Летам 2006 г. мы з жонкай адпачывалі ў Румыніі ў невялікім горадзе Эфарыэ Суд ля Чорнага мора. Памятаю адзін выпадак у валютным абменніку. Па тагачасным правілам, каб абмяняць долары ЗША на мясцовыя леі трэба было прад'явіць свой пашпарт. Цягаць з сабой на пляж пашпарт было праблематычна, а аднойчы мне спатрэбіўся абменнік недалёка ад пляжа. Дарэчы, добра было, што многія спецыялісты ў банках і т.п. нядрэнна гаворылі па-англійску, і такім чынам моўны бар'ер паміж мной і касіршай у тым абменніку не існаваў.
-- Патрэбны Ваш пашпарт, -- спакойна, але катэгарычна заявіла яна.
-- Я прыехаў з свабоднай краіны, дзе не патрабуюць пашпарт у валютным абменніку, -- адказаў я. І сапраўды як раз незадоўга да гэтага было адменена правіла, паводле якога пры набыцці замежнай валюты ў беларускіх абменніках трэба было прад'яўляць пашпарт. Пазней, калі ў 2011 г. адбыўся валютны крызіс, правіла ізноў вярнулі.
-- Тады можа Вы памятаеце свае пашпартныя даныя? -- прапанавала кампраміс касірша.
А я памятаў. Прадыктаваў ёй усё, што трэба было. Валюту памяняў.
А тады было толькі два гады, як я меў свой пашпарт.
І цяпер я гляджу у пашпарт, толькі калі ў нейкім фармуляры патрабуецца ўвесці свой асабісты нумар. Справа не ў маёй памяці, а ў тым, што прад'яўляць пашпарт у Беларусі трэба ў шматлікіх жыццёвых сітуацыяй.
Хацеў паказаць той румынскай дзяўчыне, што прыехаў з свабоднай краіны, а паміж волі паказаў, што насамрэч -- з бюракратычнай. Толькі не ведаю, ці зразумела яна гэты парадокс...

Комментариев нет:
Отправить комментарий
Примечание. Отправлять комментарии могут только участники этого блога.