаса ад Мексікі была пад пагрозай. У сакавіку 1842 г. мексіканцы зрабілі свой першы пасля вайны 1835-36 гг. рэйд у Тэхас. Потым у верасні таго ж года мексіканская армія часова заняла Сан-Антоніа, адкуль была неўзабаве выбіта. Ішлі і канфлікты з індзейцамі, якія мелі на тэрыторыі Тэхаса сваю дзяржаву.
Рэспубліка Тэхас не была канцлагерам для сваіх нешматлікіх іспанамоўных грамадзян. Фактычна дзяржаўнай мовай была англійская, але іспанскую мову не выкаранялі. Тым не меньш, у гэты час, ў сярэдзіне ХІХ ст., пачала складацца варожасць паміж белымі англамоўнымі жыхарамі Захада ЗША і мексіканцамі. І гэта варожасць не пераадолена і па сённяшні дзень. Асобнай размовы патрабуе адносіны да чорнага насельніцтва Рэспублікі. Рабства ў Тэхасе не адрознівалася ад рабства ў ЗША: з аднаго боку хапала цяжкасцяў і злоўжыванняў рабскага жыцця, з другога расізм ахапіў Поўдзень ЗША толькі пасля паражэння ў Грамадзянскай вайне 1861-65 гг. і злоўжыванняў акупацыйнай арміі Поўначы (ў тым ліку руйнаванне гаспадаркі Тэхаса на заключным этапе вайны). Таму чорным Тэхаса жылося крыху лепш за індзейцаў: іх лічылі не за вограгаў вартых знішчэння, а за працоўную сілу, якой таксама патрэбны хлеб, вопратка і адпачынак (1).
На дапамогу арміі незалежнага Тэхаса з тэрыторыі Злучаных Штатаў пераязжалі валанцёры. Пераязжалі і іншыя амерыканцы, якія склалі з цягам невялікага часу партыю прыхільнікаў далучэння краіны да ЗША. У пэўны час гэта зрабіла сваю справу.
"ТэхасНаш" і яго наступствы
Прыхільнікі ўваходу Тэхаса ў ЗША здолелі пераканаць урад сваёй краіны пачаць перамовы аб гэтым з урадам ЗША. 29 снежня 1845 г. урад Рэспублікі на чале з прэзідэнтам Энсанам Джонсам падпісаў пагадненне аб уваходзе Тэхаса ў якасці 28-га штата, з захаваннем рабаўладальніцкага ладу. 19 лютага 1846 г. Тэхас стаў часткай ЗША. Пры гэтым сцяг Рэспублікі захаваўся нязменным, а надпіс на дзяржаўнай пячаці змяніўся: замест "Рэспубліка Тэхас" -- "Штат Тэхас".
Многім тэхасцам страта незалежнасці бачылася прыступкай на шляху да дасягнення іх мэтаў. Так уваход у ЗША паклаў канец канфліктам з Мексікай, якая пацярпела паражэнне ў вайне з ЗША 1846-48 гг. і згубіла значную частку сваёй тэрыторыі. Але "вялікі брат" не даў тэхасцам ажыццявіць мару аб стварэнні вялікага Тэхаса. У 1850 г. Тэхас прэтэндаваў на частку тэрыторыі Нью-Мексікі, але кампрамісны план сенатара Клея пакінуў іх з 10 млн долараў замест новых зямель (2).
Калі некалькі штатаў Поўдня аддзяліліся ад ЗША і стварылі сваю Канфедэрацыю, Техас быў сярод іх. За гэта штат заплаціў разбурэннем эканомікі падчас карных аперацыі Поўначы, адменай рабства загадам Лінкальна 1863 г. да прыняцця 13-й папраўкі 1865 г. і акупацыйным рэжымам 1870-х гг. На гэта Тэхас адказаў падтрымкай паўднёвых законаў аб расавай сегрэгацыі, якія адмянілі толькі ў 1960-х гг.
У эканоміцы штата таксама былі некаторыя трансфармацыі. У пачатку ХХ ст. ў Тэхасе стала развівацца здабыча нафты, а ў 1960-х гг. -- сервісны бізнес і тэхналогіі. Гэта пераўтварыла некалі баваўняную аргарную краіну ў высокатэхналагічны штат з развітай эканомікай і інфраструктурай.
Да сённяшняга часу існуюць арганізацыі, якія змагаюцца за аддзяленне Тэхаса ад ЗША, найбольш вядомым з іх з'яўляецца рух "Рэспубліка Тэхас". Але акрамя агітацыйнай барацьбы, стварэння ценявых урадаў і выдачы тэхаскіх пашпартоў, яны нічым не праславіліся (3 і 4).
Магчымая альтэрнатыва.
Мексіканскі генерал дэ Ўрэа сцвярджаў, што паланенне прэзідэнта Санта-Аны, яшчэ не значыць паражэнне ў вайне за Тэхас. Сапраўды вайна тэхасцаў за незалежнасць магла быць праіграна. Тады б Тэхас паступова чакала мексіканізацыя: засяленне мексіканцамі зямель і паступовае выцісканне англамоўных каланістаў у ЗША. Цікава, што пазней у 1930-х гг. падобную праблему прадухілілі ўлады Бразіліі: у некаторых частках гэтай краіны насельніцтва амаль суцэльна складалася з нямецкіх эмігрантаў і там можна было пражыць не ведаючы партугальскай, але немагчыма -- не валодаючы нямецкай. Тады федэральны ўрад прыняў закон: уся сярэдняя адукацыя павінна ажыццяўляцца толькі на партугальскай. Як былы школьны настаўнік я ўпэўнены на ўсе 100 -- узровень адукацыі сярод бразільскіх немцаў ад гэтага ўпаў ніжэй плінтусоў. Але сепаратызм быў прадухілены: немцы паступова асіміляваліся сярод партугальскамоўнай большасці. Падобныя меры з нейкімі варыяцыямі маглі быць прыняты ў пераможаным Тэхасе. Але абараніць свае землі (ў тым ліку і Тэхас) ад прэтэнзій ЗША Мексіка была няздольна. (Акрамя "ТэхасНаша" было яшчэ далучэнне Каліфарнійскай рэспублікі, якую таксама стварылі англамоўныя эмігранты, а таксама Небраска, Нью-Мексіка...)
Цяпер разгледзім патэнцыяльна незалежны Тэхас, які вырашыў не ўваходзіць у ЗША. Злучаныя Штаты задаволіла б палажэнне Тэхаса, як буфер у вайне з Мексікай, але пашыраць свае межы за кошт Небраскі і Каліфорніі Рэспубліка б нездоліла таксама: для ЗША Тэхас канкурэнтам не быў. Магчыма было б пераўтварэнне Тэхаса ў дзяржаву, залежную ад ЗША, накшалт Пуэрта-Рыка. Магчыма пры гэтым, што незалежны Тэхас дасягнуў б часткі сённяшняга ўзроўню развіцця штата Тэхас... Тым не меньш гісторыя адбылася так, як яна ёсць. Ці стане Тэхас пры пэўных умовах ізноў незалежнай дзяржавай -- будзе бачна з цягам часу.
Спасылкі:
1. А. Берастоўскі. Да гісторыі рабства ў ЗША // Гістарычная праўда. Доступ: http://www.istpravda.ru/research/6401/
2. An Outline on American History. Published by US Information Agency, p.150
3. Сайт руху тэхаскіх нацыяналістаў: http://texnat.org/
4. Тэкст петыцыі тэхаскіх нацыяналістаў ураду Абамы аб дазволе выхаду Тэхаса з ЗША: https://petitions.whitehouse.gov/petition/peacefully-grant-state-texas-withdraw-united-states-america-and-create-its-own-new-government/BmdWCP8B

Комментариев нет:
Отправить комментарий
Примечание. Отправлять комментарии могут только участники этого блога.