01.08.2015

Старая паштоўка

Мой рамонт кватэры ізноў увайшоў у актыўную фазу. Калі я здымаў драўляную падлогу ў пакоі сярод смецця знайшоў манету у 3 савецкія капейкі 1981 г. (якія відавочна правалілася ў нейкую шчыліну за плінтусам) і паштоўку 1969 г. Хутчэй за ўсё гэту паштоўку пакінулі тыя, хто будаваў дом, але магчыма, што яна таксама правалілася ў шчыліну падчас таго як мой дзед засяляўся ў гэту кватэру ў канцы 1969 г. (магла праваліцца і пазней).

Надпіс датуецца чэрвенем 1969 г. Месца -- "Жамчужына" "на моры" (напэўна крымск курорт і відавочне не беларускі санаторый). Хто каму даслаў невядома. Хутчэй за ўсё, паштоўку уклалі ў канверт разам з нейкім пісьмом.

Гэта паштоўка частка гісторыі СССР, таму публікую яе "сканы".







Гл. таксама:
Школьны дзённік маёй мамы

Комментариев нет:

Отправить комментарий

Примечание. Отправлять комментарии могут только участники этого блога.

Избранное сообщение

Іван Шамякін. Першы генерал

 На прасторах сусветнай павуціны ёсць малавядомае апавяданне Івана Шамякіна "Першы генерал", якое варта прачытаць многім. Акрамя м...