29.09.2026

Вуліцы Мінска з невідавочнымі назвамі

 Гэты пост па сутнасці працягвае тэму, якую я падымаў тут. Гаворка ідзе пра вуліцы сталіцы РБ, назва якіх мае невідавочнае паходжанне.

Завулак і вуліца Паўлава

Вуліца і завулак Паўлава знаходзяцца ў прыватным сектары недалёк ад РУУС Центральнага раёна Мінска побач з Арлоўскай вуліцай. Асаблівасць гэтых дзвюх лакацый у тым, што ў адкрытым доступе няма інфармацыі аб тым у гонар якога Паўлава назвалі гэтыя элементы дарожнай структуры. (У адрозненне ад парка Паўлава, які названы ў памяць аднаго з сталічных мэраў). 

Заход на завулак Паўлава з боку вуліцы Рылеева

На плоце дома стары цэтлік, а сам плот і брама ўяўляюць мікс старога і новага.

У сектары сядзібнай забудовы можна сустрэць разнастайнасць паштовых скрыняў :)

Спробы ўпрыгожыць наваколле

Злева Мінск дзелавы, а справа — сядзібны.


Шыны ў якасці ўпрыгожвання і барацьбы са стыхійнай паркоўкай.

Лозунг на плоце "человеку нужен человек" вырашылі не зафарбоўваць




Завулак Паўлава ўяўляе спалучэнне дагледжанасці і закінутасці...

Від на завулак Паўлава з боку вуліцы Шчадрына

І від на Шчадрына з боку завулка

Яшчэ адна асаблівасць вуліцы і завулка Паўлава — разнастайнасць спробы змагацца з паркоўкай насупраць брамы. Вось адзін з прыкладаў.

Катэджная забудова завулка можа перажыць знос прыватнай забудовы 

Вадакалонка на скрыжаванні завулка Паўлава і Азёрнай вуліцы мае прыкметы догляду. Цікава, што не заўважаў нумарацыі такіх калонак у гэтым сектары сядзібнай забудовы.

Паварот на вуліцу Паўлава. Кідаюцца ў вочы супрацьпарковачныя шыны :)

Звычка выстаўляць сметніцы за плот для камунальных служб даволі характэрная для жыхароў сядзібных дамоў.




Разнастайнасць афармлення дамоў і прымадавой тэрыторыі робіць кожную такую маленькую вулачку унікальнай.

Рэлігійны цэнтр "Харэ Крышна" у д. 11 мабыць з'яўляецца адзіным месцам грамадскай значнасці, але гэта не адмяняе таго, што я пісаў вышэй пра самабытнасць маленькіх вуліц Мінска. Каля цэнтра прыпаркаваны машыны, а з вакон ішлі гукі, якія сведчылі пра правядзенне мерапрыемства.

Жыхары д.10 ветліва змагаюцца з тымі, хто паркуецца насупраць іх брамы. Адэскі варыянт напісаць на браме "паркоўка для геяў" тут не прымяняюць :)

На плоце д.14 скрыня ад Пошты Расіі (такія часта вешаюць у сядзібных дамах Мінска) з надпісам "ПЧА". А што, як атрымалася, так і скарацілі слова "почта" :)

Дом сціплы, але таксама ветліва не дазваляе паркавацца ля свайго плоту

Джунглі і сайдынг :)

Від на Даўгінаўскі тракт

Від з Даўгінаўскага тракта на вуліцу Паўлава

Цікава, колькі гадоў гэтаму дрэву?

Разнастайнасць колераў — асаблівасць сядзібнага Мінска

Здымкі за 22.08.2026

"Грэкаўскія" мясціны

У жылым раёне Заходняга пасёлку або нефармальна "Шарыкаў" ёсць некалькі вуліц ў гонар рускіх мастакоў. Адна вуліца і 2 завулкі прысвечаны Грэкаву. Але паколькі мастакоў з такім прозвішчам у гісторыі Расіі было некалькі, гаворка ідзе пра Мітрафана Грэкава заснавальніка савецкага батальнага жывапісу (ёсць пацверджанне на сайце мясцовай адміністрацыі). Цяпер крыху пра архітэктурную разнастайнасць гэтага кутка сталіцы РБ.




Вуліца пачынаецца ў раёне скрыжавання з вуліцай Тухачэўскага. 3-5 павярховыя дамы і аўтобусны прыпынак памятаюць многае з мінулага, а вось ледзь бачны на фота кікшэрынгавы самакат — тут новая з'ява.

Двухпавярховы дом

Дом 4 — самы малады тут.

Акрамя пункта "Вайлберыз" тут ёсць пандус для людзей з абмежаванай мабільнасцю і мам з каляскамі. У гэтым новы Мінск лепш за стары.


У двары дома 4 таксама ўтульна

Дом 8


Дамы 5 і 7 вуліцы Грэкава з цікавай афарбоўкай.

У дома 7 ёсць цікавы элемент гарышча з вакном...

А на сцяне на рагу вуліц Грэкава і Сурыкава можна заўважыць сляды барацьбы з графіці, якія часта робяць выгляд дому больш непрыгожы за самі графіці.

 
У двары дома 10 (Сурыкава 15) таксама ёсць свой утульны шарм


За скрыжаваннем з вуліцай Сурыкава пачынаецца сектар сядзібнай забудовы

Архітэктурная разнастайнасць і месца, дзе не ляцяць аўтамабілі

Дом на рагу вуліцы і 1-га завулка Грэкава

Від на 1-ы завулак Грэкава з боку аднайменнай вуліцы

Кармушка для птушак на слупе электралініі

На фота 2 адметнасці прыватных сектароў Мінска: спадарожнікавыя талеркі, якія яшчэ не згубілі актуальнасці і унікальны дызайн цэтлікаў для вуліц і дамоў. 1 завулак Грэкава 5/2.

Від на 1-ы завулак савецкага баталіста з боку вуліцы Айвазоўскага

У доме 3 па 1-м завулку Грэкава жыве ветэран Вялікай Айчыннай.


Цікава ўпрыгожаны плот на няцотным баку вуліцы Грэкава

А гэта ўжо 2-і завулак Грэкава...

... і зноў дом на рагу аднайменных вуліцы і завулка

Як я пісаў вышэй, паштовыя скрыні робяць жыццё прыватнай забудовы унікальнай. Тут вісіць скрыня з польскім надпісам "Listy" :)

Яшчэ на 2-м завулку Грэкава, хоць хтосьці практыкуе раздзельны збор дамашняга смецця.  Мой рэспект!
Від на 2-і завулак з боку Айвазоўскага.

Спроба арганізаваць спуск з перыламі

Антэна з цікавым дызайнам. 2-і завулак крыху больш арыгінальны за 1-ы.


Зноў вяртаюся да вуліцы савецкага баталіста. Тут гаспадары дома арыгінальна папярэдзілі пра злога сабаку. Дарэчы, самыя актыўныя сабакі ў 1-м і 2-м завулках Грэкава. Не ведаю наконт іх злосці, але брахалі на мяне ўвесь час, пакуль я фатаграфаў там краявіды :)


Зноў злы сабака ў арыгінальным афармленні :)

Яшчэ раз бачна, што сядзібная забудова — гэта унікальнасць і нярэдка дагледжанасць 

Від на канец вуліцы Грэкава з боку вуліцы Васняцова

Кожны афармляе дом і двор на свой густ

Дом на скрыжаванні вуліцы і 2-га завулка Мітрафана Грэкава з няцотнага боку вуліцы

На няцотным баку вуліцы сустрэў такое дрэўца у дротавай сетцы. Магчыма тут бываюць зайцы і маладое дрэва прыходзіцца абараняць

Дом 13. Яшчэ адна арыгінальная паштовая скрыня

А тут арыгінальны дах. Ну, як на мой густ :)

Адрас дома 9 аформлены па-аўтарску: тое, што на рускай мове, зусім не дзіва, бо мала хто дбае пра захаванне беларускай мовы ў тапаніміцы. Цікава, што не паленаваліся скласці назву вуліцы з асобных літараў, прымацаваных на сцяну дома. Падобную стараннасць сустракаю рэдка :)

Завяршаю сваю вандроўку відам на прыпынак у пачатку вуліцы. Цікаўныя могуць заўважыць якія аўтобусы ходзяць па гэтай вуліцы. А я паехаў адтуль далей па сваіх справах, асядлаўшы кікшэрынгавы самакат, які трапіў на адну з фотак у пачатку вулічнай фотасэсіі :)

Здымкі 13.08.2026. Усе фотаграфіі зроблены А. Берастоўскім

Избранное сообщение

Метэаназіранні 2026 г.

 Працягваю свае назіранні за глабальным пацяпленнем. У мінулым годзе рабіў падрабязны агляд , у гэтым вырашыў пісаць крыху лаканічней. Студз...

Зараз чытаюць